Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
— I тым не менш усе яны — кавалачкі чалавечага цела.
К. ганарліва ўзяў другі палец і зрэзам уніз паставіў яго вертыкальна на стол. Здавалася, што мярцвяк, праткнуўшы стол, высунуў палец.
— Паспрабуйце зрабіць, каб ён быў вось такі, крышку брудны, гэта не так проста. Мабілізуеш усё сваё майстэрства, каб абсалютна дакладна ўзнавіць пэўны орган пацыента, стараешся перадаць амаль няўлоўную, толькі яму ўласцівую адметнасць... Гэта, напрыклад, сярэдні палец, і таму з унутранага боку першае фалангі відно вось такое адценне. Хіба гэта не нагадвае слядоў нікаціну?
— Пэндзлікам ці яшчэ чым-небудзь падмалявана, напэўна?
— Hi ў якім разе...— К. першы раз зарагатаў.— Фарба ж імгненна сатрэцца. 3 сярэдзіны, слой за слоем, накладваюцца рэчывы розных колераў. Напрыклад, там, дзе пазногці,— вінілавы ацэтат... Калі трэба — налёт бруду пад пазногцямі... суставы і цені маршчын... вены — на ўсё гэта выкарыстоўваецца сінь. Во гэтак яно.
— Чым жа яны адрозніваюцца ад звычайных рамесніцкіх вырабаў? Іх можа зрабіць любы, хіба не?..
— Гэта праўда.— I, чухаючы калена, далей казаў: — Але ў параўнанні з вырабам твару ўсе гэтыя штучкі — толькі першыя няўпэўненыя крокі. Твар ёсць твар... Найперш, існуе такая штука, як выраз. Праўда? Марпічынка ці гарбінка ў нейкую дзесятую частку міліметра, апынуўшыся на твары, набывае велізарнае значэнне.
— Але рухомасці яму вы ж не можаце надаць?
— Вы хочаце дужа многа.— К., расставіўшы калені, павярнуўся да мяне.— Я аддаў усе сілы, каб стварыць аблічча, а вось рухомасць — да гэтага яшчэ рукі не дайшлі. Часткова гэта кампенсуецца выбарам най-
менш рухомых мясцін твару. I яшчэ адно — існуе такая праблема, як вентыляцыя. Возьмем, напрыклад, ваш выпадак. Без дэталёвага агляду зрабіць канчатковае заключэнне цяжка, але, мяркуючы па тым, што я бачу, нават праз бінт у вас прасочваецца пот... Мабыць, потавыя залозы не закрануты і прадаўжаюць функцыяніраваць. Закрыць твар нечым такім, што перашкаджае вентыляцыі, нельга. Гэта не толькі выклікае парушэнні фізіялагічнага характару, але і прыводзіць да таго, што чалавек пачынае задыхацца і болей за паўдня наўрад ці вытрымае. Тут патрэбна вялікая асцярожнасць. Камічна, калі ў старога зубы белыя, як у дзіцяці. Тое самае і тут. Куды большага эфекту можна дасягнуць зменамі, незаўважнымі іншым... Бінт вы самі можаце здымаць?
— Mary... але, бачыце...— і, думаючы пра тое, як бы лепей растлумачыць яму, што я не пацыент, як ён думаў: — Па праўдзе кажучы, я не прыняў яшчэ канчатковага рашэння, і гэта мяне вельмі гняце... А пакуль я не вырашыў, наўрад ці варта рабіць што-небудзь з ранамі на твары.
— Варта, безумоўна,— К., нібыта падбадзёрваючы мяне, стаў яшчэ болей настойлівы.— Раны на целе, асабліва раны на твары, нельга разглядаць толькі як праблему касметычную. Трэба прызнаць, што гэта праблема сутыкаецца з галіною прафілактыкі душэўных хвароб. А іначай хіба па добрай волі хто-небудзь аддаваў бы свае сілы такой дурноце. Я ж паважаю сябе як доктар. I ніколі не задаволіўся б роляю рамесніка, што вырабляе драбязу.
— Ведама, разумею.
— Дык як? — Ён іранічна скрывіў губы.— He хто іншы, як вы называлі мае работы рамесніцкаю драбязою.
— He, я гаварыў не ў такім сэнсе.
— Нічога,— і павучальна, з выглядам выключна
дасведчанага педагога, прадаўжаў: —Вы не адзіны, хто ў апошнюю хвіліну пачынае вагацца. Унутраны пратэст супраць вырабу твару— звычайная справа. Напэўна, пачынаючы з позняга сярэднявечча... дый цяпер яшчэ людзі на нізкай ступені развіцця спакойна ствараюць свае твары... Каранёў падобнага погляду я, на жаль, не ведаю, бо я не спецыяліст... Але статыстычна ён выяўляецца даволі дакладна... Калі ўзяць, напрыклад, вонкавыя раненні, дык калецтваў твару прыкладна ў паўтара раза болей, чым калецтваў канечнасцяў. А між тым восемдзесят працэнтаў з усіх, хто атрымаў вонкавыя раненні, звяртаюцца да медыцынскае дапамогі з прычыны страты канечнасцяў, пераважна пальцаў. Зразумела, што ў адносінах твару існуе пэўнае табу. Прыкладна тое самае заўважаюць і мае калегі. I самае страшнае — да мае працы ставяцца як да працы высокакваліфікаванага касметолага, апанаванага прагаю нажывы...
— Але ж няма ніякага дзіва ў тым, што зместу аддаюць перавагу перад формаю...
— Што ж гэта, аддаецца перавага зместу, які не мае ёмішча? He веру. Я цвёрда перакананы, што чалавечая душа знаходзіцца ў скуры.
— Магчыма, выказваючыся фігуральна...
— Чаму фігуральна?..— I епакойным, але рашучым тонам гаварыў: —Літаральна. Чалавечая душа — у скуры. Я перакананы ў гэтым. Пераканаўся з свайго вопыту, набытага ў вайну, калі служыў у арміі ваенным доктарам. На вайне адрывала рукі і ногі, калечыла твары — там гэта адбывалася штодзень. Але які, вы думаеце, клопат у раненых быў найперш? He жыццё, не аднаўленне функцый арганізма, не. Першнаперпі іх хвалявала, ці зберажэцца іх аблічча. Спачатку я таксама смяяўся з іх. Усё, пра што я гавару, адбьівалася на вайне, дзе нічога не мела цаны, апрача колькасці зорачак у пятліцах і здароўя. Ды аднойчы
адбыўся такі выпадак: адзін салдат, у якога быў моцна тіакалечаны твар, хоць больш вялікіх раненняў не меў, перад самаю выпіскаю са шпіталя нечакана налажыў рукі на сябе. Да гэтага ён быў у стане шоку... I вось з таго часу я стаў уважліва вывучаць аблічча раненых салдатаў... I нарэшце прыйшоў да зусім пэўнага вываду. Да таго сумнага вываду, што сур’ёзнае вонкавае калецтва, асабліва калецтва твару, як пераводны малюнак, адбіваецца душэўнаю траўмаю...
— Напраўду, такія выпадкі, відаць, бываюць... Але, грунтуючыся на тым, што падобных прыкладаў можа быць колькі хочаш, нельга, мне думаецца, разглядаць гэтую з’яву як агульны закон, пакуль не будзе яму дакладнага навуковага абгрунтавання.— У душы маёй раптам паднялося неадольнае раздражненне. He прыйшоў жа я сюды весці гаворку пра тое, што мяне чакае.— Між іншым я яшчэ добра не разабраўся ва ўсім гэтым... Даруйце, нагаварыў, напэўна, усялякага глупства. Зусім без патрэбы адабраў у вас так многа дарагога часу, вінаваты...
— Пачакайце, пачакайце,— I ўпэўнена, са смехам, кажа: — Можа, вы ўспрымеце гэта як прымус, але я хачу сказаць вам, і я цвёрда веру, што не памыляюся... Калі вы ўсё пакінеце так, як яно ёсць, усё жыццё вам давядзецца пражыць у бінце. Вы і цяпер у ім. Гэта якраз і даказвае: вы самі лічыце — няхай лепей бінт, чым тое, што пад ім. Цяпер у памяці вашых знаёмых той ваш твар, які ён быў да калецтва. Але ж час не чакае. Дый памяць паволі згасае. Апрача таго, паяўляюцца ўсё новыя і новыя людзі, якія не ведалі вашага твару. I ўрэшце вас аб’явяць неплацежаздольным даўжніком за тое, што вы не плаціце па вэксалі бінту... I хоць вы будзеце жывы, таварыства пахавае вас.
— Ну, гэта ўжо задужа! Што вы хочаце гэтым сказаць? .
— Людзей з лакалечанымі рукамі ці нагамі мож-
на сустрэць колькі хочаш. Нікога не здзівіць сляпы ці глухі... Але ці бачылі вы хоць калі чалавека без твару? He, напэўна. Вы што, думаеце, усе яны вылечыліся?
— He ведаю. Другія мяне не цікавяць!
Мой голас гучаў ненаўмысна груба. Гэта ўсё роўна што прыйсці на паліцэйскі ўчастак заявіць пра грабеж, а табе там раяць купіць надзейны замок. Але мой субяседнік не склаў зброі.
— На жаль, вы мяне, мабыць, не зусім зразумелі. Твар — гэта ўрэшце яго выраз. А выраз... як бы гэта лепей сказаць... Увогуле, гэта адмысловае ўраўненне, якое абазначае адносіны з другімі людзьмі. Гэта сцяжынка, якая звязвае вас з імі. I калі сцяжынку заваліла, дык нават людзі, якія сяк-так прабраліся па ёй, пройдуць, пэўна ж, міма вашае хаты, як міма пакінутай разваліны.
— Хай сабе. Мне і не трэба, каб без дай прычыны заходзілі.
— Значыць, вы хочаце сказаць, што пойдзеце сваёю дарогаю?
— А што, няможна?
— Нават псіхалогія дзіцяці не можа ігнараваць Taro факту, што чалавек здольны дазнацца, які ён на самай справе, толькі паглядзеўшы на сябе вачыма другога. Вам даводзілася калі-небудзь бачыць выраз твару ў ідыёта ці ў шызафрэніка? Калі своечасова не расчысціць сцяжынку, дык урэшце і забудуць, што яна ёсць.
Каб не быць зусім загнаным у куток, я спрабаваў наўздагад кідацца ў контратаку.
— Ну што ж, гэта правільна. Дапусцім, выраз твару з’яўляецца іменна тым, што вы гаворыце. Але ж вы самі сабе супярэчыце. Чаму, не маючы лепшага, прыкрываючы нейкую частку твару, вы, ліха на яго, лічыце, што аднаўляеце яго выраз?
— He хвалюйцеся. Прашу вас даверыцца мне. Гэта ўжо па маёй спецыяльнасці. Ва ўсякім разе я ўпэўнены, што змагу даць вам нешта лепшае за бінт... Ну што ж, давайце здымем яго? Мне б хацслася зрабіць некалькі фотаздымкаў. 3 іх дапамогаю метадам выключэння ўдасца паслядоўна выбраць найважнейшыя элементы, патрэбныя для аднаўлення выразу твару. А з іх — найменш рухомыя, якія лёгка фіксуюцца...
— Даруйце, але...— Цяпер у мяне ў думках было адно — уцякаць адсюль. Адкінуўшы пачуццё свае годнасці, я пачаў упрошваць: — Аддайце мне лепей во гэты палец. Ці аддасце?
К., здзіўлены, паціраў калена.
— Палец, вось гэты палец?
— Калі нельга палец, добра мне будзе вуха або яшчэ што-небудзь...
— Але ж вы прыйшлі да мяне з-за келоідных рубцоў на твары, праўда ж?
— Ну што ж, прашу прабачыць. Нельга дык нельга...
— Вы не зразумелі мяне, даруйце... Справа ў тым, што я не магу прадаць... Хоць бы таму, што цана непамерна высокая. Бачыце, на кожны асобна даводзіцца рабіць форму з сурмы. Толькі выдаткі на матэрыял дасягаюць пяці-шасці тысяч іен. Гэта паводле самых сціплых падлікаў.
— Ну і добра.
— He разумею, што за думкі ў вас у галаве?
Ён і не павінен разумець... Наша размова нагадвала дзве рэйкі, пракладзеныя без дакладнага разліку, якія разыходзяцца ў розныя бакі. Я дастаў кашалёк і, адлічваючы грошы, бясконца прасіў прабачэння.
Калі, моцна, быццам зброю, сціскаючы ў кішэні штучны палец, я выйшаў на вуліцу, рэзкая мяжа паміж святлом і ценем здалася мне ненатуральнаю, прачэрчанаю чалавечаю рукою. Дзеці, што гулялі ў за-
вулку ў мячык, убачыўшы мяне, пабляднелі і прыціснуліся да плота. У іх былі такія твары, быццам іх падвесілі за вушы прышчэпкамі ад бялізны. Калі б зняў я бінт, у іх бы лыткі затрэсліся. А мне так і карцела ўварвацца ў гэты ландшафт — быццам сышоў бы з рэкламнай паштоўкі. Але мне, чалавеку без твару, нельга было адысці хоць на крок ад свайго бінту. Уяўляючы, як бы я разрэзаў гэты пейзаж, размахваючы штучным пальцам, які ляжаў цяпер у мяне ў кішэні, я ледзь пераварыў агідныя словы К. «пахаваць сябе жывога». Нічога, паглядзім. Калі цяпер мне ўдасца прыкрыць твар нечым такім, што ён не будзе адрознівацца ад сапраўднага, дык які б штучны ні быў ландшафт, ён не здолее ператварыць мяне ў адкінутага, занядбанага...