Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
Напраўду, адмаўляць няма чаго, такое ўражанне тлумачыцца і тым, што са мною здарылася. Я павінен ісці наперад, крок за крокам растоптваючы свой густ, калі хачу стварыць чужое сэрца, якое падыходзіла б чужому твару. Ды гэта аказалася не такою цяжкаю справаю, як я думаў. I, быццам маска валодала здольнасцю клікаць восень, маё стомленае сэрца ператварылася ў сухі ліст, гатовы вось-вось упасці — варта толькі лёгенька страсянуць галінку. Я не асабліва сентыментальны, але здзівіўся, што не пачуў цават
такога болю, як пашчыпванне вачэй мятаю ці камарыны ўкус. Сваё «я», мабыць, зусім не такое, якім яно ўяўляецца.
Але якое ж нарэшце сэрца збіраюся я намаляваць на гэтым старым, выцвілым палатне? Ведама, не дзіцячае сэрца і не сваё. Сэрца маіх заўтрашніх планаў... Хоць я і не мог пазначыць яго тэрмінам, які можна знайсці ў слоўніку, ну, напрьіклад, ё-ё, турысцкая паштоўка, куфэрак на каштоўныя камяні, нагаворанае зелле... Як праграму дзеяння, я ўяўляў яго куды ясней, чым карту, зробленую аэрафотаздымкаю. Колькі разоў паўтараў я намёкі, якія прымушалі цябе задумвацца. Але цяпер, калі ўсё закончана і можна і гаварыць, і слухаць пра тое, які іх сэнс і якія вынікі, можна іх літаральна памацаць, наўрад ці варта абмяжоўвацца намёкамі з-за таго болю, які я прычыню, калі ўвасоблю іх у словы. Я выкарыстаю гэты выпадак і раскажу ўсё. Я, як зусім чужы табе чалавек, вырашыў спакусіць цябе... цябе — сімвал чужога.
He, пачакай... Я зусім не думаў пісаць табе пра гэта... Я ж не падобны на маладушнага чалавека, які марнуе час, паўтараючы тое, што вядома і так. Я хачу толькі расказаць пра свае дзіўныя (нават сам я іх не чакаў) паводзіны пасля таго, як купіў гэтага ё-ё.
Прыкладна трэць цацачнага магазіна займалі стэнды, на якіх былі выстаўлены цацачныя пісталеты. Сярод іх некалькі, мабыць, імпартных і даволі дарагіх, але напраўду выдатна зробленых. Я ўзяў адзін, трохі цяжкаваты, і дула заліта свінцом, у астатнім — механізм падачы патронаў, курок — ані нічым не адрозніваецца ад сапраўднага. Я ўспомніў, што мне трапіўся неяк артыкул у газеце, у якім пісалася, што цацачны пісталет быў перароблены і з яго стралялі сапраўднымі кулямі. Можа, выкарысталі якраз такі? Цікава, ці можаш ты ўявіць, як я разглядаю цацачны пісталет? Самыя блізкія мае таварышы з лабараторыі
і тыя наўрад ці змаглі б. Дый мне самому такая думка ніколі б не прыйшла ў галаву, калі б я не быў сведкам сваіх дзеянняў.
Гаспадар магазіна, увертаючы ё-ё, з лісліваю ўсмешкаю прашаптаў: «Падабаецца? Можа, паказаць, што ў мяне адкладзена?!» I тады нейкае імгненне я пачаў сумнявацца, ці я гэта... Ці правільней, мусіць, сказаць гэтак: я збянтэжыўся ад таго, што прарэагаваў на гэта не так, як прарэагаваў бы я. Збянтэжыцца і адначасна зразумець гэта — ці няма тут супярэчнасці? He, тут вінаватая маска. He звяртаючы ўвагі на маю збянтэжанасць, маска кіўнула гаспадару магазіна, які палахліва азіраўся па баках, і, нібыта сцвярджаючы магчымасць свайго існавання, пачала клопатна дамаўляцца пра тое, што было адкладзена.
Гэта быў духавы пісталет «вальтэр». 3 трох метраў прабівае пяціміліметровую дошку — моцная штука, але і цана была вялікая — дваццаць пяць тысяч іен. Як ты думаеш, што я зрабіў?.. Мне скінулі цану — і за дваццаць тры тысячы я купіў яго. «Улічыце, гэта незаконна. Духавы пісталет — не духавая стрэльба, ён прыраўноўваецца да сапраўднага. А незаконнае хаванне пісталета строга караецца. Я сур’ёзна прашу вас, уважліва пастаўцеся да таго, што я сказаў...» Але я ўсё роўна купіў яго.
У мяне быў вельмі дзіўны стан. Маё сапраўднае «я» з праўдзівым тварам, зашыўшыся глыбока між кішкамі, спрабавала нешта прапішчаць тоненькім галаском. Такога не павінна было быць, але... Я ж выбраў экстравертны агрэсіўны тып з адзінага намеру займець твар паляўнічага, які гадзіўся б твайму спакушальніку. Цяпер пра другое... Я прасіў маску толькі пра адно: памажы мне выздаравець. Я ж ні разу не прасіў: рабі, як табе хочацца. У мяне гэты пісталет, і што мне цяпер з ім рабіць?..
Але маска, быццам знарок выстаўляючы напаказ
цвёрды скрутак, што тырчаў з кішэні, смяялася з маіх цяжкасцяў і пацяшалася з мяне. Яна і сама добра не ведала, што адказаць на пытанні майго праўдзівага твару. Будучыня — не што іншае, як вытворная мінулага. У маскі, якая не пражыла і дваццаці чатырох гадзін пасля свайго нараджэння, не павінна было быць плана дзеяння на заўтра. Сацыяльнае ўраўненне чалавека — гэта, па сутнасці, матэматычная функцыя ўзросту, і маска, узрост якой роўны нулю, паводзіць сябе як дзіця, занадта бесцырымонна.
А праўда, гэтае дзіця ў цёмных акулярах, што адбівалася ў люстэрку ў вакзальным туалеце, можа, пад уплывам таго, што было схавана ў яго ў кішэні, трымалася задзірліва-агрэсіўна. I, шчыра кажучы, я не мог вырашыць, ці напляваць мне на гэтае дзіця без узросту, ці асцерагацца яго.
Ну, што ж рабіць?.. Аднак гэта «што рабіць» было не выкрыкам збянтэжанага чалавека, які апусціў рукі, а найхутчэй поўным цікаўнасці пытаннем. Ва ўсякім выпадку, у маскі гэта была першая самастойная прагулка, а ў мяне не было іншых планаў, апрача як вадзіць на шпацыр яе. Перш-наперш я хацеў прывучыць яе да людской атмасферы, але, падрыхтаваўшыся зусім няўмела, усё сапсаваў і мусіў, цешачы, весці яе за руку. Але пасля таго, што здарылася ў цацачным магазіне, гаспадар і госць памяняліся месцамі. Пра тое, каб весці яе за руку, не магло быць і гаворкі — ашаломлены, я быў здольны толькі на тое, каб слепа плесціся за гэтым сасмаглым духам, падобным на злачынцу, толькі што выпушчанага на волю.
Ну, што ж рабіць?.. Пакуль я лёгенька пагладжваў пальцамі бараду (можа, гэта была рэакцыя на біпт, якім абматаны быў раней мой твар), маска дэманстрацыйна прымала самы розны выгляд, як па-
ляўнічы, які прагне ўдачы: гатоўнасць, пагарда, пытанне, прагнасць, выклік, увага, жаданне, упэўненасць, імкненне, цікаўнасць. Увогуле, усе выразы, кожны асобна і ў розных варыяцыях, якія толькі можна ўявіць у падобным выпадку,— яна вышуквала гэтыя вьхразы, нібыта сабака, што сарваўся з прывязі і ўцёк ад гаспадара. Гэта было адзнакаю таго, што маска пачала прывыкаць да рэакцыі людзей, і я не магу адмаўляцца, што ў нейкай ступені — хай дурыць другіх — адчуваў нават задавальненне.
Ды адначасна мяне ахапіла страшэнная трывога. Як бы яна ні адрознівалася ад майго праўдзівага твару, я — гэта я. Я не быў ні загіпнатызаваны, ні ап’янелы ад наркотыкаў, і за любое дзеянне маскі — нават за тое, што ў кішэні ў мяне схаваны духавы пісталет,— адказнасць павінна ляжаць на мне і ні на кім другім. Характар у маскі зусім не быў нечым накшталт трусіка, што выняў фокуснік з капелюша; ён быў часткаю мяне самога, якая паявілася не па маёй волі, а дзякуючы таму, што ахова майго праўдзівага твару шчытна засланіла ўсе ўваходы і выхады, Тэарэтычна разумеючы, што ўсё гэта іменна так, я не мог уявіць яе характару цалкам, нібыта страціў розум. Паспрабуй уявіць маю злосць, калі існуе толькі абстрактнае «я» і мне не па сіле ўдыхнуць у яго змест.
Я быў зусім расхваляваны і вырашыў непрыкметна націснуць на тармазы.
— Правал таго, трыццаць другога эксперыменту: ці доследы былі праведзены кепска, ці ў самой гіпотэзе была загана?
Я вырашыў узяць тэмаю гэта важнае для лабараторыі пытанне і паспрабаваць успомніць пазіцыю, што я заняў. Я выказаў гіпотэзу, што ў некаторых высокамалекулярных злучэннях існуе залежнасць, якая выражаецца з дапамогаю функцыі, паміж зменаю каэфі-
цыента пругкасці пад дзеяннем ціску і зменамі пад дзеяннем тэмпературы, і атрымаў вельмі абнадзейлівыя вынікі, але апошні, трыццаць другі эксперымент разбурыў усе мае надзеі, і я апынуўся ў вельмі цяжкім становішчы.
Аднак маска толькі злосна нахмурыла бровы. 3 аднаго боку, мне здалося, што гэта натуральна, а з другога боку, я пачуў укол самалюбнасці...
П а м е т к і на п а л я х. Шчыра кажучы, маска не болей чым сродак для майго выздараўлення. Уяві, што ты. здала пакой, а ў цябе адабралі ўвесь дом — гэта ж не мае ніякіх адносін да самалюбнасці.
...I тады ў мяне стаў задзірысты выгляд.
■— Што ж табе ўрэшце трэба? Варта мне захацець, і я здзяру цябе хоць цяпер!
Але маска спакойна, бесклапотна парыравала:
— Разумееш, я ж ніхто. Да гэтага часу мне давялося аддаць нямала сілы, каб быць некім, і цяпер я абавязкова скарыстаю гэты выпадак, я хачу адмовіцца ад няшчаснага лёсу зноў стаць некім. А ты сам? Хіба, шчыра кажучы, ты хочаш мяне зрабіць некім? Па-мойму, і не зможаш, дык давай пакінем усё як ёсць. Згодзен? Зірні! Дзень не выхадны, а такая штурханіна... Штурханіна ўзнікае не таму, што збіраюцца людзі, а людзі збіраюцца таму, што ўзнікае штурханіна. Я не хлушу. Студэнты, з прычоскаю нібыта ў хуліганаў; нявінныя жонкі, размаляваныя, нібыта актрысы, вядомыя сваёю распустаю; дзеўкі ў модных строях, быццам худыя манекены... Хай сабе гэта мімалётныя мары, але, жадаючы стаць нікім, яны ўліваюцца ў таўкатню. Ці ты, можа, збіраешся сцвярджаць, што толькі мы не такія?
Мне не было чаго адказаць. Адказу і быць не магло. Сцвярджала ж уся маска, а сцверджанні яна прыдумляла маёю галавою. (Ты, напэўна, смяешся? He чакаць гэтага азначала б чакаць залішне многага. Горкі жарт, ад якога не засмяешся. Я быў бы задаволены, калі б ты прызнала, што ў маіх словах ёсць хоць крыху здаровага сэнсу, але...)
Я быў прыпёрты да сцяны, і гэта было прычынаю, што я перастаў працівіцца і вырашыў даць масцы поўную волю. I тады маска, хоць і была нікім, нечакана прыдумала разумны план, не меней смелы, як з пісталетам. Увогуле, пасля полудня паспрабую пайсці да нашага дома і зірнуць, як там усё глядзіцца. He, не як глядзіцца наш дом, а як сам я гляджуся. Наколькі змагу я вытрымаць прызначанае на заўтра выпрабаванне як спакушальнік? — паспрабаваць хоць адным вокам зірнуць на наш дом. У глыбіні душы я яшчэ на нешта спадзяваўся, але выказаць гэтыя надзеі словамі ніяк не мог і з гатоўнасцю прыняў план. што прапанавала маска.
Пастскрыптум. He збіраюся зарабляць добрую адзнаку, але, думаецца, я быў залішне добры. Я нагадваў чалавека, які, прызнаючы геліяцэнтрычную тэорыю, прапаведуе геацэнтрычную. He, я лічу, што дабрата — злачынства, і немалое. Варта падумаць, а да чаго яна можа прыеесці, і праз усе поры з майго цела выпаўзаюць чэрві сораму. Калі мне сорамна перачытаць напісанае, уяві, у колькі разоў большы сорам я адчуваю, калі падумаю, што ты гэта чытаеш?