• Часопісы
  • Запісы 31

    Запісы 31


    Памер: 435с.
    Мінск, Нью Йорк 2008
    96.26 МБ
    3 выданьнем твораў Антона Адамовіча справа выглядала гэтак. Найбольш папулярнай працай аўтара сярод ангельскамоўных чытачоў была манаграфія Opposition to Sovietization in Belarussian Literature („Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры")Але па-беларуску друкаваліся толькі часткі гэтай працы. А й сам аўтар, і сябры ў БІНіМе хацелі, каб гэтая праца была поўнасьцю выдрукаваная ў мове беларускай. Сам Ада-
    мовіч зрабіць гэтага ня мог: ён апошнія дзесяць гадоў хварэў, працаваць быў ня ў стане. Яшчэ складаней была справа з устанаўленьнем цытаваных тэкстаў зь літаратурных твораў ды іншых дакумэнтаў. I ўсе гэтыя цяжкасьці пераадолела Алена Юрэвіч. Можна з пэўнасьцю сьцьвердзіць, што безь ейнай працавітасьці й менскіх сувязяў закончыць беларускамоўны пераклад Адамовічавай працы так хутка не ўдалося б. Але ў 1999 г. і творы Антона Адамовіча сталіся даступныя шырокаму чытачу. Словаў няма, у літаратураведнай дзялянцы працы БІНіМу за апошнія 10—12 гадоў Алена Казіміраўна была галоўным рухавіком.
    Шмат Алена Казіміраўна дапамагла і ў апрацоўваньні ангельскабеларускага слоўніка Валянтыны Пашкевіч. Калі яна прыехала ў ЗША, праца над ім ішла поўным тэмпам. I Алена Казіміраўна далучылася да гэтае працы, увайшла ў склад рэдкалегіі. Ей належыць вялікі ўклад у беларускую частку слоўніка, у тым ліку ў напісаньне разьдзелу „Як карыстацца слоўнікам". Таксама ці раз маладыя мовазнаўцы, апрацоўваючы правапісныя правілы тарашкевіцы, зьвярталіся да Алены Казіміраўны па парады.
    Займаючыся літаратуразнаўствам, моваведай, трымаючы кантакты з Бацькаўшчынай, яны з Навумам Кацнельсонам былі частымі наведнікамі-чытачамі Славянскага аддзелу Ныо-Ёрскае публічнае бібліятэкі. Але бадай ці ня самым ёмкім для Алены Казіміраўны сталася апрацоўваньне бібліяграфіі беларускай замежнай пэрыёдыкі. Як пачалася гэтая праца? На адным з нашых сяброўскіх вечароў мы пазнаёмілі Алену Казіміраўну з калекцыяй беларускай эміграцыйнай пэрыёдыкі, якую мы рыхтавалі перадаць як дар Нью-Ерскай публічнай бібліятэцы. Гартаючы часапісы, Алена Казіміраўна выказала шкадаваньне, што зьмест гэтай пэрыёдыкі застаецца недаступным для шырокага карыстаньня. „Гэта проста непрабачальна, — казала яна, — бо ёсьць там такія зьмястоўныя артыкулы". „Мы гэта ведаем! — амаль ва ўнісон адказала ёй уся кампанія. — Каб расьпісаць гэты друк, патрэбныя работнікі, дзясяткі іх“. Гэтак амаль закончыўся паказ нашага збору пэрыёдыкі. Аднак спадарыня Юрэвіч не дала тэме замерці. „Ведаеце што, — прапанавала яна, — думаю, мы з Навумам возьмемся за росьпіс „Бацькаўшчыны“ й „Беларуса", дзьвюх найбольшых газэтаў эміграцыі. Кампутар у нас ёсьць, а калі будуць патрэбныя новыя праграмы да яго, думаю, БІНіМ набудзе іх — і праца пойдзе. Мы яшчэ пагаворым пра гэта“. I так яно пачалося. Юрэвічы ўзяліся за „аналітыку“ „БацькаўшчыньГ, якая выдавалася ў 1947—1966 гг., ды „Беларуса“, які пачаў выходзіць у 1950 г. ды выдаецца па сёньняшні дзень. За
    мінулы дзясятак зь лішнім гадоў Алена й Навум стварылі аналітычны паказьнік гэтых найбольшых летапісаў эміграцыі. Валатоўская праца! А ініцыятарам гэтае працы была Алена Казіміраўна. Часта ў гутарках яна „сур’ёзна“ жартавала: „Вось, Вітаўт, Вы, Янка Запруднік і Зора добра ведаеце эміграцыю, але я напэўна лепей за вас ведаю пра ўсё, што пісалася ў „Бацькаўшчыне" й «Беларусе»“. Мы з гэтым ейным цьверджаньнем згаджаліся: сапраўды Алена Юрэвіч сталася экспэртам адлюстраванасьці жыцьця эміграцыі ў гэтых дзьвюх вялікіх газэтах.
    Безумоўна, гіамыснаму супрацоўніцтву спрыялі нашыя сяброўскія дачыненьні з Аленай і Навумам. Было ў нас ці мала падобных жыцьцёвых адрэзкаў. Мы прыпушчалі, што ў нашым дзяцінстве ў Менску, хоць я бываў там толькі наездамі, мы маглі бываць на супольных дзіцячых гарадзкіх мерапрыемствах. У нашых гутарках, калі мы сустракаліся, часта ўспаміналіся пройдзеныя шляхі: нам было цікава даведвацца адны ад адных пра студэнцкія гады. Алена выдатна апавядала-прыпамінала пра свой час у БССР, а мы пра свой на Захадзе. Мы аднадушна згаджаліся, што гады 1930-я для нашых сем’яў былі цяжкія. Часта ўспаміналася ды вырысоўвалася новымі эпізодамі-дэталямі дата 22 чэрвеня 1941 г., калі пачалася нямецка-савецкая вайна. Няма словаў, дата трагічная. Нам яна асабліва прыпомнілася 11 верасьня 2001 г., калі ў Нью-Ёрку адбыўся тэракт, у якім загінулі каля трох тысячаў асобаў. Мы з Зорай, жыўшы ў Нью-Джэрзі, у гэты дзень былі якраз у Нью-Ёрку. I сталася так, што пасьля выбуху а гадзіне 9—9.15 ураньні амаль немагчыма было выбрацца з гораду. Адзінае месца, дзе мы змаглі пераначаваць, дзякуючы Лявону Юрэвічу, — гэта ў кватэры Навума й Алены.
    Бясспрэчна, дзень гэты застаўся ў памяці: горад пакрыты попелам, на месцы выбуху на вуліцах поўна асколкаў шкла, дрэва, цэглы. Алена Казіміраўна з мужам былі вельмі гасьцінныя, але ўсё рабілася найбольш моўчкі. Вось уявіце сабе: чатыры асобы ў двух невялічкіх пакойчыках рухаюцца, крыху гавораць, але найбольш маўчаць — маўчаць і думаюць кожны сам сабе. Думалі пра тое, што сталася, што цяжка было спасьцігнуць, але ў памяці аднаўляліся й прызабытыя вобразы далёкіх 1941—1945...
    Прасядзелі-прамаўчалі мы ў гаспадароў болын за 24 гадзіны, калі радыё падало вестку, што з гораду можна выяжджаць. Разьвітаўшыся каля ліфта, Алена Казіміраўна кінула наўздагон: „Пачнем індэксаваць новыя часопісы...“1 працу гэтую яна працягвала аж да раптоўнага адыходу з жыцьця пад канец 2006 г.
    Вечная Вам, Алена Казіміраўна, памяць. Такіх працаўнікоў нацыянальны рух не забывае. Вашая праца — цаглінка да цаглінкі ў нацыянальную скарбніцу — дасьць плён. Беларусь адродзіцца.
    Валянціна Мароз
    Менск
    I ЗА ГАРОЮ ПАКЛАНЮСЯ
    Мы яшчэ захапілі навукі шчырага вучнёўства. Сам лад адносінаў са школьнымі настаўнікамі, а потым інстытуцкімі выкладчыкамі змушаў да павагі, узаемнага абавязку, да ўдзячнай памяці на ўсё жыцьцё. Школьныя й студэнцкія гады помняцца наіўным імкненьнем да ідэалу, які не шукаўся недзе далёка — не было моды калекцыянаваць паштоўкі актораў ці каго са знакамітасьцяў. Людзі, якія выяўлялі найлепшыя якасьці асобы, вартай захапленьня, надзеленай прыцягальнай абаяльнасьцю, знаходзіліся побач, і найбольш — сярод нашых настаўнікаў. Успаміны пра такіх людзей разварушваюць пласты падзеяў, вехі складанай, як на сёньня — ужо гістарычнай эпохі.
    Мы ганарыліся сваімі выкладчыкамі. I таму ня толькі мне адной Алена Казіміраўна Юрэвіч застанецца чалавекам назаўсёды родным. Яна была ўвасабленьнем таго найвышэйшага аўтарытэту, у аснове якога — выключная прафэсійная кампэтэнцыя. 3 гэтага вынікаўузаемны давер, які пакідаў нам (як студэнтам, так і ўжо даўно выпускнікам, сталым людзям) адчуваньне абароненасьці, падтрыманьня.
    Нашаму пакаленьню лінгвістаў было ўжо за кім ісьці — за паваенныя дзесяцігодзьдзі стала на ногі беларуская філялёгія, падтрыманая высокім аўтарытэтам акадэмікаў Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Пятра Глебкі, Петруся Броўкі. Поруч з акадэмічнай навукай умацоўвалася пэдагагічная філялягічная школа, у БДУ ўзначаленая Лявом Міхайлавічам Шакуном, а ў Менскім пэдынстытуце Фёдарам Міхайлавічам Янкоўскім. Абедзьве катэдры — унівэрсытэцкая й пэдынстытуцкая — былі асяродкамі актыўнай навуковай дзейнасьці. Скажу пра катэдру беларускага мовазнаўства, куды Алена Казіміраўна Юрэвіч пасьля доўгага пэрыяду працы ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук прыйшла працаваць у сьнежні 1967 г. Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі за гады кіраваньня катэдрай падрыхтаваўдачатырохдзясяткаўкандыдатаў філялягічных навук — лінгвістаў, якія сёньня працуюць ва ўсіх структурах Беларусі. Да іх маю гонар адносіцца й я, некалі ў 1970-х гг. (на другім курсе філфаку) заўважаная нашай выкладчыцай сучаснай беларускай мовы Аленай Казіміраўнай. Зь яе рэкамэндацыі разам з маімі аднакурсьніцамі Любай Марціновіч і Ірынай Мухай пад кіраўні-
    цтвам прафэсара Янкоўскага апублікавалі першы артыкул: „Пра адну стылістычную асаблівасьць твораў Янкі Брыля“. Кожная з нас потым абараніла кандыдацкую дысэртацыю й знайшла сваю сьцежку ў навуцы: Любоў Кунцэвіч (Марціновіч) і Ірына Кандраценя (Муха) працавалі ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, я засталася на пэдагагічнай ніве, таму трошкі бліжэй была й да навукова-пэдагагічных клопатаў Алены Казіміраўны. Ведаю, колькі ёй давялося перачытаць дысэртацыяў і рукапісаў навуковых зборнікаў, манаграфіяў, падручнікаў, мэтадычных да'паможнікаў, якія ішлі на катэдру з усіхунівэрсытэтаўрэспублікі. Навуковая рэцэнзія, заключэньне Алены Казіміраўны Юрэвіч, ейнае слова пры вусным абмеркаваньні былі нязьменна вызначальнымі, пасьля чаго маладзейшым (ці нават і некаторым дацэнтам, але зь меншым цяжарам адказнасьці) можна было з палёгкай сказаць нешта накшталт „Я далучаюся...“.
    Відаць, варта сказаць пра свае, засвоеныя ад Алены Казіміраўны, урокі: 1) калі гаворыш з чалавекам — глядзі ў вочы, не хавайся (што натуральна спалучалася з падказкаю Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага: „Будзь найперш выслухач, а ўжо затым апавядач“); 2) вучыся гаварыць па сутнасьці, не вярзі грушкі на вярбе (не аднойчы ад яе чулі: „Друг Аркаднй, не говорн краснво“); з) будзь акуратны зь людзьмі, не вагайся ў важным, адказным (інакш — „бойся пляснуцца"); 4) выстройвай сваю пазыцыю, але ўмей суаднесьці яе з асноўным, з аіульным (на гэта, вядома, не бяз іумару, даваліся такія ацэнкі: „Катэдра Вамі не задаволеная“ ці „Катэдра Вамі задаволеная“).
    Адважуся сказаць і пра тое, што зьдзіўляла, змушала „страпянуцца“, убачыць як зайздросны прыклад для перайманьня. Падчас першай пэдагагічнай практыкі на трэцім курсе патрапілі да Алены Казіміраўны ў госьці. Уразіў багаты кнігазбор, шматлікасьць альбомных выданьняўжывапісу, архітэктуры; але ня меншым адкрыцьцём была строгая арганізаванасьць побыту, шматлікія паказчыкі рацыянальнага выкарыстаньня часу, дзе ўсё працавала на пашырэньне інтэлекту сям’і. Разам з тым было відавочна — тут умеюць пераключацца на розныя віды заняткаў, адпачываць. Уменьне ашчаджаць час (ці дакладней — разьмяркоўваць яго) заўважалася й па акуратнай скрыначцы — клубок нітак і пруткі, каб былі пад рукою, калі глядзіш тэлевізар ці выгадваецца колькі вольных хвілінаў да выхаду на працу; на стале таксама скрыначка зь лістамі, паштоўкамі, іншымі паперамі, выстраенымі ў адпаведным парадку, каб не пратэрмінаваць з адказам ці адсылкаю дакумэнту, блянку; на гэта паказвалі й акуратныя маткі нітак, зь якіх сама гаспадыня вязала для ўсёй сям’і цёплыя швэдры — навучылася ў вай-