Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
ка раптам спынілася на паўдарозе, і я заблудзіўся ў дыялогу з субяседнікам, якога не было.
— He, гэта не простая прынада... Колькі дзесяткаў калорый агню трэба, каб растапіць гэтае маўчанне? Гэта ведае толькі мой страчаны твар. Можа, маска і ёсць адказ?.. Але калі не будзе твае парады, я не змагу зрабіць маскі... Дык, можа, лепей усё кінуць?.. Але калі недзе не разарваць гэтага заганнага кола, дык і будзе паўтарацца ўсё тсе самае, як у дурной арлянцы. I ўсё роўна траціць надзеі не трэба. Калі не ўдасца растапіць усяго маўчання цалкам, трэба паспрабаваць раскласці дзе-небудзь хоць маленькае — толькі рукі пагрэць — вогнішча...
Быццам вадалаз, які надзяе свой касцюм, я зноў старанна намотваў бінт. 3 выстаўленым напаказ гнездзішчам п’явак я не меў упэўненасці, якая дала б магчымасць мне адолець цяжар маўчання.
Каб схаваць напружанне, якое скавала мяне, абыякаваю кашэчаю хадою, быццам нічога не здарылася, я вярнуўся ў гасціную. Робячы выгляд, што зачытаўся вячэрняю газетаю, краечкам вока я сачыў, як ты хадзіла на кухню і з кухні. Ты не ўсміхалася, але ў цябе, калі ты рабіла то адно, то другое, ні на імгненне не перастаючы рухацца, быў такі надзіва лёгкі выраз твару, быццам ты вось-вось усміхнешся. Гэта быў напраўду дзіўны выраз, які з’яўляўся ў цябе міжволі, і я нават падумаў: ці не быў самым галоўным стымулам, які прымусіў мяне зрабіць табе прапанову, іменна гэты выраз твайго твару, які нечакана мяне зачараваў?
(Ці не пісаў я ўжо пра гэта? Хай сабе, калі і паўтаруся, страху няма. Мне, бо я шукаю сэнсу ў выразе твару, ён быў як святло маяка. Нават цяпер, калі я гэта пішу і думаю пра цябе, першае, што ўсплывае перад вачыма,— зноў той выраз твайго твару. У тую самую секунду, як на тваім вонкава абыякавым твары паявілася ўсмешка, у выразе яго нечакана нешта зазіхацела,
і ўсё, азоранае гэтым святлом, раптам адчула ўпэўненасць, пацверджанне свайго існавання...) Шчодра дорачы гэты выраз вокнам, сценам, лямпам — усяму, што было навокал цябе, у мой бок ты не магла прымусіць сябе павярнуцца. I хоць я лічыў, што гэта зусім натуральна, і ні на што, увогуле, не спадзяваўся, я раптам адчуў, што мне было б даволі, калі б удалося прымусіць цябе павярнуцца ў мой бок, каб убачыць выраз твайго твару.
— Пагаворым.
Але калі ты павярнулася да мяне, гэты выраз ужо знік.
— Сёння я хадзіў у кіно.
Ты чакала, што я скажу далей, зазіраючы ў шчыліны між бінту з такою ўвагаю, што яе нават нельга было прыняць за ўвагу.
— He, не таму, што хацеў паглядзець фільм. Проста мне трэба была цемра. Калі ідзеш па вуліцы з такім тварам, пачынае душыць усведамленне, што робіш нешта благое. Дзіўная гэта штука — твар... Раней я пра яго зусім не думаў, а як толькі яго страціў, мне здаецца, што ад мяне адарвана палавіна свету...
— Які быў фільм?
— He помню. Напэўна, таму, што зусім страціў галаву. Праўда, мяне раптам спасцігла ідэя гвалту. I тады я, быццам ратуючыся ад дажджу, уляцеў у першы кінатэатр...
— А дзе гэты кінатэатр?
— Ці не ўсё роўна дзе. Мне трэба была цемра.
Ты з асуджэннем падціснула губы. Але вочы журботна прыжмурыліся, паказваючы, што ты не толькі мяне вінаваціш. Мяне ахапіла жорсткае раскаянне. Я не павінен быў гэтага рабіць. Трэба было гаварыць зусім пра другое.
— ...Дык вось, тады я і падумаў. Можа, варта часам хадзіць у кіно. Там усе гледачы нібыта бяруць на-
пракат у акцёраў твары і надзяюць іх. Нікому не патрэбен свой твар. Кіно — гэта такое месца, куды ходзяць, каб, заплаціўшы грошы, на нейкі час памяняцца тварамі.
— Ага, мабыць, часам хадзіць у кіно варта.
— Я думаю, варта, твая праўда. Ва ўсякім выпадку, там цёмна. Ну што гэта за фільм, калі твары акцёраў не падабаюцца. Праўда? Ідзеш жа, каб узяць напракат гэтыя твары і надзець на сябе. Таму, калі добра яны не падыдуць,— палавіна цікавасці прападае.
— А хіба няма фільмаў без акцёраў? Ну, напрыклад, дакументальныя...
— He мае значэння. Няхай у іх няма акцёраў, але ж твары ўсё роўна ёсць. Нават рыбы, нават насякомыя маюць нейкую фізіяномію. Нават крэслы і сталы маюць свой твар, які можа падабацца ці не падабацца.
— Але ці знойдзецца хто-небудзь, хто будзе глядзець фільм, надзеўшы рыбіную фізіяномію?
Ты затрапяталася, як матылёк, цешачыся з жарту. Праўда была, ведама, твая. Любое маўчанне, безумоўна, лепей, чым выцягваць на святло гэту рыбіную фізіяномію.
— He, ты памыляешся. Гаворка ідзе зусім не пра мой твар. Твару ў мяне ж няма, а значыць, ён не можа ні падабацца, ні не падабацца. Ты — другая справа. У цябе не можа не быць пытання, з якімі акцёрамі ты хочаш глядзець фільм.
— Што б ты ні гаварыў, усё роўна мне падабаюцца фільмы без акцёраў. Мне няма ніякае радасці ні ад трагедыі, ні ад камедыі.
— Ну чаму, ну чаму ты заўсёды стараешся мне саступіць!
Міжволі тон у мяне стаў рэзкі, усё мне неяк раптам надакучыла, і пад бінтам я скрывіў агідную грымасу, якой усё роўна ніхто не мог убачыць. Можа, ад
таго, што зноў стала горача, п'яўкі заварушыліся, і ўвесь твар вакол іх заняўся свербам.
Гэта не было маўчанне, якое можна адолець такім спосабам. 3 якога боку мы ні падступаліся да размовы, яна ўвесь час замірала ў тым самым месцы. У мяне не хапіла духу прадаўжаць, і я змоўк. Наша маўчанне было не ад таго, што ўсё ўжо сказана. Гэта было горкае маўчанне, калі ўся наша размова рассыпалася на дробныя кавалачкі.
Потым некалькі тыдняў я рухаўся моўчкі, механічна, быццам перасоўваючы ўзятыя напракат суставы. Але аднойчы я раптам заўважыў, што лістоўніца за акном зіхціць на ветры тоненькімі зеленаватымі парасткамі, абвяшчаючы, што вось-вось настане лета. Таксама нечакана прыйшло і маё рашэнне. Гэта здарылася ў той вечар, калі я, памятаеш, раптам закрычаў за ядою — што было зачэпкаю, забыўся:
— Ну скажы мне, скажы, што прымушае цябе жыць са мною! — Я ведаў, які ні мсцны мой крык, ён астанецца ўсяго толькі часткаю маўчання, і, не маючы сілы зірнуць табе проста ў твар, я ўтаропіўся на прарэшак колеру вялай зеляніны каля маленькага зялёнага гузічка на грудзях. I, стараючыся не спасаваць перад сваім голасам, лямантаваў: — Адказвай зараз жа, адказвай! Чаму ты не разводзішся са мною? Цяпер патрэбна поўная яснасць — гэта важна абаім нам. Проста па інерцыі? Гавары, не саромейся. Нельга гвалтоўна прымушаць сябе рабіць тое, чаго самой не хочацца...
Калі я, выгаварыўшыся, замкнуўся ў сваім кабінеце, я быў у такім стане, як папяровы змей, што трапіў пад дождж. Якая сувязь можа быць паміж мною — чалавекам, які з-за такос дробязі, як твар, закаціў такую вар'яцкую сцэну, і мною — кіраўніком лабараторыі з акладам дзевяноста сем тысяч іен? I чым бо-
лей я думаў, тым болей ператвараўся ў прадранага змея, ад якога асталіся нарэшце адны дранкі — уся папера разлезлася!..
I калі асталіся адны дранкі і я ачомаўся, дык зразумеў, што грубыя і крыўдныя словы, кінутыя ёй у твар, я павінен быў адрасаваць якраз сабе. Мы жанатыя ўжо восем гадоў — час немалы. Ва ўсякім выпадку, даволі яго, каб адказаць аднаму за аднаго, хто якую любіць яду, а якой не любіць. Ну, а калі мы можам гаварыць адно за адно пра яду, дык чаму не можам рабіць тое самае, калі гаворка ідзе пра твар? Значыць, не было ніякае патрэбы дарэмна вышукваць у нашым маўчанні тэму размовы.
Я пачаў сутаргава капацца ў сваёй памяці. Недзе абавязкова павінна быць даверанасць, у якой ты прызначаеш мяне сваім прадстаўніком. He можа не быць. А калі мы былі такія далёкія адно ад аднаго да гэтай страшнай бяды, дык што ж я збіраюся вярнуць, распачынаючы гэтую важданіну з маскаю? Значыць, мне проста няма чаго вяртаць. I калі няма ані нічога, што мы павінны былі хаваць адно ад аднаго ўсе гэтыя восем гадоў, якія еплылі без ніякіх падзей, мне няма чаго сумнявацца ў гэтым цяпер, калі я агароджаны стратаю выразу — сцяною таўсцейшаю, чым мой бінт. Выходзіць, я ўжо страціў права патрабаваць чаго-небудзь. А калі я нічога не страціў, дык не магу ж патрабаваць і кампенсацыі. Можа, мне варта змірыцца з тым, што маё колішняе аблічча таксама маска, і, не працівячыся, задаволіцца цяперашнім сваім становішчам?
...Праблема вельмі глыбокая. Сам факт, што я лічыў яе глыбокаю, быў надзвычай глыбокі. Выходзіць, проета нават з-за самалюбства я павінен выканаць місію прадстаўніка. Гэтая работа не надта вабіла мяне, але, мабілізаваўшы ўсе ўспаміны, уражанні, размовы, я стварыў тваю мадэль і стаў прыпамінаць, якія рысы твару падабаліся табе, і, паставіўшы сябе на тваё
месца, паспрабаваў уявіць выраз твару розных мужчын. Я зведаў агіднае адчуванне, быццам за каўнер залез вусень. Але перш чым вызначыць, якія ж гэтыя мужчыны, як мне агулам ухапіць, які ж я сам? Лінза, безумоўна, павінна быць наглуха зафіксавана. Калі яна будзе калывацца, дык глядзі ці не глядзі, нічога не ўбачыш. I цяпер, калі я з усяе сілы стараўся разгледзець цябе, ты, здавалася, то ператваралася ў кропку, то ў лінію, то ў паверхню і, нарэшце, стала бясформнаю пустатою і праскочыла праз сетку маіх пяці пачуццяў.
Я збянтэжыўся. Што ж я бачыў, з якім пачуццём жыў гэты зусім не кароткі час? Няўжо я так мала ведаў пра цябе? Я замёр, разгублены, перад тваім унутраным светам — невядомаю краінаю, ахутанаю бяскрайнім малочным туманам. Мне стала так брыдка, што я гатовы наматаць сабе на твар яшчэ гэтулькі бінту.
Але, наадварот, можа, добра, што аднойчы вось гэтак я быў прыпёрты да сцяны. Я выкінуў з-за каўняра вусеня, узяў сябе ў рукі і вярнуўся ў гасціную — ты сядзела, ашчаперыўшы рукамі твар, перад тэлевізарам з выключаным гукам. Напэўна, ціха плакала. Як толькі я гэта ўбачыў, адразу зразумеў, што можа быць зусім другое тлумачэнне, чаму я аказаўся няздольным быць тваім прадстаўніком.
Нельга, мабыць, сцвярджаць, што як прадстаўнік я быў ідэальны. Ва ўсякім разе, цвёрда можна сказаць, што я вёў перамовы з табою аднабакова, нават не ўяўляючы, што ты можаш выказваць асаблівую цікавасць да мужчынскага твару. Да чаго ж гэта прывяло? Цяпер я мушу ператварыцца ў зводніка! Хіба гэта не звычайная форма шлюбу, калі з самага пачатку адкідаецца пытанне пра тое, які густ у твае жонкі ў адносінах да мужчынскіх твараў (густ у ядзе — іншая справа). Калі мужчына і жанчына бяруць шлюб, яны павінны адкінуць падобныя сумненні і цікаўнасць. Калі ў гэтым