• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

    Жанчына ў пяску | Чужы твар

    Коба Абэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 413с.
    Мінск 1986
    73.13 МБ
    хваробу і робіць усё гэта, каб праверыць свае сумненні... Хто ведае... Трымай вуха востра... Яе прывабнасць — самая звычайная пастка, урэшце такая самая, як салодкі пах мёду ў раслін-драпежнікаў, якія кормяцца насякомымі. Спачатку яна справакуе яго на гвалт, выкліча гэтым скандал, а потым ён будзе ўблытаны ў моцную сетку шантажу.
    13
    Мужчына ўваўрэў і пачаў плавіцца, як воск. Цела яго сцякала потам. Гадзіннік спыніўся, і дакладнага часу ён не ведаў. Там, наверсе, можа, яшчэ ў разгары дзень. А на дне дваццаціметровай ямы было ўжо змрочна.
    Жанчына яшчэ моцна спала. Ногі і рукі ў яе нервова паторгваліся — нешта снілася. Ён хацеў быў перабіць ёй сон, але перадумаў. Яна ўсё роўна ўжо выспалася.
    Мужчына падняўся, падстаўляючы цела ветру. Калі ён варочаўся ў сне, ручнік, відаць, ссунуўся з твару, і цяпер за вушамі, каля носа, у кутках рота наліпла гэтулькі пяску — хоць саскрабай. Ён накапаў у вочы і асцярожна правёў па іх канцом ручніка. Толькі зрабіўшы гэта некалькі разоў, змог нарэшце расплюшчыць іх. Яшчэ два-тры дні — і вочных капель не астанецца. Нават з-за аднаго гэтага хочацца, каб хутчэй быў якінебудзь канец. Цела такое цяжкае, быццам у жалезных даспехах ляжыш на магніце. Ён з усяе сілы пачаў узірацца, але ў цымяным святле, што прабівалася праз дзверы, іерогліфы ў газеце здаваліся застылымі лапкамі здохлых мух.
    Безумоўна, трэба было ўдзень добра папрасіць жанчыну, каб яна яму пачытала. Гэта б і спаць ёй не дало. Адным стрэлам забіў бы двух зайцоў. Але, на жаль, сам ён заснуў раней за яе. Як ні стараўся — усё сапсаваў,	,	,
    I вось цяпер зноў у яго будзе гэтая невыносная бяссонніца. Ён спрабаваў у рытме дыхання лічыць ад ста назад. Спрабаваў у думках крок за крокам прайсці звыклаю дарогаю з дому ў школу. Спрабаваў у пэўным парадку назваць вядомых яму насякомых, групуючы іх па відах і сямействах. Але, пераканаўшыся, што ўсе намаганні дарэмныя, пачаў яшчэ болей нервавацца. Глухое гырканне ветру, які нясецца па краі ямы... Скрыгат рыдлёўкі, што рэжа сыры пясок... Далёкі брэх сабак... Ледзь чутныя галасы, якія калышуцца, быццам язычок полымя ў свечцы... Пясок, што сыплецца няспынна і, як наждак, вострыць кончыкі нерваў... I ўсё гэта ён павінен цярпець.
    Нічога, як-небудзь вытрывае. Але ў тое імгненне, калі свежыя блакітныя промні слізганулі ўніз з краю ямы, усё стала наадварот — пачалася стычка з пяском, які ўбіраўся ў яго, як вада ў губку. I калі гэтае ганебнае кола не будзе недзе разарванае, дык, чаго добрага, крупінкі пяску спыняць не толькі гадзіннік, але і сам час.
    Артыкулы ў газеце былі такія самыя. У ёй нельга было пазнаць нават слядоў таго, што тыднёвы разрыў усё ж існуе. Калі гэта акно ў навакольны свет, дык, відаць, шыбы ў ім — матавыя.
    «Хабарніцтва ў сувязі з падаткамі перакінулася з прыватных кампаній на гарадскія ўлады»... «Універсітэцкія гарады зрабіць Мекаю індустрыі»... «Прадпрыемствы адно за адным прыпыняюць работу. Паседжанне Генеральнага савета прафсаюзаў набліжаецца; пункт погляду будзе апублікаваны»... «Маці забіла дваіх дзяцей і атруцілася сама»... «Пачашчаная кража аўтамабіляў — новы стыль жыцця ці новы від злачынстваў?»... «Невядомая дзяўчына ўжо тры гады прыносіць кветкі да паліцэйскае будкі»... «Цяжкасці алімпійскага бюджэту Токіо»... «Сёння прывід зноў зарэзаў дзвюх дзяўчат»... «Студэнты губяць здароўе наркотьі-
    камі»... «Да курса акцый дакрануўся асенні вецер»... «Вядомы тэнар Блю Джэксан прыязджае ў Японію»... «У Паўднёва-Афрыканскім Саюзе зноў хваляванні: 280 забітых і параненых»... «Зладзейская школа без платы за навучанне; ублытаны жанчыны; атэстаты аб заканчэнні — пры паспяховай здачы экзаменаў».
    Ніводнага артыкула, які шкада было б прамінуць. Прывідная вежа з прасветамі, складзеная з прывіднае цэглы. Увогуле, калі б на свеце існавала толькі тое, што шкада ўпусціць, рэальнасць ператварылася б у крохкі шкляны выраб, да якога страшна дакрануцца. Але жыццё — тыя самыя газетныя артыкулы. Таму кожны, разумеючы яго бяссэнсавасць, цэнтр компаса размяшчае ў сваёй хаце.
    I раптам на вочы трапіўся ашаламляльны артыкул.
    «Каля васьмі гадзін раніцы чатырнаццатага на будаўнічым участку жылога дома, вуліца Ёкакава, 30, экскаватаршчык Тасіра Цугому (28 гадоў), які працаваў у кампаніі Хінахара, быў прыдушаны пяском, што абваліўся, і моцна пакалечаны. Яго прывезлі ў бліжэйшую бальніцу, і неўзабаве ён памёр. Згодна з расследаваннем, зробленым паліцэйскім участкам Ёкакава, прычынаю няшчасця паслужыла тое, напэўна, што, скопваючы дзесяціметровую гару, ён выбраў знізу занадта многа пяску».
    Зразумела... Яны знарок падсунулі мне гэты артыкул. Дарэмна яны не выконвалі б мае просьбы. Добра яшчэ, што не абвялі яго чырвоным чарнілам. Вельмі скандальных тыпаў можна ўрымсціць 1 Чорным Джэкам... Скураны мяшок насыпаюць пяском — такою штукаю стукнеш не горай, чым жалезным ці свінцовым кіем... Колькі б ні гаварылі, што пясок цячэ, але ад вады ён адрозніваецца... Па вадзе можна плысці, пад цяжарам пяску чалавек тоне...
    Занадта радасным здавалася мне становішча.
    14
    Але змена тактыкі была звязана з сур’ёзнымі ваганнямі і забрала нямала часу. Прайшло, напэўна, гадзін чатыры, як жанчына пайшла капаць. Мяркуючы па часе, кашы з пяском паднялі ўжо другі раз, пераносчыкі кончылі сваю працу і пайшлі да пікапа. Прыслухаўшыся і пераканаўшыся, што яны не вернуцца, мужчына ціхенька ўстаў і адзеўся. Жанчына пайшла з лямпаю, таму рабіць усё даводзілася навобмацак. Чаравікі былі поўныя пяску. Ён увабраў штаны ў шкарпэткі, дастаў гетры і паклаў іх у кішэню. Начынне лавіць насякомых і іншыя свае рэчы ён вырашыў скласці каля дзвярэй, каб потым лягчэй было знайсці. Ток, на які ён спусціўся, быў усланы пясчаным дываном, і ён мог не красціся — хады ўсё роўна не было чуваць.
    Жанчына занятая працай. Лёгка арудуе рыдлёўкаю, утыкаючы яе ў пясок... Дыхае роўна, моцна... У святле лямпы, што стаіць у яе каля ног, танцуе доўгі цень... Прытаіўшыся за вуглом хаты, мужчына не дыхаў. Узяўшы ў рукі канцы ручніка, ён моцна расцягнуў яго ў бакі. Далічу да дзесяці і выскачу... Трэба раптоўна напасці ў той момант, калі яна, нагнуўшыся, пачне падымаць рыдлёўку з пяском.
    Ведама, нельга сказаць, што ніякай небяспекі няма. Але і другое — іх адносіны да яго могуць праз якойнебудзь паўгадзіны рэзка памяняцца. Існуе ж гэты самы чыноўнік з прэфектуры. He выпадкова дзед прыняў яго спачатку за гэтага чыноўніка і вельмі насцярожыўся. Яны, відаць, чакаюць, што вось-вось прыедуць іх інспектаваць. А калі гэтак, дык можа быць, што пры абследаванні меркаванні ў вёсцы раздзеляцца, хаваць яго стане немагчыма, і яго выпусцяць з-пад замка. Праўда, няма ніякай гарантыі, што гэтыя паўгадзіны
    не расцягнуцца на паўгода, на год, а то і болей. Паўгадзіны ці год — шанцы роўныя.
    А калі ўявіць сабе, што яму пададуць руку дапамогі, дык куды выгадней і далей прыкідвацца хворым. Іменна да гэтага ён увесь час вяртаўся ў думках. Калі ён жыве ў краіне, дзе існуе закон і парадак, дык натуральна спадзявацца на дапамогу. Тыя людзі, што былі схаваны ў тумане загадкавасці і, не падаўшы прыкмет жыцця, траплялі ў лік прапалых без вестак, у большасці выпадкаў самі гэтага хацелі. Апрача таго, калі не было ніякіх прыкмет злачынства, знікненне разглядаецца не як крымінальная, а як грамадзянская справа, і паліцыя ў яе на$та глыбока не ўнікае. Але ў выпадку з ім абставіны зусім не тыя. Ён прагне дапамогі, ён просіць ратунку ва ўсіх — яму ўсё роўна, адкуль яна прыйдзе. Нават чалавек, які ні разу не бачыў яго, не чуў яго голасу, адразу ўсё зразумее, як толькі хоць раз вокам кіне на яго хату, якая асталася без гаспадара. Недачытаная кніга, разгорнутая на той старонцы, дзе ён яе пакінуў... Драбяза ў кішэнях у касцюме, у якім ён хадзіў на працу... Чэкавая кніжка, хоць і небагатая, з якое апошнім часам не здымалі грошай... Скрынка з недасушанымі насякомымі, яшчэ не спарадкаванымі... Заказ на новыя бляшанкі на насякомых, падрыхтаваны да адпраўкі, з наклеенаю маркаю... Усё гэта гаворыць пра намер гаспадара вярнуцца. Той, хто сюды зазірне, хоча ён таго ці не, не можа не пачуць просьбы, якая так і чуецца ў гэтым пакоі.
    Але ж... Каб жа не было таго пісьма... Каб жа толькі не было таго дурнога пісыма... Але яно было... Сон аказаўся прароцкім, а цяпер ён зноў стараецца пераканаць у нечым самога сябе. Дзеля чаго? Хопіць выкручвацца. Страчанага не вернеш. Ён сваімі рукамі даўно задушыў сябе.
    Усё, што звязана з гэтым адпачынкам, трымаў ён у вялікім сакрэце і ніводнаму калегу знарок не рас-
    казваў, куды едзе. I мала таго, што маўчаў, ён свядома стараўся ахутаць сваю паездку тайнаю. Гэта быў выдатны спосаб — лепей і не прыдумаеш, каб пацвяліць гэтых людзей, якія ў сваім будзённым шэрым жыцці самі з ног да галавы сталі шэрыя. Цяпер ён знішчаў сам сябе, яму варта было падумаць, што сярод усяе гэтай шэрасці не ён, ведама, а другія маглі быць і інакшага колеру: чырвонага, блакітнага, зялёнага...
    Лета, поўнае асляпляльнага сонца, бывае толькі ў раманах і кінафільмах. А ў жыцці — гэта нядзельныя дні сціплага маленькага чалавека, які выехаў за горад, дзе той самы пах едкага дыму, і ляжыць на зямлі, падаслаўшы газету, разгорнутую на старонках, прысвечаных палітыцы... Тэрмас з магнітнаю шкляначкаю і кансерваваны сок... узятая напракат пасля доўгага стаяння ў чарзе лодка — пятнаццаць іен за гадзіну... Узбярэжжа, на якое накочваецца свінцовая пена прыбою, у якой кішыць здохлая рыба... А потым электрычка, бітком набітая да смерці стомленымі людзьмі... Усе выдатна ўсё разумеюць, але, не хочучы паказацца дурнямі, якія далі сябе ашукаць, старанна малююць на шэрым палатне нейкае падабенства да свята. Нікчэмныя, няголеныя бацькі тармосяць сваіх незадаволеных дзяцей, прымушаючы іх пацвердзіць, што нядзеля прайшла цудоўна... Сцэнкі, якія кожны хоць раз ды бачыў у кутку ў электрычцы... Амаль замілаваная зайздрасць да чужога сонца.
    Ды калі б справа была толькі ў гэтым, вельмі блізка прымаць усё да сэрца было б няварта. Калі б той чалавек не рэагаваў на ўсё гэтаксама, як і астатнія калегі, дык наўрад ці стаў бы ён упарціцца.
    Толькі яму ён давяраў. Гэта быў чалавек з яснымі, праўдзівымі вачыма, з тварам, які заўсёды здаваўся толькі што ўмытым. Чалавек гэты актыўна ўдзельнічаў у прафсаюзным руху. Аднойчы ён нават паспраба-