Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
Раптам шуганула ўніз глыба пяску. Глуха грукнула, нібыта падала гума, і нешта з сілаю навалілася яму на грудзі. Каб зразумець, што здарылася, ён падняў галаву і паглядзеў уверх, але пазнаць, дзе верх, так і не змог. Ён ляжаў, сагнуты папалам, у сваіх ванітах, а навокал было разліта нейкае цьмянае, малочнае святло.
Частка другая
Дзяб, дзяб, дзяб, дзяб.
Што гэта за гук?
Гук званочка.
Дзяб, дзяб, дзяб, дзяб.
Што гэта за голас? Голас д’ябла.
11
Жанчына ціхенька нешта мурлыкае. Яна бясконца паўтарае адну фразу, выбіраючы пясок з бака.
Спеў сціх. Потым стала чутно, як жанчына таўчэ
рыс. Мужчына ціхенька ўздыхае, паварочваецца на другі бок і чакае, напружыўшыся, нецярпліва... зараз яна ўвойдзе, напэўна, з тазам вады, каб працерці яго цела. Ад пяску і поту скура раздражнілася. Пры адной думцы пра халодны вільготны ручнік ён увесь сціскаецца.
3 таго часу як яго прыдушыла пяском і ён страціў прытомнасць, ён не падымаўся. Першыя два дні яго мучыла гарачка, амаль трыццаць дзевяць, і няўпынная рвота. Потым тэмпература спала, стала хацецца есці. Захварэў ён, відаць, не так ад таго, што быў прыдушаны глыбаю пяску, як ад сонечных промняў, якія ў час працы смалілі вертыкальна і да якіх ён не быў звыклы. Зрэшты, нічога страшнага.
Можа, таму ён хутка ачуняў. На чацвёрты дзень боль у нагах і ў паясніцы прайшоў. На пяты дзень, калі не лічыць млявасці, ён ужо не адчуваў ніякіх прыкмет нядаўняй хваробы. Але з пасцелі ён не ўставаў, нібыта вельмі хворы. На гэта былі, безумоўна, прычыны. Ён ні ў якім разе не адмовіўся ад думкі ўцякаць.
— Вы ўжо прачнуліся?
Жанчынін голас гучаў нясмела. Мужчына глядзеў з-пад апушчаных павекаў на круглявасць яе каленяў, якія выпіналіся з шаравараў, і адказаў незразумелым стогнам. Паволі выкручваючы ручнік над пагнутым медным тазам, жанчына папыталася:
— Як здаровіцца?
— Ды так сабе...
— Пратром спіну?..
Ён пакорліва аддаваў сябе жанчыне ў рукі, не толькі карыстаючыся становішчам хворага, але і таму, што гэта не было яму непрыемна. Ён, помніцца, чытаў верш пра тое, як хлопчыку, у якога была гарачка, прыснілася, што яго ўвертаюць у халодную сярэбраную паперу. Скура, што затхнулася пад слоем пяску і поту, паступова ахалоджваецца і пачынае дыхаць. Пах жаночага
цела нібыта пранікае праз яго зноў жывую скуру, крыху трывожыць яго.
I ўсё ж да канца ён так і не дараваў жанчыне. Тое — адно, гэта — другое, рэчы розныя, і няма чаго іх блытаць. Трохдзённы адпачынак даўно кончыўся. Цяпер ужо спяшацца наўрад ці трэба. Яго план падкапаць абрыў, каб пясчаны схіл зрабіць пакатым, не тое што праваліўся, але проста не быў добра падрыхтаваны. Калі б не перашкодзілі непрадбачаныя абставіны — той жа сонечны ўдар — усё б удалося. Праўда, капаць пясок куды цяжэй, чым ён думаў, гэта пякельная праца, і ўсё цяпер будзе залежаць ад таго, ці знойдзе ён зручнейшы спосаб. Вось тут і прыйшло яму ў галаву прыкідвацца, што хворы.
Калі ён ачнуўся і ўбачыў, што ляжыць тамсама, у жанчыны ў хаце, дык страшэнна раззлаваўся. Гэтыя тыпы з вёскі і не думаюць пра яго. Ён усё зразумеў, і адразу выспела рашэнне. Ведаючы, іпто хвароба яго не страшная, яны не паклікалі доктара. А цяпер ён выкарыстае гэта і прымусіць іх яшчэ раскаяцца. Уночы, калі жанчына працуе, ён будзе спаць. Затое ўдзень, калі яна павінна спаць, ён ёй будзе перашкаджаць, скардзячыся на нясцерпны боль.
— Баліць?
— Дзіва што баліць... Пазваночнік, напэўна, недзе пакалечаны...
— Можа, паспрабаваць нацерці?
— Барані бог! Хіба можна даверыць гэта неспецыялісту? Гэтак і да магілы нядоўга. Спінны ж мозг — канал жыцця. А раптам я памру? Вам жа ўсім горай будзе. Паклічце доктара, доктара! Баліць... Страшна баліць... Калі не паспяшаецеся, будзе позна!
Жанчына доўга не вытрывае такога і выб’ецца з сілы. Яе працаздольнасць панізіцца, і хата апынецца ў небяспецы. А гэта і ўсёй вёсцы не малы клопат. Праз сваю дурноту, замест таго каб атрымаць дадатковую
3 Зак. 1836
65
рабочую сілу, узвалілі на сябе яшчэ цяжар. I калі яны не збавяцца ад мяне цяпер, дык потым позна будзе.
Але і гэты план прасоўваўся не так гладка, як ён меркаваў. Ноч тут люднейшая за дзень. Праз сцяну чуцён бразгат рыдлёўкі... жанчыніна цяжкае дыханне... выкрыкі і цмоканне мужчын, якія выцягвалі кашы з пяском... Дый вецер даносіць здалёку тарахценне пікапа, брэх сабак... Як ні стараўся ён заснуць, нічога не выходзіла — нервы былі надта напятыя, і ён не мог заплюшчыць вачэй.
Уночы ён спаў кепска, і таму даводзілася дасыпаць днём. I, што найгорай, ён усё болей траціў цярпенне: пачынаў пераконваць сябе, што, калі нават і гэты план праваліцца, усё роўна знойдзецца колькі хочаш спосабаў уцячы. 3 таго дня прайшоў ужо тыдзень. Якраз пара падаваць заяву на пошукі. Першыя тры дні былі яго законным адпачынкам. Але далей — адсутнасць без папярэджання. Таварышы на працы, якія часта без дай прычыны раўніва сочаць за тым, што робяць іх калегі, наўрад ці змаўчаць пра гэты факт. Ужо напэўна ў адзін з гэтых вечароў які-небудзь ахвотнік зазірнуў да яго дахаты. Душны, распалены сонцам пакой пусты — ясна, што гаспадара няма. Наведвальнік у душы інстынктыўна зайздросціць яшчэ, напэўна, шчасліўчыку, які вырваўся з гэтай нары. А на другі дзень — зневажальныя абгаворы, брыдкія пошапкі з неадабральна нахмуранымі брывамі і двухсэнсоўнымі жэстамі. I ніякага дзіва... Душою ён чуў яшчэ тады, што гэты незвычайны адпачынак выкліча ў калегаў іменна такую рэакцыю. Ведама, у настаўнікаў своеасаблівае жыццё, якое ўвесь час атручваецца грыбком зайздрасці... Год за годам міма іх, як вада ў рэчцы, цякуць і сплываюць вучні, а настаўнікі, нібы камяні, мусяць аставацца на дне гэтай рэчкі. Яны гавораць пра надзеі другіх, а самі не маюць права мець надзею, нават у сне. Яны адчуваюць сябе непатрэбным хламам і ці
ўпадаюць у мазахісцкую адзіноту, ці становяцца пурыстамі, да друтіх пранікаюцца падазронасцю, абвінавачваюць іх у арыгінальнічанні. Яны так сумуюць па свабодзе дзеянняў, што не могуць не ненавідзець свабоды дзеянняў.
...Няшчасны выпадак, напэўна?.. He, калі б гэта быў няшчасны выпадак, дык, відаць, як-небудзь паведамілі б... А можа, самагубства?.. Але, зноў жа, пра гэта, безумоўна, ведала б паліцыя!.. He трэба пераацэньваць гэтага недалёкага хлопца!.. Напраўду, ён прапаў без весткі па сваёй волі, і няма чаго лезці ў чужую справу... Але ўжо ж амаль тыдзень... Ну што за чалавек, вечна ён людзям дае клопату, і не дазнаешся ніяк, што ён сам сабе думае...
Наўрад ці яны шчыра перажываюць за яго. Проста неспатоленая іх цікаўнасць пераспела, як хурма, у пару не знятая з дрэва. Далей падзеі разгортваюцца гэтак. Старшы настаўнік ідзе ў паліцыю, каб высветліць форму заявы на пошукі. За посным тварам схавана задавальненне, якое ажно распірае яго... «Прозвішча і імя: Нікі Дзюмпэй. Узрост: 31 год. Рост: 1 м 58 см. Вага: 54 кг. Валасы: рэдкія, зачасаныя назад, брыялінам не карыстаецца. Зрок: правы — 0,8, левы — 1,0. Трошкі касавокі. Скура смуглявая. Прыкметы: твар прадаўгаваты. Hoc кароткі. Сківіцы квадратныя, пад левым вухам прыкметная радзімка, другіх асаблівых прыкмет няма. Група крыві: АВ. Гаворыць хрыпата, трохі заікаючыся. Засяроджаны, упарты, але ў абыходжанні з людзьмі просты. Адзенне: відаць, на ім адзенне, якім карыстаюцца пры энтамалагічнай рабоце. Змешчанае зверху фота анфас зроблена два месяцы назад».
Безумоўна, людзі ў вёсцы ўжылі патрэбныя меры засцярогі, калі так рашуча прадаўжаюць гэту недарэчную авантуру. Абвесці вакол пальца аднаго-двух вясковых паліцэйскіх — справа няхітрая. Яны, ведама,
паклапаціліся, каб паліцэйскія без асаблівай патрэбы не прыходзілі ў вёску. Але такая дымавая заслона карысная і патрэбная толькі да таго часу, пакуль ён здаровы і можа адграбаць пясок. I неразумна рызыкаваць, хаваючы цяжкахворага чалавека, які ўжо цэлы тыдзень валяецца ў пасцелі. Калі яны вырашаць, што ён ім не патрэбен, тады самае разумнае — як мага хутчэй збавіцца ад яго, пакуль ціха. Цяпер яшчэ можна прыдумаць якую-небудзь праўдападобную версію. Можна, напрыклад, заявіць, што чалавек сам упаў у яму і ад страсення ў яго пачаліся нейкія дзіўныя галюцынацыі. Безумоўна, гэтае тлумачэнне будзе прынята ахвотней, чым яго зусім фантастычнае сцверджанне, быццам яго хітрыкамі запраторылі ў яму.
Зарыкала карова — нібыта ў горла ёй уставілі медную трубку. Недзе пракукарэкаў певень. У пяечанай яме няма ні адлегласці, ні кірунку. Толькі там, наверсе,— звычайны, нармальны свет, дзе на абочыне дарогі дзеці гуляюць у класы, у пэўны час настае світанне, і фарбы яго змешваюцца з пахам рысу, што варыцца ў чыгунках.
Жанчына старанна, нават вельмі старанна працірае яго цела. Пасля працірання досуха выкручвае вільготны ручнік, ажно ён робіцца цвёрды, як дошка, тады сухім трэ так дбайна, быццам паліруе запацелае шкло. Ад ранішніх гукаў і гэтых рытмічных штуршкоў яго пачынае хіліць на сон.
— Ага, дарэчы... — Ён сілаю праганяе позех, які, быццам абцугамі, гвалтам выцягнулі з яго.— Як бы гэта... Даўно ўжо хочацца пачытаць газету. Ніяк гэтага зрабіць нельга?
— Добра, я папытаюся, пазней.
Ён адразу зразумеў: жанчына хоча паказаць сваю шчырасць. У яе сарамлівым, баязлівым голасе добра чутно старанне не пакрыўдзіць яго. Але гэта раззлава-
ла яго яшчэ болей. «Папытаюся?!» Значыць, і газет я не маю права чытаць без да.зволу, ці што?.. Забурчаўшы, ён адкінуў жанчыніну руку. Яму так і карцела перакінуць тазік з вадою. Выходзіць, жанчына выканала яго просьбу?
Аднак у яго становішчы надта бушаваць не варта — гэта можа разбурыць усе планы. Цяжкахворы наўрад жа ці будзе так хвалявацца з-за нейкай там газеты. Ён, ведама, хоча прагледзець газету. Калі няма пейзажу, дык паглядзець хоць на карцінку — жывапіс развіўся ж у мясцінах з беднаю прыродаю, а газеты найболей развіліся ў прамысловых раёнах, дзе сувязь паміж людзьмі паслабела. Апрача таго, раптам ён знойдзе там аб’яву пра тое, што прапаў без весткі чалавек. А калі пашанцуе, дык не выключана, што ў кутку старонкі, прысвечанай сацыяльным пытанням, пра яго знікненне будзе апублікаваны артыкул. Але ж наўрад ці дадуць вяскоўцы яму газету, у якой будзе такі артыкул. Ды самае галоўнае цяпер — цярпенне.
Прыкідвацца хворым не так ужо соладка. Усё роўна што сціскаць у руцэ тугую спружыну, гатовую вырвацца. Доўга такога не вытрываеш. Змірыцца таксама нельга. Ён павінен, што б там ні было, прымусіць гэтых тыпаў зразумець, які яны ўзялі на сябе непатрэбны клопат. Вось сёння, чаго б гэта ні каштавала, не даць жанчыне ні на хвіліну заплюшчыць вачэй!