Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

Жанчына ў пяску | Чужы твар

Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
73.13 МБ
— Гасцінец, вось...— Ён высока падняў пляшку і страсянуў ёю.— Здорава прыдумалі, праўда? Цяпер, дзякуй ім, мы можам загадзя ўсё адсвяткаваць... Без слоў зразумела... Я з самага пачатку ўсё зразумеў... Што прайшло, тое прайшло... ну, можа, за кампанію чарачку?
Замест адказу жанчына моцна заплюшчыла вочы. Можа, яна злуецца за тое, што ён не развязаў яе? Дурная жанчына. Каб жа яна хоць на адно пытанне толкам адказала, ён адразу яе развязаў бы. А можа, ёй проста крыўдна? За тое, што яна не можа ўтрымаць з такою цяжкасцю здабытага мужчыну і мусіць — тут ужо нічога не зробіш — яго адпусціць. Нейкія падставы ў яе, пэўна, ёсць... Ёй жа гадоў трыццаць, удава. Ззаду на костачках у яе нейкія дзіўныя, рэзка акрэсленыя ямкі. Ён зноў адчуў прыліў беспрычыннага смеху. Чаму ў яе ногі такія дзіўныя?
— Хочаце закурыць? Дык агеньчыку дам.
— He, не хачу, і так у горле сохне...— ціха адказала яна, пакруціўшы галавою.
— Можа, даць папіць?
— Ды няхай сабе.
— He саромейцеся. Я зрабіў з вамі такое не таму, што злосны іменна на вас. Вы самі павінны зразумець, што гэтак трэба было дзеля стратэгіі. I вось цяпер яны як быццам адступілі...
— Мужчынам раз на тыдзень выдаюць гарэлку і тытунь.
— Выдаюць?..— Вялікая муха, якой здаецца, што яна ляціць, калі на самай справе яна б’ецца галавою аб шкло... Навуковая назва Muscina stabulans... Амаль сляпыя вочы, якія ўспрымаюць прадметы па частках... Нават не стараючыся схаваць разгубленасць, ён з трывогаю папытаўся: — Ды навошта ім лішні клопат пра нас?! Хіба не лепей даць людзям магчымасць самім купляць, што ім трэба?
— Праца вельмі цяжкая, і многа яе — ні на чога больш не астаецца часу... Дый вёсцы выгадна: частку расходаў бярэ на сябе Ліга
Калі так, усё гэта значыла не пагадненне, а зусім наадварот — параду капітуляваць!.. Ды не, напэўна, яшчэ горш. Можа, ён ужо ператварыўся ў колца, адно з тых, што прыводзяць у рух іптодзённае жыццё, і як такое ўключаны ва ўсе спісы?
— Ага, мне для пэўнасці хацелася б папытацца. Я першы, з кім здарылася тут вось такое?..
— He. Што ні кажы, а рук жа не хапае... I людзі з гаспадаркі, і беднякі — усе, хто можа працаваць.
1 Маецца на ўвазе Усеяпонская ліга дапамогі прыгнечаным абшчынам. Як вядома, пасля 1868 года каста парыяў (эта) была фармальна ліквідавана. Але эта фактычна існуе і цяпер. Жыхары вёскі належаць да эта.
адзін за адным пакідаюць вёску... Бедная вёсачка — пясок адзін...
— Ну дык як...— Нават голас яго набыў ахоўную афарбоўку — пад колер пяску.— Апрача мяне, ёсць яшчэ хто-небудзь, каго вы злавілі?
— Ёсць, гэта было летась, на пачатку восені... паштовачнік...
— Паштовачнік?
— Ага, агент аднае кампаніі, якая выпускае паштоўкі турыстам, прыехаў у госці да тутэйшага кіраўніка Саюза... Прыгожы пейзаж, кажа, толькі разрэкламаваць гараджанам...
— I яго злавілі?
— Якраз у адной хаце, у нашым радзе, не хапала рабочых рук...
— I што далей?
— Ды быццам адразу і памёр... He, ён з самага пачатку кволы быў... А тут яшчэ, як на злосць, пара тайфунаў, вось і перасіліўся...
— Чаму ж ён адразу не ўцёк?
Жанчына не адказала. I так усё зразумела, што і адказваць няма чаго. He ўцёк, бо не змог уцячы... Прычына, ведама, толькі гэта.
— А апрача яго?
— Ага... на самым пачатку года быў тут студэнт, ён, здаецца, прадаваў кнігі.
— Карабейнік, ці што?
— Нейкія танюсенькія кніжачкі, усяго па дзесяць іен. У іх проці некага было напісана...
— Студэнт — удзельнік руху за вяртанне на радзіму... Яго такеама злавілі?
— Ён і цяпер, напэўна, жыве ў трэцяй ад нас хаце.
— I вераўчаныя лескі таксама знялі?
— Моладзь ніяк у нас не прыжываецца... Што ж
зробіш, у горадзе лепей плацяць, дый кіно і рэстараны кожны дзень адчынены...
— Але ж не можа быць, каб ніводнаму чалавеку яшчэ не ўдалося адсюль уцячы!
— Чаму ж не, быў адзін малады хлопец, якога збілі з тропу сябры, і ён уцёк у горад... Некага ён там нажом парнуў — нават у газетах пра гэта пісалі... Засудзілі яго, а лотым зноў сюды вярнулі, жыве, напэўна, спакойна, у бацькавай хаце...
— He пра гэта я пытаюся! Я пытаюся пра тьіх, якія ўцяклі адсюль і не вярнуліся!
— Гэта даўно было... Помню, цэлая сям’я спрытна ўцякла ўночы... Хата доўга пуставала, і гэта стала вялікаю небяспекаю, але ўжо нічога не зробіш... праўда, вялікаю небяспекаю... Калі хоць адно гнездзішча тут разваліцца — гэта ўсё роўна што трэшчына ў плаціне...
— I пасля гэтага, кажаце, не было?
— Думаю, што не...
— Абсурд нейкі! — Жылы ў яго на шыі надзьмуліся, стала цяжка дыхаць.
Раптам жанчына перагнулася папалам, быццам аса, што кладзе яйцы.
— Што такое?.. Баліць?
— Баліць...
Ён дакрануўся да яе пабялелай рукі. Потым падсунуў пальцы пад вузел і памацаў пульс.
— Чуеце? Пульс нармальны... Па-мойму, нічога сур’ёзнага. Разумею, што раблю нядобра, але мне трэба, каб вы паскардзіліся тым, з вёскі, якія ва ўсім вінаватыя.
— Прабачце, вы не пачухаеце мне шыю, там за вухам?
Заспеты знянацку, ён не мог адмовіцца, Паміж скураю і накарэлым пяском быў слой густога поту,
які нагадваў разліты алей. Было адчуванне, што пазногці пралазяць скрозь персікавую скурку.
— Даруйце... Але праўда, адсюль яшчэ ніхто не выбраўся?..
Раптоўна абрысы дзвярэй ператварыліся ў бясколерную невыразную лінію і сплылі. Гэта быў месяц. Асколкі бляклага святла — быццам мурашыныя крылцы. I, чым болей вочы прывыкалі, тым болей дно пясчанай ямы набывала вільготную глянцавасць, якая бывае на сакаўным маладым лісці...
— Ну што ж, у такім выпадку я буду першы!
18
Чакаць было цяжка. Час ляжаў бясконцымі петлямі, падобнымі на змяіныя кольцы. Наперад можна рухацца толькі з кольца ў кольца. I ў кожным кольцы сумненне, а ў кожнага сумнення свая зброя. I вельмі нялёгка было прасоўвацца наперад, спрачаючыся з гэтымі сумненнямі, ігнаруючы іх ці адкідаючы.
У пакутлівым чаканні прайшла ноч. Развіднелася. Праз акно смяялася з яго раніца, якая паўзла, нібыта белы смоўж, у яго па лобе і носе.
— Даруйце, каб вадзічкі...
Што такое? Напэўна, задрамаў на нейкае імгненне. Рубашка, штаны на каленях змакрэлі. Пясок, наліплы на пот, і колерам і навобмацак — быццам недапечаная пшанічная аладка. Ён забыўся прыкрыць твар, таму ў носе і ў роце перасохла, як на рысавым полі зімою.
— Даруйце, вельмі прашу...
Жанчына, з ног да галавы засыпаная пяском, калацілася як у ліхаманцы. Яе пакуты, быццам па правадах, перадаваліся і яму. Ён зняў з кацялка поліэтылен і спачатку сам прагна прыпаў да яго. Набраў крыху вады, каб прапаласкаць рот, але аднаго разу, нават
двух было мала. Ён усё выплёўваў з рота пясок, Потым махнуў рукою і праглынуў яго разам з вадою. Гэта было ўсё роўна што глытаць камяні.
Выпітая вада адразу выступіла потам. Запалёная скура — на спіне зверху данізу, на грудзях і на баках да самае паясніцы — балела так, быццам яе здзіралі палосамі.
Ён напіўся і з вінаватым выглядам паднёс кацялок жанчыне да рота. Яна схапіла яго зубамі і, не прапаласкаўшы рота, стала піць, стогнучы, як голуб. Тры разы каўтнула — і кацялок стаў пусты. Вочы яе глядзелі на мужчыну з-пад прыпухлых павекаў, упершыню яны выказвалі бязлітаснае асуджэнне. Апарожнены кацялок стаў лёгкі, нібыта папяровы.
Каб збавіцца ад непрыемнага адчування віны, мужчына спусціўся на ток, атрасаючы з сябе пясок. Можа, хоць твар працерці ёй мокрым ручніком? Ведама, гэта разумней, чым даваць ёй душыцца потам. Лічыцца, што ўзровень цывілізацыі прапарцыянальны ступені чысціні скуры. Калі ў чалавека ёсць душа, яна, безумоўна, пасяляецца ў скуры. Варта толькі падумаць пра ваду, як брудная скура адразу ўкрываецца дзесяткамі тысяч саскоў, гатовых яе ўсмактаць. Халодная і празрыстая, што лёд, мяккая, што пух,— выдатнае ёмішча душы... Яшчэ хвіліна — і скура на ўсім яго целе згніе і адваліцца.
Ён зірнуў у бак і раптам шалёна крыкнуў:
— Там пуста!.. Зусім пуста!
Ён засунуў у бак руку. Кончыкамі пальцаў дастаў да пяску, што асеў на дне. Пад скураю, якая смагла вады, заварушылася процьма тысячаножак.
— Сволачы, пра ваду забыліся!.. Можа, яны пазней збіраюцца прывезці?
Ён добра разумеў, што хоча гэтым супакоіць сябе. Пікап заўсёды канчае работу і вяртаецца ў вёску, як толькі развіднеецца. Задума гэтых нягоднікаў зразу-
мелая. Яны, відаць, надумаліся не даць вады і давесці яго да шаленства. I ён успомніў — вось гэтыя людзі, добра ведаючы, якая небяспека падкопваць пясчаны абрыў знізу, нават не падумалі перасцерагчы яго. Ім і клопату няма пра тое, каб з ім чаго не здарылася. Яны, мабыць, напраўду не збіраюцца выпускаць адсюль жывога чалавека, які вельмі глыбока пранік у іх тайну, і калі ўжо сталі на гэтую дарогу, дык не сыдуць з яе да канца.
Мужчына прыпыніўся ў дзвярах і паглядзеў на неба. У чырвані, разлітай промнямі ранішняга сонца, ледзь пазнаваліся пушыстыя сарамлівыя воблакі. Неба не паказвала на дождж. 3 кожным выдыхам цела, здавалася, траціць ваду.
— Ды што ж яны надумаліся?! Хочуць забіць мяне, ці што?!
Жанчына і цяпер моўчкі калацілася. Можа, таму, што яна ўсё добра ведае. Карацей — хаўрусніца злачынства, якая прыкідваецца ахвяраю. Памучся!.. Твае пакуты — толькі справядлівая кара.
Але ўсе яе пакуты нічога не дадуць, калі пра іх не дазнаюцца тыя паганцы з вёскі. А гарантыі няма ніякай, што яны дазнаюцца. Мала таго, калі спатрэбіцца, яны, можа быць і такое, не задумваючыся, ахвяруюць і жанчынаю. Можа, таму яна і напалохалася гэтак. Звер надта позна зразумеў, што шчыліна, у якую ён палез, спадзеючыся ўцячы на волю, аказалася ўваходам у клетку... Рыба нарэшце здагадалася, што шкло ў акварыуме, у якое яна сюд-туд тыцкалася носам,— непераадольная перашкода... Ён другі раз астаўся ні з чым. I цяпер зброя ў іх у руках.
Але палохацца не трэба. Людзі, якія пацярпелі караблекрушэнне, гінуць не так ад голаду і смагі, як ад страху, што яды і вады не хопіць. Варта толькі падумаць, што прайграў, і ў тое ж імгненне пачынаецца паражэнне. 3 кончыка носа ўпала капля поту. Звяр-
таць увагу на тое, колькі кубічных сантыметраў вільгаці страчана,— значыць, папасціся ворагу на вудачку. Трэба было б падумаць, колькі спатрэбіцца часу, каб выпарылася шклянка вады. Непатрэбныя хваляванні не падгоняць жа гэтую клячу — час.
— Можа, развязаць, га?
Жанчына недаверліва замерла, затаіўшы дыханне.