Запісы 31
Памер: 435с.
Мінск, Нью Йорк 2008
Скрыня са „Зборнікам песыіяў Беларускага жаўнера“ (1975)
Зьмяшчае 22 асобнікі кніг, а таксама тэчку з часопісам „Беларуская праўда“.
Скрыня „Беларускія харавыя ноты“ (1970-я), скрыня „Беларуская школа“, дзе захоўваюцца перавы дадзеныя ў 1961 г. кнігі Кастуся Езавітава „Беларуская школа“.
Асобна захоўваюцца капэрта ,ДрхіўУ. Лазарэвіча“, дзе ўтрымліваюцца некалькі лістоў ад Юркі Віцьбіча й Радаслава Астроўскага, асабістыя дакумэнты, капэрта з пэрсанальнымі дакумэнтамі актывіста парафіі ў Саўт-Рывэры Аляксандра Банкета.
Архівы
Натальля Гардзіенка
Менск
АРХІВЫ БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ Й МУЗЭЮ ІМЯ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ Ў ЛЁНДАНЕ
Зьбіраньне рукапісных дакумэнтаўу Беларускую бібліятэку ў Лёндане пачалося ад самага пачатку яе існаваньня яшчэ ў адным з пакояў Марыян-Хаўзу. Ужо ў 1949 г. заснавальніку збору беларусікі а. Чаславу Сіповічу грамадзкі дзеяч Вацлаў Пануцэвіч перадаў зь Нямеччыны архівы беларускіх скаўтаў. Так быў, фактычна, пакладзены пачатак калекцыі дакумэнтаў беларускіх паваенных арганізацыяў на эміграцыі. У хуткім часе дадаліся паперы суполак, што мелі сваёй сядзібай МарыянХаўз: Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё", Беларускага акадэміцкага каталіцкага аб’еднаньня „Рунь“, а таксама іншых брытанскіх, а пазьней і замежных арганізацыяў. У выніку, у бібліятэцы апынулася значная колькасьць архіваў беларускіх грамадаў з Аўстраліі, Аргентыны, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Францыі.
Ідэя зьбіраньня побач з друкаванымі выданьнямі недрукаваных была закладзеная і ў самім першапачатковым назове ўстановы. У адмысловай абвестцы, змешчанай у газэце „Бацькаўшчына" ў 1955 г., а. Часлаў Сіповіч паведамляў: „У Marian House у Лёндане пры Беларускай Каталіцкай Midi ёсьць запачаткаваны Агульны БеларускіАрхіў, БеларускіМузэй іБеларуская Бібліятэка. Да ўсіх суродзічаў шчырая просьба прысылаць у Marian House (Holden Avenue, London, №і2)усё moe, што ёсьць вартым захаваньня“1. Падобныя заклікі, а таксама актыўная прапагандысцкая дзейнасьць заснавальнікаў бібліятэкі спрыялі папаўненьню сховішчаў ня толькі дакумэнтамі арганізацыяў, але й прыватнымі архівамі.
Па іроніі лёсу адным зь першых асабістых збораў дакумэнтаў, што зьявіліся ў Скарынаўцы, быў архіў расейскага арыстакрата князя Георгія Паўлавіча Бэнігсэна (пам. 1962). Эмігрант з Расеі часу рэвалюцыі, ён
1 Сіповіч Ч., а. Абвестка // Бацькаўшчына. №9 (239). 1955.
некаторы час жыў у Лёндане, дзе стаў адным з заснавальнікаў Таварыства Яна Златавуснага, якое займалася пашырэньнем ведаў пра ўсходняе хрысьціянства сярод ангельцаў. Хутка па сваім прыезьдзе ў Брытанію а. ЧаслаўСіповіч пазнаёміўся з Бэнігсэнам, які празь некаторы час у зьвязку з ад’ездам у ЗШ А перадаў беларускаму сьвятару на захаваньне свае лёнданскія архівы.
Надалей прыватныя рукапісныя фонды бібліятэкі пашыраліся найперш за кошт папераў каталіцкіх сьвятароў: а. Лява Гарошкі, а. Язэпа Гэрмановіча, а. Тамаша Падзявы, а. Пётры Татарыновіча ды іншых. Уласны архіў пакінуў тут і сам уладыка Часлаў Сіповіч. Праўда, па яго сьмерці на гэтыя дакумэнты прэтэндавалі польскія марыяне, аднак доўтачасовы кіраўнік бібліятэкі а. Аляксандар Надсан здолеў захаваць паперы Часлава Сіповіча. Гэтыя дакумэнты займаюць асобную шафу й складаюцца з багатага ліставаньня на розных мовах, папераў зь дзейнасьці Беларускай каталіцкай місіі бізантыйска-славянскага абраду ў Лёндане ды іншых цікавых дакумэнтаў.
Прыватныя архівы перадавалі ў бібліятэку й іншыя беларускія дзеячы на эміграцыі. Тут ёсьць паперы Кастуся Акулы, Уладзімера Сядуры, Аўгена Протаса, Юр’я Попкі, Юркі Віцьбіча й г. д. Найболыпы паводде памеру пасьля архіву ўладыкі Часлава Сіповіча — збор дакумэнтаў Міколы Шчаглова-Куліковіча, што перадала ў бібліятэку пасьля ягонай сьмерці ўдава.
Унікальная калекцыя рукапісных дакумэнтаў бібліятэкі не вычэрпваецца паваеннымі эміграцыйнымі архіўнымі зборамі. Асабліва пасьля пераезду ўстановы ва ўласны будынак у 1970 г. пачалося актыўнае зьбіраньне старажытных беларускіх рукапісаў. Пераважная большасьць іх была набытая адмыслова для бібліятэкі. У выніку, сёньня тут захоўваюцца некалькі дзясяткаў дакумэнтаў XV—XVII стст. Сярод лацінскамоўных і польскамоўных тэкстаў найвялікшую цікавасьць выклікае арыгінальны рукапіс архіярэйскай літургіі сьв. Яна Хрызастома на царкоўнаславянскай мове з паралельным лацінскім перакладам, напісаны беларускім скорапісам. Тэкст датуецца XVII ст. і паўстаўу вуніяцкім асяродзьдзі2. Вялікую каштоўнасьць мае рукапіс беларускіх тата-
2 Тэкст быў факсымільна выдадзены біскупам Чаславам Сіповічам: The Pontifical Liturgy of Saint John Chrysostom: A manuscript of the 17th century in the Slavonic text and Latin translation / Edited with explanatory liturgical notes by Ceslaus Sipovic. London: The Francis Skaryna Byelorussian Library and Museum, 1978. — 205 p.
Архівы Беларускай бібліятэкі й музэю імя Францішка Скарыны... раў „Тэфсір“, або Каран у арабскай мове, з паралельнымі перакладамі на беларускую й польскую, запісанымі арабскім пісьмом. Тэкст паходзіць з 1725 г. і належыць Багдану ібн-Шэвбану Асановічу. Сам рукапіс перахоўваўся ў апошняга менскага імама Смайкевіча, які ў часе Другой сусьветнай вайны ўцёк і чые дзеці апынуліся ў Вялікабрытаніі ды перадалі ў бібліятэку гэты рарытэт.
Значную частку „даваеннай" архіўнай калекцыі (каля іооо адзінак захаваньня) складаюць дакумэнты Пінскага духоўнага праўленьня Менскай праваслаўнай дыяцэзіі канца XVIII — сярэдзіны XIX стст. Гэтыя паперы захоўваліся ў Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў у Рыме, адкуль а. Часлаў Сіповіч перавез іх у Лёндан. Акрамя іх, у бібліятэцы ёсьць шмат дакумэнтаў каталіцкага й праваслаўнага паходжаньня больш позьняга часу, што ўяўляюць цікавасьць для дасьледнікаў рэлігійнай гісторыі Беларусі.
Асобную групу матэрыялаў складаюць дакумэнты з архіваў Рады БНР. Сярод іх рукапісная праца Васіля Захаркі „Галоўныя моманты беларускага руху“3, а таксама некалькі арыгінальных лістоў „даваенных“ дзеячаў БНР.
Важнае месца ў калекцыі займаюць аўтографы беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў, у тым ліку рукапісы твораў Янкі Купалы (напрыклад, паэмы „Курган") і Якуба Коласа. Гэтыя рукапісы выстаўленыя ў музэйнай экспазыцыі. Ёсьць таксама аўтографы Ларысы Геніюш, Алеся Салаўя, Хведара Ільляшэвіча.
На жаль, архіўныя зборы бібліятэкі й музэю на сёньня не ўпарадкаваныя, ня ўлічаныя ды дакладна не апісаныя. Шмат якія архівы застаюцца ў тым самым выглядзе, у якім яны былі перададзеныя на захаваньне. Гэта ў значнай ступені ўскладняе працу зь імі.
Каб хаця крыху выправіць становішча, мы прапануем тут прыблізнае й вельмі агульнае апісаньне тых паваенных эміграцыйных матэрыялаў, што захоўваюцца сёньня ў Скарынаўцы. Асноўнымі элемэнтамі вопісу зьяўляюцца скрыні й тэчкі з дакумэнтамі, якія можна досыць умоўна падзяліць на некалькі групаў: тэматычныя зборы, архівы арганізацыяў і архівы прыватных асобаў. Прычым у тэматычных скрынях таксама прысутнічаюць дзьве апошнія катэгорыі матэрыялаў.
На жаль,'ня ўсе калекцыі ўдалося апісаць у аднолькавай ступені. Найбольшыя архівы: уладыкі Часлава Сіповіча, Міколы ШчагловаКуліковіча й Сакрата Яновіча — засталіся па-за нашай увагай. Аднак спадзяемся, што нават такое абагуленае апісаньне эміграцыйных збо-
3 Выдрукаванае ў: Запісы БІНІМ. №24. Нью-Ёрк, 1999. С. 5—87.
раў Беларускай бібліятэкі й музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане дасьць дасьледнікам уяўленьне пра тыя каштоўныя матэрыялы, якія тут утрымліваюцца, і справакуе новую цікавасьць да яе архіўных сховішчаў, а таксама да працы ў іх упарадкаваньні.
Тэматычныя зборы
Скрыня „БАПЦ“
Утрымлівае фрагмэнтарныя матэрыялы да гісторыі дзейнасьці БАІІЦ на эміграцыі:
1. Капэрта з фатакопіямі лістоў уладыкі Васіля i960 г.
2. Тэчка бяз назвы з разнастайнымі друкаванымі, машынапіснымі й рукапіснымі матэрыяламі зь дзейнасьці БАПЦ на эміграцыі.
3. Тэчка „Праваслаўная царква БАПЦ пасьля 1942 г. да сёньня“. Друкаваныя матэрыялы й карэспандэнцыя беларускіх царкоўных ды сьвецкіх дзеячаў у царкоўных справах.
4. Скрынка I: ,Архіпастырскае пасланьне япіскапаў БПЦ да Духавенства й веруючых праваслаўных беларусаў на эміграцыі 25.12.1949“; „Лісток" і „Лістоўкі" Ааяксандра Асіповіча-Асіпчыка.
5. Скрынка II: Аляксандар Асіповіч-Асіпчык „Цудатворны абраз Жыровіцкай Божай маці й Жыровіцкі манастыр (гістарычны нарыс)“ ды некаторыя іншыя матэрыялы.
6. Тэчка „Лісты Я. Д. Архіяпіскапа Васіля Тамашчыка". Карэспандэнцыя розных гадоў.
Скрыня „Беларускія скаўты“
Дакумэнты скаўцкіх арганізацыяў, перададзеныя ў бібліятэку зь Нямеччыны Вацлавам Пануцэвічам каля 1949 г.
1. Брашуры: „Асновы скаўцкай мэтодьГ, „Канспэкт да дзесяці заняткаў для ваўчанят (апр. Мгр. Шпак), В. Пануцэвіч „Вытычныя для кіраўнікоў скаўтаў".
•2. Ліставаньне ў скаўцкіх справах у лягерах Нямеччыны Згуртаваньня крывіцкіх скаўтаў на Чужыне (1947—1949) і Згуртаваньня беларускіх скаўтаў на чужыне (некалькі тэчак).
3. Тэчка „Зэедорф-Гановер (1946—1949)“.
4. Тэчка „Французская зона: Saulgau—Weingarten—TubingenRavensburg— Dettingen (1946—1949)“.
5. Тэчка „ЗБСЧ-скаўткі (1946—1949)“.
6. Тэчка „Віндышбэргердорф (1946—1949)“.
7. Тэчка „Міхельсдорф (1946—1949)“.
8. Тэчка „Штандар „Баварыя" (1946—1949)“.
9. Тэчка „Mainleus-Gibbelstadt (1947—1949)“.
10. Тэчка „Загады Гал. Кір. 1946“.
11. Тэчка „Ватэнштэт. Агульная карэспандэнцыя 1946—1949“.
12. Тэчка „Іншыя лягеры".
13. Тэчка „Зьвяз Маервік 1948—1949“.
14. Тэчка з рэпартажам з Гамбурскага зьлёту й матэрыяламі з скаўцкіх зьвязаў Аўстрыі (Куфштайн, Рыд і інш) 1948—1949.
15. Тэчка „Зьвяз Госляр (1946—1949)“.
16. Тэчка са скаўцкімі інструкцыямі, рэгулямінамі, песьнямі й іншымі матэрыяламі 1945—1949.
17. Тэчка „Ватэнштэт 1945—1949“.
18. Тэчка „Агульная карэспандэнцыя (1946—1949)“.
19. Тэчка „Школьніцтва. Ватэнштэт".
20. Тэчка „6-ты сьцяг Мітэнвальду". (Паводле аднаго з дакумэнтаў, асабовы склад ЗБСЧ быў 945 чал. (1947 г.).)
21. Тэчка „Остэргофэн (2-гі сьцягЗБСЧ) 1946—1949“.
22. Тэчка „Мітэнвальд 1947—1949“.
23. Тэчка „Скаўты-студэнты. Марбург 1947—1949“.
24. Тэчка „Скаўты-студэнты. Рэгенсбург (1946—1949)“.
25. Тэчка „Скаўты-студэнты. Мюнхен (1946—1949)“.
26. Асобныя паперы міжнароднага скаўтыніу ў Нямеччыне й Аўстрыі.