Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

Жанчына ў пяску | Чужы твар

Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
73.13 МБ
— He хочаце — мне ўсё роўна... Калі хочаце — развяжу... Але з адною ўмоваю... Без дазволу рыдлёўкі ў рукі не браць... Ну як, абяцаеце?
— Вельмі прашу, ну, калі ласка! — стала жаласна прасіць жанчына, якая да гэтага цярпліва, як сучка, усё трывала. Гэта было нечакана, быццам парасон вывернула парывам ветру.— Што хочаце, абяцаю! Вельмі прашу, ну, калі ласка... калі ласка!..
Аборкі пакінулі чырвоныя рубцы, зверху зацягнутыя белаватаю плеўкаю. Лежачы ў тым самым становішчы, дагары, жанчына церла ступакі адзін аб адзін. Потым пачала пальцамі расціраць запясці. Каб не стагнаць, яна сціснула зубы, на твары выступіў пот. Вось яна паволі перавярнулася і стала на карачкі: спачатку на калені, пасля на рукі. Нарэшце з цяжкасцю падняла галаву. Нейкі час гэтак яна і стаяла, крыху пагойдваючыся.
Мужчына ціха сядзеў на таку. Ён збіраў у роце сліну і глытаў. Пасля некалькіх глыткоў сліна зрабілася вязкая, што клей, і засела ў горле. Яму не хацелася спаць, але ад стомы ўсё расплывалася перад вачыма, як чарніла на вільготнай паперы, мільгалі нейкія мутныя плямы і лініі. Быццам загадкавы малюнак. Ёсць жанчына... Ёсць пясок... Ёсць пусты бак з-пад вады... Ёсць жывёліна, якая зусім раскісла... Ёсць сонца... I недзе — дзе, ён і сам не ведае,— ёсць, ведама, і раён нізкага атмасфернага ціску, і лініі разрыву. 3 якога ж боку падступіцца да гэтага ўраўнення з мноствам невядомых?
Жанчына ўстала і паволі пайшла да дзвярэй.
— Куды ідзеш?!
Каб толькі адчапіцца, яна прамармытала нешта, чаго ён не разабраў. Ён зразумеў, чаму ўвесь гэты час ёй было блага. За сцяною адразу пачулася, як яна ціха мочыцца. I раптам усё здалося яму да жаху нікчэмным.
19
Гэта вельмі правільна: час не пачынае раптам ляцець галопам, як конь. Але і не валачэцца паволі, як калымага. Паступова ранішняя спякота дасягнула свайго найвышэйшага пункта; яна давяла да кіпення вочы і мозг, расплавіла вантробы, падпаліла лёгкія.
Пясок, увабраўшы вільгаць, выпарае яе ў атмасферу... Дзякуючы пераламленню святла, ён блішчыць, як мокры асфальт... Але на самай справе, гэтая, без ніякіх дамешкаў, адна восьмая міліметра, сушэйшая за падпражаную на патэльні муку.
I вось першы пясчаны абвал... Звыклы гук, без якога не пачынаецца ніводзін дзень, але мужчына міжвольна пераглянуўся з жанчынаю. Адзін дзень пяску не адграбалі — што з гэтага будзе?.. Нічога асаблівага, падумаў ён, ды ўсё ж затрывожыўся. Жанчына, апусціўшы вочы, маўчыць. Усім сваім выглядам паказвае — трывожся сам колькі хочаш. Ну, калі гэтак,— прападзі яно ўсё пропадам, не стане ён у яе распытвацца. Пясчаны ручай, які звузіўся быў да тоненькае ніткі, зноў разросся, ператварыўшыся ў абі і, зрабіўшы гэтак некалькі разоў, нарэшце знік.
Увогуле, нічога страшнага. Ён з палёгкаю ўздыхнуў. Раптам у шчацэ пачалася пульсацыя і стала пя-
1 А б і — жаночы пояс, кавалак матэрыі шырынёю 30—40 см.
чы. Танная гарэлка, пра якую да гэтага ён стараўся не ўспамінаць, стала раптам неадольна вабіць да сябе, быццам свяцільнік у цемры. Што б там ні было, a горла прамачыць не шкодзіць. А не дык уся кроў з цела выпарыцца. Ён добра разумеў, што гэты высеў дасць пакуты і ён раскаецца, але болей не мог працівіцца жаданню. Адкаркаваў бутэльку і стаў піць проста з рыльца. Ды язык усё яшчэ аставаўся верным вартавым сабакам — стаў кідацца, напалохаўшыся нечаканага ўварвання. I захлынуўся. Нібыта ад лішняга кіслароду. Чалавек не спыніўся перад спакусаю глынуць трэці раз. П’е ў гонар нечага страшнага...
Давялося і жанчыне прапанаваць. Але яна, ведама, наадрэз адмовілася. I з такім выглядам, быццам ёй атруту прапануюць выпіць. Як ён ні баяўся, алкаголь, трапіўшы ў страўнік, адразу, як шарык пінг-понга, падскочыў да галавы і загудзеў у вушах, быццам аса. Скура робіцца цвёрдая, як на свінні. Кроў распадаецца!.. Кроў выпараецца!
— Трэба нешта рабіць! Самой, напэўна, таксама не соладка? Вяроўкі я ж развязаў — рабі цяпер штонебудзь!..
— Добра... Але калі я не папрашу прывезці вады каго-небудзь з вёскі...
— А хіба гэтага нельга зрабіць?!
— Толькі калі працаваць пачнём, тады...
— Мне не да жартаў!.. Ну скажы... Хіба ёсць у каго-небудзь такое права?
Жанчына апусціла вочы і сціснула губы. Ну што ты будзеш рабіць? Лапік неба, што віднеўся ў самым версе дзвярэй, з ярка-блакітнага ператварыўся ў бліскуча-белаваты, як марская ракавіна ўсярэдзіне. Дапусцім, абавязак — гэта чалавечы пашпарт, але чаму ён павінен візаваць яго ў гэтых тыпаў!.. Чалавечае жыццё — не раскіданыя абрыўкі паперы... Яно — загорнуты, старанна збрашураваны дзённік... Аднае nep-
шае старонкі на адзін экземпляр даволі... I няма патрэбы выконваць свой абавязак на тых старонках, якія не будуць мець прадаўжэння... Калі кожны раз ратаваць блізкіх, што паміраюць ад голаду, ні на што другое часу не астанецца... Ліха на яго, гэтак хочацца піць!.. А колькі памірае ад смагі,— калі б яму трэба было хаваць усіх памерлых, дык колькі б целаў ён ні меў, іх усё роўна не хапіла б.
Пачаўся новы абвал.
Жанчына паднялася і ўзяла венік, што стаяў пры сцяне.
— He надумайся працаваць! Абяцала ж, здаецца?
— He, з коўдры...
— 3 коўдры?
— Калі вы крышку не паспіце...
— Захачу спаць — сам зраблю ўсё, што трэба!
Нечаканы штуршок, быццам скаланулася зямля, страсянуў хату. На імгненне вочы, як дымам, затуманіла пяском, што пасыпаўся з столі. Вось нарэшце вынік таго, што пяску не адграбалі. He маючы сцёку, ён прарваўся ўніз. Бэлькі і слупы ў хаце, стрымліваючы націск, жаласна застагналі ўсімі суставамі. Але жанчына, пільна ўгледзеўшыся на вяршнік у дзвярах, не выказала асаблівае трывогі. Напэўна, таму, што ціск адчуў пакуль што толькі падмурак.
— Сволачы, паганцы... Колькі ж можна?.. Ім, відаць, усё роўна...
Сэрца трапечацца... Яму не цярпіцца ўцячы, як напалоханаму зайчыку... He маючы сілы ўседзець у сваёй норцы, яно гатова схавацца дзе хочаш — у роце, у вушах, у кішках. Сліна стала яшчэ гусцейшая. Але ў горле не вельмі перасохла. Мабыць, таму, што выпіў гарэлкі і трохі ап’янеў. Але як толькі алкаголь выветрыцца, яно пачне гарэць агнём. I агонь спапяліць яго.
— Зрабілі такое... і радуюцца... Бо і мышыных
мазгоў у іх няма... Ну што яны будуць рабіць, калі я тут здохну?!
Жанчына падняла галаву, збіраючыся нешта сказаць, але зноў прамаўчала. Падумала, мабыць, што адказваць няма карысці. Гэта яе маўчанне нібыта пацвярджала, што гаворкі нічога не даюць, што адказ можа быць толькі благі. Хай сабе... калі канец усё роўна адзін, дык чаму б яму не паспрабаваць усё, што толькі можна?!
Мужчына яшчэ раз каўтнуў з бутэлькі і, падбадзёрыўшыся, выскачыў на двор. У вочы разануў струмень расплаўленага сонца, ён пахіснуўся. У слядах, пакінутых нагамі, адразу закружыліся віры пяску. Вунь там кінуўся ён уночы на жанчыну і звязаў яе. Недзе там павінна быць засыпана і рыдлёўка. Абвал нібыта прыпыніўся, але з абрыву, павернутага да мора, няспынна сыпаўся пясок. Часамі, з-за ветру, ці што, гэты ручай адрываўся ад сцяны і, быццам кавалак палатна, матляўся ў паветры. Асцерагаючыся, каб не выклікаць новае лавіны, ён стаў паволі наском чаравіка мацаць у пяску.
Нядаўна быў абвал, значыць, шукаць, пэўна, трэба глыбей, аднак нага нідзе не намацвала цвёрдага. Простыя промні сонца пяклі нясцерпна. Сціснутыя да кропкі зрэнкі... Страўнік дрыжыць, як медуза... Востры боль скоўвае лоб... Нельга болей траціць ні кроплі поту... Гэта мяжа. Але дзе дзелася мая рыдлёўка?.. Помню, трымаў я яе ў руках, збіраючыся выкарыстаць як зброю... Ну, значыць, яе засыпала недзе там... Ён стаў аглядаць дно ў яме і адразу ўбачыў у адной мясціне гурбячок пяску накшталт рыдлёўкі.
Мужчына хацеў быў сплюнуць, але адразу перапыніў сябе. Усё, што мае хоць кроплю вільгаці, трэба трымаць у арганізме. Між зубамі і губамі ён пастараўся аддзяліць пясок ад сліны і толькі тое, што наліпла на зубах, счысціў пальцам.
У кутку ў пакоі жанчына, павярнуўшыся тварам да сцяны, корпалася ў сваім кімано. Мусіць, паслабіла пояс і вытрасала адтуль пясок. Мужчына ўзяў рыдлёўку пасярэдзіне за тронак і падняў яе ўпоравень з плячом. I толькі нацэліўся вастрыём у сцяну каля дзвярэй знадворку... У яго за спіною пачуўся жаночы крык. Ён стукнуў з усяе сілы. Рыдлёўка прабіла драўляную сцяну, як сырую вафлю. Вышараваная знадворку пяском, сцяна глядзелася як новая, але на самай справе амаль зусім згніла.
— Што вы робіце?
— Паламлю яе на кавалкі, і ў мяне будзе матэрыял на лескі.
Выбраў другую мясціну і паспрабаваў яшчэ раз. Тое самае. Відаць, жанчына праўду казала, што пясок гноіць дрэва. Калі гніе нават гэтая сцяна, на сонечным баку, дык можна сабе ўявіць, якія астатнія. Як толькі гэтая разваліна яшчэ стаіць... Скрывілася, быццам адзін бок у яе паралізаваны... Можа, самым апошнім часам, калі сталі будаваць дамы з паперы і пластыку, і ёсць канструкцыі, якія трымаюцца невядома як...
— Ну што ж, калі дошкі не гадзяцца, паспрабуем бэлькі.
— Няможна! He чапайце, калі ласка!
— Чаго бедаваць, пясок яе ўсё роўна вось-вось раздушыць.
He звяртаючы на яе ўвагі, ён размахнуўся, каб стукнуць па бервяне, але жанчына з крыкам кінулася наперад і павісла ў яго на руцэ. Ён вырваў локаць і крутнуўся. каб скінуць яе. Але, мабыць, не разлічыў, бо паваліўся сам. Адразу ж ускочыў і накінуўся на яе, але яна з усяе сілы ўчапілася за рыдлёўку. Што такое... Сілаю адолець яна яго не павінна... Яны некалькі разоў перакаціліся на таку, і ў той кароткі момант, калі яму ўжо здавалася, што ён яе адужаў і прыціснуў да току, жанчына, арудуючы рыдлёўкаю,
як шчытом, лёгка скінула яго з сябе. Што ты будзеш рабіць!.. Напэўна, праз тое, што гарэлкі выпіў... I, ужо не лічачыся з тым, што яго праціўнік — жанчына, ён з усяе сілы стукнуў сагнутым каленам ёй у жывот.
Жанчына закрычала і адразу абмякла. He трацячы ні хвіліны, ён ускочыў на яе і прыціснуў зверху. Грудзі ў яе агаліліся, і рукі мужчыны слізгаліся па спацелым голым целе.
Раптам яны замерлі, як бывае ў кіно, калі сапсуецца кінапраектар. Яшчэ хвіліна — і бойка за рыдлёўку магла перакінуцца ў нешта зусім іншае. Але тут яна раптам сказала хрыпла:
— А вось гарадскія жанчыны ўсе прыгожыя, праўда?
— Гарадскія жанчыны?..— Ён раптам сумеўся... I патух... Небяспека як быццам мінула... Ён нават не мог падумаць, што меладрама можа быць і тут, у гэтым пяску. Але, відаць, няма такое жанчыны, якая, нават растульваючы калені, не была б перакананая, што мужчына ацэніць яе з годнасцю, толькі калі будзе разыграна меладрама. Гэта чуллівая і наіўная ілюзія якраз і робіць жанчыну ахвяраю аднабаковага духоўнага гвалту... Наіўнасць жанчыны ператварае мужчыну ў яе ворага,