Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

Жанчына ў пяску | Чужы твар

Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
73.13 МБ
Спачатку я сціпла вырашыў, што маё адкрыццё зусім малое, але паступова хвалі святла, што абкружалі мяне, пачалі мяняць даўжыню, сэрца маё зацеплілася ўсмешкаю, і, каб яе не задзьмула, я засланіў яе далонямі і асцярожна, быццам спускаючыся з гары, пакінуў залу.
Напраўду, гэта не маленькае адкрыццё, калі ўдасца яго рэалізаваць... Узнікне, напэўна, мноства праб-
лем з пункту погляду працэдуры... Безумоўна, узнікне... Але, тым не менш, такім шляхам, можа, удасца ўсё ўладзіць. Я рашуча пайшоў у рэстаран. Без аніякага вагання я ўварваўся ў такую адметную ад залы «Выстаўка масак Но» распаленую атмасферу вялікага рэстарана, які ў сваім на дзве старонкі меню ахоплівае ўсе без выключэння віды апетыту. I не з вялікай смеласці. Надзея, што мільганула, зрабіла, хутчэй, мяне баязліўцам. У сваім імкненні як найхутчэй наладзіць сувязь паміж пісьмом і адрасам, я зрабіўся дзіцем, якое перабягае цемру, заткнуўшы вушы.
I тут перада мною, загароджваючы дарогу, вырас мужчына. Спакой, з якім ён не спяшаючыся — здавалася, ніколі не адарвецца — разглядаў выстаўленую ў вітрыне яду, якраз павінен быў быць уласцівы чалавеку, якога я так настойліва шукаў. Пераканаўшыся, што гады яго падыходзяць і што на твары ў яго няма шрамаў, я адразу вырашыў — хай будзе ён.
Мужчына, адважыўшыся нарэшце, купіў у касе талон на булён з локшынаю, а ўслед за ім і я купіў талоны на каву і бутэрброды. 3 бязвінным выразам твару, ды якога твару — у мяне ж яго не было,— я моўчкі сеў за адзін стол з мужчынам, напроці яго. Відно было па ім, што ён незадаволены, бо былі і яшчэ незанятыя месцы, але ён нічога не сказаў. Маладзенькая афіцыянтка пракалола нашы талоны, прынесла вады і пайшла. Я зняў павязку, заціснуў у зубах цыгарэту і, адчуваючы, што чалавек збянтэжаны, пачаў здалёку.
— Даруйце, я вам не замінаю?..
— He, не. Што вы.
— А вунь дзіця так вытрашчылася на мяне, што зусім забылася пра сваё жаданае марожанае. Чаго добрага, яно падумае, што вы мой прыяцель.
— Ну дык перасядзьце куды-небудзь!
— Ведама, гэта можна. Але перш я хацеў бы папы-
тацца ў вас воеь пра што, проста, без хітрыкаў... Вы не хочаце атрымаць дзесяць тысяч іен? Калі яны вам не патрэбныя, я адразу перайду на другое месца.
На твары ў майго суседа адбілася такая жывая цікавасць, што нават стала шкада яго; не марудзячы, я пачаў цягнуць сетку.
— Просьба не надта вялікая... Рызыкі ніякае, многа часу не зойме — і дзесяць тысяч іен вашы. Ну, як? Будзеце слухаць, ці мне перасесці?..
Мужчына аблізваў кончыкам языка жоўтыя зубы, ніжняе павека ў яго нервова торгалася. Паводле Бланавай класіфікацыі, у яго быў паўнаваты твар з цэнтрам, зрушаным уніз. Увогуле, гэта быў тып твару — я яго забракаваў — чалавека, засяроджанага на сваім унутраным свеце і антаганістычнага навакольнаму. Але мне была важная толькі будова скуры, і таму тып твару не меў істотнага значэння. У адносінах з людзьмі такога тыпу трэба пільна сачыць, каб не параніць іх самалюбства.
Пастскрыптум. 3 усяе сілы адкідаючы твары як мерку на сябе, у адносінах да другіх я лёгка ёю карыстаюся. Падобны. падыход вельмі адвольны? Ведама, адвольны, але ставіцца гэтак да сябе было б дужа вялікаю раскошаю. Самымі злоснымі крытыкамі найчасцей становяцца абяздоленыя.
— Але ж... — Як бы даючы зразумець, што мы можам дамовіцца, калі нават ён і не будзе глядзець мне ў твар, ён сядзеў, закінуўшы рукі за спінку крэсла, няёмка круцячыся, з наўмыснаю ўвагаю глядзеў у бок выхаду да ліфта на дах, дзе дзецям раздавалі гасцінцы — паветраныя шарыкі.— Ну што ж, давайце абмяркуем...
— Вы мяне супакоілі. Добра было б нам пайсці куды-небудзь. Надта ўжо тут афіцыянткі няветлыя. Але спачатку я хачу дамовіцца пра адну дэталь. Я не пытаюся ў вас пра ваш занятак — не пытайцеся і вы.
— Урэшце, ці ёсць такі занятак, пра які варта было б пытацца? Дый калі я не буду нічога ведаць, то потым не давядзецца апраўдвацца перад другімі.
— Калі мы ўсё скончым, я хачу, каб вы пра ўсё забыліся, быццам мы ніколі не сустракаліся.
— Добра. Мяркуючы па пачатку, не такая ў нас размова, каб потым захацелася пра яе ўспамінаць...
— Ну, як сказаць! Вы і цяпер не адважыцеся паглядзець мне проста ў твар. Хіба адно гэта не сведчыць, што вы заінтрыгаваныя? Вам не цярпіцца дазнацца, што ў мяне пад бінтам.
— Глупства!
— Што ж тады? Страх?
— Няма ніякага страху.
— Тады чаму ж вы стараецеся не глядзець на мяне?
— Чаму?.. Мне што, трэба па парадку адказаць на ўсе вашы пытанні? Гэта таксама ўваходзіць у дзесяць тысяч іен?
— He хочаце — не адказвайце. Я ведаю ўсе вашы адказы, нават і не пачуўшы іх. Проста я думаў хоць трохі вызваліць вас ад цяжару...
— Скажыце ж нарэшце, што я павінен рабіць?
Мужчына з незадаволеным выглядам выняў з кішэні ў пінжаку пакамечаны пачак цыгарэт і, адтапырыўшы ніжнюю губу, стаў яго разгладжваць. Але адразу ж шчака, на якой рэзка выступалі мускулы рота, сутаргава заторгалася, як брушка ў насякомага. У яго быў выгляд зацкаванай ахвяры. Але чаму? 3 практыкі я ведаў, што калі маеш справу з дзіцем, яно, падагнанае самай незвычайнай фантазіяй, можа кінуцца ў паніку, але ж перада мною быў дарослы
чалавек. Калегі адводзілі ад мяне вочы, хваравіта адчуваючы сваю перавагу. Іменна ведаючы гэта, я з дапамогаю прынады на дзесяць тысяч іен хацеў вывудзіць псеўдароўнасць. He болей...
— Ну што ж, прыступім да справы.— Я асцярожна, але адначасна знарок рэзкімі выразамі пачаў зандаж.— Дык вось, я падумаў, ці не маглі б вы прадаць мне свой твар?..
Замест адказу ён ланура зірнуў на мяне і з сілаю чыркануў запалкаю. Кончык яе абламаўся і паляцеў з агнём на стол. Ён мітусліва патушыў яго, пстрычкаю збіў на падлогу і, злосна гмыкнуўшы, запаліў другую. Як я і чакаў. Усё гэта прадаўжалася некалькі секунд, але за гэты час ён увесь засяродзіўся, напружыўся, каб пранікнуць у сэнс слоў «прадаць твар».
Тлумачэнняў магло быць колькі хочаш. Пачынаючы з такіх шырока вядомых, як забойства, шантаж, афёра, калі хочуць змяніць сваё аблічча, і канчаючы ўжо зусім фантастычнымі выпадкамі, калі сапраўды займаюцца купляю-продажам твараў... Здагадацца зусім не лёгка. Калі ў яго асталася здольнасць спакойна разважаць, ён павінен адразу ўспомніць дзесяць тысяч іен — гэта вельмі пэўная ўмова. Колькі можна купіць за дзесяць тысяч іен, вядома. Але ці не сама разумна было б, не мучачы сябе здагадкамі, проста папытацца, што я маю на ўвазе? He аставалася ніякага сумнення, што яго прыглушыў мой бінт і ён апынуўся ў няўтульным становішчы чалавека, якога гняце ў сне нейкая незвычайная сафістыка. Увогуле, я нібыта не памыліўся, калі надумаўся пайсці ў рэстаран. I найболей было даспадобы мне тое, што ён, быццам наткнуўшыся на калючую драцяную загароду, зацікавіўся не гэтак тым, што было пад бінтам, як самім бінтам.
У нейкае імгненне — быццам славуты штукар махнуў хусцінкаю — ува мне ўсё ашаламляльна перавяр-
нулася. Як з нябачнай паветранай ямы раптоўна вылятае кажан, так і я стаў раптоўна гвалтаўніком, гатовым усадзіць у горла субяседніку завостраныя іклы.
— Ды што там. Хоць я і гавару пра твар, але гэта ўсяго толькі скура. Хачу замяніць бінт...
Твар у мужчыны затуманіўся яшчэ болей, здавалася, усяго яго паглынула курэнне — ён так старанна складваў губы,— а пра нашу справу ён нібыта зусім забыўся. Спачатку, каб не даць яму запярэчыць, я думаў коратка расказаць пра сапраўднае становішча рэчаў, але цяпер гэта ўжо было непатрэбна. Пад бінтам я міжволі выціснуў горкую ўсмешку, якое ніхто не бачыў. Спагнаць сваю злосць — найлепшы спосаб зберагчы здароўе.
— He, не, не трывожцеся. Я не збіраюся здзіраць з вас скуру. Адно, што мне трэба,— гэта малюнак яе паверхні. Маршчыны, поры, лініі скуры... Увогуле, мне трэба, каб вы мне далі перанесці на форму ўсё, што дае магчымасць адчуць скуру.
— Ах, форма...
Мужчына з палёгкаю ўздыхнуў, напружанне спала, у яго захадзіў кадык, і ён дробненька заківаў, але да канца яго боязь усё ж не рассеялася. Было ясна, што яго непакоіць. Што я збіраюся нечага натварыць, надзеўшы на сябе такі самы твар, як у яго,— вось гэта не магло не хваляваць мужчыну. Замест таго каб адразу развеяць яго сумненні, я ўвесь час, пакуль глытаў прынесеную яду, рабіў яму дробныя гадасці, яшчэ болей развярэджваючы яго душу. Да яго самога нянавісці ў мяне не было. Проста хацеў, мабыць, адпомсціць за тое, што мне даводзіцца дамаўляцца з ім пра твар.
Безумоўна, калі б толькі мяне не мучылі гэтыя п'яўкі, у бінце таксама было сваё хараство, і выкінуць яго было не так лёгка. Я лічу, напрыклад, што найболей выразна сапраўдны сэнс твару выяўляецца Ta-
ды, калі ён у бінце,— эфект маскі. Маска — гэта злосная гульня, у якой тое, чаго чакаеш ад маскі, і тое, што бачыш, мяняюцца месцамі. Увогуле, гэта можна лічыць адным з спосабаў схавацца ад людзей,— сціраючы твар, сціраюць і душу. Мабыць, іменна таму ў даўнія часы каты, манахі-адступнікі, інквізітары, жрацы, свяшчэннікі тайных ордэнаў ну і, нарэшце, разбойнікі не маглі абысціся без маскі, яна была ім выключна патрэбная. Маска мела не толькі негатыўнае прызначэнне — проста схаваць твар, але, бясспрэчна, і намнога большую пазітыўную мэту — схаваўшы аблічча чалавека, разарваць сувязь паміж тварам і сэрцам, вызваліць ад духоўных повязяў, якія яднаюць яго з людзьмі. Возьмем прасцейшы прыклад — сюды добра кладзецца псіхалогія піжона, які любіць фарсіць у цёмных акулярах, нават калі няма патрэбы іх надзяваць. Але ж калі вызваліць сябе ад усіх духоўных повязяў і займець бязмежную свабоду, дык лёгка можна стаць бязмежна жорсткім.
Па сутнасці, мне ўжо даводзілася задумвацца пра выкарыстанне бінту як маскі. Упершыню гэта адбылося да таго выпадку з малюнкам Клее. Я з гонарам параўноўваў сябе з чалавекам-невідзімкай, які бачыць усіх, а яго ніхто не бачыць. Потым — калі я быў на прыёме ў пана К., які вырабляе штучныя органы, К. усяляк падкрэсліваў наркатычны характар маскі і сур’ёзна папярэджваў мяне, што ўрэшце я зраблюся наркаманам, які не ўяўляе жыцця без бінту. Можна, значыць, лічыць, што цяпер гэта адбылося трэці раз... Прайшло ж болей за паўгода — хіба ж можна, каб я круціўся на тым самым месцы? He, усё ж ёсць розніца. Спачатку было звычайнае выхвалянне, потым мяне папярэдзіў чужы чалавек, і, нарэшце, цяпер упершыню напраўду пакаштаваў я патаемнай спакусы быць чалавекам у масцы. Мая думка рухалася як быццам па спіралі. Я, праўда, у глыбіні душы сумняваўся: