Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

Жанчына ў пяску | Чужы твар

Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
73.13 МБ
мела, чаму невыноснае ўнутранае напружанне так супала з пустым гучаннем разбуранага Баха.
Калі я спыніў пласцінку і выбег з кабінета, быццам за мною гналіся, ты выцірала шклянкі, што стаялі на стале. Тое, што адбылося далей, было такім нечаканым выбухам, што цяпер не магу я ўзнавіць у памяці, як усё гэта здарылася. Сутыкнуўшыся з тваім процідзеяннем, я змог нарэшце цалкам зразумець, што значыць маё становішча. Праваю рукою я абхапіў цябе за плечы, а леваю паспрабаваў залезці пад спадніцу. Ты закрычала і раптам ускочыла. Крэсла адляцела ўбок, шклянка ўпала на падлогу і разбілася.
Ухапіўшыся за паваленае крэсла, мы, не дыхаючы, застылі адно проці аднаго. Mae дзеянні папраўдзе маглі здацца вельмі грубымі. Але я знаходзіў ім нейкае апраўданне. Гэта была адчайная спроба адным намаганнем вярнуць тое, што я пачаў траціць праз знявечаны твар. 3 таго ж часу, калі гэта здарылася, фізічнае блізкасці між намі не стала. Хоць тэарэтычна я прызнаваў, што твар мае падпарадкавальнае значэнне, але ўсё ж пазбягаў зірнуць сабе проста ў твар, абыходзіў гэта. Я быў загнаны ў куток, і ў мяне не аставалася другога выйсця, як кінуцца ў лабавую атаку. Відаць, сваім учынкам я хацеў даказаць, што бар’ер, пастаўлены паміж намі маім тварам, прывідны, што яго няма.
Але і гэтая спроба нічога не дала. Адчуванне твайго лона, быццам прыцярушанага алебастравым пылам, да гэтага часу паколвае варушлівымі агеньчыкамі ў кончыкі маіх пальцаў. У горле ў мяне, быццам пучок асцюкоў, засеў хрыплы крык. Я хацеў нешта сказаць. Мне хацелася многа чаго сказаць... Але я не мог вымавіць ні слова. Апраўданне?.. Шкадаванне?.. А можа, абвінавачанне? Трэба было выбраць нешта з гэтага, але зрабіць выбар я, здаецца, ужо не паспяваў. Чым апраўдвацца ці шкадаваць, дык лепей ужо выветрыц-
ца, як дым. Калі б выбраў я абвінавачанне, дык я скрамсаў бы твой твар, і ты стала б на мяне падобная ці яшчэ страшнейшая. Раптам ты заплакала наўзрыд. Гэта быў жаласны, няўцешны плач, падобны на бурчанне паветра ў кране, з якога перастала цячы вада.
Раптам у мяне на твары правалілася глыбокая дзірка. Яна была такая глыбокая, што яе не запоўніла б нават усё маё цела. Аднекуль прасачылася вадкасць, падобная на гной з гнілога зуба, і забомкала кроплямі. Смурод, што суправаджаў гэты гук, разліўшыся па пакоі, падымаўся адусюль: з абшыўкі крэслаў, з адзежнае шафы, з ракавіны, з выцвілага, заседжанага мухамі абажура. Трэба было нешта рабіць — мне захацелася спыніць гэтую пародыю на гульню ў хованкі, у якой няма ад каго хавацца.
Адсюль быў толькі адзін крок да майго плана зрабіць маску. У тым, што паявілася такая ідэя, не было ніякага дзіва. Пустазеллю даволі лапіка зямлі і кроплі вільгаці. He беручы блізка да сэрца, не надаючы гэтаму сур’ёзнага значэння, на другі дзень, як і планаваў, я стаў праглядаць загалоўкі ў ранейшых навуковых часопісах, Патрэбны мне артыкул пра пітучныя органы з пластыку павінен быў быць недзе ў летніх нумарах за пазалеташні год. Напраўду, я хацеў зрабіць пластыкавую маску і прыкрыць ёю дзіркі на твары. Паводле аднае тэорыі, маска служыць не простым заменнікам, а выразнікам вельмі метафізічнага жадання змяніць сваё аблічча на нейкае другое, якое перавышала б сваё. Я таксама не мысліў катэгорыямі рубашкі і штаноў, якія можна мяняць, калі захочацца. He ведаю, як зрабілі б старажытныя людзі, якія пакланяліся ідалам, ці хлопцы, у якіх пачынаецца пара полавай спеласці, я дык не збіраўся класці маску на алтар свайго другога жыцця. Колькі б ні было твараў, я павінен быў аставацца самім сабою. Маленькаю «Ka-
медыяй масак» я спрабаваў толькі запоўніць здоўжаны антракт у маім жыцці.
Мне без цяжкасці ўдалося знайсці патрэбны часопіс. Паводле літаратуры, можна зрабіць часткі цела, якія вонкава амаль не адрозніваюцца ад сапраўдных. Праўда, усё гэта стасавалася толькі да ўзнаўлення формы, што ж да рухомасці, дык тут аставалася яшчэ многа нявырашанага. Было б добра, каб маска, калі ўдасца яе зрабіць, валодала мімікаю. Мне б хацелася, каб маска магла свабодна расцягвацца і скарачацца ў плачы і смеху, адпаведна руху мускулаў твару, якія кіруюць мімікаю. I хоць цяперашні ўзровень высокамалекулярнае хіміі дае магчымасць дасягнуць гэтага, нашы веды ў галіне тэхналогіі крыху адстаюць. Але сама надзея на падобную магчымасць была мне ў той час выдатным сродкам, які збівае жару. Калі нельга лячыць зубы, не астаецца нічога другога, як піць лякарства, якое сцішае боль.
Найперш я вырашыў сустрэцца з К., аўтарам артыкула пра штучныя органы, і пагаварыць з ім. К. сам падышоў да тэлефона, ён быў непрыветлівы і гаварыў са мною без ніякае цікавасці. Можа, ён настроіўся супраць мяне — чалавека, які таксама зацікаўлены высокамалекулярнымі злучэннямі. Але ўсё ж абяцаў ахвяраваць мне гадзіну часу пасля чатырох.
Даручыўшы адказнаму за звышурочную работу прасачыць, каб усе апараты былі выключаны, і прагледзеўшы некалькі дакументаў, я хутка пайшоў. Вуліца зіхацела, быццам адпаліраваная, вецер разносіў пах аліваў. Гэта зіхатлівая вуліца, гэты пах выклікалі ў мяне вострае пачуццё зайздрасці. Пакуль я чакаў таксі, мне здалося, што з усіх бакоў на мяне вылупліваюць вочы, як на гвалтоўнага прышэльца. Але я трываў гэтае вельмі яркае сонечнае святло — усё гэта было толькі негатывам, у якім чорнае — белае, а белае —
чорнае, і калі толькі ўдасца атрымаць маску, я адразу змагу ўзнавіць пазітыў.
Патрэбны мне дом стаяў на вуліцы, цесна забудаванай жылымі дамамі, недалёка ад станцыі кальцавое дарогі. Гэта быў звычайны, нічым не адметны дом, на якім вісела непрыкметная шыльдачка «Навукова-даследчы інстытут высокамалекулярнай хіміі К.». У двары каля варотаў абы-як стаялі тры клеткі з трусамі.
У цеснай прыёмнай стаялі толькі старая лава і попельніца на ножках, ляжала некалькі старых часопісаў. Я чамусьці пашкадаваў, што прыйшоў сюды. Інстытут — гучала важна, але наўрад ці было гэта тое месца, дзе трэба выбіраць доктара. Можа, К. звычайны шарлатан, які карыстаўся даверам сваіх пацыентаў. Павярнуўшы галаву, я ўбачыў на сцяне дзве фатаграфіі ў зашмальцаваных рамках. На адной — профіль жанчыны без падбародка, які нагадваў мызачку палявой мышы, На другой — той самы твар з усмешкаю, крышку прывабны, відаць, пасля пластычнае аперацыі.
Выявілася доўгая бяссонніца — нешта цяжкае сціснула пераносіцу, сядзець на цвёрдай лаве стала невыносна. Нарэшце ўвайшла сястра і завяла мяне ў суседні пакой. У ім, як малако, разлівалася святло, якое цадзілася праз жалюзі. На стале каля акна не відаць было шпрыцоў, затое наганяў страх цэлы рад нейкіх незнаёмых інструментаў. Каля стала стаялі шафа з гісторыямі хвароб і крэсла з падлакотнікамі, якое паварочвалася, напроці яго — такое самае крэсла пацыентаў. Воддаль — невысокая шырма ў металічнай раме і побач кабінка на колцах, дзе пераадзяюцца. Звычайнае абсталяванне доктаравага кабінета. Ад яго мне зрабілася маркотна.
Я закурыў. Падняўшыся, каб знайсці попельніцу, я аслупянеў ад нечаканасці, убачыўшы, што было ў эмаліраванай місцы. Вуха, тры пальцы, запясце, шчака ад павека да губы... Яны абы-як ляжалі ў місцы,
яшчэ дыхаючы жыццём, нібыта толькі што адрэзаныя. Мне стала нядобра. Яны здаваліся болей сапраўднымі, чым сапраўдныя. Шчыра кажучы, нават у галаву не прыходзіла, што вельмі дакладная копія гэтак можа гнясці. Хоць даволі было паглядзець на зрэзы, каб пераканацца, што гэта толькі пластыкавыя муляжы, мне ўсё роўна здавалася, што я чую пах тлену.
3-за шырмы раптам паявіўся К. Мяне ўразіла яго нечакана мяккае аблічча. Кучаравыя валасы, акуляры без аправы з тоўстымі шкельцамі, падобнымі на донцы ў шклянках, мясісты падбародак... Дый ад яго пахла звыклымі мне хімікатамі.
Цяпер настала яго чарга хвалявацца. Напачатку ён маўчаў, збянтэжана гледзячы то на маю візітную картачку, то на мой твар.
— Такім чынам, вы...— К. змоўк, зноў зірнуў на маю візітную картачку і ўжо зусім другім, чым па тэлефоне, голасам стрымана закончыў: — Вы прыйшлі да мяне як пацыент?
Зразумела, пацыент. Але якое б выдатнае ні было умельства К., я не спадзяваўся, што яму ўдасца зрабіць тое, чаго я хачу. Адно толькі, на што я мог разлічваць,— гэта на параду. 3 другога боку, сказаць пра гэта адкрыта, проста ў лоб, і пакрыўдзіць субяседніка — таксама было б невелікадушна. К., мабыць, тлумачыў маё маўчанне баязлівасцю і гаварыў спагадліва:
— Сядайце, калі ласка... На што скардзіцеся?
— У час эксперыменту адбыўся выбух вадкага кіслароду. Звычайна мы выкарыстоўвалі вадкі азот, таму па звычцы я быў не асабліва асцярожны...
— Келоідныя рубцы?
— Як бачыце, увесь твар. Напэўна, я схільны да паяўлення келоідаў. Доктар, што мяне лячыў, болей не захацеў важдацца з маім тварам, бо найменшая неасцярожнасць можа выклікаць рэцыдыў.
— Твар каля губ нібыта не пацярпеў?
Я зняў цёмныя акуляры і паказаў яму.
— Дзякуючы ім мае вочы таксама не пацярпелі. Маё шчасце, што я блізарукі і нашу акуляры.
— Праўда, вам пашанцавала! — I з запалам, быццам гэта тычылася яго самога, казаў: — Я гавару пра вочы і губы... Калі яны трацяць рухомасць — зусім кепска... Адною формаю, якую ім ні надавай, нікога не ашукаепі.
Нібыта адданы сваёй справе чалавек. Пільна гледзячы мне ў твар, ён, здавалася, выпрацоўваў у галаве план. Каб не расчароўваць яго, я паспяшаўся перамяніць тэму:
— Мне паказвалі працу, што вы напісалі. Па-мойму, летась улетку.
— Праўда, летась.
— Я быў ашаломлены. Проста не мог паверыць, што можна дасягнуць такога майстэрства.
К. з задавальненнем узяў сагнуты палец і, асцярожна гушкаючы яго на далоні, сказаў:
— Каб вы ведалі, якая гэта руплівая праца. Хіба адрозніваецца чым-небудзь дактылаграма гэтага пальца ад сапраўднага? Чамусьці я і атрымаў дзіўнае на першы погляд распараджэнне паліцыі — рэгістраваць усе дактылаграмы...
— Формаю служыць гіпс?
— He, я выкарыстоўваю вязкі крэмній. Справа ў тым, што гіпс не дае магчымасці перадаць найдрабнейшыя дэталі... А тут, глядзіце, нават завусеніцы каля асновы пазногцяў добра відаць.
Я баязліва дакрануўся да пальца — адчуванне, быццам пачапаў нешта жывое. I хоць я разумеў, што гэта нешта штучнае, мяне ўсё роўна ахапіў нейкі забабонны страх, нібыта я дакрануўся да смерці.
— Усё ж мне гэта здаецца кашчунствам...