Запісы 31
Памер: 435с.
Мінск, Нью Йорк 2008
На эміграцыі некаторыя дзеячы ўваходзілі адразу ў некалькі арганізацыяў. Так, архіў Уладзімера Пелясы ўтрымлівае дакумэнты БЦР, Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, арганізацыі „Амэрыканскія прыхільнікі БЦР“ і г. д. Тое ж і што да папераў Анатоля Плескачэўскага: у ягоным архіве таксама захоўваюцца дакумэнты арганізацыі „Амэрыканскія прыхільнікі БЦР“, БККА, а таксама амэрыканскай філіі Антыбальшавіцкага блёку народаў. Дадатковыя зьвесткі пра дзейнасьць БЦР на чужыне, раскол у беларускай эміграцыі можна адшу-
каць і ў скрыні з паперамі Юр’я Сабалеўскага. Праўда, архіў гэтага дзеяча збольшага адлюстроўвае паваенны пэрыяд ягонага жыцьця. Дакумэнтаў жа зь дзейнасьці ў міжваеннай Заходняй Беларусі ды ў час нямецкай акупацыі амаль няма.
Вялікую каштоўнасьць уяўляе й скрыня, дзе захоўваюцца дакумэнты, кнігі, часопісы, што датычаць беларускага скаўтынгу ў Нямеччыне. Праўдападобна, што гэтыя паперы яшчэ пры сваім жыцьці перадаў у Саўт-Рывэр грамадзкі дзеяч і выдавец Уладзімер Пеляса. Гэта ня толькі ўнутраная дакумэнтацыя, але й самаробныя часопісы, кнігі, рэгуляміны, што вырабляла беларуская моладзь.
Саўт-Рывэрскі асяродак займаўся шырокай выдавецкай дзейнасьцю, таму ў архівах тут захоўваюцца кнігі, выдадзеныя або ў Саўт-Рывэры, або пры падтрымцы мясцовых энтузіястаў: гэта і „Успаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу“ Пятра Палягошкі, і „Сьпеўнік беларускага жаўнера", і некалькі соцень асобнікаў ангельскамоўнай кнігі Івана Касяка „Беларусь: гістарычны нарыс". Захоўваюцца таксама падшыўкі газэтаў „Незалежная Беларусь", „Барацьба", часопісу „Беларуская думка“ ды гадавікі менскага „Голасу радзімьГ. На адмысловую ўвагі заслугоўваюць і скрыпты для радыё „Свабода“ Юркі Віцьбіча, а таксама альбомы Віленскай беларускай гімназіі, якія ўласнаручна рабіў Мікалай Мінкевіч — навучэнец гэтай гімназіі.
Трэба адзначыць, што зьбіраньне архіваў у Саўт-Рывэры так і засталося грамадзкай ініцыятывай. Часта пасьля перадаваньня сваякамі ці калегамі тых ці іншых папераў імі далей ніхто не апекаваўся. Большасьць дакумэнтаў не разабраныя і неадсартаваныя. Выключэньне складаюць зборы Уладзімера Пелясы, бо сам аўтар вельмі акуратна падыходзіў да вядзеньня свайго архіву, сартаваў паперы й складаў іх у храналягічным парадку. У любым выпадку, упарадкаваньне й дакладнае апісаньне збораў, а таксама арганізацыя належных умоваў для захаваньня папераў — сёньня надзвычай актуальная праблема.
Пададзенае тут прыблізнае апісаньне матэрыялаў саўт-рывэрскага архіву мае на мэце справакаваць інтарэс да гэтых збораў і паспрыяць іх больш шырокаму выкарыстаньню ды належнай апрацоўцы ў будучыні.
Скрыня „Радаслаў Астроўскі“ (скрыня №1)
1. Тэчка „17-ы пленум БЦР (1976)“: запрашэньні на пленум; матэрыялы, што тычацца 15-га Пленуму БЦР (1957) ды інш.; дэкрэт аб пры-
значэньні Нікандра Мядзейкі віцэ-прэзыдэнтам БЦР (15.06.1976); ліставаньне Нікандра Мядзейкі; мандаты дэлегатаў 17-га Пленуму.
2. Тэчка „15-ы пленум БЦР“: выцінкі з газэтаўна розныя міжнародныя тэмы.
3. Тэчка „Бюлетэнь БЦР. XV пленум БЦР“ (30.XI.1957): рэзалюцыі 15-га Пленуму, справаздача старшыні 15-га Пленуму БЦР А. Арэхвы; надзённая дакумэнтацыя.
4. Тэчка „17-ы пленум БЦР“: запрашэньні на 18-ты Пленум; мандаты дэлегатаў, віншаваньні ад БККА Радаславу Астроўскаму, лісты прадстаўніка БЦР на Вялікабрытанію Кастуся Глінскага да Радаслава Астроўскага, лісты й заклікі Радаслава Астроўскага; віншаваньні.
5. Тэчка „Ордэны Беларускага вызвольнага фронту і БЦР (Н. Мядзейкі)“: мандат дэлегата Другога Ўсебеларускага кангрэсу Мікалая Мінкевіча, дакумэнты Беларускага вызвольнага фронту; лісты да Нікандра Мядзейкі й Янкі Шымчыка, Радаслава Астроўскага; праекты мэдалёў БЦР (аўтарства Нікандра Мядзейкі).
6. Тэчка „Віктар Астроўскі11: Статут Беларускага вызвольнага фронту; артыкулы Віктара Астроўскага „Беларускі голас правакатараў“ (на беларускай і ангельскай мовах); дакумэнты, што тычацца дзейнасьці арганізацыі „Антыбалыпавіцкі блёк народаў".
7. Тэчка з машынапісам „Справаздача пасяджэньня польскага сейму 10.12.1926“.
8. Тэчка з артыкуламі пра беларускую эміграцыю з газэтаў „Новое русское слово“ (Нью-Ёрк) і „Голас Радзімы“ (Менск).
9. Тэчка з паасобнымі нумарамі выданьняў „Наш сьцяг“, „Беларускі голас“ (Вільня, 1942—1944) і „Баранавіцкая газэта“ (1942—1944).
ю. Тэчка „Копіі інтэрпэляцыяў беларускіх паслоўу Польскім сойме“. Зьмяшчаюцца таксама дакумэнты, што тычацца дзейнасьці Антыбальшавіцкага блёку народаў, артыкул Лява Акіншэвіча пра ўкраінскага гісторыка Міхаіла Грушэўскага.
11. Тэчка „БККА: запросіны на VII Кангрэс“ (1976).
12. Тэчка „Прэзыдэнт БЦР“: дакумэнты, перапіска Радаслава Астроўскага, лісты сябрам прэзыдыюму Аляксандру Русаку, Аркадзю Арэхву.
13. Тэчка „Розная карэспандэнцыя": ліставаньне зь Яўхімам Кіпелем, Аркадзем Арэхвам, Юр’ем Сабалеўскім, Янкам Шымчыкам.
14. Тэчка „Хрысьціянскае аб’еднаньне беларускіх работнікау': некалькі дакумэнтаў, прысьвечаных дзейнасьці гэтай арганізацыі беларусаў у Вялікабрытаніі.
15. Тэчка „Розная перапіска малога значаньня": прыватныя лісты, адозвы, запрашэньні.
16. Тэчка з дакумэнтамі, што датычаць дзейнасьці Беларускага вызвольнага руху, 13-га Пленуму БЦР.
Скрыня „Радаслаў Астроўскі“ (скрыпя №2)
Зьмяшчае 14 тэчак, падтэчак і капэртаў, дзе знаходзяцца: перапіска з Аркадзем Арэхвам, Аляксандрам Русаком, Дзьмітрыем Касмовічам, Нікандрам Мядзейкам; статут Кангрэсу беларусаў Амэрыкі, карэспандэнцыя Віктара Астроўскага, брашуры „Здрада“ М. Зьніча (Антона Ддамовіча), ,Д што далей“ Міколы Шылы, Статут Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Асобная тэчка „Юры Попка“ зьмяшчае ліставаньне зь Віктарам Астроўскім.
Тэчка .Дркадзь Арэхва“ ўтрымлівае перапіску зь Дзымітрыем Касмовічам і Радаславам Астроўскім за 1957—1958 гг.
Скрьшя „Радаслаў Астроўскі“ (скрыня №3)
Зьмяшчае ліставаньне за 1957 г. Аркадзя Арэхвы — у той час старшыні Выканаўчага органу БЦР — з Радаславам Астроўскім, Яўхімам Кіпелем, Сяргеем Розмыслам, Вячаславам Селях-Качанскім; а таксама ўспаміны Юр’я Сабалеўскага пра Беларускую сялянска-работніцкую грамаду (друкаваліся ў лёнданскім часопісе ,Дб’еднаньне“ ў I пал. 1960-х); карты Віктара Астроўскага, ягонае ліставаньне; асобную тэчку матэрыялаў да гісторыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі; выцінкі з савецкіх газэтаў (напр. „Голас РадзімьГ) з артыкуламі пра дзейнасьць падчас нямецкай акупацыі Дзьмітрыя Касмовіча; дакумэнты Беларускага вызвольнага руху, Беларускага вызвольнага фронту; выцінкі з газэты „Беларускі голас“ (Таронта).
Скрыня ,Дрхіў БЦР“
Утрымлівае карэспандэнцыю Аляксандра Русака з Чаславам Найдзюком, Уладыславам Рыжым-Рыскім; перапіску Радаслава Астроўскага з Іванам Касяком, дакумэнты БЦР за 1949—1953 гг., 1957 г., 1953— 1990-я гг., азначэньні ахвяраваньняў на Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва, выцінкі з газэтаў, карэспандэнцыя за 1951—1954 гг., тэчкі „Дэлегатура БЦР у Англіі“, „Дэлегатура БЦР у Канадзе“.
Дзьве скрыні „Юры Попка“
Утрымліваюць ліставаньне з Радаславам Астроўскім, Янкам Золакам, Міколам Шчорсам, Сяргеем Грамыкам, Яўхімам Кіпелем, Людвікам Галубовічам.
Скрыня „Юры Сабалеўскі"
Утрымлівае ліставаньне з Радаславам Астроўскім, Аляксандрам Русаком, Дзьмітрыем Касмовічам, Палікарпам Маньковым, Барысом Суравым; дакумэнты 12-га й 13-га Пленумаў БЦР, пачак „Пратакол XIII пленуму БЦР“; тэчкі з дакумэнтацыяй Камітэту незалежнай Беларусі: лісты, звароты, мэмарандумы, перапіска.
Скрыня ,Дрхіў грамадзкага дзеяча Анатоля Плескачэўскага"
Зьмяшчае тэчкі з матэрыяламі што да дзейнасьці Камітэту незалежнай Беларусі, Антыбальшавіцкага блёку народаў, Беларускага вызвольнага руху.
Скрыня „Архіў Уладзімера Пелясы“
Складаецца з дакумэнтаў адносна дзейнасьці БККА (1956—1994) і Антыбальшавіцкага блёку народаў.
Скрыня „Архіў БЦР. Мядзейка"
Утрымлівае ліставаньне зь Міхасём Зуём, Дзьмітрыем Касмовічам, Кастусём Глінскім, Іванам Касяком, Янам Пятроўскім, Віталём Цярпіцкім, Чаславам Найдзюком, Юр’ем Попкам, Пятром Нягодам; тэчку з паперамі пра дзейнасьць Сусьветнай антыкамуністычнай лігі й БЦР; дакумэнты, што тычацца царкоўнага жыцьця парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, бухгальтарскія паперы, асобную тэчку з дакумэнтамі адносна намінацыі і ўзнагародаў мэдалямі БЦР.
Скрыня „Скаўты“
Зьмяшчае паперы (у тым ліку арганізацыйныя), рэгуляміны, дакумэнты, перапіску, прысьвечаныя беларускаму скаўтынгуўІІ пал. 1940-ху Нямеччыне, кнігі ўліку, сьпісы скаўтаў (напр. зьвязу „Гарц“ 1-га сьцяга ў Ватэнштэце), часопіс „Напагатове".
Скрыня „Царкоўныя [справы]“
Зьмяшчае матэрыялы, прысьвечаныя парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, беларускаму адпачынкаваму цэнтру „Белэр-Менск“, царкве сьв. Юр’я ўЧыкага.
Скрыня „Розныя часопісы“
Зьмяшчае паасобныя эміграцыйныя часопісы: „Божым шляхам" (Парыж—Лёндан), „Дакумэнты і факты" (ЗША), „Сакавік“ (Нямеччына), „Беларускае слова ў Амэрыцы", „Барацьба" (Нямеччына), „Уздым“ (Кліўлэнд), „Вехі“ (Нямеччына), „Беларускі патрыёт" (Онэйда, ЗША), „Патрыёт“ (Вялікабрытанія), „Новае жыцьцё" (Аўстралія), „На варце“ (Аўстралія), „Сялянскі кліч“ (ЗША), „Зьвіняць званы сьвятой Сафіі“ (Нямеччына), „Праваслаўны беларус" (ЗША), „Рух“ (Нямеччына), „Летапіс беларускай эміграцыі" ды інш., а таксама тэчку з кнігамі ,А што далей“ Міколы Шылы, „Хто такія крывічы“, паасобнымі нумарамі часопісу „Моладзь“ (Францыя), газэты „Беларуская воля“ (Нямеччына).
Скрыня „Розныя часопісы №2“
Утрымлівае паасобныя нумары часопісаў „Беларускі сьвет“, „Навіны зь Беларусі: агляд савецкага друку“, „Веча“, „Барацьба“, „На варце“, „Наш сьцяг“, „Царкоўны сьветач“, „Дзяцел“, „Беларуская моладзь“, „Беларускі каталік".
Скрыня „Беларускія часопісы“
Зьмяшчае паасобныя нумары часопісаў „Барацьба", „Беларускае слова ў Амэрыцы", „Сакавік", Бюлетэнь ЗБАДК у Нью-Ёрку, „Уздым“, „Наш сьцяг“, „Вехі“.
Ёсьць таксама скрыні „Беларускія газэты й выданьні на эміграцыі", скрыня з часопісам „Аб’еднаньне", з часопісам „Інфармацыйны бюлетэнь БЦР „Жыве Беларусь". Асобна захоўваюцца скрыня з асобнікамі кнігі Пятра Палягошкі „Ўспаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу“ (Нью-Ёрк, 1968), скрыня з „Памятнай кнігай: 1950—1975Гісторыя царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у СаўтРывэры"