Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
у якім кірунку ідзе гэты рух — па спіралі ўгору ці, наадварот, уніз?..
Дык вось, усё яшчэ адчуваючы сябе гвалтаўніком, я выбавіў мужчыну з універмага, заплаціў за нумар у самай блізкай гасцініцы і праз дзве гадзіны тым самым спосабам, якім я зняў тады злепак з свайго гнездзішча п’явак, атрымаў адбітак скуры з твару гэтага чалавека. Гледзячы, як мужчына кончыў работу, засунуў у кішэню банкноту на дзесяць тысяч іен і пайшоў, ледзь не пабег да выхаду, я зведаў прыкрае пачуццё адзіноты, быццам уся сіла выслізнула з майго цела. Калі здзелка з сапраўдным тварам марная, такая самая марная будзе, напэўна, і здзелка з тварам, закрытым маскаю.
Пастскрыптум. He, гэтае разважанне няправільнае. Такое адчуванне было, можа, выклікана тым, што, як я мяркую, перамены, якія адбудуцца ў маёй душы, калі маска будзе зроблена, вельмі падобныя на ўсе выпадкі, калі надзяюць лічыну, каб схавацца ад людзей... 1 не дзіва, што я трывожыўся, я ж аддаляўся ад запаветнае мэты. — аднавіць сцяжынку, якая звязвае мяне з людзьмі. Праўда, у самой гэтай аналогіі была пэўная непаслядоўнасць. Лічыць маску, якая не з’яўляецца маім тварам, лічынаю — значыць, белае называць чорным. Калі маска аднаўляе сцяжынку, дык лічына перапыняе яе — яны, найхутчэй, антыподы. Іначай я сам з сваім імкненнем уцячы. ад маскі-лічыны і знайсці маску-твар апынуся ў ідыёцкім станоеішчы.
I яшчэ адно. Толысі што я падумаў: маска патрэбна ахвяры, а лічына, наадварот,— гвалтоўніку. Правільна?
БЕЛЫ СШЫТАК
Ну вось я і памяняў сшытак на новы, але ў справах маіх асаблівых перамен не адбылося. Напраўду, раней, чым я змог пачаць новую старонку, прайшло некалькі тыдняў без ніякіх падзей, быццам я спыніўся на мёртвым пункце. Некалькі невыразных тыдняў, без вачэй, без носа, без рота, падобных на маю маску з бінту. Але сёе-тое ўсё ж адбылося: я ўпусціў магчымасць запатэнтаваць адну маю работу, а гэта дало б мне магчымасць павялічыць свой капітал, і, апрача гэтага, маладыя супрацоўнікі лабараторыі нечакана сур’ёзна мяне раскрытыкавалі за бюджэт на гэты год. Што ж да патэнта, дык ён быў яшчэ вельмі далёкі ад практычнага выкарыстання і занадта спецыяльны, таму і задумвацца пра гэта было не варта. А вось бюджэт... Хоць ён і не быў непасрэдна звязаны з маімі планамі, што мелі дачыненне да маскі... Але справа ёсць справа, і я мусіў як мае быць усё прадумаць. Калі мае калегі загаварылі пра бюджэт, я зразумеў, што яны лічаць яго пэўным тактычным ходам з майго боку. Напраўду, актыўна падтрымліваючы групу маладых супрацоўнікаў, я спачатку згадзіўся на арганізацыю спецыяльнага сектара, але, калі справа дайшла да складання бюджэта, атрымалася, што я адступіўся ад сваіх слоў. Гэта не было, безумоўна, ні інтрыгаю, ні зайздрасцю, ні злосным намерам, ні якімнебудзь іншым, загадзя прадуманым манеўрам, хоць яны і называлі гэтак мой учынак. Асабліва выхваляцца няма мне чым — проста я забыўся пра гэта. Калі мяне абвінавачваюць, што я не зусім сур’ёзна стаўлюся да працы, мне здаецца, я павінен пакорна прыняць гэтае абвінавачанне. Спачатку я амаль не разумеў гэтага, але пасля іх слоў неяк вельмі востра адчуў, што з нейкага часу пачаў траціць цікавасць да працы. Хоць гэта і не надта прыемна прызнаваць, але ці не выявіў-
ся тут уплыў п’явак? Калі пакінуць убаку нейкія пакуты сумлення, іх пратэст, шчыра кажучы, асвяжыў мяне, бо абыхсдзіліся са мною як з роўным — без робленых усмешак, з якімі раней сустракалі калеку...
Але якое ўсё-такі адкрыццё зрабіў я на «Выстаўцы масак Но», на якой, як я пісаў амаль што ў канцы першага сшытка, мне, здаецца, удалося цалкам вырашыць найважнейшае пытанне — выбар твару?
Пісаць пра гэта так сумна. Выраз твару — не патаемныя дзверы, якія хаваюць ад чужога вока, а парадны ўваход, і таму яго так будуюць і так упрыгожваюць, каб ён цешыў вока кожнага наведніка. Ён — пісьмо, а не рэкламны лісток, які пасылаюць, не думаючы пра тое, хто яго атрымае, і таму не можа існаваць без адрасата. Пераканаўшыся, што выкладкі мае правільныя, я адразу вырашыў даць табе права выбару і тым самым з палёгкаю зняў цяжар з сваіх плячэй. Таму ў маю гульню адразу ўключыліся двое.
У той вечар — вечар колеру глінянае міскі,— калі мутны туман, быццам брудная вада, клубячыся, падняўся ўгору, на гадзіну раней, чым звычайна, заслаў неба, і святло брудных ліхтароў, як напаказ, падганяла непадуладны яму час... Ідучы ў людскім натоўпе, які ўсё болей шчыльнеў, чым бліжэй да вакзала, я зноў зрабіў спробу ўвайсці ў ролю гвалтаўніка, каб неяк вызваліцца ад пакутлівага адчування адзіноты, якое гняло мяне з таго моманту, як я расстаўся з тым чалавекам. Але калі не сустрэцца з некім сам-насам, як гэта было ў рэстаране, нічога, мабыць, не атрымаецца. Калі людзі ўтварылі натоўп, хай сабе гэтую агідную штурханіну ў нядзельны вечар, іх твары, як амёбы, выстаўляючы адна адной псеўданожкі, утварылі суцэльны ланцуг, і нідзе не было ні шчылінкі, у якую я мог бы ўціснуцца. Але ўсё роўна я ўжо не быў такі раздражнены, як раней, калі выходзіў з дому. Я нават мог дазволіць сабе прызнаць, што зіхатлівае мора святла,
якое, разрываючы туман, плыло, дыхала, хвалявалася, было папраўдзе цудоўнае. Можа, таму, што ў мяне цяпер быў зусім пэўны план. 3 такою цяжкасцю куплены злепак твару з альгінату калію, які нёс я ў партфелі пад пахаю, быў вельмі цяжкі... Ён, праўда, ураўнаважваўся цяжарам бінту на маім твары, які наскрозь прамок ад туману. Але хай сабе, у мяне быў план, які я мог паспрабаваць ажыццявіць. Надзеі на гэты план, я думаю, і змякчалі, хоць крышачку, маё сэрца.
Ага, дык вось у той вечар... маё сэрца шырока адкрылася табе, быццам перашкода перад ім знікла. I гэта не была проста пасіўная надзея ўзваліць на цябе выбар. I гэта не было толькі утылітарнае падахвочванне, выкліканае тым, што падрыхтоўка скончылася і я падышоў да этапа, калі павінна была вось-вось паявіцца маска. Як бы гэта лепей сказаць... Наіўна, як дзіця, мякка, нібыта ступаючы босымі нагамі па траве, я скарачаў і скарачаў адлегласць паміж намі.
Можа, гэта былі спакой і ўпэўненасць, выкліканыя тым, што я атрымаў магчымасць завабіць цябе ў хаўруснікі, хай сабе ўскосныя, у вырабе маскі — працы, якая вымагае адзіноты, якая здаецца нават несправядліваю. Мне, што ні кажы, ты была чужы нумар адзін. He, я ўжываю гэтае слова не ў адмоўным сэнсе. Ты — першая, да каго я павінен аднавіць сцяжынку, ты тая, чыё імя я павінен напісаць на першым сваім пісьме, вось у якім сэнсе назваў я цябе першаю чужою. (У любым выпадку я проста не мог астацца без цябе. Страціць цябе азначае мне страціць увесь свет.)
Але ў тое імгненне, калі я сутыкнуўся з табою твар у твар, надзеі мае ператварыліся ў бясформную кучу ануч, падобную на выцягнутую з вады марскую траву. Я не хачу, каб ты няправільна мяне зразумела. Я зусім не хачу чапляцца да таго, як ты мяне сустрэла. Я далёкі ад гэтага — ты шчыра мне спачувала, і твая шчырасць перасягае шчырасць. Апрача таго выпадку,
калі не пусціла да сябе пад спадніцу. Шмат у чым, безумоўна, трэба вінаваціць і мяне ці, лепей сказаць, толькі мяне. Як сказана ў паэта: ці заўсёды маеш ты права на каханне таго, каго ты кахаеш?
У той дзень ты сустрэла мяне, як звычайна, з неназойлівай ласкавасцю ці, правільней, з неназойлівай спагадаю. I наша маўчанне таксама было звычайнае...
Колькі ж часу прайшло з тае пары, калі між намі запанавала маўчанне, быццам зламаўся інструмент?
Нашы штодзённыя размовы, абмен старымі навінамі не спыніліся, але звяліся да мінімуму і набылі чыста сімвалічны характар. Ды я і не думаю вінаваціць цябе ў гэтым. Я добра разумею, што гэта была частачка твайго жалю. Зламаны інструмент лёгка фальшывіць. Хай лепей маўчыць. Для мяне гэта было горкае маўчанне — для цябе, безумоўна, у многа разоў гарчэйшае. Вось таму я і павінен быў неяк выкарыстаць гэты выпадак, каб мы пагаварылі яшчэ раз — я на гэта вельмі спадзяваўся...
Але ўсё роўна было б так добра, калі б ты хоць папыталася, куды я хадзіў. Гэта ж апошнім часам быў незвычайны выпадак, каб я ў нядзелю з самае раніцы на ўвесь дзень пайшоў з дому,— а ты нават не здзівілася.
Ты хуценька паправіла агонь у печцы і адразу вярнулася на кухню: не паспела прынесці гарачы ручнік, як зноў пабегла паглядзець, ці нагрэлася вада ў ванне. Ты нібыта і не пакідала мяне, але і не старалася быць бліжэй да мяне. Безумоўна, любая гаспадыня ў сваёй хаце робіць гэтак, як і ты, але я хачу сказаць вось пра што — пра тваю вельмі разлічаную ўраўнаважанасць у тыя хвіліны. Ты напраўду была вельмі ўмелая. Імкнучыся надаць нашаму маўчанню натуральнасць, ты бліскуча, з дакладнасцю электрычнага лічыльніка адлічвала час.
Каб зламаць маўчанне, я вырашыў паказаць, што раззлаваўся, але і гэта не памагло. Твае намаганні былі папраўдзе гераічныя, я адразу звяў і з усёю вастрынёю адчуў, які я недарэчна саманадзейны. Застылае між намі ледзяное поле, як выявілася, было намнога таўсцейшае, чым я думаў. Зусім не тоненькая скарынка лёду, якую растапіла б першая, што трапілася, зачэпка. Усе пытанні, якія падрыхтаваў я па дарозе,— ці зачэпкі для размовы — былі не болей чым агеньчык на запалцы, якая ўпала на айсберг,
Я, ведама, не быў такі аптымістычны, каб думаць, быццам змагу паставіць перад табою ўзоры двух тыпаў твару і сказаць, падрабляючыся пад сапраўднага гандляра: ну, які падабаецца табе болей? Першая ўмова — каб мая маска не кідалася ў вочы як маска, і таму мне не трэба раскрываць сапраўднага сэнсу свайго пытання. Інакш я дачакаюся толькі злосных насмешак і кпінаў. I цяпер мае пытанні павінны быць, натуральна, найболей ускосныя, бо я не збіраўся займацца гіпнатызмам. Але далей за гэта мае планы не ішлі, і ўдача, якую з цяжкасцю я ўхапіў, бо не пікадаваў ног, як добры сышчык,— гэтая ўдача траха не абярнулася мне бядою. Але я ўсё роўна спадзяваўся, што ў патрэбную мінуту змагу выкарыстаць яе як трэба. Напрыклад, я з лёгкім сэрцам разбіраў твары сваіх сяброў, міжволі працягваючы нітачку да твайго густу.
Але ты — не рыба, каб задавальняцца маўчаннем. Маўчанне — цяжкае табе выпрабаванне. He хто іншы, як я, вельмі пакутаваў, калі пагарліва адклікаліся пра нейкі твар, а ты, ведаючы гэта, усё ж падтрымлівала мяне.
Лаючы сябе за крывадушнасць, я моўчкі прайшоў міма маўчання, вярнуўся ў свой кабінет, замкнуў у шафе інструменты для фармоўкі і сённяшні трафей, a потым, як звычайна, пачаў размотваць бінт, каб змазаць твар крэмам і зрабіць штодзённы масаж. Але ру-