Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

Жанчына ў пяску | Чужы твар

Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
73.13 МБ
— Пачакай, паглядзі на тую карціну.— Я зноў нічому не навучыўся. I, паказваючы пальцам на даволі прыемную рэпрадукцыю партрэта эпохі Адраджэння, папытаўся: — Што ты пра яе скажаш?
— Ты, бачу, гатовы ўкусіць мяне, калі я адкажу неабдумана. Увогуле, даволі дурны твар.
— Мабыць, праўда. А німб над галавою? У гэтым жа таксама ёсць пэўная ідэя. Ідэя хлусні і ашуканства. Дзякуючы гэтай ідэі твар завяз у мане...
На твары ў майго субяседніка паявілася ўсмешка. Тонкая, у якой выказана разуменне ўсяго, і цяпер без ценю хвалявання.
— Які ж я нікчэмны чалавек! Якія б узнёслыя ні былі твае словы, я не зразумею, пакуль ва ўсім не разбяруся сам. Можа, мы не знаходзім агульнае мовы? Я займаюся выкапнямі, але калі гаворка ідзе пра мастацтва — тут я мадэрніст.
Скардзіцца няма сэнсу. Лепей хутчэй прывыкнуць да таго, што я пачуў ад таварыша. Чакаць болей важкіх вынікаў азначала толькі спакушаць сябе. Апрача ўсяго, я ж атрымаў патрэбную інфармацыю, а пераадолець прыніжэнне,— папраўдзе, гэта таксама была мая мэта — уваходзіла ў задуманы план.
Але да глыбіні душы зненавідзеў я палеанталогію, толькі калі зразумеў: тое, што я лічу здабычаю і прывалок дахаты,— на самай справе неядомая прынада. He, не тое што неядомая — проста ніхто не ведаў, як яе гатаваць: расцвялілі, а есці нельга.
Прызнанне мноства адрозненняў пры аднаўленні аблічча па адным шкілеце было яшчэ адным крокам на шляху да магчымасці стварэння маскі. Значыць, незалежна ад асновы можна выбраць любы твар, які зажадаецца? Выбіраць на свой густ вельмі прыемна, але ж выбіраць усё роўна трэба. Трэба прасеяць на сіта незлічоныя магчымасці і вырашыць, які, той адзіны, будзе твой твар. Якую ўзяць меру, важачы на Ba­se твары?
Я не збіраўся надаваць твару адмысловага, выключнага значэння, і таму па мне які ні твар — усё роўна... Але калі твар робяць спецыяльна, ніхто не за-
хоча, каб ён быў ацёчны, як у сардэчніка. I, безумоўна, не патрэбен у якасці мадэлі кінаакцёр.
Ідэальны твар — неразумна нават жадаць такога. Ды такога, папраўдзе, і няма. Але, раз я павінен быў зрабіць выбар, патрэбен быў нейкі эталон. Калі б меў я нават самы непрыдатны эталон, які, можа, паставіў бы мяне ў цяжкае становішча, усё роўна гэта было б ужо нешта... Hi суб’ектыўна, ні аб’ектыўна ўявіць падобны эталон немагчыма. Але ўрэшце, прыкладна праз паўгода блуканняў, я знайшоў рашэнне.
П а м е т к і н a п а л я х. Было б няправільна зводзіць усё да таго, што няма дакладнага эталона. ТІа шчырасці, варта было прыняць пад увагу маё ўнутранае імкненне адмовіцца ад усякага эталона ўвогуле. Выбраць эталон непазбежна азначае стаць падобным на некага. Але чалавек мае адначасна і процілеглае жаданне — не быць падобным на некага. Дзве гэтыя праблемы павінны быць у такіх адносінах:
дзе A — паказчык чужой волі, В — паказчык супраціўлення чужой волі, п — узрост, / — ступень прыстасавальнасці. (Яе зніжэнне, напрыклад, азначае, што чалавек самасцвярджаецца і адначасна расце яго схільнасць да кансерватызму. Яна, звычайна, адваротна прапарцыянальная ўзросту, але заўважаюцца вялікія індывідуальныя адхіленні, крывая якіх будуецца залежна ад полу, характару, прафесіі і г. д.)
Толькі з-за ўзросту ступень мае прыстасавальнасці знізілася, і я ўжо перажываў моцнае супраціўленне самой ідэі перамены. твару. Трэба сказаць, што ў гэтым выпадку добра падыходзіла меркаванне таго самага палеантолага, які лічыў, што дужа намаляваныя
жанчыны — істэрычкі, бо істэрыя, паводле псіхааналізу,— адзнака чалавека, які пачынае дзяцінець.
Увесь гэты час я, ведама, не сядзеў склаўшы рукі... Эксперыменты з матэрыялам на гладкі эпітэлій. Варта было акунуцца ў іх, і яны сталі добрым матывам, каб аддаліць маю вочную стаўку з праблемаю. Увогуле, назбірваліся горы тэхнічнае работы.
Гладкі эпітэлій вымагаў куды болей часу, чым я думаў. Ён і ў колькасных адносінах займае немалое месца ў скуры і, апрача таго, вызначае поспех ці няўдачу ў дасягненні адчування рухомай скуры. Пакарыстаўшыся далікатнасцю калег па лабараторыі, я, не гледзячы ні на што, стаў выкарыстоўваць абсталяванне і матэрыялы, і ўсё ж эксперыменты забралі добрыя тры месяцы. У той час, ва ўсякім выпадку, мяне не асабліва хвалявала крыху камічная супярэчнасць: я ажыццяўляў план стварэння маскі, не вырашыўшы, які будзе твар. Але нельга бясконца хавацца ад дажджу пад чужою страхою. Калі гэты перыяд кончыцца і праца пойдзе параўнальна паспяхова, я апынуся ў тупіку.
На керацінавы слой эпідэрмы добра падыдуць акрылавыя смолы — гэта я ўбачыў адразу. Што ж да ўнутраных слаёў скуры, дык, відаць, на іх можна выкарыстаць той самы матэрыял, што і на эпітэлій, толькі ўспенены. Тлушчавы слой, безумоўна, будзе адпавядаць запланаваным патрабаванням, калі ў той самы матэрыял дабавіць крэмніевага раствору і, змясціўшы ў абалонку, зрабіць паветранепранікальным. Нарэшце за два тыдні да новага года падрыхтоўка матэрыялу была закончана.
Далей марудзіць было нельга. Калі не вырашыць, які павінен быць твар, немагчыма ні на крок прасунуцца наперад. Але колькі я ні мазгаваў, рашэнне не
прыходзіла — у галаве ў мяне бязладна, як у запасніку ў музеі, грувасцілася мноства самых розных твараў. Аднак, адступаючы ад праблемы, вырашыць яе немагчыма. Другога спосабу, як мужна перабіраць твар за тварам, не было, і я дастаў каталог музейных фондаў. На першай старонцы быў ветлівы надпіс: «Правілы сістэматызацыі», і я, стрымліваючы хваляванне, прачытаў:
1.	Крытэрыі ацэнкі твару крайне аб’ектыўныя. Hi ў якім разе нельга дапускаць такой памылкі: паддаўшыся суб’ектыўнаму ўражанню, набыць не арыгінал.
2.	Крытэрыяў ацэнкі твару няма. Ён можа толькі даваць задавальненне ці незадавальненне. Крытэрыі выбару павінны выпрацоўвацца шляхам удасканалення густу.
Як я і чакаў. Сцвярджаюць, што чорнае адначасна з’яўляецца і белым. Чым такая парада, дык лепей ніякай. Прычым, калі я параўноўваў два гэтыя правілы, здавалася, што кожнае аднолькава справядлівае, і таму становішча заблыталася яшчэ болей. Урэшце мне стала аж млосна ад думкі, колькі ёсць на свеце самых розных твараў. I я да гэтага часу не перастаю ламаць галаву, чаму я не адмовіўся раз і назаўсёды ад свайго плана?
Зноў пра партрэтны жывапіс. Палеантолаг, можа, надорыць мяне кіслаю ўсмешкаю, але я не магу абысці гэта. У ідэі партрэта, думаецца мне, не кажучы пра яго мастацкую вартасць, ёсць філасофія, якая вымушае задумацца.
Напрыклад, каб партрэт даваў універсальны вобраз, трэба зыходзіць з універсальнасці выразу твару людзей. Значыць, трэба, каб большасць людзей пераканалася, што аднолькавы выраз з’яўляецца перадумовай і аднолькавага вобраза. Падобнае перакананне
пацвярджаецца, безумоўна, практыкаю, разуменнем, што твар і душа знаходзяцца ў пэўнай узаемасувязі. Няма, ведама, ніякай гарантыі, што практыка заўсёды ісціна. Але ж нельга сцвярджаць і тое, што практыка — гэта звычайна згустак хлусні. I ці не правільней лічыць, што чым болей практыка залапана бруднымі рукамі, тым большы працэнт у ёй ісціны. У гэтым сэнсе здаецца, увогуле, неаспрэчным сцверджанне, што ёсць аб’ектыўны крытэрый каштоўнасці.
3	другога боку, нельга таксама ігнараваць і той факт, што той самы партрэтны жывапіс з вякамі мяняў свой характар: пераносіў пункт погляду ад класічнай гармоніі твару і душы да індывідуальнага выразу, які, напэўна ж, страціў гэтую гармонію, і дайшоў да канчатковага разбурэння ў васьмівугольных тварах Пікасо ці ў «Фальшывым твары» Клее.
Дык у што ж тады верыць? Калі б у мяне папыталіся, якое маё асабістае жаданне, я, ведама, спыніўся б на апошнім пункце погляду. Я думаю, было б дужа наіўна выпрацоўваць твару нейкія аб’ектыўныя крытэрыі — гэта ж не выстаўка сабак. Нават у дзяцінстве асацыіраваў я ідэальную асобу, якою хацеў бы я стаць, з пэўным тварам.
Паметка на па л ях. Высокая супраціўляльнасць дзякуючы высокай ступені прыстасавальнасці.
Натуральна, рамантычнае, неардынарнае аблічча факусіравалася ў маім уяўленні скрозь туманную лінзу. Але я не павінен быў вечна знаходзіцца ў шчаслівым сне. Гатовыя грошы даражэйшыя за любы вэк. саль. He аетавалася нічога іншага, як плаціць толькі за тое, што я мог аплаціць тым тварам, які меў на самай справе. Можа, мужчыны пазбягаюць касметыкі,
працівячыся імкненню зняць адказнасць за свой твар. (Безумоўна, жанчыны... Жаночая касметыка... Калі ўдумацца, ці не таму яны хапаюцца за касметыку, што гатовыя грошы ў іх канчаюцца?..)
Дык вось, я не прыходзіў ні да якага рашэння. Адчуваючы нейкую нямогласць, быццам перад прастудаю. Але ўсе мае цяжкасці былі звязаны толькі з абліччам, і таму я прадаўжаў біцца адзін над тэхнічнымі праблемамі, якія мелі дачыненне да іншых частак маскі.
Трэба было падумаць і пра фармоўку маскі з сярэдзіны. Хоць я і гаварыў, што мне стварылі ўсе ўмовы, у лабараторыі я не хацеў дужа далёка заходзіць з сваёю працаю і вырашыў перавезці ўсё патрэбнае абсталяванне дахаты і паставіць у кабінеце. (А ты, здаецца, падумала, што імпэт, з якім я працую,— гэта кампенсацыя за раны на твары, і, праслязіўшыся, спрабавала памагчы мне. Безумоўна, гэта была кампенсацыя, але імпэт быў не той, пра які ты думала. Я зачыніў дзверы ў кабінеце, дайшло да таго, што замкнуў на замок, адкідаючы нават тваю дабрату, калі ты спрабавала прынесці мне вячэру.)
Праца, у якую акунуўся я з галавою за зачыненымі дзвярыма, была вось у чым.
Найперш я падрыхтаваў таз такой велічыні, каб у яго ўлазіў увесь твар, наліў раствору альгінакіслага калію, гіпсу, фасфату натрыю і крэмнію і, паслабіўшы мімічную мускулатуру, паволі апусціў туды твар. Раствор застывае за тры-пяць мінут. Гэтулькі часу не дыхаць я не мог і таму ўзяў у рот тонкуіо гумовую трубку, а канец яе вывеў за край таза. Уяві, што табе трэба некалькі мінут нерухома, з застылым тварам сядзець перад фотаапаратам. Гэта неймаверна цяжка. Пасля мноства няўдач — то свярбеў нос, то вока тор-
галася — на чацвёрты дзень я нарэшце дабіўся здавальняючага выніку.
Цяпер на чарзе была нікеліроўка атрыманай формы ў вакууме. Зрабіць гэта дома было немагчыма; я ўпотайкі прынёс яе ў лабараторыю і, хаваючыся ад чужых вачэй, зрабіў усё, што было трэба.
Нарэшце асталіся апошнія даробкі. У тую ноч, пераканаўшыся, што ты пайшла спаць, я паставіў на пераносную газавую плітку жалезную каструлю са сплавам свінцу і сурмы. Расплаўленая сурма прыняла колер какавы, у якую плюхнулі надта многа малака. Калі я стаў асцярожна ўліваць раствор у форму з альгінакіслага кальцыю, пацягнутую слоем нікелю, угору паволі паплылі кропелькі белае пары. 3 дзіркі, пакінутай гумоваю трубкаю, праз якую я дыхаў, а потым і адусюль, паўз краі формы, моцна пайшоў блакітны, празрысты дымок. Відаць, згарала альгінавая кіслата. Такі быў смурод, што я адчыніў акно. Марозны студзеньскі вецер, нібыта кіпцямі, драў у ноздрах. Перавярнуўшы форму, я выслабаніў зацвярдзелы злепак з сурмы і астудзіў альгінакіслую аснову, якая яшчэ дымілася, апусціў яе ў таз з вадою. Са стала на маё крывава-чырвонае гнездзішча п’явак глядзелі зборышчы п’явак, якія цьмяна паблісквалі серабром.