• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

    Жанчына ў пяску | Чужы твар

    Коба Абэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 413с.
    Мінск 1986
    73.13 МБ
    20
    Лубяны, быццам накрухмалены, твар, дыханне, якое вырываецца з хуткасцю урагана, сліна на смак — як палены цукар... Жахлівая затрата энергіі. Потам выйшла не меней за шклянку вільгаці. Жанчына паволі паднялася, апусціўшы галаву. Яе засыпаны пяском твар быў упоравень з яго вачыма. Нечакана яна высмаркалася і выцерла руку пяском. Потым нахілілася, і шаравары саслізнулі ўніз.
    Мужчына з раздражненнем адвёў вочы. Хоць сказаць «з раздражненнем» было б не зусім правільна. На языку асталося нейкае дзіўнае адчуванне, але не смага — другое...
    Ён невыразна адчуваў, што ёсць два віды полавай цягі. Напрыклад, людзі, накшталт «Стужкі Мёбіуса», заляцаючыся да дзяўчыны, пачынаюць звычайна з лекцый пра яду і смак. Калі ўзяць галоднага чалавека, разважаюць яны, ён разумее толькі яду наогул, яму ўсё на адзін смак — і ялавічына з Кобэ, і хірасімскія вустрыцы... Але варта яму наесціся, як ён пачынае адрозніваць смак яды... Тое самае і ў полавай цязе: ёсць полавая цяга ўвогуле, і ўжо потым узнікае полавая цяга ў прыватнасці... Секс таксама нельга разглядаць увогуле. Усё залежыць ад месца і часу: іншы раз патрэбны вітаміны, у другіх выпадках — вугор з рысам. Гэта была дасканалая, глыбока прадуманая тэорыя, але, як ні шкада, пакуль не знайшлося ніводнае дзяўчыны, якая б аддалася яму, каб адчуць, паводле гэтай тэорыі, полавую цягу ўвогуле або ў прыватнасці. I зусім натуральна. Hi мужчыну, ні жанчыну нельга завабіць з дапамогаю аднае тэорыі. Дый гэты да дурнаты шчыры «Мёбіус» добра ўсё разумеў, і толькі таму, што яму быў агідны духоўны гвалт, ён прадаўжаў званіць пад дзвярыма пустых хат.
    Ён і сам не быў, ведама, такі рамантычны, каб марыць пра чыстыя полавыя адносіны. Яны магчымыя, толькі калі ўжо стаіш адною нагою ў магіле... Бамбук, які пачынае сохнуць, спяшаецца даць плады... Мышы, якія паміраюць ад голаду, у час міграцыі нястрымна спароўваюцца... Хворыя на сухоты ўсе, як адзін, маюць павышаную ўзбудлівасць. Кароль ці правіцель, які жыве ў вежы і здольны толькі на тое, каб спускацца па лесках, усяго сябе аддае будаўніцтву гарэма...
    Але, на шчасце, чалавек не заўсёды знаходзіцца
    пад пагрозаю смерці. Чалавек, якому не трэба зведваць страху перад зімою, змог вызваліцца і ад сезонных перыядаў кахання. Але калі канчаецца барацьба, зброя ператвараецца ў цяжар. Прыйшоў той, каго называюць парадкам, і, замест прыроды, ён даў чалавеку права кантраляваць іклы, кіпцюры і пол. I полавыя адносіны сталі падобныя да сезоннага білета на прыгарадны цягнік: пры кожнай паездцы абавязкова кампасціраваць. Ды яшчэ трэба пераканацца, што білет не падроблены. I гэта праверка дакладна адпавядае грувасткасці вызначанага парадку. Яна надзвычай цяжкая. Самыя розныя дакументы: кантракты, ліцэнзіі, пасведчанне асобы, пропуск, пасведчанне на зацверджанне звання, дакумент рэгістрацыі, членскі білет, дакументы на ўзнагароды, вэксалі, пазыковыя абавязацельствы, страхавы поліс, дэкларацыя прыбыткаў, віткі і нават радаслоўная,— увогуле, трэба мабілізаваць усе паперкі, якія толькі могуць прыйсці ў галаву.
    Праз гэта полавыя адносіны апынаюцца ў магіле пад кучаю дакументаў, як лічынка матылька-мяшочніка. Ды яшчэ б нічога, калі б на гэтым усё канчалася. А можа, паперкі патрэбны і далей?.. Ці не забыліся яшчэ якія-небудзь?.. I мужчыну і жанчыну грызуць сумныя падазрэнні, што процілеглы бок не вельмі дбайна збіраў дакументы... I вось, каб паказаць сваю сумленнасць, яны выдумляюць усё новыя і новыя... I ніхто не ведае, дзе ж ён, гэты апошні дакумент... I няма канца гэтым дакументам...
    (Тая жанчына вінаваціла мяне, што я залішне прыдзірлівы. Але я не чапляюся, так яно і ёсць!)
    — Ды хіба не такія абавязкі кахання?
    — Hi ў якім разе! Каханне — гэта тое, што астаецца, калі метадам выключэння адкідаюцца забароны. Калі не верыць у гэта, значыць, ні ў што не верыць.
    Было б, ведама, неразумна даходзіць да таго, каб цярпець брыдкія штукі: прымацоўваць да ўсяго, што звязана з полам, наклейкі, нібыта гэта гасцінец. Будзем кожнае раніцы старанна разгладжваць каханне прасам... Трохі паношанае, яно робіцца старое... А разгладзіш складкі — і яно зноў як новае... I як толькі яно становіцца новае — адразу пачынае старэць... Хіба хто-небудзь абавязаны слухаць падобныя непрыстойнасці?
    Безумоўна, калі б парадак гарантаваў жыццё таму, хто яго падтрымлівае, дык яшчэ быў бы сэнс ісці на ўступкі. Але на самай справе як? Шыпы смерці падаюць з нябёсаў. Дый на зямлі відам смерці няма ліку. Тое самае пачынае трывожна адчувацца ў полавым жыцці. Нібыта ў руках — фіктыўны вэксаль. Вось тады і пачынаецца падробка сезоннага білета — калі адзін не задаволены. Ну што ж, гэта дзелавы падыход. Або, як непазбежнае зло, прызнаецца патрэба духоўнага гвалту. Без гэтага не было б амаль ніводнага шлюбу. Прыкладна гэтак робяць і тыя, хто прапаведуе свабоднае каханне. Яны толькі, знайшоўшы зручную прычыну, да канца рацыяналізуюць узаемны гвалт. Калі прыняць гэта як належнае, дык у ім, відаць, можна знайсці пэўнае задавальненне. Але свабода з няспыннаю трывогаю, што кепска завешаныя фіранкі, прыводзіць толькі да псіхічнага расстройства.
    Жанчына, здавалася, тонка адчувала пачуцці, якія валодалі мужчынам. Яна нібыта перадумала завязваць шнурок, на якім трымаліся шаравары. Канец шнурка вісеў у яе між пальцамі. Сваімі трусінымі вачыма яна паглядзела на мужчыну. Вочы яе былі падобныя на трусіныя не толькі з-за пачырванелых павекаў. Мужчына адказаў ёй паглядам, у якім спыніў-
    ся час. Вакол жанчыны разыходзіўся рэзкі пах: так пахне, калі вараць жылістае мяса.
    Прытрымліваючы рукамі шаравары, яна прайшла міма мужчыны, зайшла ў пакой і стала здымаць шаравары. I так проста, натуральна, быццам прадаўжала рабіць тое, што пачала раней. А гэта ж і ёсць сапраўдная жанчына, мільганула ў яго ў галаве. I ён адважыўся. Боўдзіла, памарудзіш яшчэ крыху — і ўсё прапала. Ён таксама хутка расшпіліў рэмень.
    Яшчэ ўчора ён палічыў бы, напэўна, што гэта чарговы спектакль, які наладжвае жанчына,— як і тая ямачка на шчацэ, і той сарамлівы смех. А можа, гэтак яно і ёсць? Але яму не хацелася так думаць. Час, калі ён мог выкарыстоўваць яе як прадмет гандлю, ужо прайшоў... Цяпер вырашыць усё можа толькі сіла... У яго былі ўсе падставы думаць, што ад гандлю трэба адмовіцца, што іх адносіны будуць будавацца на ўзаемным даверы...
    Прысеўшы на адно калена, жанчына скручаным ручніком змятала пясок з шыі. Нечакана сарвалася яшчэ адна лавіна. Хата здрыганулася і заскрыпела. Прыкрая перашкода!.. Галаву жанчыне абсыпала белая пудра. Пясок плаваў у паветры, быццам туман. Плечы і рукі таксама ўкрыліся тонкім слоем пяску. Абняўшыся, яны чакалі, калі кончыцца абвал.
    Наліплы пясок змочваўся потам, а зверху сыпаўся яшчэ і яшчэ... Плечы ў жанчыны дрыжалі, мужчына таксама распаліўся — вось-вось закіпіць... I ўсё ж незразумела, чаму яго з такою сілаю вабяць да сябе яе сцёгны?.. Гэтак, што ён гатовы выцягваць з сябе нерв за нервам і абвіваць вакол яе сцёгнаў... Гэта нагадала пражэрлівасць драпежнага звера. Ён увесь быў наліты сілаю, быццам скручаная спружына... 3 тою ні разу ён такога не адчуваў...
    Абвал спыніўся. Мужчына, быццам гэтага толькі і чакаў, пачаў памагаць жанчыне змятаць пясок з це-
    ла. Яна хрыпла смяялася. Ад грудзей да падпах, a адтуль да сцёгнаў — рукі ў мужчыны станавіліся ўсё болей настойлівыя. Жанчына з сілаю ўпілася пальцамі яму ў шыю; часам яна ціха войкала.
    Калі ён кончыў, настала жанчыніна чарга счышчаць пясок з яго. Ён прыплюшчыў вочы і чакаў, перабіраючы яе валасы. Яны былі густыя і цвёрдыя.
    Сутарга... Паўтараецца тое самае... Яна заўсёды прыходзіць, калі ён, аддаўшыся марам пра нешта, займаецца іншаю справаю: есць, ходзіць, спіць, ікае, крычыць, злучаецца з жанчынаю...
    21
    Мабыць, задрамаў ён ненадоўга, неспакойна варочаючыся, увесь у поце і слізі, якая нагадвала прагорклы рыбін тлушч. Ён бачыў сон. Яму снілася разбітая шклянка, доўгі калідор, у якім раз’ехалася падлога, прыбіральня з унітазам, даверху поўным спаражненняў, ванна, якую ён ніяк не мог знайсці, хоць шум вады ўвесь час быў чуцён. Нейкі мужчына прабег з пляшкаю. Ён папрасіў глыточак вады, але той злосна паглядзеў на яго і, як конік, паскакаў.
    Мужчына прачнуўся. Нешта клейкае і гарачае пякло язык. 3 двайною сілаю вярнулася смага... Піць!.. Іскрыстая крыштальная вада... Серабрыстыя пухіркі паветра, што падымаюцца з дна шклянкі... А сам ён — водаправодная труба ў занядбаным, разваленым доме, запыленая, аблытаная павуцінаю, якая затхнулася, як выкінутая з вады рыба...
    Ён устаў. Рукі і ногі цяжкія, як гумовыя падушкі, поўныя вады... Ён падняў з току кацялок, перакуліў яго над ротам. Секунд праз трыццаць на кончык языка ўпала дзве-тры кроплі. Але язык усмактаў іх, як прамакатка. А горла, якое так чакала гэтых кро-
    пель, канвульсіўна сціскалася, стараючыся праглынуць іх.
    Шукаючы вады, мужчына перагледзеў каля ўмывальніка ўсё, што траплялася пад руку. Сярод усіх хімічных злучэнняў вада самае простае. Нельга не знайсці яе, як нельга не знайсці дзесяцііенавай манеты, якая закінулася ў стале ў шуфлядзе. Ага, запахла вадою. Напраўду, пахне вадою. Мужчына згроб з дна ў баку вільготны пясок і напхаў яго ў рот. Стала млосна. Ён нагнуўся, жывот сціснула спазма. Яго вырвала жоўцю, пацяклі слёзы.
    Боль галавы быццам свінцовым лістом прыдушыў вочы... Фізічная блізкасць, урэшце, толькі скараціла дарогу да гібелі. Раптам мужчына, стаўшы на карачкі, пачаў, як сабака, разграбаць пясок на таку. Выграбшы яму да локця, ён убачыў, што пясок стаў цёмны і сыры. Апусціўшы туды галаву, прыціснуўся да яго гарачым ілбом і стаў глыбока ўдыхаць пах пяску. Калі доўга падыхаць гэтак, дык у страўніку кісларод і вадарод абавязкова злучацца.
    — Ліха на яго, рукі такія брудныя! — Ён учапіўся пазногцямі ў далонь і павярнуўся да жанчыны.— Ну што рабіць?! Вады праўда болей нідзе няма?!
    Нацягнуўшы на ногі кімано і скурчыўшыся, жанчына прашаптала:
    — Няма, зусім няма...
    — Няма? Дык што, з гэтым «няма» ты так і збіраешся аставацца?! Тут і ногі выцягнуць нядоўга... Г.... сабачае! Хутчэй дастань дзе хочаш!.. Прашу цябе... Чуеш? Я пакуль кажу «прашу».
    — Але варта нам толькі пачаць работу, і адразу...
    — Добра, здаюся!.. Нікуды не дзенешся, здаюся!.. He хачу стаць вяленым селядцом... Гэтак здыхаць — ні за што. Гэта ж капітуляцыя не ад шчырага сэрца. Каб здабыць вады, можна нават малпаю танец выканаць — хай глядзяць. Здаюся, напраўду... Але чакаць