• Часопісы
  • Запісы 31

    Запісы 31


    Памер: 435с.
    Мінск, Нью Йорк 2008
    96.26 МБ
    марфалёгіі, лексыкалёгіі, лексыкаграфіі, стылістыкі. Прадметам вывучэньня Алены Юрэвіч былі й асобныя часьціны мовы (выказьнік, дзеяслоў, прыслоўе). Займалася яна аналізам словаў, словазлучэньняў і сказаў; сынонімаў паэтычнага сынтаксісу; дасьледавала народную мову й стылі мовы; словаўжываньне й значэньне слова. У пачатку 1980—1990-х гг. выйшлі дасьледаваньні Алены Юрэвіч, дзе яна закранала пытаньні вобразнасьці слова ў мастацкіх творах Якуба Коласа й Янкі Купалы.
    Навуковыя публікацыі Алены Юрэвіч зьяўляліся пераважна ў зборніках мовазнаўчых працаў Менскага пэдагагічнага інстытуту імя A. М. Горкага27: „Лінгвістычны аналіз тэксту“ (Менск, 1975), „Купалава і Коласава слова“ (Менск, 1981), „Слова, фразэалягізм, словазлучэньне“ (Менск, 1984), „Пытаньні лексыкалёгіі, фразэалёгіі, стылістыкі" (Менск, 1985), „Моўныя адзінкі ў кантэксьце" (Менск, 1986, 1989, 1992), — якія выпускаліся пад рэдакцыяй загадчыка, а пазьней прафэсара катэдры беларускага мовазнаўства Фёдара Янкоўскага. Лічаныя артыкулы выходзілі ў іншых часопісах і зборніках, як „Беларуская мова і літаратура ў школе“ (1991. №7—8), „Моўныя адзінкі і кантэкст" (Менск, 1992), „Слова беларускае. 3 гісторыі лексыкалёгіі і лексыкаграфіі" (Менск, 1994).
    Значна большая частка надрукаваных матэрыялаў, у падрытоўцы якіх брала ўдзел Алена Юрэвіч, прысьвечаная распрацоўцы навучальнай і навучальна-мэтадычнай літаратуры — навучальных і практычных дапаможнікаў для студэнтаў і абітурыентаў, праграмаў. Праўда, пачынала яна з навукова-мэтадычных і практычных працаў для выкладчыкаў, як „Зборнік дыктантаў" (Менск, 1973,1978,1984)Удзельнічала таксама ў напісаньні такіх навучальных дапаможнікаў для студэнтаў філялягічных факультэтаў вышэйшых навучальных установаў, як „Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалёгія“ (Менск, 1975), „Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексыкалёгія. Фразэалёгія. Лексыкаграфія. Фразэаграфія. Фаналёгія. Артаэпія. Графіка і артаграфія“ (Менск, 1976), ,Аналіз слова, словазлучэньня, сказа: Лексыка, фразэалёгія, фанэтыка і графіка — артаграфія, марфэмны, словаўтваральны, марфалягічны і сынтаксычны разбор" (Менск, 1977), „Курсавыя працы па беларускай мове“ (Менск, 1990). 3 1975 да 1998 гг. яна напісала звыш 20 артыкулаў і базавых разьдзелаў ддя н навучальных і 2 практычных дапаможнікаў, падрыхтавала 9 праграмаў.
    27 Сёньня Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка.
    Як пісала Валянціна Мароз, „пра дацэнта Юрэвіч ніколі не гаварылі, што яна „дае глыбокія веды" — гэтую выкладчыцу калегі й студэнты мелі за дасьведчанага чалавека, які выпраменьвае веданьне, дае штуршок да здабываньня ведаў, абмінаючы гатовыя формулы й савецкія палітызаваныя стэрэатыпы. Дарэчы, яна ўмела клапацілася пра найшырэйшае далучэньне студэнтаў да нацыянальнае кулыпуры, навучаючы высокаму ды густоўнаму ўспрыняцьцю свайго й нейчага“~я.
    У лютым 1993 гАлена Юрэвіч разам са сваёй сям’ёй выехала ў ЗША. Аднак і там яна брала актыўны ўдзел у навуковай і бібліяграфічнай дзейнасьці Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку, кансультавала рэдактараў ,Днгельска-беларускага слоўніка" (выдадзены ў Менску ў 2006 г.), займалася падрыхтоўкай да друку творчай спадчыны беларускіх эмігранцкіх пісьменьнікаў.
    Першай ііублікацыяй за мяжой, у якую былі ўключаныя бібліяграфія й камэнтар Алены Юрэвіч, стаў збор твораў Уладзімера Дудзіцкіага „Напярэймы жаданьням“29, што выйшаў у сэрыі БІНІМ Belarusian Poets and Writers Series. У гэтай самай сэрыі праз год былі выдадзеныя й выбраныя творы Міколы Цэлеша „Хмары над Бацькаўшчынай“3°, да якіх Алена Юрэвіч выканала лексычны камэнтар, а рэдагаваньне, уступны артыкул і бібліяграфію падрыхтаваў яе сын Лявон. У 2003 і 2006 гг. выйшлі добра вядомыя фундамэнтальныя бібліяграфічныя працы Зоры й Вітаўта Кіпеляў, у падрыхтоўцы якіх да друку брала ўдзел і Алена Юрэвіч. Асноўнай задачай гэтых выданьняў было як мага поўнае адлюстраваньне ўсяго, што было выдадзеная беларусамі за мяжой. „Каб ня толькізахаваць, але іўвесьці ў навуковы й культурны зварот даробак колькіх пакаленьняў беларускіх творцаў і выдаўцоў, каб зафіксаваць унікальную інфармацыю, што засталася адно ў памяці сьведкаў і ўдзельнікаў выдавецкага працэсу, — з гэтых меркаваньняў і паўстала думка стварыць бібліяграфічны даведнік «Беларускі друк на Захадзе» .
    28 Мароз В. Засталося ў Беларусі напісанае, сказанае... С. 19.
    29 Юрэвіч А. [Бібліяграфія, камэнтар] //Дудзіцкі У. Напярэймы жаданьням: Збор твораў. Нью-Ёрк: БІНІМ, 1994. — ХХІХ+313 с. — (Belarusian Poets and Writers Series / Беларускі інстытут навукі й мастацтва; №5).
    30 Юрэвіч А. [Лексычны камэнтар] // Цэлеш М. Хмары над Бацькаўшчынай: Выбраныя творы. Нью-Ёрк: БІНІМ, 1995. — XXV+299 с. — (Belarusian Poets and Writers Series / Беларускі інстытут навукі й мастацтва; №6).
    31 Кіпель В., Кіпель 3. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе. Асобныя выданпі: Бібліяграфія. Ныо-Ёрк—Менск: БІШМ, 2003. С. XV.
    Хочацца думаць, што й для Алены Юрэвіч удзел у такой працы быў крокам набліжэньня да адной са сваіх мараў, народжаных у часе бібліяграфаваньня матэрыялаў беларускага мовазнаўства — зьяўленьня поўнай навуковай бібліяграфіі беларусазнаўчай айчыннай і замежнай літаратуры. Гэтая праца яшчэ наперадзе й яе „зь цягам часу трэба будзе зрабіць беларусістам-бібліёграфам: агульнага летапісу друку Беларусі (і рэтраспэктыўнага, і сучаснага) — у самой Беларусі, у Летуве, Полыйчы, Чэхіі, Расеі, Амэрыцы, Новаіі Зэляндыі й г. Э.“32. Прыведзеныя словы былі сказаныя Лявонам Юрэвічам ва ўступе да апошняга выданьня бібліяграфіі Вітаўта й Зоры Кіпеляў „Беларускі друк на Захадзе" (Нью-Ёрк—Варшава, 2006) і засьведчылі сталыя бібліяграфічныя традыцыі. А гэта яшчэ адно пацьверджаньне таго, што вынікі навукова-бібліяграфічнай працы Алены Казіміраўны Юрэвіч вартыя, каб ейнае імя заняло годнае месца ў шэрагу выдатных асобаў ня толькі ў галіне філялёгіі, але й беларускай бібліяграфіі.
    32
    Кіпель В., Кіпель 3. Беларускі друк на Захадзе: Бібліяграфія. Нью-Ёрк: БІНІМ — Варшава: Інстытут Славістыкі Польскай Акадэміі I Іавук, 2006. С. IX.
    Вітаўт Кіпель
    АЛЕНА ЮРЭВІЧ —
    АДДАНАЯ ПРАЦАЎНІЦА БЕЛАРУШЧЫНЫ
    Алена Юрэвіч — выдатная працаўніца Беларушчыны. He памылюся, калі скажу: ня часта так бывае, што знаёмства пераходзіць адразу ў супрацоўніцтва, блізкасьць працоўных і бытавых адносінаў, сяброўства. А ў дачыненьні да Алены Казіміраўны Юрэвіч гэтак яно й было.
    Прыпамінаю восеньскі сонечны дзень 1993 г. Недзе на вузенькай „нашынскай" вулачцы ў Брукліне мы з Зорай К. увайшлі ў драўляны, гонтай абабіты акуратны дамок, дзе жыла разам з мужам Навумам нядаўна прыбылая тады ўЗША Алена Казіміраўна. Пераступіўшы парог, Зора ўручыла гаспадыні невялікі букецік кветак, ды мы пачалі скорагаворкай гутарку прыблізна ў гэткім пляне: „Добры дзень! Вітаем Вас у Амэрыцы. Мы пра Вас ведаем з акадэмічных працаў ды чулі ў часе паездак у Менск“.
    Закончыўшы стандартныя вітаньні, мы паступова пачалі пераходзіць да іншае тэмы. „Мы, сябры Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў ЗША, арганізацыі навукова-дасьледнай, хацелі б бачыць Вас і мужа ў ліку сяброў БІНіМу ў якасьці актыўных супрацоўнікаў, дасьледнікаў беларушчыны. Паверце, — казалі мы, — у БІНіМе мноства праектаў, але не хапае працаўнікоў. Працуем жа мы для справы, для Беларусі. Робім тое, чаго ня робіцца на Бацькаўшчыне. Вы абое былі б для нас вялікай падмогай. Шчыра да вас зьвяртаемся: давайце працавацьразам“.
    Нашая прамова скончылася, настала хвіліна цішыні. Праз пару мамэнтаў Алена Казіміраўна запытальна-прыхільна ўсьміхнулася, пранікліва паглядаючы проста ў вочы то мне, то Зоры, пачала свой адказ на нашу ўзвышаную тыраду:
    „Мы яшчэ, бадай, нераспакаваліся, усё на пачаканьні, ня ведаем, як і што будзе далей. Ды мы ўжо й не маладыя, але... Вядомая справа, ад беларускае працы мы ніколі не ўхіляліся. — Характэрнай адзнакай гаворкі Алены Юрэвіч было ўжываньне ўстойлівых словазваротаў, a часта й мудрых народных прыказак, пры гэтым яна заўсёды згадвала настаўніка й калегу, ведамага мовазнаўца Фёдара Янкоўскага. — Што
    зможам, будзем рабіць. Давайце вып’ем гарбаткі, пачастуемся. Ды кажэце, што ў вас пільнае — будзем разам адольваць“.
    Вось так яно пачалося, ці, як сказала б Алена Казіміраўна: „Гэтак мы трапілі з карабля ды на баль“. Далей мы пазнаёмілі новую супрацоўніцу з тым, што было зроблена ў БІНіМе, хто над чым працуе, ды расказалі пра заплянаваныя праекты. На варштаце тады было рыхтаваньне да друку збору твораў Уладзімера Дудзіцкага ў сэрыі „Беларускія паэты й пісьменьнікі". Агульнае рэдагаваньне тому ўзяў на сябе Лявон, сын Алены, але над архівам Дудзіцкага трэба было яшчэ папрацаваць — правесьці тэксталягічны аналіз і даць тлумачэньні. Былі сабраныя амаль усе большыя творы, укладзеная бібліяграфія ды зробленыя шырокія камэнтары. Без малога праз год кніжка твораўУладзімера Дудзіцкага „Напярэймы жаданьням“ ляжала на стале. У дараваным Зоры Кіпель экзэмпляры кнігі значацца гэткія надпісы: „Хроснай амэрыканскай маці — Лявон Юрэвіч, рэдактар“. Сапраўды вельмі прачулыя словы. А Алена Юрэвіч, укладальніца бібліяграфіі й моўны камэнтатар, задакумэнтавала падзею гэтак: ,Дарагой Зоры на добры ўспамін пра сёньняшні вечар, 29.10.94“. Так, той вечар застаўся незабыўным. Упершыню ў Нью-Ёрку выступала Алена Юрэвіч з дакладам аб творчасьці й моўных аспэктах паэзіі Уладзімера Дудзіцкага. Вечар зацягнуўся й быў надзвычай пасьпяховы.
    Далей Алена Казіміраўна выступала даволі часта перад беларускай аўдыторыяй. Бывалі на ейных дакладах таксама госьці: амэрыканцы, пераважна з нью-ёрскіх каледжаў, украінцы, землякі зь Беласточчыны. Пры актыўным ўдзеле Алены Юрэвіч у наступныя гады ў БІНіМе выйшлі кнігі: збор твораў Міколы Цэлеша „Хмары над Бацькаўшчынай“ (1995), „Антыбалыпавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі" Юркі Віцьбіча (1996), зборнік „Архіўная кніга“ (1997). Перагледжаныя ёю перад друкам былі таксама творы Лявона Крывічаніна „Беларусізацыя пад №...“ (1998), „Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі“ Лявона Юрэвіча (1999). I вельмі важна адзначыць, што яшчэ доўга-доўга давялося б чакаць на творы Антона Адамовіча, калі б да падрыхтоўкі іх да друку не далучылася Алена Казіміраўна Юрэвіч.