Запісы 31
Памер: 435с.
Мінск, Нью Йорк 2008
збор генэрала Караля Князевіча. У 1848 г. Фелікс Вратноўскі перадаў матэрыялы, якія пачаткова знаходзіліся ў архіве Таварыства Літоўскага і Рускіх зямель, а затым перайшлі Ксаверыю Бранікоўскаму9, які мусіў іх выдаць. У справаздачы за 1852 г. занатаванае, што Яўстафі Янушкевіч аддаў у тайны архіў 36 лістоў Іаахіма Лялевеля10.
У 1860-х іт. бібліятэка ўзбагацілася шэрагам знакамітых рукапісаў, што маюць непасрэднае дачыненьне да Беларусі. Так, Яўстафі Янушкевіч перадаў лісты свайго брата Адольфа да маці й братоў, а таксама ўспаміны часу высылкі11. Браніслаў Залескі аддаў на захаваньне некалькі каралеўскіх лістоў, а Валяр’ян Калінка — копію двухтамоўуспамінаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Апроч таго, з радзімы ў эміграцыю трапілі 72 дакумэнты эпохі апошняга караля Рэчы Паспалітай12. У1876 г. у бібліятэку быў перададзены найкаштоўнейшы збор пэрыяду паўстаньня 1830—1831 гг. — архіў сойму. Сярод дакумэнтаў гэтага збору знаходзіўся Акт дэтранізацыі Мікалая I, пошукамі якога актыўна займалася царская паліцыя13.
Істотныя зьмены ў Польскай бібліятэцы сталі адбывацца ад пачатку XX ст. У кастрычніку 1901 г. Уладзіслаў Міцкевіч, сын паэта, які ад 1899-га да 1926 г. быў дырэктарам гэтай установы, прапанаваў заснаваць пры ёй музэй свайго бацькі. Гэтая ідэя знайшла падтрымку ў Акадэміі навук у Кракаве, пад апекай якой ад канца XIX ст. знаходзілася бібліятэка. I ў 1903 г. Уладзіслаў Міцкевіч, перадаўшы ўсё, што засталося пасьля бацькі, і тое, што ўдалося набыць уласна яму за амаль пяцьдзясят гадоў, ствараў пры бібліятэцы Музэй Адама Міцкевіча14. Складана пераацаніць тыя матэрыялы, што ўяўлялі сабою адзін з самых вялікіх і каштоўных збораў, прысьвечаных паэту й ягонаму асяродзьдзю. Тут былі рукапісы ,Дзядоў“, „Пана Тадэвуша", „Кнігі польскага народу й польскага паломніцтва“, матэрыялы й выпіскі да лекцыяў, чы-
9 ВРР. Rkps 347. Materialy do powstania r. 1831 na Litwie, Zmudzi i Rusi. S. 16.
10 Przewodnik po zespolach... S. 14.
11 VII Sprawozdanie z czynnosci Towarzystwa Histoiyczno-Literacldego od 1 kwietnia 1867 do 1 kwietnia 1868. Paryz, 1868. S. 9.
12 IX Sprawozdanie z czynnosci Towarzystwa Historyczno-Literackiego od 1 kwietnia 1869 do 1 kwietnia 1870. Paryz, 1870. S. 9.
13 Prokop M. Dzieje i przygody archiwum Sejmu z lat 1830—1831 // Kontakt. 1986. №55. S. 109-114.
14 Katalog r^kopisow Muzeum Adama Mickiewicza w Paryzu I Oprac. A. Lewak. Krakow, 1931. S. IX—X.
таных у 1839—1840 гг. у гімназіі і ўнівэрсытэце Лазаны, тэксты лекцыяў, чытаных у 1840—1844 гг. у Калеж дэ Франс, лісты й тэксты выступленьняў у справе Андрэя Тавянскага, лісты да Францішка Малеўскага, Іаахіма Лялевеля, Ігнація Дамейкі, Люцыяна Стыпулкоўскага, Францішка Міцкевіча, Аляксандра Ходзькі, Аляксандра Бэргеля, Яўстафія Янушкевіча, Эдварда Герыча й шмат іншага. Падчас апрацоўкі матэрыялы былі падзеленыя на восем асобных частак: друкаваныя выданьні, прысьвечаныя Адаму Міцкевічу (каля 14 тысячаў адзінак); архіў Адама Міцкевіча (рукапісная спадчына паэта); збор партрэтаў Адама Міцкевіча й ягоных сучасьнікаў; асабістыя рэчы Адама Міцкевіча й сваякоў (каля боо адзінак); архіў Уладзіслава Міцкевіча; друкаваныя выданьні аб падзеях Вялікай эміграцыі (каля 5600 адзінак); фрагмэнты замежных выданьняў польскай тэматыкі; калекцыя гравюраў, прысьвечаных Тадэвушу Касцюшку15.1112 рукапісаў былі апісаныя Адамам Левакам16. Надалей Уладзіслаў Міцкевіч меў на мэце перанос музэю паэта ў незалежную Вільню.
Эмігранты добра разумелі каштоўнасьць матэрыялаў Польскай бібліятэкі. Аднак улічваючы тое, што яны не былі даступныя для ўсіх, хто жадаў, у 1865 г. было прынятае рашэньне пра выданьне „Гадавіка Гісторыка-літаратурнага таварыства“. Выходзіў ён на працягу 18661878 гг. спачатку ў Парыжы, а з 1872 г. — у Познані. Сьвет пабачылі сем тамоў. Зразумела, што ў „Гадавік“ не маглі трапіць дакумэнты павышанай сакрэтнасьці, а пераважна публікаваліся матэрыялы з старажытнай гісторыі, скапіяваныя ў эўрапейскіх архівах, зьвесткі пра дзеячаў, што спачылі ў эміграцыі17.
Традыцыя выданьня каштоўных дакумэнтаў са збораў Бібліятэкі аднавілася толькі ў канцы XX ст. У1991—1999 гг. былі выйшлі чатыры тамы не друкаваных раней бібліятэчных рукапісных матэрыялаў18.
Ад 1920-х гг. у бібліятэцы распачалася актыўная праца, накіраваная на сыстэматызацыю рукапіснай спадчыны й выданьне каталёгаў
15 Pulaski F. Przedmowa // Katalog r^kopisow Muzeum Adama Mickiewicza...
S. XIII—XIV; Przewodnik po zespolach... S. 34.
16 Гл.: Katalog r^kopisow Muzeum Adama Mickiewicza... S. 7—244.
17 Гл.: Rocznik Towarzystwa Historyczno-Literackiego w Paryzu. Paryz, 1867— 1869; Poznan, 1872—1878.
18 Гл.: Akta Towarzystwa Historyczno-Literackiego w Paryzu. T. I—IV. Paryz, 1991-1999.
рукапісаў. Дзякуючы намаганьням яе супрацоўнікаў Чэслава Хаванца, Адама Левака й Ірэны Галензоўскай яшчэ ў даваенны пэрыяд былі надрукаваныя першыя каталёгі Польскай бібліятэкі й музэю Адама Міцкевіча, што, зразумела, адразу зрабіла гэтыя зборы больш даступнымі19. Потым на пэўны час выдавецкая дзейнасьць была прыпыненая, што абумоўлівалася як палітычнымі, гэтак і фінансавымі праблемамі, і адрадзілася на пачатку 1990-х гг., калі пабачылі сьвет яшчэ пяць каталёгаў20. У1995 г. быў выдадзены індэкс асобаў да першага тому, падрыхтаванагаўдаваенны часЧэславам Хаванцам і Ірэнай Галензоўскай і ўдакладненага Янушам Пэздам21. На сёньня ў апрацоўцы знаходзяцца толькі III і IV тамы, машынапісныя копіі якіх таксама даступныя наведнікам бібліятэкі22.
Што датычыць зьместу каталёгаў Польскай бібліятэкі, то першы том сфармаваны паводле храналягічнага прынцыпу й ахоплівае рукапісы ад XVI да XIX ст. уключна. Перад Друтой сусьветнай вайной некаторые каштоўныя дакумэнты пазычылі ў часовае карыстаньне Польская Акадэмія навук у Кракаве, а таксама для прыватнага ўжытку
19 Katalog r^kopisow Muzeum Adama Mickiewicza; Katalog r^kopisow Biblioteki Polskiej w Paiyzu. T. 1 (r^kopisy nr 1—431) / Oprac. Cz. Chowaniec. Krakow, 1939-
20 Katalog r^kopisow Biblioteki Polskiej w Paryzu. T. 2 (r^kopisy nr 432—545) / Oprac. Cz. Chowaniec, I. Galuzowska; Uzup. i przyg. do druku M. Prokop. Paryz— Warszawa, 1994; Katalog r^kopisow Biblioteki Polskiej w Paryzu. T. 5 (rykopisy nr 664—755) / Oprac. J. Skarbek, J. Ziolek. Lublin—Paryz, 1990; Katalog r^kopisow Biblioteki Polskiej w Paryzu. T. 6 (sygnatury 760—1135) / Oprac. J. Pezda. Paryz—Warszawa, 1996; Katalog r^kopisow Biblioteki Polskiej w Paryzu. T. 7 (sygnatury 1136—1359) / Oprac. M. Gamdzyk-Kluzniak, D. Kamolowa, A. Kaszlej, M. Prokop, T. Sieniatecka. Paryz—Warszawa, 1996; Katalog r^kopisow Biblioteki Polskiej w Paryzu. T. 8 (sygnatuiy 1360—1705). Archiwum administracyjne Towarzystwa Literackiego, Wydzialu Statystycznego, Wydzialu Historycznego, Towarzystwa Historycznego, Towarzystwa Historyczno-Literackiego i Biblioteki Polskiej z lat 1832—1893 / Oprac. J. Pezda, M. Prokop. Paryz— Krakow, 2006.
21 Katalog r^kopisow Biblioteki Polskiej w Paryzu. T. 1. Indeks / Oprac. Cz. Chowaniec, I. Gal^zowska; Przyg. do druku J. Pezda. Paryz, 1995.
22 Katalog r^kopisow Biblioteki Narodowej w Paryzu. T. 3, sygnatury 546—608; Katalog r^kopisow Biblioteki Polskiej w Paryzu. T. 4, sygnatury 609—759.
Марцэлі Хандэльсман, Станіслаў Кот, Карал Бучкоў і пасля заканчэньня вайны ўжо не вярнулі ў Парыж. Нумары страчаных рукапісаў удакладніў Януш Пэзда й пазначыў у індэксе асобаў першага тому23.
Друті том, удакладнены й падрыхтаваны да друку Маркам Пракопам, апісвае паперы эмігрантаў, згрупаваныя ў альфабэтным парадку. Пазначаныя рукапісы паходзяць пераважна з XIX ст. і датычаць прадстаўнікоў „Вялікай эміграцыі". Трэці том, апрацоўку якога ажыцьцявіў ГенрыкЖалінскі, утрымлівае акты польскага соймуў эміграцыі, архіў Польскага політэхнічнага таварыства, Камітэту польскай эміграцыі ў Парыжы, Згуртаваньня польскай эміграцыі ў Англіі й Гістарычнага кола ў Лёндане. Чацьверты том, падрыхтоўкай якога займаецца Януш Новак, апісвае архіў Таварыства навуковай дапамогі, паперы Банку польскай эміграцыі й ГІольскага клюбу ў Парыжы. Пяты том адлюстроўвае архіў эмігранцкага таварыства „Пашаны й хлеба“. Шосты, апрацаваны Янушам Пэздам, датычыць фінансавых справаў „Гатэлю Лямбэр“ і маёнткавых справаў сям’і Чартарыйскіх. Сёмы том прысьвечаны дакумэнтам са спадчыны сяброў Гісторыка-літаратурнага таварыства, скіраваных у Польскую бібліятэку пасьля Другой сусьветнай вайны самімі ўладальнікамі або іх нашчадкамі. Утрымліваецца таксама ў бібліятэцы вопіс неапрацаваных, акцэсійных рукапісных матэрыялаў.
Такім чынам, Польская бібліятэка ў Парыжы, што стала для эмігрантаў першай буйной навуковай бібліятэкай, аказвала ня толькі неацэнную дапамогу ў дасьледаваньнях, якія праводзіліся рознымі таварыствамі. Каштоўнасьць яе вызначаецца ў найбольшай ступені тым, што бібліятэка стала месцам захаваньня рукапіснай спадчыны ўсіх знакамітых эмігрантаў XIX ст., а таксама архіваў шматлікіх арганізацыяў і таварыстваў. Нашая цікавасьць да фондаў бібліятэкі абумоўліваецца тым, што тут захоўваюцца паперы Юльляна Нямцэвіча, Адама Чартарыйскага, Ігнація Дамейкі, Людвіка Плятэра, матэрыялы генэрала Ляфаета, рэдкія пэрыядычныя выданьні („Новая Польшча", „Нацыянальны дзёньнік", „Польскі дэмакрат", „Паляк“, „Хроніка польскай эміграцыі"), аўтографы Тадэвуша Касьцюшкі, рукапіс першага варыянту „Пана Тадэвуша", эпісталярная спадчына Адама Міцкевіча, Вінцэнта Поля, Антонія Гарэцкага, мастацкія творы Аляксандра Ходзькі, картаграфічны матэрыял; мастацкія калекцыі, а адначасова з гэтым надзвычай рэдкія дакумэнты з старажытнай гісторыі Беларусі.
23 Katalog r^kopisow Biblioteki Polskiej w Paryzu. T. 1. Indeks... S. 39.
Матэрыялы Польскай бібліятэкі ў Парыжы24
ВРР. Rkps 3. Miscellanea historyczne do czasyw Henryka Walezego, Stefana Batorego i Zygmunta III, odnoszqce si^ do spraw elekcyjnych z lat 1572—76 oraz zamyslyw ligi antytureckiej 1587—97. (S. 1—3. Унія 156g; s. 169—171. Унівэрсал польскіх i літоўскіх сэнатараў 1575 г., дакумэнты ў лацінскай і польскай мовах (326 S.).)
ВРР. Rkps 4. Zbior materialow dotyczqcych spraw polskich od w. XIII do XV. (Ha s. 17—56 — копіі дамоваў i прысягаў XVIII i XIX cmcm., складзеных Ягайлу князямі Міхалам Заслаўскім (30.09.1386), Юр’ем Смаленскім (17.09.1386), Васілём Пінскім (28.11.1386).)