Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
Успамінаецца ў сувязі з гэтым адказ пісьменніка зусім іншай жыццёвай філасофіі і светапогляднай канцэпцыі чалавека, выдатнага ўкраінскага пісьменніка Грыгора Цюцюнніка на настойлівыя просьбы аднаго пісьменніка-пачаткоўца растлумачыць сакрэт сваёй творчасці: «...Ды ёсць! Ёсць! Воль! Поўная душа болю. Перадаю сакрэт — боль. Ды вы ж яго не возьмеце...»
Што ж, не кожнаму па плячы несці такі цяжар, але сапраўды, як казаў Цюцюннік, «з любові і мукі нараджаецца пісьменнік — іншага шляху ў яго няма».
Сапраўдны раманіст імкнецца раскрыць унутраную сутнасць жыццёвых з’яў, якія б горка-балючыя яны ні былі, якія б жыццёвыя сітуацыі ён ні паказваў.
У раманах-алегорыях, у п’есах-прытчах Коба Абэ сітуацыі на перпіы погляд зусім нерэальныя, немажлівыя з пункту погляду будзённай свядомасці. Але і самы парадаксальны вымысел не парывае тут з рэальпасцю, гратэск не пераходзіць у шарж. Мяжы, за якой рэалістычнае мастацтва памірае, пісьменнік не пераходзіць.
1 Дютур Ж. Болезнь века. У кн.: Судьбы романа. М., 1975, с. 69.
Проза Коба Абэ — сапраўды інтэлектуальная проза. I думкі аўтара выказваюцца тут не толькі мовай вобразаў, але выступаюць часта і ў разумова-паняційнай форме, асабліва ў рамане «Чужы твар», дзе сама маска — гэта і вельмі пластычна-выяўны, аж да фізічнай адчувальнасці вобраз, і адначасна філасофска-светапоглядны іншасказ, дзе маска сапраўды з'яўляецца і прадметам, і сімвалам. Філасофія, калі можна так сказаць, рухае сам сюжэт, але ён нідзе амаль нічога не траціць у сваёй мастацкай пераканаўчасці, бо ўсё тут падпарадкавана таму яшчэ пушкінскаму закону, які сапраўдны мастак слова «сам над сабою прызнаў».
Дамо слова самому аўтару раманаў.
«Пісьменніку стала цяжка ахопліваць свой час. Ен бурны, як вадаспад. Трэба ўмець розумам раздзяліць яго струмені. Выбраць галоўны, самы моцны. Тут неабходныя непаспешлівасць, вопыт, умеркаваная хуткасць. Каб выявіць рэчаіснасць аб’ёмна, сумленна, прымусіць чытача спынівда і зверыць сённяшні шлях з перспектывай, старыя метады ўжо не дапамогуць»
На пытанне карэспандэнта, якія ж старыя метады ён адмаўляе, можа, рэалізм, Коба Абэ недвухсэнсоўна адказаў:
«Пісьменнік — гэта чалавек, які пранікае розумам у будучыню. А будучыня малюецца контурамі ледзь улоўнымі. Значыць, трэба знайсці такі інструмент, які дапамог бы зрабіць іх рэльефнымі з найбольшай дакладнасцю. Межы поіпукаў тут — толькі рэалізм. Увогуле штукарства ў мастацтве ў японцаў непапулярнае... розныя «попы» і «ізмы» не карыстаюцца поспехам» 2.
Так-то яно так. Але чытачу, які хоць крыху знаёмы з японскай літаратурай — з паэтычньхмі мініяцюрамі («хоку») Басё, з апавяданпямі Акутагавы Руноскэ («Расёмон», «О-Рыцу і яе дзеці», «Маці» і інш.), з аповесцямі і раманамі Кавабаты Ясунары («Тысячакрылы журавель», «Стогн гары» і інш.) з іх глыбіннай філасофіяй, з іх горкім трагізмам і адначаенай высокай паэтычнасцю, адухоўленасцю, з вытанчанасцю самога стылю — такі рэалізм, як у Коба Абэ, можа здацца вельмі далёкім ад традыцый японскай літаратуры. На періпы погляд тут не стае таго тонкага «флёру» паэтычнасці, таго абвострапага пачуцця хараства,
1 Гл.: Нванов Б. Кобо Абэ у себя дома.— Советская культура, 1975, 4 лістап.
2 Тамсама.
таго культу прыгажосці Японіі («ніхон-но бі»), якія прыносяць у самыя лепшыя творы японскай літаратуры такі непаўторны водар.
Ды гэта толькі на першы погляд.
Пісьменнік паказвае такое «дно жыцця», ніжэй якога, здаецца, і апусціцца нельга. Ён бязлітасны ў паказе самых непрывабных з’яў і праяў чалавечага жыцця. Але ж вгадзіцеся — за ўсім гэтым нагнятаннем натуральнасцей мы не адчуваем цынізму. Наадварот, ад сцэны да сцэны нарастае трагізм сітуацыі, і ў той жа час неяк непрыкметна, але настойліва ў душу разам з болем і тугою пранікае нейкі пробліск надзеі і прасвятлення.
У такіх раманах-алегорыях, у творах-прытчах ёсць і свае відавочныя слабасці — налёт пэўнай «стэрыльнасці» мастацкага эксперыменту сапраўды тут адчувальны. Але ж — галоўнае! — людзі тут ажываюць пад пяром аўтара і пры ўсім аўтарскім «рацыяналізме» персанажы набываюць вялікую сілу эмацыянальнага ўздзеяння.
У чым тут сакрэт?
He рызыкую даць нейкі бездакорна-доказны адказ — зрабіць гэта проста немажліва. У кожнага, хто прачытае гэтыя раманы, непазбежна будзе сваё асэнсаванне црачытанага. Адно толькі можнасказаць бясспрэчна — кнігі гэтыя напісаны сапраўдным гуманістам і сапраўдным пісьменнікам.
Як ва ўсякім неардынарным творы мастацтва, пры ўсёй даступнасці і нават пэўнай прастаце сюжэта — а фабулу раманаў я не пераказваю, бо ўся сіла такіх твораў у іх сюжэтных «счапленнях», у тонкіх нюансах пачуцця 1 думкі, у іх катастрафічных перападах пры відавочнай замаруджанасці сюжэтнага дзеяння — у раманах гэтых і няма адназначна-вычарпальнага адказу на пастаўленыя пытанні.
Можна, вядома, прачытаць гэтыя раманы і так: «Як толькі чалавек скараецца перад насіллем і прыстасоўваецца да яго, як толькі адмаўляецца ад сябе і ад волі, як толькі прызнае жыццё ў яме нормай і патрэбаю — тут яму і прыходзіць канец» 1.
Але ці прызнаў Дзюмпэй яму «нормай і патрэбаю»? Думка тых крытыкаў, якія лічаць, што Дзюмпэй прыйшоў да ідэі служэння людзям, падобная «на бадзёрае слова на дарогу над дамавінай»,— лічыць М. Злобіна.
1 Злобнна М. Жестокая прнтча. Кобо Абэ.— Новый мнр, 1966, № 12.
А ўсё-такі куды болып не толькі аптымістычная, але і адпаведная духу твора і сапраўды, здавалася б, нечаканая думка П. Паліеўскага аб тым, што герой прыйшоў да нялёгкай, але гуманнай ісціны: «...па сутнасці важна не тое, дзе менавіта яму (пяску.— Г. Ш.) супраціўляцца», што «намнога больш важна на любым участку, дзе ён цябе заспеў, пашыраць зону жывога» 1.
«Ідэя супраціўлення сіле пяску» не здаецца мне нейкай там нацяжкай. Успомнім канец самога рамана, услухаемся ў яго фінальныя акорды — сцішаныя, прыглушаныя,— у якіх за голасам героя ўпершыню, бадай, так выразна пачуўся аўтарскі голас.
Дзюмпэю, якому выпадкова ўдалося знайсці спосаб самастойнай здабычы вады непасрэдна ў яме — а менавіта не падаючы ў яму вады, жыхары вёскі найперш зламалі яго цвёрдую волю да супраціўлення,— удалося, нарэшце, спакойна вылезці з ямы. Магчыма, жыхары вёскі на гэты раз далі яму такую мажлівасць. Ён глядзіць на воблака пылу ад пікапа, на якім вязуць у бальніцу жанчыну, у якой толькі што адбыўся выкідыш, дыхае марскім паветрам. Але...
«У яме на дне нешта заварушылася. Гэта быў яго цень. Крышку вышэй над ценем збудова для збору вады. Адна планка адышла. Напэўна, наступілі, як неслі жанчыну. Ён заспяшаўся назад, каб паправіць планку. Вада, як ён і разлічваў, паднялася да чацвёртае меткі. Паломка была не страшная. У хаце траскучым голасам спявала радыё. Ледзь стрымліваючы слёзы, ён апусціў рукі ў бачок. Вада апякла холадам. Але ён не паварушыўся, так і астаўся стаяць на кукішках.
Спяшацца, уцякаць няма асаблівай патрэбы. Цяпер у яго ў руках білет у абодва канцы — чысты бланк, і ён можа сам, як яму зажадаецца, запісаць у ім і час выезду, і месца прызначэння. Дый яму вельмі карцела расказаць каму-небудзь пра сваю збудову для збору вады. I калі ён наважыцца гэта зрабіць, слухачоў, удзячнейшых за вяскоўцаў, яму не знайсці. He сёння, дык заўтра каму-небудзь ён усё раскажа.
А ўцёкі — пра гэта яшчэ будзе калі падумаць».
Праўда, пасля гэтага ідзе не надта аптымістычны эпі-
1 Палневскнй П. Путь к преодоленню.— Нностранная лптература, 1966, № 12.
лог, які — зноў-такі! — ніяк не сведчыць, што Дзюмпэй скарыўся. Але калі і яго чакае такі ж лёс у яме, як яго папярэднікаў, то нездарма раман усё-такі называецца «Жанчына ў пяску».
Жанчыне, здаецца, адведзена не так і шмат месца ў рамане. Яна не можа сапернічаць з Дзюмпэем у яго развагах (пераважна ўнутраных маналогах, бо дыялогу атрымацца тут не магло) пра жыццё і навакольны свет. Яна ўвогуле можа здацца бязвольнай і бязмоўнай рабыняю.
Але калі Дзюмпэй што-небудзь і зразумеў у гэтым жыцці, у сваім страшным становішчы і не намнога лягчэйшым жыцці яго прыгнятальнікаў, жыхароў вёскі, калі сышлі з яго многія ранейшыя ілюзіі, калі прыйшоў ён, можа, да найвялікшай у сваім заштатным і шэрым ранейшым і трагічна-адчайным сучасным існаванні думкі аб тым, што ён патрэбны людзям — і не нейкім абстрактным людзям, a тым, з кім яго сутыкнуў бязлітасны лёс,— то найперш і найбольш дзякуючы гэтай безыменнай жанчыне.
Менавіта вобраз «жанчыны ў пяску», якая разумела адну простую, але вялікую ісціну — раз ёсць пясок, які пагражае жыццю яе суседзяў, то трэба жыць і зграбаць гэты пясок — узрушвае надзвычай. Яна не ідэальная, але ёсць у ёй не толькі вонкавая прыцягальнасць, але і ўнутраная прыгажосць, ёсць у ёй тое, што так патрэбна, каб выжыць у такіх экстрэмальных умовах — неадольная сіла жыцця, трываласць чалавека з народа і неўсвядомленая ёю самою мудрасць.
На значна большай сацыяльнай вышыні стаіць герой «Чужога твару» — здольны вучоны, талковы кіраўнік. Але занадта вузкія, як выявілася, у яго духоўныя гарызонты. Той ісціны, да якой усё-такі дайшоў Дзюмпэй, ён выпакутаваць не змог:
«...Я ведаю, гэта, безумоўна, віна не аднае маскі, справа найхутчэй ува мне самім... Але тое, што тоіцца ўва мне, ёсць ва ўсіх другіх людзях, гэта нешта агульнае, і таму я не жадаю ўвесь цяжар віны ўзвальваць на свае плечы... Абвінаваціць аднаго мяне не ўдасца... Я ненавіджу людзей. Я не маю намеру апраўдвацца перад кім бы там ні было!»
I ў гэтым рамане менавіта жанчына выступае галоўным суддзёй героя з яго бясконцымі развагамі пра фалып і несправядлівасць навакольнага свету, у якіх так шмат горкай праўды і яшчэ болып эгаізму, крывадушнасці і бесчалавечнасці. He хто іншы, як жонка, якая сэрцам адчувала боль той сітуацыі, у якую трапіў муж, усёй душой хацела памагчы — так, прынамсі, яна лічыць — раздзяліць яго ro
ра, але зразумеўшы, iuto ён за чалавек, пайшла на выключнае псіхалагічнае, маральнае выпрабаванне — дала магчымасць мужу ў масцы на знявечаным твары «спакусіць» сябе — менавіта яна ў адказ на яго бясконца-доўгія самаапраўданні і абвінавачанні ўсяму свету піша яму:
«...Пра твой маскарад ведала не толькі дзяўчынка, што гуляла з ё-ё. 3 самае першае хвіліны... 3 тае самае хвіліны, калі ты самазадаволена гаварыў пра буры магнітнага поля, я зразумела ўсё...