Запісы 31
Памер: 435с.
Мінск, Нью Йорк 2008
24 лістапада — y Кракаве (Польшча) адбылася прэзэнтацыя кнігі Вітаўта й Зоры Кіпеляў Belarusian Publishing in the West. A Bibliography (Warszawa—New York, 2006. — 84ip. Рэдактары Юры Гарбінскі й Лявон Юрэвіч). У прэзэнтацыі бралі ўдзел госьці зь Беларусі, Нямеччыны, Ангельшчыны. 3 ЗША ў Кракаў прыехалі Вітаўт і Алеся Кіпелі.
25 лісгапада — у Варшаве прайшла ўрачыстая акадэмія, прысьвечаная 50-годзьдзю дзейнасьці катэдры беларусістыкі пры Варшаўскім унівэрсытэце. 3 ЗША ў імпрэзе бралі ўдзел спн. Алеся Кіпель і д-р Вітаўт Кіпель.
У праграме дзейнасьці БІНіМу ў гэтым годзе былі апрацаваныя й выдрукаваныя наступныя кнігі: Vitaut Kipel, Zora Kipel „Belarisan Publishing in the West. A Bibliography"; Лявон Юрэвіч „Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“; „Каханы горад“ — зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы ўкладаньня Лявона Юрэвіча.
2007
18 студзеня — у Калюмбійскім унівэрсытэце ў Нью-Ёрку спн. Алена Матусевіч (Менск) чытала даклад аб стане радыётрансьляцыі ў Беларусі ды пэрспэктывах увядзеньня новых тэхналёгіяў.
Студзень — паводле праграмы Амэрыканскага Інфармацыйнага Агенства ЗША наведала група бібліятэкараў з цэнтральных і раённых бібліятэк Беларусі. 25 студзеня адбылася сустрэча ды абмен думкамі паміж бібліятэкарамі-беларусістам Нью-Ёрскай публічнай бібліятэкі Эдвардам Касінцом, Вітаўтам Кіпелем і Лявонам Юрэвічам і кіраўнікамі бібліятэк з Маладзечна, Пінску, Бабруйску, Віцебску й Менску.
Сакавік — на Міжнародным кангрэсе дасьледнікаў і прафэсараў русістыкі ў Маскве д-р Аліцыя Барута-Садкоўская з унівэрсытэту Паўночнае Аёвы (ЗША) спавяшчала даклад на тэму навучаньня славістыцы ды расейскай мове.
Травень — у Нью-Ёрку адбыўся паказ сэрыі фільмаў, прысьвечаных дзейнасьці апазыцыі ў Беларусі. Перад пачаткам фільмаў былі прачытаныя даклады аб мінулым і сучасным Беларусі. Пераважна гутаркі вялі прадстаўнікі Хэльсынскіх груповак і БІНіМу.
1О чэрвеня — у Саўг-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША) беларуская й амэрыканская грамадзкасьць урачыста адзначыла 8о-я ўгодкі дырэктара БІНіМу д-ра Вітаўта Кіпеля. На сьвяце прамаўлялі д-р Янка Запруднік, Івонка Сурвіла, Лявон Юрэвіч, Антон Шукелойць, праф. Томас Бэрд, Сяржук Сокалаў-Воюш ды іншыя.
Чэрвень—ліпень — стыпэндыятка фонду сэнатара Фулбрайта спн. Натальля Звонак, праф. Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, правяла сэрыю інтэрвію з амэрыканцамі беларускага паходжаньня. 1 ліпеня праф. Звонак мела шырокую сустрэчу з маладымі амэрыканцамі-беларусамі ў горадзе Лоўрэнсвіл (штат НьюДжэрзі), для глыбейшага асэнсаваньня беларускага элемэнту ў амэрыканскай культуры.
У праграме дзейнасьці БІНіМу ў гэтым годзе былі апрацаваныя й выдрукаваныя наступныя кнігі: Барыс Рагуля „Беларускае студэнцтва на чужыне“ (другое выданьне); зборнік рэлігійнае тэматыкі ,Адзін Госпад, Адна Вера, Адзін Хрост“ укладаньня Андрэя Любіча; „Урачыстасьць у садзе“ — зборнік драматургіі беларускай эміграцыі ўкладаньня Ванкарэма Нікіфаровіча.
Вітаўт Кіпель
Д-р праф. Уладзімер Ванцэвіч
Мы радыя вітаць у ліку новых сяброў Беларускага інстытуту навукі й мастацтва д-ра Ўладзімера Ванцэвіча, прафэсара Лорэнскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту (Lawrence Technological University'), што ў штаце Мічыган.
Уладзімер Ванцэвіч скончыў у 1977 г. выдатнікам Беларускі політэхнічны інстытут пасля чаго, адразу ж пачаў працаваць інжынэрам. У1981 г. атрымаў ступень кандыдата, а ў 1992 г. — доктара тэхнічных навук. Як адзначана ў „Беларускай Энцыкляпэдыі" (Т. 3. Менск, 1996), Уладзімер Ванцэвіч працуе ў галіне „тэорыі й практыкаваньня схем прываду й сыстэм разьмеркаваньня магутнасьці паміж вядучымі мастамі й коламі шматпрывадных транспартна-цягавых маійын“. Ен — уладальнік розных узнагародаў у галіне аўтамэханікі, пасьведчаны вынаходнік, сябра Амэрыканскага таварыства інжынэраў-мэханікаў ды некалькіх іншых прафэсійных таварыстваў.
Ад лета 1994 г. да лета 2001 г. Уладзімер Ванцэвіч, паралельна з навуковай і пэдагагічнай дзейнасьцю, займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі, у тым ліку дыпляматычную ў Нью-Ёрку ў прадстаўніцтве РБ пры ААН. Ягоная дыпляматычная дзейнасьць была зьвязаная зь міжнародна-тэхнічным супрацоўніцтвам, накіраваная на мінімізацыю вынікаўчарнобыльскай катастрофы. Ён быў сябрам Камісіі ААН навукі й тэхнікі.
Д-р Уладзімер Ванцэвіч — аўтар чатырох манаграфіяў і больш як 70 навуковых артыкулаў на тэмы дынамікі й праектаваньня наземных транспартных і цягавых машынаў. Ён — актыўны ўдзельнік міжнародных навуковых канфэрэцыяў, дырэктар праграмы падрыхтоўкі магістраў мэхатронных сыстэмаў Лорэнскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, a таксама сябра рэдкалегіяў часапісаў Journal of Multi-body Dynamics, International Journal of Vehicle Autonomous Systems, a таксама памочнік рэдактара часапісу International Journal of Vehicle Noise and Vibration.
Управа БІНіМу, рэдкалегія „Запісаў"
У Беларускім інстытуце навукі й мастацтва выйшлі наступныя кнігі:
у “Бібліяграфічнай сэрыі”:
1. Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе. Нью Ёрк, 1985. — 350 с.
2. Byelorussian Statehood. New York. 1988. — 398 p.
3. Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. Нью Ёрк, 1989. — XXVIII+283 с.
4. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Том I. Кн. 1—2. Вільня—Нью Ёрк—Менск—Прага, 1998. — 1721 с.
5. Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Нью Ёрк—Менск, 2002. ХХХІІІ+57О с.
6. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Бібліяграфія. Нью Ёрк—Менск, 2003. — ХХІІ+582 с.
7. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography — Periodicals = Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Бібліяграфія — Часапісы, газэты. New York, 2004. — ХХ+152 с.
8. Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography: Published by Belarusian Institute of Arts and Sciences; Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences. New York — Warsaw, 2006. — XVI+841 p.
y сэрыі ‘Тісторыя эміграцыі”:
1. Ян Максімюк. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950). Нью Ёрк—Беласток, 1994. — 196 с.
2. Янка Запруднік. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью Ёрк, 2002. — 510 с.
3. Лявон Юрэвіч. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус” (1947—2000). — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. — 256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 8).
рыхтуецца да друку:
4. Алег Гардзіенка. БККА: Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі.
5. Зьміцер Саўка. Гісторыя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (1949—1999).
6. Юрась Гарбінскі. Рэлігія й царква на эміграцыі.
у сэрыі “Беларускія паэты й пісьменьнікі”:
і. Натальля Арсеньнева. Між берагамі: Выбар паэзіі. Нью Ёрк— Таронта, 1979. — ХХХІХ+350 с.
2. Алесь Салавей. Нятускная краса: Збор твораў. Нью Ёрк— Мэльбурн, 1982. — XVI+373 С.
3. Аляксандра Саковіч. У пошуках праўды: Апавяданьні й аповесьці. Нью Ёрк—Кліўлэнд, 1986. — 254 с.
4. Міхась Кавыль. Міжагнёўе: Выбраныя творы. Нью Ёрк, 1990. — ХХІ+344С.
5. Уладзімер Дудзіцкі. Напярэймы жаданыіям: Збор твораў. Нью Ёрк, 1994. — ХХІХ+312 с.
6. Мікола Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай: Апавяданьні. Нью Ёрк, 1995. — XXXV+299 с.
7. Юрка Віцьбіч. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Нью Ёрк, 1996. — XVI+397 с.
8. Архіўная кніга / Аўтар-укладальнік Лявон Юрэвіч. Нью Ёрк, 1997— 446 с.
9. Лявон Крывічанін. Беларусізацыя пад №... Нью Ёрк, 1998. — 164 с.
іо. Лявон Юрэвіч. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью Ёрк, 1999. — 360 с.
11. Антон Адамовіч. Творы. Ныо Ёрк, 2003. — XXXIV+764 с.
12. Урачыстасьць у садзе: Драматургія беларускай эміграцыі XX стагодзьдзя / Укладаньне і прадмова Ванкарэма Нікіфаровіча. Менск: Медысонт, 2007. — 536 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 14).
рыхтуецца да друку:
13. Сусьветная літаратура па-беларуску: Кніга перакладаў
Зварот
Шаноўныя аўтары ды чытачы “Запісаў БІНІМ”. Рэдакцыйная калегія рыхтуе наступны выпуск пэрыёдыку, які будзе прысьвечаны падарожжам, пілігрымкам і травэлёгам у гісторыі й літаратуры эміграцыі ды шырэй — у гісторыі Беларусі.
Запрашаем усіх зацікаўленых прапаноўваць свае матэрыялы.
Кантактаваць з рэдакцыяй можна праз
e-mail: zapisybinim@gmail.com
Макет Вінцэсь Жынкін
Карэктура Настасься Мацяш
Падпісана да друку 08.07.2008. Фармат 60x84 1/16
Друк афсэтны. Ум. друк. арк. 13,7
Наклад 299 паасобнікаў. Замова 226
оо о о 01
CO
31