• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

    Жанчына ў пяску | Чужы твар

    Коба Абэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 413с.
    Мінск 1986
    73.13 МБ
    Найперш варта засяродзіць увагу іменна на гэтым асяроддзі. Шматлікасць відаў мух, магчыма, тлума-
    чыцца тым, што яны вельмі ўмеюць прыстасоўвацца. Ён проста падскочыў ад радасці, зрабіўшы гэтае адкрыццё. Думка мая не такая ўжо бязглуздая. Найвялікшаю здольнасцю мух прыстасоўвацца якраз і тлумачыцца тое, што яны лёгка пераносяць самыя неспрыяльныя ўмовы, у якіх іншыя насякомыя не могуць існаваць. Яны прызвычаіліся, напрыклад, да жыцця нават у пустыні, дзе гіне ўсё жывое...
    Прыйшоўшы да такое высновы, ён стаў выяўляць асаблівую цікавасць да пяску. А неўзабаве меўся і вынік. Аднойчы ў высахлым рэчышчы непадалёку ад хаты ён убачыў малюсенькае жаўтаватае насякомае накшталт шпанскай мушкі з сям’і цвердакрылых (Сісіпdela Japonica, Motschulsky). Як вядома, шпанскія мушкі бываюць самых розных колераў і памераў. А пярэднія лапкі ў іх адрозніваюцца вельмі мала. Яны і служаць важным крытэрыем для класіфікацыі, бо адрозненне формы пярэдніх лапак абазначае і відавое адрозненне. Другі сустаў пярэдняй лапкі ў насякомага, што трапілася яму на вочы, сапраўды быў адметны.
    Пярэднія лапкі ў насякомых з роду шпанскіх мушак звычайна тонкія, чорныя і вельмі рухавыя, а ў гэтай мухі былі круглыя, тоўстыя, нібыта ў моцным панцыры, і ярка-жоўтага колеру. Можа, на іх наліп пылок. А можа, у насякомага было нават адмысловае прыстасаванне — накшталт валаскоў,— каб збіраць пылок. Калі пры аглядзе ён не дапусціў памылкі, дык, павінна быць, зрабіў важнае адкрыццё.
    На жаль, злавіць гэтае насякомае не ўдалося. Ён быў задужа расхваляваны, дый муха лятала неяк вельмі незвычайна. Яна паляцела. Потым вярнулася і стала чакаць яго, нібыта хацела сказаць: «Паспрабуй злаві мяне». Калі ён даверліва падышоў, яна паляцела, пасля вярнулася і зноў стала чакаць. Яна быццам дражніла яго, а потым зусім знікла ў траве.
    Так ён стаў няволыіікам гэтай шпанскай мушкі з жоўтымі пярэднімі лапкамі.
    Узяўшы пад увагу, што глеба там была пясчаная, ён яшчэ болей паверыў у сваё меркаванне, бо шпанская мушка — тыповае насякомае пустыні. Паводле адной тэорыі, незвычайны палёт гэтых мушак — проста хітрыкі, якімі яны выманьваюць з норак дробных жывёлін. Мышы, яшчаркі, завабленыя такім чынам мушкамі, далёка адбягаюцца ад сваіх нор у пустыню і гінуць там ад голаду і стомы. Мушкі толькі гэтага і чакаюць і з’ядаюць мёртвых жывёлін. Гэтыя мушкі маюць прыгожую японскую назву «пісьманосец». На першы погляд яны зграбныя, а на самай справе ў іх вострыя сківіцы і яны такія крыважэрныя, што з’ядаюць адна адну. Ён не ведаў, ці правільная гэтая тэорыя, але быў запалонены загадкавым палётам шпанскай мушкі.
    Натуральна, вырасла ў яго і цікавасць да пяску, які ствараў шпанскай мушцы жыццёвыя ўмовы. Ён пачаў чытаць літаратуру пра пясок, і чым болей чытаў, тым болей пераконваўся, што пясок вельмі цікавая з’ява. У энцыклапедыі, напрыклад, у артыкуле пра пясок можна прачытаць такое:
    «Пясок — вялікая колькасць разбуранай горнай пароды. Часам уключае ў сябе магнітны жалязняк, касітэрыт, радзей залаты пясок. Дыяметр ад двух да адной шаснаццатай міліметра».
    Вельмі выразнае азначэнне! Карацей кажучы, пясок утвараецца з разбуранай горнай пароды і з’яўляецца нечым сярэднім паміж дробнымі каменьчыкамі і глінаю. Але назваць пясок прамежкавым прадуктам яшчэ не значыць даць вычарпальнае тлумачэнне. Чаму з трох элементаў — камянёў, пяску і гліны,— з якіх у спалучэннях складаецца зямля, толысі пясок бывае ізаляваны і ўтварае пустыні і пясчаныя мясціны? Калі б гэта быў просты прамежкавы прадукт, дык дзякуючы эрозіі між голымі скаламі і зонамі гліны можна
    было б выявіць незлічоную колькасць прамежкавых прадуктаў, утвораных шляхам узаемнага іх пранікнення. Але ж на самай справе існуюць толькі тры віды парод, якія адрозніваюцца выразна: скальныя, пясчаныя, гліністыя. Дзівіць таксама і тое, што велічыня пясчынак амаль заўсёды аднолькавая: ці пясок гэты з узбярэжжа вострава Энасіма, ці з пустыні Гобі — яна раўняецца ў сярэднім адной восьмай міліметра, і размяшчаюцца пясчынкі па крывой, блізкай да Гаўсавай.
    У адным даследаванні давалася зусім спрошчанае тлумачэнне разбурэння глебы эрозіяй: лёгкія элементы разносяцца на вялікія адлегласці, Але ў ім не тлумачылася асаблівасць памеру пясчынак, роўнага адной восьмай міліметра. У другой працы па геалогіі давалася такое тлумачэнне:
    «I плыні вады, і плыні паветра ствараюць турбуленцыю. Найменшая даўжыня хвалі турбуленцыі эквівалентная дыяметру пяску ў пустыні. Дзякуючы гэтай асаблівасці з грунту выбіраецца толькі пясок, пры гэтым выбіраецца ён пад прамым вуглом да плыні. Калі сіла счаплення паасобных кампанентаў грунту невялікая, пясок можа падымацца ў паветра нават слабенькім ветрыкам, якому не пад сілу панесці камяні і гліну. Асаблівасці пяску павінны, відаць, разглядацца аэрадынамікаю».
    Прадоўжым прыгаданае азначэнне:
    «...гэта значыць, часцінкі разбураных горных парод маюць такую велічыню, якая робіць іх найболей рухомымі».
    Утварэнне пяску непазбежнае, бо на зямлі заўсёды ёсць вецер і плыні вады. I да таго часу, пакуль будуць дзьмуць вятры, каціць свае хвалі моры, з зямлі будзе падымацца і падымацца пясок і ўсюды распаўзацца. Пясок не ведае адпачынку. Непрыкметна, але ўпарта ён захоплівае і разбурае зямлю...
    Гэтая карціна вечна рухомага пяску невыказна
    
    хвалявала і неяк падганяла яго. Неўрадлівасць пяску, якой яна звычайна ўяўляецца, тлумачыцца не проста тым, што ён сухі, а няспынным рухам, якога не можа перанесці нішто жывое. Гэта так падобна на маркотнае жыццё людзей, якія штодзень чапляюцца адзін за аднаго.
    Напраўду, пясок не асабліва прыдатны для жыцця. Але ці з’яўляецца непарушнасць выключна патрэбнаю для існавання? Хіба ад імкнення сцвердзіць непарушнасць не ўзнікае агіднае саперніцтва? Калі адкінуць непарушнасць і аддаць сябе руху пяску, дык кончыцца і саперніцтва. У пустыні ж растуць кветкі, жывуць насякомыя і звяры. Усё гэта жывыя істоты, якія вырваліся за межы саперніцтва дзякуючы велізарнай сіле прыстасавальніцтва. Вось як яго шпанскія мушкі...
    Ён маляваў у сваім уяўленні рух пяску, і ў яго ўжо пачыналіся галюцынацыі — ён бачыў і сябе самога ў гэтай бясконцай плыні.
    3
    Апусціўшы галаву, чалавек зноў пайшоў наперад па грэбені дзюны, якая паўмесяцам агінала вёску, быццам крапасны вал. Ён амаль зусім не звяртаў увагі на тое, іпто рабілася ўдалечыні. Энтамолагу важна сканцэнтраваць усю сваю ўвагу на прасторы ў радыусе трох метраў вакол сваіх ног. I адно з найважнейшых правілаў — не станавіцца спіною да сонца. Калі сонца апынецца ззаду, дык сваім ценем можаш спалохаць насякомае. Таму лоб і нос у паляўнічых на насякомых аж чорныя ад загару.
    Чалавек мерна і паволі ішоў наперад. Пры кожным кроку пясок пырскаў яму на чаравікі. Навокал не было нічога жывога, апрача кусцікаў травы, што сядзелі сям-там неглыбока, гатовай хоць цяпер зацвіс-
    ці, калі б хоць трошкі болей было вільгаці. Калі і паяўлялася тут што-небудзь крылатае, дык гэта былі афарбаваныя, як панцыр у чарапахі, мушкі, завабленыя пахам чалавечага поту. Але якраз у такіх мясцінах надзеі часта збываюцца. Праўда, шпанскія мушкі не любяць жыць чародамі, і бываюць нават выпадкі, калі адна мушка захоплівае цэлыя кіламетры ў наваколлі. Нічога не зробіш — трэба ўпарта шукаць.
    Раптам ён спыніўся. У траве нешта заварушылася. Гэта быў павук. Павукі яму не патрэбныя. Ён прысеў, каб скурыць цыгарэту. 3 мора ўвесь час дзьмуў вецер, унізе рваныя белыя хвалі ўгрызаліся ў падножжа дзюны. Там, дзе заходні край дзюны зраўноўваўся з мясцовасцю, у мора вытыркалася невялікае скалістае ўзвышша. На ім, быццам вострыя іголкі, былі рассыпаны сонечныя промні.
    Запалкі ніяк не загараліся. Дзесяць запалак патраціў — і ўсе дарэмна. Уздоўж кінутых запалак амаль з хуткасцю секунднай стрэлкі плылі ручайкі пяску. Ён заўважыў невялічкую хвалю пяску і, як толькі яна дакацілася да абцаса яго чаравіка, падняўся. Са складак штаноў пасыпаўся пясок. Ён сплюнуў — у роце як быццам шарганулі таркаю.
    Аднак ці не надта мала тут насякомых? Можа, рух пяску залішне хуткі? He, адчайвацца яшчэ рана. Тэарэтычна ж тут не можа не быць насякомых.
    Бяршыня дзюны стала раўнейшая, дзе-нідзе яна далёка адступала ад мора. Яго ўвесь час падганяла надзея на здабычу. Ён стаў спускацца па пакатым схіле. Сям-там тырчалі рэшткі бамбукавых шчытоў для затрымання пяску, крыху ніжэй відна была тэраса. Мужчына пайшоў далей, перасякаючы пясчаныя ўзоры, вычарчаныя ветрам з дакладнасцю машыны. Нечакана ўсё знікла з яго вачэй, і ён убачыў, што стаіць на краі глыбокай ямы.
    Яма была няправільнай авальнай формы, болей за
    дваццаць метраў ушыркі. Процілеглая яе сцяна здавалася параўнальна пакатаю, а тая, дзе ён стаяў, абрывалася амаль вертыкальна. Яе выгнуты край, гладкі, як у фарфоравым кубку, быў вельмі слізкі. Асцярожна ўпёршыся ў яго нагою, ён зірнуў уніз. I толькі цяпер зразумеў, што надыходзіць вечар, хоць светла навокал.
    На самым дне ямы ў змрочнай глыбіні стаяла халупа, агорнутая нематою. Страха адным рогам уразалася ў пакатую пясчаную сцяну. «Ну зусім як вустрычная ракавіна,— падумаў ён.— Тут што ні рабі, а супраць закону пяску не пойдзеш...»
    Толькі ён пачаў прыладжвацца з фотаапаратам, як пясок папоўз у яго з-пад ног. 3 перапуду ён прыняў нагу, але пясок не перастаў цячы. Такая няўстойлівая гэтая раўнавага пяску! Задыхаючыся ад хвалявання, ён выцер змоклыя далоні аб штаны.
    У яго за спіною нехта кашлянуў. Побач, пры самым плячы, стаяў дзед, які невядома адкуль узяўся. 3 усяго відаць, гэта з вёскі рыбак. Паглядзеўшы на фотаапарат, а потым на дно ямы, ён зморшчыў усмешкаю прадублены твар. Нешта ліпкае сабралася ў кутках яго налітых крывёю вачэй.
    — Што, абследаванне?
    Голас адносіла ветрам, ён гучаў глуха, бясколерна, нібы з пераноснага прыёмніка. Але вымаўленне было выразнае, зразумець не цяжка.
    — Абследаванне? — Збянтэжаны чалавек прыкрыў далонню аб’ектыў і стаў папраўляць сачок, каб дзед яго заўважыў.— Што вы хочаце сказаць? Я нешта не разумею... Я, бачыце, калекцыянірую насякомых. Мая спецыяльнасць — насякомыя, што водзяцца вось у такім пяску.
    — Што? — Дзед нібыта нічога не зразумеў.
    — Ка-лек-цы-я-ні-ру-ю на-ся-ко-мых! — паўтарыў ён гучней.— На-ся-ко-мых, разумееце, на-ся-ко-мых! Я іх лаўлю!