Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
Ну як? Спадзяюся, якраз пацэліў? Ты, здаецца, сама расказвала, што ў школе табе далі мянушку Бодысатва. Калі я першы раз пачуў гэта, дык зарагатаў. Што ж мяне так рассмяшыла? Калі ўдумацца, дык я, мусіць, зусім няправільна ўяўляў і Бодысатву і цябе. Вонкава ты, ведама, ані не была падобная на статую Буды. Ды калі б і захацела, не змагла б стаць такою
халоднаю і непрыступнаю. Я б сказаў, што ў цябе, найхутчэй, тэмпераментны, пажадлівы твар. Калі ж паглядзець на цябе з сярэдзіны, дык, паводле Бланавай класіфіісацыі, у табе напраўду ёсць рысы Бодысатвы. Засяроджанасць на тым, што адбываецца навокал, згодна з навакольным светам — гэта жывая гумовая сцяна таўшчынёю на метр. Бязмежна мяккая — яна ніколі не прычыняе болю. Твар з прыплюшчанымі вачыма, ледзь крануты ўсмешкаю,— як у статуі Буды. Чалавек з такім тварам перамагае голымі рукамі. Здалёку гэта такая замілаваная, прывабная ўсмешка. Але калі набліжаешся, яна пачынае расплывацца ў туман, які засцілае вочы. Я ад душы захапляюся чалавекам, які прыдумаў табе мянушку Бодысатва.
...Табе гэта здаецца яхіднасцю? Можа, калі сямтам выткнуліся калючкі, вінаваты ў гэтым толькі я, ты тут зусім ні пры чым. Напэўна, я належу да людзей, якія хваравіта ўспрымаюць дабрату другіх.
Цяпер мой reap... Ну добра... Ці варта гаварыць пра твар, які страчаны. Калі б мне надарыўся выпадак, я хацеў бы лепей паслухаць, як паводле Бланавай тэорыі разглядаць твары людзей племя саракаба, якія так мяняюць свае твары, што іх немагчыма падвесці ні пад адзін пункт класіфікацыі.
Як я і чакаў, пальцы прывялі мяне да першых пробліскаў поспеху, чаго ніяк не магла дабіцца мая галава. У выніку дзесяцідзённых доследаў з кожным з чатырох тыпаў твару я прызнаў, што два непрыгодныя.
Спачатку адпаў чацвёрты тып: «Твар, які мякка выдаецца наперад каля носа». Гэты тып твару мае тлушчавыя адклады вакол мясцін з высокаю шчыльнасцю каэфіцыента мімікі і таму валодае высокаю ступенню стабільнасці: ён цяжка даецца прыстаса-
вальнасці — адзін раз зроблены, вымагае дакладнай адпаведнасці сваёй форме. Я сутыкнуўся б з вельмі сур’ёзнымі цяжкасцямі, калі б мне давялося з самага пачатку выключна дакладна запланаваць усю работу да канца. Таму я, хоць з пэўным шкадаваннем, усё ж вырашыў адмовіцца ад гэтага тыпу.
Пастскрыптум д а пастскрыптума. Табе можа здацца, што ў папярэднім пастскрыптуме я хацеў яшчэ нешта сказаць. Але, клянуся, ніякіх задніх думак у мяне не было. Паміж маімі асноўнымі запіскамі і пастскрыптумам ёсць перапы.нак — амаль тры месяцы...
Цяпер першы тып твару з цэнтрам, зрушаным уніз пры наяўнасці «моцных мясістых жаўлакоў на лобе, шчоках і падбародку». 3 пункта погляду псіхамарфалогіі такі твар інтравертны, засяроджаны на сваім унутраным свеце, супярэчлівы, яму не хапае стабільнасці. Нават пры самых прыхільных адносінах нельга было не прызнаць, што гэта твар ліхвяра, які ні разу не меў страты. Гэта ўжо не маска спакусніка. Беручы пад увагу толькі вонкавае ўражанне, я без шкадавання адкінуў і гэты тып.
Асталося яшчэ два...
«На лобе, шчоках і падбародку мяккія тлушчавыя адклады»... 3 пункту погляду псіхамарфалогіі гэта твары людзей інтравертных, засяроджаных на сваім унутраным свеце, гарманічных ці адметных інтраспектыўнасцю пры вялікім валоданні сабою.
Твар «завостраны каля носа»... 3 пункта погляду псіхамарфалогіі — твары людзей экстравертных, засяроджаных на навакольным, негарманічных ці валявых, схільных да дзеяння.
Мне здавалася, што перада мною разгарнулася зусім ясная карціна. Выбіраць з чатырох ці з двух — вялікая розніца. Чатыры — не проста два і два, у іх ёсць шэсць камбінацый для параўнання. Такім чынам, я здолеў звесці сваю работу да аднае шостае. Дый два астатнія тыпы — выразная процілегласць: памылкова прыняць адзін за другі было зусім немагчыма. Толькі шляхам эксперыментальнага мадэліравання, a гэта я і раблю, удасца выявіць твар, які мне патрэбен.
На нейкі час я ўвесь паглыбіўся ў параўнальнае вывучэнне гэтых двух тыпаў твару. Я адчуваў вялікую нязручнасць, калі кожны раз даводзілася ламаць адно і рабіць другое, бо ў мяне быў толькі адзін злепак, які служыў за аснову. Падумаўшы, я купіў паляроідную камеру. Даволі націснуць на спуск — і ў руках у цябе праяўленая фатаграфія. Зручнасць была ў тым, што адразу, не трацячы часу, можна было не толькі параўноўваць фатаграфіі, але і фіксаваць крок за крокам увесь працэс стварэння маскі.
Напраўду, у тыя дні маё сэрца спявала, як цыкада, у якое выраслі крылы.
I мне нават у галаву не прыходзіла, што ў любую хвіліну мая праца можа зайсці ў тупік...
Аднойчы неба клубілася ў паўднёвым ветры, ад нявыключанага паравога ацяплення ў пакоі была нясцерпная гарачыня. Зірнуў на каляндар — прайшло ўжо болей за палавіну лютага. Я збянтэжыўся: хацеў жа кончыць усё, пакуль холадна. У адносінах структуры матэрыялу і рухомасці маскі я ўжо мог дзейнічаць амаль напэўна, а вось як быць з вентыляцыяй, яшчэ не ведаў. Увогуле, пара года, калі абліваешся потам, нічога добрага не абяцала. I замацоўваць маску ў гэтых умовах цяжка, узнікае, як я меркаваў, шмат перашкод фізіялагічнага характару. Але я па-
вінен быў яшчэ зрабіць круг на тры месяцы, перш чым падышоў да таго, з чаго пачаў гэтыя запіскі,— перш чым знайшоў сховішча ў доме S.
Чаму ўсё ж я павінен быў пайсці такою кружною дарогаю? На першы погляд, работа ішла зусім нармальна. Я так налаўчыўся, што мог у галаве маляваць кожны з двух тыпаў твараў, мог нават, убачыўшы твар, які належаў да пэўнага тыпу, адразу раскласці яго ў сваёй памяці на асноўныя элементы і пачаць рабіць у іх папраўкі. Што ж, матэрыял быў у мяне ў руках, і я мог выбраць любы твар, які мне спадабаецца. Але ж не выбераш адзін з двух, калі няма пэўнага крытэрыю. Няма чаго і спрабаваць выбраць чырвонае ці белае, калі не ведаеш, пра што ідзе гаворка — пра колер білета ці колер сцяга. От жа гэтыя крытэрыі, што знікаюць у імгле! Няўжо ёсць загадка, якую не разгадаеш, ходзячы па пакоі? Цяпер крытэрый набыў, ведама, зусім не той сэнс, які меў дагэтуль. Але чым яснейшае станавілася маё ўяўленне пра аб’ект, тым болей я раздражняўся. У гарманічным тыпе ёсць хараство гармоніі, у негарманічным тыпе таксама ёсць сваё хараство. Вырашаць пытанне з пункта погляду каштоўнасці нейкага тыпу тут зусім немагчыма. I чым болей я дазнаваўся, тым большую цікавасць, якую цяжка раздзяліць, пачаў адчуваць да абодвух гэтых тыпаў. Апынуўшыся ў безвыходным становішчы, страціўшы надзею, я многа разоў думаў: ці не кінуць мне гэты занятак? Але вырашыць пытанне так безадказна я не мог, бо твар меў хоць нейкі метафізічны сэнс. Зыходзячы з вынікаў нават тых даследаванняў, якія я да гэтага часу зрабіў, нельга не прызнаць, як гэта ні сумна, што аблічча ў пэўнай ступені звязана з псіхалогіяй і індывідуалыіымі рысамі.
...Але варта было мне ўспомніць з’едзеныя п’яўкамі, вышчарбленыя рэшткі майго твару, як я адмятаў усякае значэнне твару, і канчалася гэта тым, што мя-
не калацілі дрыжыкі, як прамоклага да касцей сабаку. Ды што ж гэта такое — псіхалогія, індывідуальныя рысы? Хіба, калі я працаваў у інстытуце, такія рэчы мелі якое-небудзь значэнне? Якія б ні былі ў чалавека індывідуальныя рысы, адзін плюс адзін заўсёды два. Ёсць выключныя выпадкі, калі меркаю чалавека з’яўляецца твар,— напрыклад, акцёр, дыпламат, работнік атэля ці рэстарана, асабісты сакратар, жулік. Але калі ён не належыць ні да аднае з гэтых прафесій, ці могуць мець індывідуальныя рысы большае значэнне, чым малюнак лістоў на дрэве?
Тады я плюнуў на ўсё і вырашыў падкінуць манету. Але колькі я ні падкідаў, арол і рэшка выходзілі пароўну.
На шчасце ці на няшчасце, аставалася яшчэ праца, якую трэба было зрабіць, не прымаючы рашэння пра тып твару. Праца такая: знайсці паверхню твару, якую можна будзе выкарыстаць пры заканчэнні маскі. Мне не аставалася нічога іншага, як купіць твар у чужога чалавека, з якім я ніколі болей не ўбачуся. Але характар гэтае справы быў такі, што псіхалагічна яе было вельмі цяжка выканаць, і калі б я не апынуўся ў безвыходным становішчы, ні за што не змог бы прымусіць сябе ўзяцца за яе. У гэтым плане момант быў выключна зручны.
Я, пэўна ж, добра ведаў, што, як толькі кончу працу, мне немінуча будзе ўручаны ультыматум, але, як кажуць, на яд дзейнічаюць ядам — адзін яд забівае другі,— і тады на нейкі час я мог знайсці спакой. Настаў сакавік, і ў першую ж нядзелю я склаў у чамадан незвычайныя інструменты і вырашыў з самае раніцы паехаць нарэшце на электрычцы ў горад.
Электрычкі, што ехалі за горад, былі бітком набітыя, а тыя, што ішлі да цэнтра,— пакуль адносна пус-
тыя, I ўсё ж мне была пакута праз гэтулькі месяцаў зноў апынуцца ў натоўпе. Мне трэба было б быць падрыхтаванаму да ўсяго, але я, тым не менш, стаяў каля дзвярэй і глядзеў на двор, не маючы сілы прымусіць сябе азірнуцца і паглядзець, што робіцца ў вагоне, і разумеючы, які камічны я, схаваны да вушэй у падняты каўнер паліта — хоць ацяпленне працавала так, што не было чым дыхаць,— не могучы пашавяліцца, як насякомае, што прыкідваецца мёртвым. Як жа змагу я тады загаварыць з незнаёмым чалавекам? Кожны раз, калі вагон спыняўся, я, учапіўшыся за ручку ў дзвярах, павінен быў літаральна змагацца з маладушным жаданнем вярнуцца дахаты.
Урэшце чаго мне баяцца? Ніхто ні ў чым мяне не абвінавачвае. Але ўсё роўна я скурчыўся ад сораму, быццам зрабіў злачынства. Калі выраз твару такі незаменны пры вызначэнні асобы, дык ці можна сцвярджаць, што немагчыма вызначыць асобу чалавека, толькі пачуўшы яго голас па тэлефоне? Ці можна сказаць, што ў цемры ўсе людзі баяцца, падазраюць адзін аднаго, варагуюць між сабою? Лухта. Урэшце такая штука, як твар, мае вочы, рот, нос, вушы, і калі працуюць яны нармальна — гэтага болей чым дастаткова! Твар служыць не для таго, каб дэманстраваць яго другім, а толькі для самога сябе! (Няма чаго браць гэта блізка да сэрца... Гэтак, хоць гэта і было непрыемна, апраўдвалася маё другое «я>>... Саромеўся я толькі без патрэбы наганяць на чужых людзей збянтэжанасць, спецыяльна паказваючы ім твар, які не мае выразу...) Але, шчыра кажучы, ці толькі ў гэтым была справа? Цёмныя акуляры, зробленыя на спецыяльны заказ, былі цямнейшыя за звычайныя, і можна было зусім не хвалявацца, што нехта адчуе на сабе мой пагляд. I ўсё ж...