Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
— Вакол хаты?
— А як жа. Хіба можна дапусціць, каб хата абвалілася?.. Пясок жа сыплецца з усіх бакоў...
Жанчына, нібыта кідаючы выклік, рэзка павярнулася і пабегла. Хоча, напэўна, вярнуцца да абрыву і зноў узяцца за работу. Усё роўна як шпанская мушка. Усё зразумела, цяпер яго гэтым не возьмеш.
— Жах! I гэтак кожную ноч?
— Пясок не адпачывае і не дае адпачынку... I кашы і пікап усю ноч рухаюцца.
— Мабыць, праўда...
Ведама, гэта праўда. Пясок ніколі не адпачывае, ніколі не дае адпачыць. Мужчына разгубіўся. У яго было такое адчуванне, быццам ён раптам заўважыў, што змяя, якой ён легкадумна наступіў на хвост, лічачы яе маленькаю і бяскрыўднаю, вялізазная, і яе ядавітая галава пагражае яму ззаду.
— Што ж выходзіць! Вы жывяце толькі, каб адграбаць пясок!
— Але ж нельга ўзяць і ўцячы ўночы.
Мужчына быў ашаломлены. Ён не жадаў быць уцягнутым у такое жыццё.
— Чаму не, можна!.. Хіба так гэта цяжка?.. Вы зможаце ўсё, калі толькі захочаце!
— He, так нельга...— Жанчына, дыхаючы ў такт ударам рыдлёўкі, прадаўжала абыякавым тонам: — Вёска неяк можа яшчэ існаваць толькі таму, што мы нястомна адграбаем пясок і гэтым зберагаем ёй жыццё... А калі мы перастанем капаць, яе засыпле пяском меней чым за дзесяць дзён — і нічога ад вёскі не астанецца... Ну і потым... Ой, здаецца, чарга да суседзяў дайшла...
— Вельмі ўдзячны вам за цікавы расказ... Па гэтай жа прычыне і пераносчыкі кашоў так шчыруюць?
— Ведама, але яны, праўда, падзённа атрымліваюць нешта ад сельскае ўправы...
— Калі вёска мае такія грошы, чаму ж не насаджаюць лясных палос, каб абараніцца ад пяску?
— Калі падлічыць, дык выйдзе, напэўна, што наш спосаб намнога дзешавейшы...
— Спосаб?.. Хіба гэта спосаб? — Мужчына раптам зазлаваўся. Зазлаваўся на тых, хто прывязаў жанчыну да гэтай мясціны, і на жанчыну, што дазволіла сябе
прывязаць.— Калі так, дык навошта ж трымацца за гэтую вёску? Ну, не разумею прычыны... Пясок не такая ўжо дробязная штука! Вялікаю памылкаю было б думаць, што наша старанне можа процістаяць пяску. Лухта!.. 3 гэтым глупствам трэба кончыць... кончыць раз і назаўсёды. Я нават не магу спачуваць вам!
Адкінуўшы рыдлёўку да бітонаў, што валяліся воддаль, і не звяртаючы ўвагі на выраз яе твару, ён вярнуўся ў хату.
He спалася. Мужчына прыслухоўваўся, што робіць жанчына. Яму было крыху сорамна: такія яго паводзіны ўрэшце — гэта рэўнасць да таго, што яе тут трымае, прымус кінуць працу і крадком прыйсці да яго ў пасцель. Сапраўды, тое, што ён адчуваў, было не проста абурэнне жаночай дурнотай. Усё было куды глыбей. Коўдры ўсё болей сырэлі, пясок усё мацней прыліпаў да цела. Як гэта несправядліва, як гэта абуральна! I таму няма чаго вінаваціць сябе за тое, што кінуў рыдлёўку і вярнуўся ў хату. Такой адказнасці ён на сябе не возьме. У яго і без гэтага клопату хоць адбаўляй. I тое, што яго завабілі ў пясок і насякомыя, урэшце было толькі спробаю ўцячы, хай сабе ненадоўга, ад нудных абавязкаў шэрага жыцця...
Ніяк не заснуць.
Жанчына без адпачынку ходзіць узад і ўперад. Некалькі разоў гул кашоў, што апускаліся, набліжаўся, потым зноў аддаляўся. Калі так будзе і далей, заўтра ён не зможа працаваць. Трэба ж устаць, як толькі развіднеецца, бо днём мала зробіш. Чым болей ён стараўся заснуць, тым меней браў сон. Пачало рэзаць у вачах, яны слязіліся, маргалі, але не маглі справіцца з пяском, які сыпаўся няспынна. Ён разгладзіў ручнік і накрыў ім твар. Стала цяжка дыхаць. Але гэтак усё ж лепей.
Падумаю пра што-небудзь другое. Заплюшчваеш вочы, і пачынаюць гаіідацца, плаваць нейкія доўгія
ніці. Гэта пясчаныя ўзоры бягуць па дзюне. Паўдня не адрываў ад іх вачэй, і яны, напэўна, адбіліся на сятчатцы. Такія самыя ручаіны пяску засыпалі, паглыналі расквітнелыя гарады і вялікія імперыі. Гэта называюць, папраўдзе, сабуляцыяй Рымскай імперыі... А гарады, апетыя Амарам Хаямам... У іх былі кравецкія майстэрні, крамкі мяснікоў, рынкі. Іх аблытвалі, густа пераплятаючыся, дарогі, якіх, здавалася, нішто не зрушыць з месца. Колькі гадоў трэба было змагацца з уладамі, каб хоць аднае змяніць кірунак... Старажытныя гарады, у непахіснасці якіх не сумняваўся ні адзін чалавек... Але ўрэшце і яны не змаглі процістаяць закону пяску дыяметрам адна восьмая міліметра, які знаходзіцца ў вечным руху.
Пясок...
Калі глядзець праз прызму пяску, усе прадметы, што маюць форму, нерэальныя. Рэальны толькі рух пяску, які адмаўляе ўсякую форму. Але там, за тонкаю дашчанаю сцяною, жанчына не перастае капаць. Ну што яна можа зрабіць такімі тонкімі, кволымі рукамі? Усё роўна што спрабаваць вычарпаць мора, каб на яго месцы паставіць дом. Спускаючы карабель на ваду, трэба ведаць, якая тая вада.
Гэтая думка нечакана вызваліла яго ад адчування прыгнечанасці, выкліканага шастаннем пяску, які капала жанчына. Калі карабель прыгодны для вады, ён павінен быць прыгодны і для пяску. Калі збавіцца ад ідэі нерухомасці хаты, дык адпадзе патрэба змагацца з пяском... Свабодны карабель, што плыве па пяску... Плывучыя дамы... Бясформныя вёскі і гарады...
Пясок, зразумела, не вадкасць. Таму на яго паверхні нішто не ўтрымаецца. Калі, напрыклад, пакласці на яго корак з меншаю ўдзельнаю вагою, дык праз нейкі час ён патоне. Каб плысці па пяску, карабель павінен мець асаблівыя якасці. Напрыклад, дом, паводле формы накшталт бочкі, які можа рухацца перакочваючы-
ся... Калі ён будзе хоць крыху вярцецца, дык зможа страсаць пясок, што навальваецца на яго, і зноў падымацца на паверхню... Безумоўна, пры няспынным вярчэнні ўсяго дома людзі ў ім не змогуць адчуваць сябе ўстойліва... Трэба будзе, напэўна, выявіць вынаходлівасць — ну хоць бы адну бочку ўкласці ў другую... Зрабіць так, каб цэнтр цяжару ўнутранай бочкі аставаўся нязменны і падлога заўсёды была ўнізе... Унутраная бочка заўсёды будзе нерухомая і толькі верхняя — будзе вярцецца... Дом, які будзе гайдацца, як маятнік вялізнага гадзінніка... Дом-калыска... Карабель пяскоў...
Вёскі і гарады ў няспынным, руху — безліч гэтых караблёў...
Ён і не заўважыў, як задрамаў.
7
Мужчыну разбудзіла кукарэканне, падобнае на скрып заржавелае гушкалкі. Трывожнае, непрыемнае абуджэнне. Здавалася, толькі што развіднелася, але стрэлкі гадзінніка паказвалі адзінаццаць гадзін шаснаццаць мінут. Напраўду, сонца свеціць, як у поўдзень. А змрочна тут таму, што гэта дно ў яме і сонечныя промні япгчэ не дайшлі сюды.
Ён падхапіўся. 3 твару, з галавы, з грудзей, шастаючы, пасыпаўся пясок. Ён наліп і зацвярдзеў ад поту вакол губ і носа. Абціраючы яго тыльным бокам рукі, мужчына збянтэжана маргаў. 3 чырвоных вачэй цяклі слёзы, быццам цярнулі па павеках нечым шорсткім, ды адных слёз было мала, каб змыць пясок, што накарэў у вільготных кутках вачэй.
Ён пайшоў да бачка, што стаяў на таку, зачэрпнуць хоць крыху вады і раптам убачыў жанчыну, якая спала каля агнішча. Забыўшыся пра рэзь у вачах, ён затаіў дыханне.
Жанчына была зусім голая.
Скрозь пялёнку слёз, што засцілала вочы, яна здалася яму невыразным, расплывістым ценем. Яна ляжала на цыноўцы без ніякай падсцілкі, дагары, усё яе цела, апрача галавы, было нібыта выстаўлена напаказ, левая рука крыху прыкрывала ніз пруткага жывата. Куточкі цела, якія людзі звычайна хаваюць,— на Bifly, і толькі твар, якога ніхто не саромеецца паказваць, захінуты ручніком. Гэта, ведама, дзеля таго, каб засланіць вочы, рот, нос ад пяску, ды такі кантраст яшчэ болей падкрэсліваў яе галізну.
Усё цела ўкрыта лёгкім, тонкім налётам пяску. Пясок прыхаваў дэталі і падкрэсліў жаноцкасць ліній. Яна здавалася скульптурнаю, пазалочанаю пяском. Нечакана з-пад языка ў яго пабегла ліпкая сліна. Але ён не мог праглынуць яе. Пясок, што набіўся між губамі і зубамі, увабраў сліну і распоўзся па ўсім роце. Ён нагнуўся, каб выплюнуць сліну, змяшаную з пяском. Але колькі ні сплёўваў, у роце было шорстка. Як ён ні вычышчаў рот, пясок там усё роўна аставаўся. Здавалася, між зубамі няспынна ўтвараецца ўсё новы пясок.
На шчасце, бак быў зноў поўненькі вады. Апаласкаўшы рот і вымыўшы твар, мужчына адчуў, што вяртаецца да жыцця. Ніколі яшчэ ён не зведваў так востра цудадзейнасці вады. Вада, як і пясок,— мінерал, але гэта такое чыстае, празрыстае неарганічнае рэчыва, што яно злучаецца з целам намнога лягчэй, чым любы жывы арганізм... Даючы вадзе магчымасць паволі ўлівацца ў горла, ён уявіў сабе адчуванне жывёліны, якая корміцца камянямі...
Мужчына зноў павярнуўся і паглядзеў на жанчыну. Але падысці бліжэй да яе яму не захацелася. На жанчыну, прыцярушаную пяском, прыемна глядзець, але датыкацца да яе наўрад ці прыемна.
Узбуджанасць і злосць, што зведаў ён уночы, ця-
пер, белым днём, здаваліся яму няпраўдаіо. Будзе што расказаць. Нібыта дзеля таго, каб замацаваць у памяці ўсё ўбачанае, ён яшчэ раз паглядзеў навокал і стаў хутка збірацца. Рубашку і штаны не падняць — гэтулькі ў іх набілася пяску. 3-за такой дробязі няма чаго хвалявацца. Але вытрасці пясок з адзення аказалася цяжэй, чым вычасаць перхаць з галавы.
Чаравікі таксама былі засыпаны пяском.
Да таго, як пайсці, трэба, напэўна, нешта сказаць жанчыне?.. Але, з другога боку, калі пабудзіць яе, ёй будзе сорамна. Добра, але як жа быць з платаю за начлег?.. А можа, лепей па дарозе назад зайсці ў праўленне арцелі і перадаць грошы дзеду, які ўчора прывёў яго сюды.
Ціхенька ён выйшаў з хаты.
Сонца, нібы кіпучая ртуць, пацякло цераз край пясчанай сцяны і паступова разлілося па дне ямы. Нечакана разанула яму ў твар яркае святло — і ён здрыгануўся і прыплюшчыў вочы. Ды праз імгнеыне забыўся пра ўсё, гледзячы на пясчаную сцяну, якая высілася перад ім.
Дзіва! Вераўчаныя лескі, што віселі тут уночы, зніклі.
Мяшкі, якія ён прыкмеціў, напалавіну засыпаныя пяском, ляжалі на тым самым месцы. Значыць, ён нічога не пераблытаў. Ці можа быць, каб адны толькі лескі патанулі ў пяску? Ён рынуўся да сцяны і стаў разграбаць яе рукамі. Пясок, не супраціўляючыся, абвальваўся і сыпаўся ўніз. Але ж ён шукае не іголку, і калі нічога не знайшоў адразу, дык колькі ні рыйся — нічога не будзе... Намагаючыся заглушыць растучую трывогу, мужчына, збянтэжыўшыся, стаў зноў аглядаць пясчаны абрыў.
Ці няма такой мясціны, дзе можна было б узлезці? Некалькі разоў абышоў ён кругом хаты. Калі ўзлезці на страху каля паўночнай сцяны, павернутай да mo-