• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

    Жанчына ў пяску | Чужы твар

    Коба Абэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 413с.
    Мінск 1986
    73.13 МБ
    — Ты мяне не пацалуеш?
    Брат дужа разгубіўся, каб і далей прыкідвацца, што спіць. Праплюшчыўшы вочы і гледзячы на празрысты, быццам фарфор, сястрын профіль, ён не меў сілы аблаяць яе, але і не мог, ведама, выканаць такую просьбу. Аднак сястра не адступалася.
    — Заўтра ж можа быць вайна...— упрошваючы, задыхаючыся, заклінаючы, шаптала яна, усё набліжаючы і набліжаючы губы да яго губ.
    Так адчайнае разбурэнне забароны спараджае няпоўнае згаранне паміж двума поршнямі, якія працуюць не ў такт,— паміж злосцю і жаданнем. Любоў і агіда... Пяшчотнасць і імкненне забіць... Згода і ад-
    каз... Ласка і пабоі — падзенне, якое ўвесь час паскараецца, забаўляючыся з непрымірымымі страсцямі, падзенне, што адразае дарогу назад... Калі назваць гэта бессаромнасцю, дык хіба хоць хто-небудзь з іх пакалення можа не быць уцягнуты ў падобную бессаромнасць?
    Неба пасвятлела, набліжалася світанне. Дзяўчына, прыслухоўваючыся да дыхання соннага брата, ціхенька ўстала і пачала адзявацца. У брата ў галавах яна паклала загадзя падрыхтаваныя два канверты і крадком выйшла з пакоя. Як толькі дзверы за ёю зачыніліся, брат, які, здавалася, спаў, расплюшчыў вочы. 3 пратуленых губ сарваўся глухі стогн, у вушы пацяклі слёзы. Ён устаў з пасцелі, падышоў да акна і, са скрыгатам сціснуўшы зубы, стаў асцярожна глядзець, трошкі высунуўшыся над падаконнікам. Ён убачыў, як дзяўчына, быццам белая птушка, бегла да змрочнага ўздыбленага мора. Хваля раз за разам адкідала белую птушку, але, нарэшце адужаўшы яе, дзяўчына, то знікаючы, то паказваючыся зноў, паплыла ў адкрытае мора.
    У яго не хапала цярпення стаяць на каленях на цвёрдай падлозе; удалечыні паявілася лінія чырвоных ліхтароў, і гэта на імгненне адцягнула яго ўвагу, а калі ён зноў паглядзеў туды, дзе раней белаю кропкаю плыла яго сястра, ужо нічога не было відаць.
    Усе цвёрда перакананыя, што казка пра брыдкае качаня абавязкова канчаецца лебядзінаю песняю. Вось тут і ўзнікае апартунізм. Добра самому зведаць тое, што зведвае лебедзь. Якую б песню ні спявалі табе другія — гэта смерць, поўнае паражэнне. Мне гэта агідна. Збаўце мяне. Калі я памру, ніхто не падумае пра мяне, як пра лебедзя, і, значыць, я магу разлічваць на перамогу. Калі я паглядзеў гэты фільм, ён
    выклікаў толькі раздражненне, але цяпер другая гамонка. Я не магу не зайздросціць той дзяўчыне.
    Яна, па крайняй меры, дзейнічала. 3 такою велізарнаю мужнасцю разбурыла яна, здавалася б, неадольны забаронены плот. Ну, а тое, што яна памерла,— дык жа гэта па сваёй волі, і намнога гэта лепей, чым бяздзейнічаць. Вось чаму гэтая дзяўчына прымусіла зусім чужога чалавека зведаць горкае пачуццё раскаяння, адчуць сябе ледзь не саўдзельнікам злачынства.
    Добра, я таксама дам масцы яшчэ адзін шанц, на шчасце, яна яшчэ ёсць. Мне ўсё роўна, таму патрэбен такі ўчынак, які разбурыў бы цяперашняе становішча і выратаваў мае спробы ад небыцця. Адзенне, у якое я пераадзяваўся, і духавы пісталет ляжалі на сваіх месцах. Варта было мне разматаць бінт і надзець маску, як адразу ў маім псіхалагічным спектры адбыліся змены. Напрыклад, адчуванне сапраўднага твару, што мне ўжо сорак гадоў, ператварылася ў адчуванне, што мне яшчэ толькі сорак гадоў. Зірнуўшы ў люстэрка, я адчуў радасць, быццам сустрэўся з даўнім другам. 3 мушыным гудзеннем маска стала зноў зараджацца характэрнымі ёй ап’яненнем і самаўпэўненасцю, пра якія зусім я забыўся. He трэба рабіць паспешлівых вывадаў. Маска не мела рацыі, але і не памылялася. Нельга знайсці адказу, які падыходзіў бы на ўсе выпадкі.
    Быццам скаваны, я выйшаў на начную вуліцу. Было так позна, што не траплялася прахожых, неба, ускудлачанае, быццам хворы сабака, навісла над самымі дахамі. Сыры вецер, ад якога запяршыла ў горле, паказваў на дождж. У найбліжэйшай тэлефоннай будцы я стаў перагортваць тэлефонную кнігу, спрабуючы знайсці, дзе ты магла б схавацца. Дом тваіх бацькоў, дом твае школьнае сяброўкі, дом твае дваюраднае сястры.
    Але ўсе гэтыя спробы кончыліся нічым. Па туманных адказах — хочаш вер, хочаш не вер — цяжка было зразумець праўду. Я ў нейкай ступені быў гатовы да гэтага і не асабліва засмуціўся. Можа, паехаць дахаты? Да апошняе электрычкі ёсць яшчэ крыху часу, а калі не паспею, можна ўзяць таксі.
    Паступова нарастае ўва мне злосць. Я разумею тваё абурэнне, але ж гэта пытанне самалюбства і гордасці — клоун прымусіў цябе сысціся з ім. Я не збіраюся ставіцца да твае гордасці як да непатрэбнага апендыкса, але я магу толькі паціснуць плячыма: ці вартая яна таго, каб праз яе ўручаць ноту пра разрыў адносін? Хачу папытацца: які бок сестрынога твару цалаваў брат у гэтым фільме? Наўрад ці зможаш адказаць. Ты ж не памагла мне, як памог брат сваёй сястры. Хоць ты і прызнавала, што маска патрэбна, табе яна была прыручанаю маскаю, няздольнаю парушыць забарону. Ну, а цяпер беражыся. Цяпер за табою гоніцца маска — дзікі звер. Паколькі выкрыта сапраўдная сутнасць яе, яна з маскі слабай, аслепленай рэўнасцю, ператварылася ў маску, здольную пераступіць любы закон. Ты сама выкапала сабе магілу. Ніколі яшчэ тое, што я напісаў, не прыносіла падобных пладоў.
    Нечакана пачуў я вострае цоканне жаночых абцасаў. Астаецца адна маска — я знікаю. Імгненна, не думаючы ні хвіліны, я схаваўся за вуглом, спусціў засцерагальнік і затаіў дыханне. Для чаго я ўсё гэта рабіў? Можа, гэта проста спектакль, каб праверыць цябе, а можа, і на самай справе нешта надумаўся? Я не магу адказаць сабе на гэта пытанне, пакуль жанчына не апынецца на адлегласці стрэлу, да самага апошняга, вырашальнага моманту.
    Але давай падумаем. Зрабіўшы гэта, ці змагу я ператварыцца ў лебедзя? Ці змагу я прымусіць людзей адчуць сябе саўдзельнікамі злачынства? А ці
    трэба гэта? Ясна адно — я магу толькі стаць распуснікам, кінутым на волю лёсу. Маё злачынства будзе камічнае, і таму мяне апраўдаюць — вось і ўсё. Паміж кінафільмам і рэальнасцю існуе, відаць, розніца. Усё роўна нічога не зробіш,— каб перамагчы сапраўдны твар, другога сродку няма. Я ведаю, гэта, безумоўна, віна не аднае маскі, справа, найхутчэй, ува мне самім... Але тое, што тоіцца ўва мне, ёсць ва ўсіх другіх людзях, гэта нешта агульнае, і таму я не жадаю ўвесь цяжар віны ўзвальваць на свае плечы... Абвінаваціць аднаго мяне не ўдасца... Я ненавіджу людзей. Я не маю намеру апраўдвацца перад кім бы там ні было!
    Хада набліжаецца...
    Болей ніколі пісаць не змагу. Пісаць трэба, відаць, калі нічога не здараецца.
    ЗМЕСТ
    Воль за чалавека. Генадзь Шупенька . .	3
    ЖАНЧЫНА Ў ПЯСКУ	 13
    ЧУЖЫ ТВАР	184
    Коба Лбэ
    К 55 Жанчына ў пяску; Чужы твар: Раманы/Пер. на бел. мову В. Рабкевіча, прадм. Г. Шупенькі.— Мн.: Маст. літ., 1986.— 413 с.— (Б-ка замеж. прозы).
    Асноўны змест раманаў сучаснага японскага пісьменніка Коба Абэ (н. у 1924 г.) «Жанчына ў пяску» (1963 г.) і «Чужы твар» (1964 г.) звязаны з уяўленнем пісьменніка пра жорсткасць і бяссэнсавасць жыцця, з працэсам адчужэння асобы, трагічнай адзінотай чалавека, які страціў ілюзіі ў адносінах да свету і да самога сябе.
    4703000000—057. __ „„	ББК 84.5Я
    i'v 	177—оо
    М 302(05)—86
    БНБЛНОТЕКА ЗАРУБЕЖНОЙ ПРОЗЫ
    Кобо Абэ
    ЖЕНІЦМНА В ПЕСКАХ. ЧУЖОЕ ЛНЦО
    Романы
    Мпнск, нздательство «Мастацкая літаратура»
    На белорусском языке
    Рэдактар Л. I. Каўрус. Мастак М. А. Саўляк. Мастацкі рэ дактар Л. Я. Прагін. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. Карэктар I. М. Паланейчык.
    ІБ № 1891
    Здадзена ў набор 29.08.85. Падп. да друку 14.02.86. Фармат 70Х100’/з2. Папера друк. № 1. Гарпітура школыіая. Высокі друк. Ум. друк. арк. 16,77 + 0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 17,21.
    Ул.-выд. арк. 18,79. Тыраж 6000 экз. Зак. 1836. Цана 2 р.
    Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбіяат МВПЛ імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    ВЫДАВЕЦТВА
    «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
    Чытайце творы з серыі
    «Бібліятэка замежнай прозы» ў перакладзе на беларускую мову
    Уільям Сараян
    У ГАРАХ MAE СЭРЦА
    Апавяданні (ЗША)
    Франсуа Марыяк
    ТЭРЭЗА ДЭСКЕЙРУ. КЛУБОК ГАДЗЮК
    Р а м а н ы. (Францыя)
    Іштван Эркень
    СЯМ’Я ТОТАЎ. ВЫСТАУКА РУЖАЎ
    Аповесці. (Венгрыя)