Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

Жанчына ў пяску | Чужы твар

Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
73.13 МБ
прывыкнуць, можна пра ўсё забыцца, як забываюцца пра ўстаўныя зубы. Толькі вось з куткоў рота сцякалі каплі сліны і супу, і я зразумеў, што за гэтым трэба ўвесь час сачыць.
Раптам ён падняўся і падазрона ўтаропіўся на мяне. У тое імгненне мяне ахапіла адчуванне нейкай дзіўнай гармоніі — узбуджэння, перамяшанага з уціхаміраннем. Вастрыня ўспрымання і ап’янення — быццам я прыняў дужа вялікую дозу спіртнога і яно адразу пачало дзейнічаць. Можа, тады мая шкарлупіна недзе трэснула? Нейкі час мы глядзелі адзін на аднаго — ён усміхаўся першы, я ўсміхаўся ў адказ, а потым, не сустрэўшы ніякага супраціўлення, праслізнуў у яго твар. Мы імгненна зліліся, і я стаў ім. He думаю, каб гэты твар мне неяк асабліва падабаўся, разам з тым не было і такога, каб не падабаўся,— ва ўсякім разе, я цяпер стаў адчуваць, мысліць гэтым тварам. Усё ішло так добра, што нават я сам, выдатна ведаючы сваю падробку, сумняваўся, ці ёсць гэтая падробка на самай справе.
Напраўду, вельмі ўжо ўсё гладка. Ці не трэба баяцца, што потым узнікнуць пабочныя з’явы ад таго, што хлёбнуў адразу ўсё? Я адышоўся назад на пяцьшэсць крокаў і прыжмурыўся. Улавіўшы момант, калі я здаваўся асабліва непрыемным, шырока расплюшчыў вочы. Але твар, як камертон, прадаўжаў ліць тую самую ўсмешку. Нібыта ніякай памылкі. Як ні лічы, я, здаецца, памаладзеў не меней чым на гадоў пяць.
Што ж тады так непакоіла мяне да ўчарашняга вечара? Можа, залішне я разважаў, іпто не трэба асабліва саромецца, што скура твару не мае ніякага дачынення да чалавечага характару, бо сам быў загадзя перакананы? У параўнанні з гнездзішчам п’явак ці з маскаю з бінту цяперашняя маска з сінтэтычнае смалы куды болей падобная на жывы твар. Калі nep-
шая — дэкаратыўныя дзверы, намаляваныя на сцяне, дык гэтую можна параўнаць з шырока адчыненымі дзвярыма, праз якія льецца сонечнае цяпло.
...Нечыя крокі, якія, здавалася, я чую ўжо даўно, станавіліся ўсё мацнейшыя, набліжаліся. I калі падышлі да самага мяне, выявілася, што гэта маё сэрца. Адчыненыя дзверы падганяюць мяне.
Добра, выходжу! Праз новы чужы твар выходжу ў свет новых чужых людзей!
Сэрца часта білася. У душы маёй змагаліся надзея і трывога, як у дзіцяці, якому ўпершыню дазволілі аднаму ехаць у цягніку. Дзякуючы масцы ўсё, безумоўна, зменіцца. He толькі я — увесь свет пакажацца зусім у новым уборы. I ганебны сорам стаў неўзабаве апускацца недзе, зацягнуты вірам надзей.
Пастскрыптум. Думю, трэба прызнацца: у той дзень я прыняў вялікую дозу снатворнага. He, не толькі ў той дзень. 3 нейкага часу я раблю гэта штодня. Але не дзеля таго, як можа гэта адразу здацца, каб паралізаваць трывогу. Мэта была найхутчэй такая: зняць непатрэбнае нервовае напружанне і зберагчы разумны стан. Як я шмат разоў паўтараў, мая маска павінна была азначаць барацьбу з беспадстаўным папярэднім меркаваннем адносна твару. Мне трэба было ўвесь час помніць пра гэта, быццам я кіраваў складанаю машынаю.
I яшчэ адно... Калі я прыняў, змяшаўшы ў патрэбнай прапорцыі, снатворнае і заспакаяльнае, дык некалькі мінут пасля іх быў у ціхамірна-спакойным стапе, быццам глядзіш усярэдзіну самому сабе праз лінзы тэлескопа. Лічачы, што гэта наркатычнае an’яненне, я не хацеў пісаць пра гэта, але цяпер мне здаецца, што перажытае ў тыя хвіліны мае сэнс намнога глыбейшы, чым я думаў. Напрыклад, нешта, што на-
бліжае мяне да сутнасці адносін паміж людзьмі, аб’яднанымі фальшывым сімвалам, які называецца тварам...
Калі лякарства толькі пачынала дзейнічаць, мне здавалася, быццам я спатыкнуўся аб камень. Нейкае імгненне цела маё плыло ў паветры і крышку кружылася галава. Потым ноздры пачынаў казытаць пах скошанай травы, і сэрца вырывалася ў далёкія прасторы. He, я выказваюся, мабыць, не зусім дакладна. Нечакана паток часу прыпыняўся, я губляў кірунак, выплываў з патоку. Выплываў не толькі я, усе, хто ляцеў разам са мною, ірвалі колішнія сувязі і рассыпаліся ў розныя бакі. Вырваўшыся з патоку, я перажываў вызваленне, станавіўся незвычайна велікадушны і, згаджаючыся з усім, паўтараў дзіўны паспешны вывад, што і мой reap, у тым сэнсе, што ён нагадвае твар Бодысатвы, якраз як твой. Час, калі я быў зусім абыякавы да таго, што называецца тварам, цягнуўся мінут сем-еосем.
Калі паток часу на секунду замёр, я, здаеалася, перамог не толькі сеае гнездзішчы п'явак, але і сам reap і мог паглядзець на ўсё другімі вачыма. Мабыць, і ў тыя мінуты, калі я, адкінуўшы сумненні, даверыўся чалавечым адносінам, пралезшы праз акно, што называецца тварам, дык перада мною, хай сабе на імгненне, мільганула свабода, якой я не мог і ўявіць. Відаць, я нечакана сутыкнуўся з жахліваю рэчаіснасцю: усе людзі зачыняюць акно душы маскаю з плоці і хаваюць пад ёю гнездзішчы п'явак. Можа, дзякуючы страце твару я змог падысці блізенька да другога, сапраўднага, а не намаляеанага на акне свету. Тады гэта прывіднае адчуванне вызвалення — праўда. Тады яно — не часовае ашуканства, прынесенае наркотыкамі.
I потым.. Як гэта ні непрыемна... Мая маска лёгка зможа ўзяць ча сябе ролю прыкрыцця праўды. Калі 284
ўдумацца, дык не выключана, што ў гэтым якраз і таілася прычына таго, што я саромеўся тады свае маскі. Але маска ўжо прыкрыла мой твар. Дый амаль двайная доза лякарства пачала дзейнічаць, прымушаючы забыцца пра свабоду, якую дае страта твару. Я казаў самому сабе: хай сабе ў свеце казкі, але ж брыдкае качаня атрымала ўсё-такі права ператварыцца ў белага лебедзя...
Каб перарабіцца зусім у другога чалавека, трэба было, натуральна, пачаць з адзення. Але, на жаль, да гэтага я яшчэ не падрыхтаваўся, і другое, у той вечар мне трэба было хоць бы прыйсці да раўнавагі, таму я і вырашыў проста накінуць куртку і выйсці з хаты. Маска была зусім гатовая, нічым не адрознівалася ад твару, і можна было не баяцца, што яна здасца падазронаю.
Лесвіца чорнага ходу рыпела, і было вельмі дзіўна, што я, хоць нібыта ляцеў у паветры, такі цяжкі. На шчасце, я не сустрэў нікога, пакуль дабіраўся да вуліцы. Але, заварочваючы за вугал, сутыкнуўся твар у твар з суседкаю, якая несла сумку з пакупкамі. Я спыніўся, заскрыгатаў ад злосці зубамі, а суседка толькі зірнула на мяне і, як нічога і не было, пайшла сваёю дарогаю. Выдатна. Хіба гэта не самы лепшы доказ таго, што ўсё ў парадку?
Я пайшоў далей. Мне было ўсё роўна куды ісці, бо выйшаў я з адною мэтаю — прывыкпуць да маскі. Выявілася, што і проста ісці — не такая лёгкая работа. Калені не згіналіся, быццам кончылася змазка, дыханне — быццам шарнір заела. Ад сораму, хоць маска і не магла чырванець, ад страху, што могуць дазнацца праўду, я сціснуўся ўвесь і калаціўся, як мокрая курыца. А калі чужое вока і пранікае скрозь маску, дык гэта, напэўна, з-за мае скаванасці. Калі
трымаешся як падазроны, цябе і будуць падазраваць. Урэшце я ж толькі паспрабаваў крыху змяніць малюнак на другім баку. Хоць бы не асуджалі мяне. Але калі я сам сябз не падвяду, людзей сустрэчных няма чаго баяцца.
Пакуль я так разважаў, мой энтузіязм некуды выпарыўся, сіла здраджвала пачуццям, гэтаксама як пачуцці здраджвалі сіле, і ў мяне ўсё болей апускаліся рукі. Так прайшло тры гадзіны. Калі трапляліся моцна асветленыя вітрыны, я пераходзіў дарогу, робячы выгляд, што мяне завабіў магазін на другім баку. Калі вуліцу залівала яркае неонавае святло, я выбіраў цёмныя завулкі, нібыта шукаў прыгод. Калі бачыў, што да прыпынку падыходзіць трамвай ці аўтобус, знарок ішоў шпарчэй, каб не спакусіцца — не сесці ў яго. Ці, наадварот, марудзіў, прапускаючы яго наперад. Урэшце я стаміўся ад самога сябе. Колькі б дзён я так ні хадзіў, усё роўна не прывыкну насіць маску.
Мне натрапілася тытунёвая крамка, якая прыляпілася да кандытарскага магазіна. I я вырашыў nail­ery на рызыкоўную авантуру. Авантура — гэта надта моцна сказана, проста надумаўся зайсці і купіць цыгарэт. He паспеў я дайсці да крамкі, як у мяне стала калаціцца пад грудзьмі. Усярэдзіне недзе прарвалася, і паліліся слёзы. Маска адразу стала цяжкая і, здавалася, пачала спаўзаць. Ногі дрыжалі, быццам я спускаўся ў бездань, трымаючыся за тоненькую вяроўку. Дзеля нейкага пачка цыгарэт я падняў гэтулькі шуму, быццам схапіўся з страшыдлам.
Але, не ведаю чаму, варта было мне сустрэцца вачыма з прадаўшчыцаю, якая падышла да мяне з абыякавым выглядам, як мяне быццам падмянілі, раптам я асмялеў. Можа, таму, што прадаўшчыца ўглядалася ў мяне не болей, чым у звычайнага пакупніка, ці, можа, таму, што пачак цыгарэт, быццам мёртвая птушачка, без вагі ляжаў у мяне на далоні? He, прычына
была найхутчэй у той перамене, якую прынесла з сабою маска. Да гэтага часу я толькі ўяўляў чужыя пагляды, я баяўся свайго ценю, але варта было мне сустрэцца з сапраўднымі паглядамі, як я нібыта ўбачыў сваё праўдзівае аблічча. У маім уяўленні маска, можа, выстаўляла мяне напаказ, а на самай справе яна была непразрыстым покрывам, якое хавала мяне. Пад ёю пульсавалі крывяносныя сасуды, потавыя залозы выдзялялі пот, а на паверхні не было ні кроплі.
Так я лёгка збавіўся ад страху пачырванець, але я ўжо быў зусім зматаны. У мяне не стала сілы ісці далей, я ўзяў таксі і вярнуўся проста ў сваё сховішча. Спачатку я замаркоціўся, падумаўшы, што адзінаю кампенсацыяй за ўсё, што я патраціў, быў толькі пачак цыгарэт, але калі прыняць у разлік, што я ўразумеў сябе ў масцы, дык здзелка бачыцца выгаднаю. I пацвярджаецца гэта: калі я, вярнуўшыся ў свой пакой, зняў маску, змыў клей і зірнуў на свой твар, агідныя гнездзішчы п’явак чамусьці не здаліся мне надта ўжо рэальнымі. Маска стала такая рэальная, як і рэальныя былі п’яўкі, і калі маску лічыць часовым абліччам, дык часовым абліччам былі і п'яўкі. Адным словам, маска, здавалася, пускала карані ў мой твар.
На другі дзень я вырашыў смела пашырыць сферу сваіх доследаў. Найперш, як толькі ўстаў, паклікаў адміністратара і сказаў, што калі суседні пакой яшчэ не заняты, дык я хацеў бы наняць яго «малодшаму брату». Гэтым «малодшым братам» быў, ведама, яшчэ адзін я — у масцы.
На жаль, я спазніўся — пакой здалі некаму за дзень да гэтага.
Але гэта не магло прымусіць мяне адмовіцца ад сваіх намераў. Болей таго, я пакарыстаўся гэтым выпадкам, каб расказаць пра «малодшага брата» — мне
вельмі важна было, каб адміністратар гэта цвёрда засвоіў.