Запісы 31

Запісы 31


Памер: 435с.
Мінск, Нью Йорк 2008
96.26 МБ
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 31
NEW YORK MIENSK
2008
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 31
NEW YORK MIENSK
2008
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ
Натальля Гардзіенка (рэдактар нумару), Алег Гардзіенка, Лявон Юрэвіч;
Томас Э. Бэрд (галоўны рэдактар), Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Генадзь Сагановіч, Юрка Станкевіч, Антон Шукелойць, Сяргей Шупа.
УВАГА: Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткаванае ў 1952 г. Першыя 6 тамоў ЗАПІСАЎ у 1952—1954 гг. выйшлі ў НьюЁрку; 5 наступных у 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхэне. 312-га (1974) па 24-ты (1999) том ЗАШСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку. 3 2002 г. ЗАПІСЫ — сумесны нью-ёрска-менскі праект.
ADDRESS
Belarusan Institute of Arts and Sciences 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY. 11432, U.S.A. zapisybinim@gmail.com
© 2008 by the Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S.A.
ЗЬМЕСТ
Ад рэдакцыі	6
Памяці Алены Юрэвіч
ЛораДОЎНАР	Моваю бібліяграфіі пра Алену Юрэвіч 9
Вітаўт КІПЕЛЬ Алена Юрэвіч — адданая працаўніца беларушчыны	 23
Валянціна МАРОЗ I за гарою пакланюся	27
Бібліяграфія Алены Юрэвіч Падрыхтоўка да друку Тацяны Дзем’яновіч, Тамары Самайлюк, Ларысы Доўнар	30
АРХІВЫ
Вольга ГАРБАЧОВА	Беларусіка ўзборах Польскай бібліятэкі й
Музэю Адама Міцкевіча ў Парыжы	45
Алег ГАРДЗІЕНКА Архівы царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры	 65
Натальля ГАРДЗІЕНКА Архівы Беларускай бібліятэкі й музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане	73
Юры ГРЫБОЎСКІ Дакумэнты й матэрыялы з гісторыі беларуска-польскіх дачыненьняў падчас Другой сусьветнай вайны ў архівах і бібліятэках Польшчы й Вялікабрытаніі... іоі
Лявон ЮРЭВІЧ	Архіў Рады БНР	112

Бібліяграфія матэрыялаў да гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі на старонках газэтаў „Бацькаўшчына" й „Беларус" Падрыхтоўка да друку Алены Юрэвіч .. 123
АРХІВАЛІІ
Успаміны
Аляксандар ПАШКЕВІЧ
Юры САБАЛЕЎСКІ
Адзін „этап“ Юр’я Сабалеўскага	144
На этапах Падрыхтоўка да друку
й камэнтары Аляксандра ГІашкевіча .... 158
Цімох'ВОСТРЫКАЎ
Мая споведзь Падрыхтоўка да друку й камэнтарыАлега Гардзіенкі	261
Эпісталярыі
Вэнэсуэльскі карэспандэнт Юркі Віцьбіча
Падрыхтоўка да друку, прадмова й камэнтарыЛявона Юрэвіча	284
Швэдзкае жыцьцё беларуса
Падрыхтоўка да друку й прадмова Лявона Юрэвіча	293
Творы
Анатоль БЯРОЗКА
Псальм 137	 297
Ларыса ГЕНІЮШ
Калядны верш	298
Друкі
Лявон ЮРЭВІЧ
Выдрукавана ў Бразыліі: невядомая публікатка	300
Пэрсаналіі
Лявон ЮРЭВІЧ
Мікрагісторыя й макрагісторыя біяграфіі [Віктар Войтанка-Васілеўскі]	305
Лявон ЮРЭВІЧ
Дзьве душы маргінальнага беларуса [Кастусь Якуб-Птах]	321
тэксты
Генадзь САГАНОВІЧ Гістарычнасьць супраць „неабвержнасьці", або перачытваючы
Абэцэдарскага й Урбана	343
ДАВЕДНІК
Алег ГАРДЗІЕНКА,
НатальляГАРДЗІЕНКА, Слоўнік псэўданімаў і крыптанімаў Лявон ЮРЭВІЧ	эміграцыйных дзеячаў	 356
КНІЖНАЯ ПАЛІЦА
Натальля ГАРДЗІЕНКА Плягіят і прафанацыя „Беларускай дыяспарьГ	374
АндрэйЛЮБІЧ,
Яна СЛАВІНА, Натальля ГАРДЗІЕНКА Кніжны агляд (2006—2008)	392
Хроніка беларускага навукова-культурнага
жыцьця ў замежжы (2005—2007)
Вітаўт Кіпель	422
Д-р праф. Уладзімер Ванцэвіч	 427
АД РЭДАКЦЫІ
Дасьледаваньне гісторыі й культуры эміграцыі ў параўнаньні зь іншымі галінамі мае адну спэцыфічную складанасьць. Гэтая складанасьць зьяўляецца вынікам раскіданасьці ў сьвеце саміх аб’ектаў вывучэньня — эміграцыйных грамадаў, а разам з тым — што таксама важна — архіваў і збораў, дзе ўтрымліваецца інфармацыя пра іх. Надзвычай цяжка дасьледаваць жыцьцё замежных суайчыньнікаў без знаёмства зь іхнымі архівамі. Апошнія, аднак, да сёньня амаль не апісаныя ў літаратуры, што стварае дадатковыя нязручнасьці для навукоўцаў, якія часам проста ня ведаюць, дзе варта шукаць неабходную ім інфармацыю.
Нягледзячы на тое, што „Запісы БІНІМ“ ужо даўна займаюцца публікацыяй невядомых раней дакумэнтаў з гісторыі эміграцыі, сёньня насьпела патрэба ў адмысловым „крыніцазнаўчым" выпуску, які мы й падаем увазе чытача. Тут сабраныя апісаньні найбольш цікавых архіўных збораў беларускай эміграцыіў Лёндане, Саўт-Рывэры, архівы БНР ды Польскай бібліятэкі ў Парыжы. Зьмешчаныя ў часопісе тэксты дапамогуць дасьледнікам і аматарам эміграцыязнаўства зарыентавацца ў асаблівасьцях і зьмесьце згаданых архіваў, вызначыцца ў кірунках сваіх пошукаў.
Акрамя таго, на старонках часопісу, як звычайна, можна знайсьці тэксты з эміграцыйных калекцыяў. Сярод іх — успаміны Цімоха Вострыкава з архіваў БІНІМ ды ўспаміны Юр’я Сабалеўскага са збораў у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША). Гэтыя матэрыялы паводле свайго зьместу могуць стацца сэнсацыйнымі для чытача.
„Крыніцазнаўчы" выпуск „Запісаў БІНІМ“ утрымлівае таксама шэраг апрацаваньняў, зробленых на падставе асобных архіўных дакумэнтаў. Тут можна знайсьці тэксты пра жыцьцё асобных беларусаў у Швэцьіі ды Вэнэсуэле, апісаньне кнігі пра Беларусь, выдадзенай у Бра6
зыліі, біяграфічныя нарысы пра Віктара Войтанку-Васілеўскага ды Кастуся Якуба-Птаха. Усе гэтыя матэрыялы аб’ядноўвае тая ж самая ідэя як мага шырэйшага апублікаваньня архіўных дакумэнтаў, недаступных дасьледнікам.
Адмысловай дапамогай для тых, хто вывучае беларускую эміграцыю, мусіць стаць зьмешчаны ў гэтым выпуску слоўнік псэўданімаў і крыптанімаў, складзены на падставе публікацыяў у эміграцыйным друку.
Усе згаданыя матэрыялы, гэтаксама як і іншыя ў „крыніцазнаўчым“ выпуску „Запісаў БІНІМ“, закліканыя зрабіць эміграцыйныя дакумэнты й архівы бліжэйшымі для дасьледнікаў. Нездарма і сам гэты нумар пэрыёдыку прысьвечаны Сьв. Памяці Алены Юрэвіч, што ў агюшнія дзесяцігодзьдзі свайго жыцьця таксама шмат працавала над складаньнем бібліяграфіяў эміграцыйных друкаў з тым, каб зрабіць іх больш даступнымі для навукоўцаў і аматараў.
Безумоўна, немагчыма было на старонках аднаго выпуску „Запісаў БІНІМ“ поўна асьвятліць усе замежныя зборы эміграцыйнай беларусікі. Меркавалася, найперш, закласьці падмуракдля падобнага сыстэматычнага апісаньня архіваў дыяспары ды зацікавіць чытачоў у далейшых архіўных пошуках.
Алена Юрэвіч (1928—2006)
ЛораДоўнар
Менск
МОВАЮ БІБЛІЯГРАФІІ ПРА АЛЕНУ ЮРЭВІЧ
Беларускія філёлягі — гэта тыя вучоныя, якія, бадай, найбольш зрабілі й робяць у карпатлівым пошуку, зборы й бібліяграфаваньні матэрыялаў па нашым пісьменстве. За час ад Яўхіма Карскага, заснавальніка беларускай філялёгіі й адначасова заўзятага бібліёграфа, да нашых дзён зьявіўся шэраг даволі значных і грунтоўных навуковабібліяграфічных працаў, выкананых менавіта філёлягамі — літаратуразнаўцамі й мовазнаўцамі. Варта адзначыць разнастайныя бібліяграфічныя паказальнікі навукова-дапаможнага характару, прысьвечаныя беларускай мастацкай літаратуры й літаратуразнаўству: „Мастацкая літаратура савецкай Беларусі, 1917—1968“ (Менск, 1962—1971), „Беларускае літаратуразнаўства і крытыка, 1945—1963“ (Менск, 1964), „Беларуская савецкая драматургія, 1917—1965“ (Менск, 1966), „Максім Багдановіч“ (Менск, 1977), складальнікам якіх была філёляг і бібліёграф Ніна Ватацы. Пра ейную дзейнасьць, зрэшты, можна даведацца з публікацыяў у даведкавых і навуковых выданьнях, да юбілею з дня яе нараджэньня былі праведзеныя Першыя кнігазнаўчыя чытаньні ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дзе Ніна Ватацы працавала.
Значныя вынікі ў навукова-бібліяграфічнай працы мае непасрэдна й Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы1 Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які падрыхтаваў грунтоўны біябібліяграфічны слоўнік „Беларускія пісьменьнікі“ ў 6 тамах (Менск, 1992—1995), энцыкляпэдычны даведнік „Янка Купала“ (Менск, 1986). Працы супрацоўнікаў Інстытуіу літаратуры за 1931—1980 гг. адлюстраваныя ў бібліяграфічным даведніку, які склалі Мая Барташэвіч і Ўладзімер Мархель „Працы Інстытуту літаратуры АН БССР, 1931-1980: бібліяграфічны даведнік“ (Менск, 1981), атаксамаўвыданьні, прысьвечаным 70-годзьдзю Інстытуіу — „Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 1931—2001“ (Менск, 2001) і інш.
1 Цяпер Інстытут мовы й літаратуры імя Якуба Коласа й Янкі Купалы НАІІ Беларусі, утвораны пасьля злучэныія Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы й Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа.
У галіне бібліяграфаваньня літаратуры па беларускім мовазнаўстве таксама вызначаецца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у якім падрыхтаваныя добра вядомыя ў Беларусі рэтраспэктыўныя бібліяграфічныя паказальнікі: „Бібліяграфічныўказальніклітаратуры па беларускаму мовазнаўству“ (Менск, i960); „Беларускае мовазнаўства: бібліяграфічны ўказальнік (1825—1965)“ (Менск, 1967); „Беларускае мовазнаўства, 1966—1975“ (Менск, 1980), „Беларускае мовазнаўства, 1976—1985“ (Менск, 1993), „Беларускае мовазнаўства, 1986—1991“ (Менск, 2004). Адной зь пёршых пэрсанальных, прысьвечаных выдатным асобам беларускай філялёгіі, стала „Бібліяграфія прац Я. Ф. Карскага" (Працы Інстытуту мовазнаўства АН БССР. Вып. 8. Менск, 1961).
Па часе выхаду ў сьвет першыя бібліяграфічныя працы Інстьпуту мовазнаўства імя Якуба Коласа крыху апярэджвалі падобныя бібліяграфіі Інстытуту літаратуры й сталі пэўнай традыцыяй у падсумаваньні вынікаў яго дзейнасьці. Сярод пачынальнікаў першых бібліяграфічных працаў у галіне беларускай філялёгіі было й імя Алены Юрэвіч (22.10.1928 — 02.12.2006), сёньня вядомай у колах беларускіх мовазнаўцаў, але адначасова амаль зусім невядомай. Так склалася, што ейнае імя й дзейнасьць не знайшлі адлюстраваньня ў энцыкляпэдычных і даведкавых выданьнях Беларусі. Толькі зрэдку можна натрапіць на яе прозьвішча ў пераліку сярод іншых, як, напрыклад, у энцыкляпэдыі „Беларуская мова“ (Менск, 1994. С. 138). Тым больш, не раскрытай застаецца скрупулёзная навукова-бібліяграфічная дзейнасьць мовазнаўцы Алены Юрэвіч. Толькі асобныя артыкулы Тамары Трыпуцінай, Валянціны Мароз, Юр’я Шальца, а таксама выпускнікоў 1984 г. філялягічнага факультэту Менскага пэдынстытуту раскрываюць заслону маўчаньня вакол ейнай асобы2. Таму не магу не спыніцца на некаторых біяграфічных зьвестках, якія былі імі апублікаваныя.
2 Трыпуціна Т. Алена Казіміраўна Юрэвіч // Моўныя адзінкі ў кантэксце: Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 1989. С. 110—112; Мароз В. Засталося ў Беларусі напісанае, сказанае: Аб жыцці і творчай дзейнасці Алены Юрэвіч // Кантакты і Дыялогі. Мінск, 1998. №9. С. 18—21; Maroz V. The written word lives on in Belarus — and so does the spoken word: [Аб жыцці i творчай дзейнасці Алены Юрэвіч] // Contacts & Dialogues. [Minsk], 2000. №1—2. P. 62—65. Шальц 10. “Зь вялікай пашанай да вас”: [Зь перапіскі Алены Юрэвіч і Ўладзімера Дубоўкі аб працы над другім томам “Гісторыі беларускай мовы”] // Беларус. Ныо-Ёрк, 2003. №484.