• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

    Жанчына ў пяску | Чужы твар

    Коба Абэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 413с.
    Мінск 1986
    73.13 МБ
    Я і сам добра ведаю, што геліяцэнтрычная тэорыя правільная, і тым не менш... Мусіць, я надаваў дужа вялікае значэнне сваёй адзіноце... Я ўявіў, што яна глыбейшая за адзіноту ўсяго чалавецтва.
    Я каюся і клянуся, што выкіну без жалю з наступнага сшытка ўсе фразы, у якіх будзе хоць намёк на трагедыю.
    ШЭРЫ СШЫТАК
    Хоць прайшло толькі пяць дзён, як я ехаў гэтаю дарогаю на электрычцы, свежасць успрымання была такая, быццам мінула пяць гадоў. Ніякага дзіва. Мне дарога такая знаёмая, што я не заблудзіўся б і з заплюшчанымі вачыма, але ж масцы гэта была зусім новая дарога. Калі яна і прыпамінала гэтую дарогу, дык, мусіць, таму, што яшчэ да нараджэння, у чэраве бачыла яе ў сне.
    Праўда... Нават у воблакаў, якія нагадваюць аброслыя белаю барадою рэшткі старажытнасці і якія бачыў я па дарозе праз акно з вагона, нават у іх ёсць успаміны... Маска ўсярэдзіне прамыта содаваю вадою, і на ёй успухаюць маленькія пухіркі... Я інстынктыўна правёў тыльным бокам рукі па сухім ілбе і адразу азірнуўся па баках — ці не заўважыў хто маю прамашку?.. Адлегласць паміж мною і другімі? Я магу дазволіць сабе далучацца да астатніх, не парушаючы натуральнае дыстанцыі. Раптам мне нястрымна захацелася зарагатаць. Узрушанасць, быццам трапіў на варожую тэрыторыю, змянілася ціхамірнасцю вяртання дахаты; дакоры сумлення, быццам зрабіў злачынства, змяніліся радасцю новай сустрэчы. Што захачу, тое і зраблю. Нібы дыстрофік, якому дазволілі нарэшце есці, я ў такт пагойдванню вагона стаў з усяе сілы цягнуцца, нібыта лаза, што выкідае вусы, да твайго белага лоба, да бледна-ружовага шрама ад апёку на запясці, да прожылкаў на костачках, якія нагадваюць нутро ракавіны.
    Што, вельмі нечакана? Калі ты і падумала гэтак,
    ну што ж, нічога не зробіш. Калі ты і скажаш, што гэта трызненне ап’янелага ад маскі, у мяне няма падстаў адмаўляць гэта. Папраўдзе, у сваіх запісках я першы раз так пішу пра цябе. Але гэта зусім не таму, што я адмовіўся ад цябе, пакуль не кончыцца тэрмін, нібы грошы паклаў на тэрміновы ўклад. Правільней, мне здавалася, што я не маю на гэта права. Меркаваць пра тваё цела прывіду без твару яшчэ болей недарэчна, чым жабе меркаваць пра спевы птушак. Прычыню боль сабе, а потым, мусіць, і табе... Ну, а дзякуючы масцы праклён гэты зняты? Гэтае пытанне мне яшчэ цяжэйшае.
    Але чым далей, тым настойлівей гэтая праблема будзе вымагаць вырашэння. Пачакаю — позна не будзе.
    Ужо хлынула першая хваля людзей, якія кончылі работу, і электрычка была паўнюткая. Я крышку павярнуўся, і маладая жанчына ў зялёным паліце прыткнулася задам да майго сцягна. Я крышку яшчэ павярнуўся, каб яна не адчула, што ў мяне пісталет, і прыціснуўся да яе яшчэ мацней. Праўда, і жанчына не надта адхіналася, і я вырашыў астацца ў тым самым становішчы. 3 кожным штуршком вагона мы прыціскаліся ўсё мацней, але цяпер я не адхіляўся. Зад у жанчыны то цвярдзеў, то мякчэў, а яна старанна рабіла выгляд, што дрэмле. Пакуль я весела забаўляўся думкаю: што будзе, калі я кончыкам пісталета торкну ёй у зад, мы пад’ехалі да станцыі, на якой мне трэба было выходзіць. Выходзячы з вагона, я паглядзеў на жанчыну — прытворна-засяроджана яна вывучала шыльды каля платформы; ззаду, мяркуючы па прычосцы, яна не была падобная на маладую. He, ніякага значэння для далейшых падзей гэты выпадак не меў. Мне захацелася расказаць пра яго толькі таму, што я падумаў: такога, напэўна, ніколі не здарылася б, калі б я не надзеў маскі.
    Пастскрыптум. He, гэтай частцы маіх запісак не стае адкрытасці. I адкрытасці, і сумленнасці. Ці не паўплывала тое, што мне сорамна перад табою? 3 самага пачатку лепей бы я не чапаў гэтага. Калі б намякнуў я проста на эфектыўнасць маскі, мне не давялося б траціць дзесяць — дваццаць радкоў на падобныя эратычныя прызнанні. Таму я і сказаў, што не стае сумленнасці. Я не толькі не мог расказаць пра свае сапраўдныя намеры, але і непазбежна сутыкнуўся з гаркотаю неразумення, бо напалавіну ашукаў цябе.
    У мяне няма намеру ператвараць сумленнасць у прадмет гандлю. Але калі ўжо я зачапіў гэта, што непазбежна павінен быў зачапіць, дык пастараюся, нічога не ўтойваючы, раскрыць сапраўдны свой намер. 3 пункта погляду ўсталяванай маралі гэта быў звычайны бессаромны ўчынак, у якім варта пакаяцца. Але калі лічыць яго дзеяннем, учыненым маскаю, дык, я думаю, ён можа паслужыць ключом да разуменння маіх далейшых учынкаў. Шчыра кажучы, у тыя хвіліны я пачаў адчуваць юрлівасць. Тое, што адбылося, можа, яшчэ і нельга было назваць распустаю, але, ва ўсякім выпадку, гэта быў акт духоўнай мастурбацыі. Ну, а ці здраджваў я табе? He, мне не хацелася б ужываць слова «здрада». Калі ўжо быць шчырым, дык я бясконца здраджваю табе з таго часу, як мой твар зрабіўся гнездзішчам п’явак. Апрача таго, я баяўся, што ты пачуеш агіду і не захочаш далей чытаць. Вось таму я не закранаў гэтага, але сама мала семдзесят працэнтаў маіх думак займаюць сексуальныя хімеры. У маіх учынках яны не выяўляліся, але патэнцыяльна я, па сутнасці, быў сексуальным маньякам.
    Часта кажуць, што секс і смерць непарыўна звязрны між сабою, але праўдзівы сэнс гэтых слоў я
    зразумеў іменна тады. Да гэтага я даваў ім толькі павярхоўнае тлумачэнне ў тым сэнсе, што завяршэнне полавага акта даводзіць да такога забыцця, што можа нават выклікаць думку пра смерць. Але варта было мне страціць твар і ператварыцца ў жывога пахаванага, як я ўпершыню ўбачыў у іх зусім рэальны сэнс. Таксама як дрэвы канчаюць пладаносіць да прыходу зімы, як трысцё дае насенне, перад тым як засохнуць, секс не што іншае, як барацьба чалавека са смерцю. Таму ці не будзе правільна сказаць, што эратычная ўзбуджанасць, якая не мае пэўнага аб'екта,— гэта прага чалавечага адраджэння, якую зазнае кожная асоба, што стаіць на парозе смерці. Доказ — усе салдаты схільныя да эратызму. Калі сярод жыхароў горада расце колькасць эратаманаў, дык гэты горад, a можа, і ўся краіна цалкам павінны быць гатовыя да мноства смерцяў. Калі чалавек забываецца пра смерць, полавая цяга ўпершыню ператвараецца ў каханне, накіраванае на пэўны аб'ект, і тады забяспечана трывалае ўзнаўленне роді) чалавечага.
    Паводзіны маскі ў электрычцы тлумачыліся тым, што і я і жанчына былі вельмі адзінокія, але, зыходзячы з мае класіфікацыі, маска, відаць, перажывала пераходную стадыю ад эратызму да кахання — стан эратычнага кахання. Хоць маска яшчэ не ажыла канчаткова, але, ва ўсякім выігадку, яна пачала жыць. У гэтых умовах дзе ўжо ёй было здрадзіць табе — у яе і магчымасці на здраду не было. Паводле праграмы,~ што я выпрацаваў, маска магла зажыць поўным жыццём толькі пасля сустрэчы з табою.
    Вывад з гэтага дадатку можна, відаць, зрабіць такі. Дзякуючы масцы, мне ўдалося пазбегнуць найвялікшай узбуджанасці, якую перажываюць сексуальныя маньякі, але я, як і дагэтуль, аставаўся напалову эратаманам; аднак не эратызм прывёў мяне да цябе. Я нават веру, што ён паслужыў стымулам для вызва-
    лення. 1 дзеля гэтага я павінен быў любым спосабам прымусіць цябе палюбіць маю маску.
    «Гаворка ідзе пра выхаванне маскі, і сама лепей прымусіць яе адчуць усё на сабе»,— думаў я, калі мачыўся ў вакзальным туалеце. Я вырашыў абмінаць шумныя гандлёвыя вуліцы і ісці завулкамі. Мне не хацелася неепадзявана сустрэць цябе каля рыбнага магазіна. Я яшчэ не быў упэўнены, што змагу перанесці нечаканасць, дый, апрача таго, хацелася, каб першая сустрэча між табою і маскаю адбылася паводле плана, які склаў я на самым пачатку. У мяне было адчуванне, быццам сеў я на мель. Без ніякай прычыны ногі сталі заплятацца, і я ледзь не спатыкнуўся на роўным месцы. Дыхаючы ротам, як сабака, каб астудзіць гарачае паветра, што сабралася пад MacKaro і апякала твар, я паўтараў і паўтараў, нібы закляцце: «Разумееш, я ж тут першы раз. I тое, што я бачу, і тое, што чую,— усё мне новае. I дамы, якія трапяцца потым мне на вочы, і людзі, з якімі я, можа, сустрэнуся,— усіх я іх убачу ўпершыню. Калі ж нешта і супадзе з маімі ўспамінамі, дык гэта будзе ці памылка, ці выпадковасць, ці прывід, які з’явіўся ў сне. Дый гэтая зламаная накрыўка ў люку. I напалову афарбаваны сігнальны паліцэйскі ліхтар. I гэты вугал, дзе круглы год стаіць брудная вада з перапоўненай сцёкавай канавы. I велізарныя вязы, якія тырчаць уздоўж вуліцы. Потым... Потым...»
    Потым, быццам выплёўваючы пясчынкі з рота, я пастараўся выгнаць адно за адным з памяці колеры і вобразы, але нешта ўсё роўна асталося, і я не мог ад гэтага збавіцца. Гэта была ты. Я набраўся смеласці і сказаў масцы: «Ты зусім чужая. Заўтрашняя сустрэча будзе самая першая сустрэча з ёю, ты ніколі яе не бачыла, не чула пра яе. А свае ўражанні — выкінь
    іх найхутчэй куды-небудзь!» Калі навакольны пейзаж расплываўся і выветрываўся з памяці, твой вобраз, толькі ён, наадварот, усплываў усё выразней, і я не меў сілы працівіцца гэтаму.
    Урэшце я — і маска, безумоўна, таксама,— паставіўшы ў цэнтр твой вобраз, быццам матылёк, якога вабіць святло, ледзь не дакранаючыся да нашага дома, стаў прагна кружыцца па няправільным чатырохвугольніку.
    Суседкі з кашолкамі ў руках, размінаючыся са мною, не звярталі на мяне ніякай увагі — нейкі незнаёмы; дзеці — дзеці, яны, забыўшыся на ўсё, гулялі, стараючыся не ўпусціць кароткіх хвілін, што засталіся да вячэры. Увогуле, не было чаго трывожыцца, што мяне пазнаюць. Калі я пяты ці шосты раз падышоў да дома, ужо загарэліся вулічныя ліхтары, пачало хутка змяркацца. Я стаў прыглядацца, замарудзіўшы хаду настолькі, каб не выклікаць падазрэнняў, і дазнаўся, што ты дома: з нябачнага акна падала ў двор мяккае святло. Святло з гасцёўні. Няўжо і адной сабе ты акуратна ставіш усё на стол?
    Я раптам адчуў нешта падобнае на рэўнасць да гэтага святла з гасцёўні. I не да нечага канкрэтнага — быццам там нейкі госць і ён захапіў маё месца. Я, здавалася, раўнаваў да самога факта, што там звычайная нязменная гасцёўня і з надыходам цемры ў ёй запалена лямпа. Цяпер я, чакаючы вячэры, чытаў бы пад гэтым святлом вячэрні выпуск газеты, а замест гэтага, схаваўшы свой твар пад маскаю, мушу туляцца пад акном. Гэта так несправядліва, так цяжка вытрываць гэта. Спакойнае святло з гасцёўні, ані не пацямнелае ад таго, што мяне там няма... Гэтаксама, напэўна, як і ты...