Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
А ўцёкі — пра гэта яшчэ будзе калі падумаць.
Аб’ява ў сувязі з заяваю пра знікненне
Імя знікнёнага — Нікі Дзюмпэй
Год, месяц і дзень нараджэння — 1924, сакавік, 7
Паколькі Нікі Сіна была пададзена заява пра знікненне вышэйназванага Нікі Дзюмпэя, апошняму прапануецца да 21 верасня 1962 года паведаміць суду месца свайго знаходжання. У выпадку, калі такое паведамленне не паступіць, ён будзе прызнаны памерлым. Усіх, хто ведае што-небудзь пра знікнёнага, просяць да названага часу паведаміць пра гэта суду.
1962, люты, 18
Грамадзянскі суд
Пастанова
Ісцец — Нікі Сіна
Прапалы без весткі — Нікі Дзюмпэй, нарадзіўся 1924, сакавік, 7
Гэтым пацвярджаецца, што пасля йыканйння працэдуры публічнай аб'явы ў сувязі з заяваю пра знікненне вышэйназванай асобы, пра названую асобу з 18 жніўня 1955 года, гэта значыць болей за сем гадоў, не паступала ніякіх вестак. У сувязі з вышэйсказаным выносіцца наступная пастанова: знікнёнага Нікі Дзюмпэя лічыць памерлым.
1962, кастрычнік, 5
Грамадзянскі суд Подпіс суддзі
ЧУЖЫ ТВАР
Пераадолеўшы заблытаны лабірынт, ты ўсё ж прыйшла. Даверыўшыся атрыманаму ад яго плану, ты нарэшце прыйшла ў гэта сховішча. Нясмела ступаючы, ты паднялася па лесвіцы, якая парыпвае, як педалі ў аргане; і вось пакой. Затаіўшы дыханне, пастукалася, адказу чамусьці не было. Замест адказу, подскакам, як кацяня, падбегла дзяўчо і адчыніла табе дзверы. Ты гукнула яго, спрабуючы дазнацца, ці не перадавалі табе чаго-небудзь, але дзяўчынка, нічога не адказваючы, усміхнулася і пабегла.
Табе трэба ён, і ты зазірнула ў дзверы. Але не ўбачыла яго, не ўбачыла нічога, што напамінала б пра яго,— мёртвы пакой, у якім пануе дух запусцення. Выгляд цёмнай сцяны прымусіў цябе здрыгануцца. Ты сабралася была пайсці, хоць адчувала віну, ды раптам табе на вочы трапіліся тры сшыткі, якія ляжалі на стале, і побач — пісьмо. Тут ты спахапілася, што трапіла ўсё-такі ў пастку. Якія б цяжкія думкі ні роіліся ў тваёй галаве ў тую хвіліну, усё роўна — спакуса неадольная. Дрыжачымі рукамі ты разарвала канверт і вось пачынаеш чытаць пісьмо.
Цябе, напэўна, апанавала злосць, апанавала, напэўна, крыўда. Але я вытрываю твой пагляд, пругкі, як нацягнутая спружына, што б там ні стала, я хачу, каб ты чытала далей. У мяне няма ніякай надзеі, што ты шчасліва перажывеш гэтыя хвіліны і ступіш у мой бок. Ён знішчыў мяне ці я знішчыў яго? — так ці іначай заслона ў трагедыі масак упала. Я забіў яго, назваў сябе злачынцам і хачу прызнацца ва ўеім да канца. Па дабраце сваёй ці наадварот, але я хачу, каб ты чытала далей. Той, хто валодае правам караць, абавязаны выслухаць паказанні абвінавачанага. А так проста адмахнуцца ад мяне, калі я стаю перад табою на каленях,— ці не западозраць цябе памылкова, што ты ўдзельніца злачынства? Ну добра, садзіся, будзь як дома. Калі паветра ў пакоі цяжкае, адчыні акно. Чайнік і кубкі, калі спатрэбяцца, на кухні. Як толькі ты спакойна ўсядзешся, гэтае месца ў сховішчы, што ў канцы лабірынта, ператворыцца ў суд. I пакуль ты будзеш праглядаць паказанні, я, каб зрабіць канец трагедыі масак яшчэ болей праўдзівым, гатовы чакаць хоць колькі, латаючы дзіркі ў заслоне. Дый адны ўспаміны не дадуць мне занудзіцца.
Дык вось, вернемся да таго, што адбылося са мною зусім нядаўна, за тры дні да таго моманту, які табе «цяпер».
У тую ноч вецер, змяшаны з дажджом, у якім нібыта растварылі мёд, жаласна стукаўся ў акно. Увесь дзень я абліваўся потам, а калі зайшло сонца, захацелася пагрэцца каля агню. Газеты пісалі, што яшчэ вернуцца халады, але дні сталі даўжэйшыя, ад гэтага нікуды не дзенешся, і як толькі кончыцца гэты дождж, адразу адчуеш — лета. Варта было падумаць прагэта, і сэрца пачынала трывожна біцца. У цяперашнім маім становішчы я падобны на цацку з воску, якая баіцца
гарачыні. Даволі было аднае думкі пра агністае сонца, каб уся мая скура закіпела пухірамі.
Тады я вырашыў любым чынам скончыць з усім, пакуль не настала лета. Паводле прагнозу на доўгі час, за тры-чатыры дні пашырыцца высокі атмасферны ціск з мацерыка і паявяцца метэаралагічныя з’явы, характэрныя лету. I калі за тры дні ўдасца скончыць падрыхтоўку для твае сустрэчы і зрабіць так, каб ты пачала чытаць гэта пісьмо, мне няма чаго болей жадаць. Але нельга сказаць, што тры дні — багата часу. Ты сама можаш пераканацца ў тым, што паказанні, якія я ўпамінаў,— гэта запіскі за адзін год дробным почыркам у трох сшытках. Штодзень я павінен апрацоўваць па сшытку, дадаваць, выкрэсліваць, перарабляць і пакідаць іх табе ў такім выглядзе, які задаволіў бы мяне,— праца напраўду шалёная. Я мабілізаваў сябе на працу і, купіўшы на вячэру піражкоў з мясам, добра падсмачаных часнаком, вярнуўся дахаты на дзве-тры гадзіны раней чым звычайна.
Ну і які ж вынік?.. Ніякі... Я зноў адчуў, да чаго прывёў жахлівы недахоп часу. Прабег напісанае і адчуў агіду да сябе — запіскі здаюцца амаль спробаю апраўдацца. I не дзіва такое ў гэту залітую дажджом, быццам знарок пасланую на згубу ноч, калі гнілая сырасць трывожыць душу. He буду адмаўляцца — фінал бачыцца нікчэмным, але я сябе цешу надзеяй, што заўсёды добра разумеў тое, што адбываецца. Без гэтай веры я наўрад ці пісаў бы з такою прагаю, незалежна ад таго, ці паслужаць мае запіскі пацверджаннем алібі, ці, наадварот, стануць рэчавым доказам мае вінаватасці. Я да гэтага часу цвёрда веру ў адно, і не таму, што нялёгка прызнаць сваё паражэнне: лабірынт, у які я сам сябе загнаў, быў маім лагічна непазбежным, страшным судом. Але, насуперак чаканню, мае запіскі просяць спалоханым голасам, падобным на голас збродлівае кошкі, якую зачынілі ў пакоі. He ведаю, ці ўдасца
мне, забыўшыся, што ў мяне ў запасе толькі тры дні, давесці запіскі да такога ладу, каб яны мяне задавальнялі.
Ну, хопіць. Надышоў момант, калі я цвёрда наважыўся шчыра расказаць пра ўсё — такое адчуванне, быццам у горле засеў кавалак жылістага непажаванага мяса, болей цярпець не магу. Калі тыя мясціны, якія лямантуюць, здадуцца табе драбязою,— і ты іх толькі прагорнеш,— хай сабе. Ты, напрыклад, цярпець не можаш электрычнага дрыля, шастання тараканаў, цярпець не можаш, калі драпаюць па шкле. Але наўрад ці гэта самае важнае ў жыцці. Чаму электрычны дрыль — уявіць можна: ён, відаць, асацыіруецца з бормашынаю. А два другія гукі выклікаюць — інакш не назавеш — нейкую нервовую высыпку. Але мне яшчэ не даводзілася чуць, каб высыпка пагражала жыццю.
Аднак усяму ёсць мера, пара, напэўна, канчаць. Як ні нагрувашчвай апраўданняў маім апраўданням — не патрэбныя яны. Куды важней, каб ты прадаўжала чытаць гэта пісьмо — маё мінулае стане тваім цяперашнім,— а потым перайшла да запісак... Я буду неадступна ісці за тваім часам, чытай іх неадрыўна, да апошняе старонкі.
Цяпер ты, пэўна ж, супакоілася? Чай у нізкай зялёнай бляшанцы. Вар — у тэрмасе.
ЧОРНЫ СШЫТАК
Найперш — паслядоўнасць сшыткаў паводле колеру вокладак: чорны, белы, шэры. Паміж колерам і зместам, ведама, няма ніякае сувязі. Я выбраў іх наўздагад, проста каб лепей было адрозніваць.
Пачну, напэўна, з апавядання пра сховішча. Ды, папраўдзе, з чаго ні пачні — розніцы вялікай няма.
Але ўсё ж лягчэй пачаць расказ з таго самага дня. Гэта было прыкладна паўмесяца назад, калі я, як меркавалася, на тыдзень павінен быў паехаць у камандзіроўку. Мая першая вялікая паездка з таго часу, як я выйшаў з бальніцы. Я думаю, у цябс таксама гэта быў памятны дзень. Падставаю для паездкі я выбраў праверку ходу работ на збудаванні завода паліграфічнай фарбы ў Осацы. Проста гэта было першае, што прыйшло мне ў галаву. На самай жа справе з таго дня я схаваўся ў доме S і пачаў рыхтавацца да ажыццяўлення свайго плана.
У той дзень я пісаў у сваім дзённіку:
«26 мая. Дождж. Пакарыстаўшыся газетнаю аб’яваю, завітаў у дом S. Убачыўшы мой твар, дзеўчаня, што гуляла ў дварэ, заплакала. Вырашыў спыніцца на гэтым доме — мясціна выдатная, размяшчэнне пакоя амаль ідэальнае. Бадзёрыць пах новага дрэва і фарбы. Суседні пакой нібыта яшчэ не заняты. Добра было б і яго наняць, але...»
Але я не збіраўся хавацца ў доме S пад чужым імем, не збіраўся выдаваць сябе за некага другога. Гэта, можа, здасца неразумным, але ў мяне быў свой разлік. Мой твар цяпер ніяк ужо не падыходзіць для хітрыкаў. Напраўду, дзяўчынка, што гуляла каля пад’езда, з выгляду ўжо школьніца, толькі ўбачыла мяне, пачала ўсхліпваць, быццам у яе перад вачыма выплыў страшны сон. Затое адміністратар, можа, проста стараючыся як найлепей паслугаваць кліенту, быў дужа ветлівы...
He, ветлівы быў не толькі адміністратар. Як гэта ні сумна, амаль усе людзі, што сустракаліся са мною, былі ветлівыя. Кожны лагаднеў тварам, бо іх не цягнула ўлазіць у мае справы. I не без прычыны. Калі яны не хацелі зірнуць мне проста ў твар, ім нічога не аставалася, як быць ветлівымі. Таму і не дакучалі мне пу-
стымі роспытамі. Агароджаны сцяною ветлівасці, я заўсёды быў зусім адзінокі.
Можа, таму, што дом S быў толькі што пабудаваны, прыкладна палавіна пакояў з васемнаццаці былі незанятыя. Адміністратар, зрабіўшы выгляд, што ўсё разумее, без ніякае мае просьбы, выбраў самы далёкі пакой на другім паверсе побач з запасною лесвіцаю. Прынамсі, падумаць можна было толькі гэтак. Пакой быў мне дарагі ўжо хоць бы таму, што яго выбралі спецыяльна мне. Ванна, праўда, не асабліва што, але ў пакоі стаяў стол і два крэслы, ды ён, не так, як другія, меў эркер, падобны на тэрасу. Запасная лесвіца вяла да стаянкі на пяць-шэсць машын, і адтуль можна было выйсці на другую вуліцу. Такая зручнасць рабіла пакой асабліва каштоўным. Я павінен быў да ўсяго падрыхтавацца з самага пачатку і таму адразу заплаціў за тры месяцы наперад. Потым папрасіў я купіць мне ў самым блізкім магазіне пасцель і ўсё да пасцелі. А адміністратар, робячы выгляд, што не мае сілы стрымаць радасць, усё гаварыў і гаварыў, як добра зроблена вентыляцыя, што пакой вельмі сонечны. Кончыўшы гэтую тэму, ён гатовы ўжо быў пачаць расказваць пра сваё жыццё. Але, на шчасце, ключ ад пакоя, які ён мне даваў, выслізнуўся ў яго з рук і бразнуўся аб падлогу. Збянтэжаны адміністратар выйшаў. Я з палёгкаю ўздыхнуў... Калі б з людзей заўсёды вось гэтак лёгка можна было зрываць налёт хлусні!
Стала цёмна, нельга было нават палічыць пальцаў на руцэ, прыставіўшы яе да самага носа. Пакой, які яшчэ не ведаў чалавечага цяпла, быў халодны, як магіла, і непрыветны. Але ён быў лепшы за прыветлівых людзей. Да таго ж, з таго часу як здарылася гэта няшчасце, я болей за ўсё люблю цемру. Папраўдзе, было б так добра, калі б усе людзі на зямлі раптам страцілі