Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
ваў сур’ёзна і шчыра падзяліцца з ім сваімі патаемнымі думкамі, якія хаваў ад другіх.
— Ты так лічыш?.. Мяне вось проста мучыць праблема адукацыі, якая падмацоўваецца жыццём...
— Што значыць «падмацоўваецца»?
— Ну, увогуле, адукацыя, якая грунтуецца на ілюзіі і прымушае ўспрымаць нерэальнае як рэальнае. Узяць хоць бы пясок — гэта цвёрдае цела, але ў той жа час ён мае гідрадынамічныя ўласцівасці. Гэтым якраз ён мяне і вабіць...
Чалавек збянтэжыўся. Заўсёды сутулы, ён ссутуліўся яшчэ болей. Але выраз твару, як заўсёды, аставаўся адкрыты. Ён нічым не паказаў, што ідэя агідная яму. Нехта сказаў аднойчы, што ён нагадвае стужку Мёбіуса. Стужка Мёбіуса — гэта перакручаная адзін раз і злучаная канцамі палоска паперы, якая ператвараецца такім чынам у плоскасць без вонкавага і адваротнага бакоў. Можа, у гэту мянушку ўкладалі той сэнс, што ён, як стужка Мёбіуса, паяднаў прафсаюзную дзейнасць і асабістае жыццё? Разам з лёгкім здзекам у гэтай мянушцы была і ўхвала.
— Можа, ты маеш на ўвазе рэалістычную адукацыю?
— He, вазьмі мой прыклад з пяском... хіба свет, урэшце, не падобны на пясок?.. Гэты самы пясок, калі ён у спакойным стане, ніяк не выяўляе свае сутнасці... На самай справе не пясок рухаецца, а сам рух ёсць пясок... Лепей я не растлумачу...
— Я і так зразумеў. У практыцы ж выкладання змешчаны найважнейшыя элементы рэлятывізму.
— He, гэта не так. Я сам стану пяском... Буду бачыць усё вачыма пяску... Памёршы раз, няма чаго трывожыцца, што памрэш зноў.
— Ці не ідэаліст ты, га?.. А ты ж, напэўна, баішся сваіх вучняў, праўда?
— Ды таму, што я і вучняў лічу нечым падобным на пясок...
Ён тады звонка засмяяўся, агаліўшы свае белыя зубы, нічым не паказваючы, што яму не даспадобы гэтая размова, у якой мы так і не знайшлі пунктаў дотыку. Яго і без таго маленькія вочы зусім схаваліся ў складках твару. Я, помню, таксама не мог не ўсміхнуцца ў адказ. Гэты чалавек напраўду быў стужкаю Мёбіуса. I ў добрым сэнсе, і ў благім. Варта было паважаць яго хоць бы за добрую палавіну.
Але нават гэты «Стужка Мёбіуса», як і астатнія калегі, яўна выказваў шэрую зайздрасць да яго адпачынку. Гэта ўжо зусім не было падобна на стужку Мёбіуса. Зайздросцячы, у той жа час ён і радаваўся. Хадзячая дабрачыннасць часта раздражняе. I таму пацвяляць яго было вялікае задавальненне.
I тут гэтае пісьмо... Здадзеная карта, якое ўжо не вернеш. Учарашні жах нельга лічыць беспрычынным.
Было б хлуснёю сказаць, што між ім і тою, другою жанчынаю, не было ніякага кахання. Між імі былі нейкія цымяныя і, напэўна, незразумелыя адносіны, і ён ніколі не ведаў, чаго можна ад яе чакаць. Варта было, напрыклад, сказаць, што шлюб, па сутнасці, падобны на ворыва цаліны, як яна безапеляцыйна і злосна пярэчыла, што шлюб павінен азначаць пашырэнне хаты, якая стала цесная. А сказаў бы ён наадварот, яна і на гэта, безумоўна, пярэчыла б. Гэта была гульня — хто каго перацягне, якая вялася без стомы два гады і чатыры месяцы. Можа, правільней было б сказаць, што яны не так страцілі запал, як урэшце замарозілі яго, бо занадта ідэалізавалі.
Вось тады зусім нечакана і выспела рашэнне пакінуць пісьмо і паведаміць у ім, што на нейкі час ён паедзе адзін, не сказаўшы куды. Таемнасць, якою ахутаў ён свой адпачынак і якая безадказна падзейнічала на таварышаў, не магла не падзейнічаць і на яе. Але ў
апошнюю хвіліну, ужо напісаўшы адрас і наклеіўшы марку, ён вырашыў, што гэта дурыкі, пакінуў пісьмо на стале.
Бяскрыўдны жарт выканаў ролю аўтаматычнага замка з сакрэтам, які можа адамкнуць толькі ўладальнік сейфа. Пісьмо абавязкова павінна было трапіць каму-небудзь на вочы. У ім, ведама, убачылі знарок пакінуты доказ таго, што ён знік па сваёй ахвоце. Ён стаў падобны на неразумнага злачынцу, які з тупою ўпартасцю знішчае адбіткі пальцаў, хоць яго бачылі на месцы злачынства, і гэтым толькі даказвае сваю злачыннасць.
Магчымасць выбрацца з палону аддалілася. I цяпер, хоць ён усё яшчэ не траціў надзеі, надзея задыхалася ад яду, якім ён сам яе атруціў. Цяпер у яго адна дарога — не чакаючы, пакуль яму адчыняць дзверы, самому адчыніць іх і вырвацца адсюль, хай сабе нават сілаю. Вагацца цяпер нельга.
Перанёсшы ўвесь цяжар цела на пальцы ног, ажно да болю яны ўрэзаліся ў пясок, ён вырашыў: далічу да дзесяці і выскачу... Але далічыў да трынаццаці — і ўсё не мог адважыцца. Нарэшце, адлічыўшы яшчэ чатыры ўздыхі, ён выйшаў са сховішча.
15
Для таго, што ён задумваў, рухі яго былі задужа марудныя. Пясок адбіраў усю сілу. Тым часам жанчына павярнулася і, абапёршыся на рыдлёўку, здзіўлена ўтаропілася на яго.
Калі б жанчына супраціўлялася, вынік быў бы зусім не такі. Але яго разлік на нечаканасць апраўдаўся. Праўда, дзейнічаў ён надта нервозна, але жанчына была гэтак ашаломлена, што яе быццам паралізавала. Ёй і ў галаву не прыйшло адагнаць яго рыдлёўкаю, якую трымала яна ў руках. *
— He падымай крыку!.. Нічога табе не зраблю... Ціха!..— шаптаў ён здушаным голасам, абы-як затыкаючы ёй у рот ручнік. Але яна і не спрабавала працівіцца гэтым няспрытным сляпым дзеянням.
Адчуўшы яе пасіўнасць, мужчына ўзяў сябе ў рукі. Ён выцягнуў канец ручніка ў яе з рота, шчытна абматаў ёй галаву і моцна сціснуў ззаду вузлом. Потым гетраю, падрыхтаванаю загадзя, моцна-моцна звязаў ёй за спіною рукі.
— А цяпер хутчэй у хату!
Жанчына, зусім анямелая, пакорна падпарадкоўвалася не толькі яго дзеянням, але і словам. Якая ўжо тут варожасць — яна і не думала працівіцца. Відаць, была ў стане, падобным гіпнозу. Мужчына не думаў пра тое, што рабіў, і не ведаў, ці робіць ён тое, што трэба, але грубы гвалт, відаць, адабраў у яе здольнасць супраціўляцца. Ён прымусіў жанчыну падняцца з току наверх. Другою гетраю звязаў ногі каля костачак. Рабіў ён усё ў цемры. Навобмацак кавалкам гетры, што астаўся, для большае пэўнасці яшчэ раз абматаў вакол ног.
— Ну вось, сядзі спакойна, зразумела?.. Будзеш пакорная, нічога табе не зраблю... Але глядзі, са мною жарты кароткія...
Углядаючыся ў той бок, адкуль чулася дыханне жанчыны, ён адступіўся задам да дзвярэй, потым выскачыў на двор, схапіў рыдлёўку і лямпу і адразу вярнуўся ў хату. Жанчына павалілася набок. Яна часта і цяжка дыхала і ў такт дыханню падымала і апускала галаву. Пры ўдыху яна выцягвала сківіцу — напэўна, для таго, каб не ўдыхаць пясок з цыноўкі. А пры выдыху — наадварот, каб паветра з ноздраў з болыпаю сілаю здзімала пясок з твару.
— Добра, пацерпіш крыху. Дачакайся, пакуль вернуцца гэтыя, з кашамі. Пасля ўсяго, што я перанёс, табелепей маўчаць. Апрача Tarof я ж заплачу за' ўее
дні, што быў тут... Ну, а ўсякія там траты гы, увогуле, сама падлічыш... He пярэчыш?.. Пярэчыш?! Па праўдзе кажучы, я нічога не павінен плаціць, але я проста люблю, каб усё было справядліва. Таму, хочаш ці не хочаш, усё роўна аддам гэтыя грошы.
Абхапіўшы рукамі шыю, быццам памагаючы сабе дыхаць, мужчына напружана, з неспакоем прыслухоўваўся да нейкага шуму, што чуцён стаў з двара. Ага, лямпу лепей патушыць. Ён падняў шкло і хацеў дзьмухнуць на агонь... He, праверу яшчэ разок, як там жанчына. Ногі звязаны даволі моцна -— пальца не падсунеш, рукі — таксама: запясці пачырванелі, абламаныя да мяса ногці сталі сінія, як загуслае чарніла.
Затычка выдатная. Яе і без таго бясколерныя губы былі такія расцягнутыя, што ў іх не асталося ні крывінкі — нібыта ў здані. Ад сліны, што сачылася з рота, утварылася чорная пляма на цыноўцы, якраз пад шчакою. У зыбкім святле лямпы адтуль, дзе была жанчына, здавалася, чуўся бязгучны крык.
— Нічога не зробіш. Сама заварыла кашу...— У яго спехам кінутых словах чулася нервовасць.— Ты мяне хацела ашукаць, я — цябе. Парахаваліся? Усё ж я чалавек, мяне нельга проста вось гэтак пасадзіць на ланцуг, як сабаку... Любы скажа, што гэта справядлівая, законная самаабарона.
Нечакана жанчына павярнула галаву, намагаючыся куточкам прыплюшчанага вока злавіць яго пагляд.
— Ну што? Сказаць што-небудзь хочаш?
Жанчына неяк ненатуральна паківала галавою. Нібыта згаджалася, нібыта не згаджалася. Ён прыблізіў лямпу да яе твару, спрабуючы прачытаць па вачах. Спачатку ён нават не паверыў. У іх не было ні злосці, ні нянавісці, а толькі бясконцы смутак і, здавалася, просьба пра нешта.
Быць не можа... Напэўна, здаецца... «Выраз вачэй» — гэта проста прыгожы ход... Хіба могуць вочы
нешта выказваць, калі вочны яблык не мае мускулаў? Ды ўсё ж мужчына завагаўся і выставіў быў рукі, каб паслабіць ручнік, што заціскаў ёй рот.
I тут жа адхапіў рукі. Спехам патушыў лямпу. Набліжаліся галасы пераносчыкаў кашоў з пяском. Каб патушаную лямпу лягчэй было знайсці, ён паставіў яе на палку, на самы край, і, выняўшы з-пад умывальніка кацялок з вадою, прыпаў да яго губамі і стаў прагна піць. Потым, схаваўшы рыдлёўку, прытаіўся каля дзвярэй. Ён увесь стаў мокры. Вось зараз... Яшчэ пяць — дзесяць мінут цярпення... Рэзка падцягнуў да сябе скрынку з калекцыяй насякомых.
16
— Гэй! — раздаўся хрыплы голас.
— Што там робіце? — быццам рэха, пачуўся другі, яшчэ з маладымі ноткамі голас.
Яма была ахутана такою густою цемраю, што яе, здавалася, можна было памацаць, а на небе ўжо, напэўна, узышоў месяц, бо на мяжы між пяском і небам расплывістаю плямаю цямнела група людзей.
3 рыдлёўкаю ў правай руцэ мужчына папоўз па дне ямы.
Наверсе пачуліся непрыстойныя смешкі. Уніз апусцілася вяроўка з крукам, каб падымаць бітоны.
— Цётка, хутчэй давай!
У тую ж хвіліну мужчына кінуўся да вяроўкі, падняўшы за сабою клубы пяску.
— Гэй, падымай! — закрычаў ён, ухапіўшыся абедзвюма рукамі за каструбаватую вяроўку з такою сілаю, што, калі б гэта быў і камень, пальцы ўрэзаліся б у яго.— Падымай! Падымай! Пакуль не падымеце, не выпушчу... Жанчына ў хаце ляжыць звязаная! Хочаце памагчы ёй — хутчэй цягніце вяроўку! А да таго часу нікога не падпушчу да яе!.. Калі хто па-
спрабуе ткнуцца сюды, рыдлёўкаю мазгаўню раскалю... Суд будзе •— я выйграю! Паблажкі не чакайце!.. Ну, чаго марудзіце? Калі цяпер падымеце мяне, не падам у суд, буду пра ўсё маўчаць... Незаконная затрымка — злачынства немалое!.. Ну, што там? Давайце цягніце!
Пясок, што падае зверху, сячэ ў твар. Пад рубашкаю, ад шыі ўніз, паўзе нешта непрыемнае, ліпкае. Гарачае дыханне апякае губы.