• Часопісы
  • Запісы 31

    Запісы 31


    Памер: 435с.
    Мінск, Нью Йорк 2008
    96.26 МБ
    Нарадзілася Алена Юрэвіч 22 кастрычніка 1928 г. уМенску. Вучылася ў 31-й менскай беларускай школе, якая разьмяшчалася ў старой частцы гораду — Старажоўцы. У 1938 г. быў арыштаваны бацька, безь якога сям’я на працягу доўгіх 15 гадоў спазнала ўсе жыцьцёвыя цяжкасьці й ліхалецьце вайны. Потым была вучоба на беларускім аддзяленьні філялягічнага факультэіу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыла ў 1954 г., затым — асьпірантура, абарона кандыдацкай дысэртацыі на тэму „Категорня грамматнческого рода нмен суіцествнтельных в белорусском языке“ (Менск, i960), праца ў сэктары гісторыі мовы Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук БССР.
    У1959 г. зьяўляюцца першыя публікацыі Алены Юрэвіч, прысьвечаныя граматычнаму роду назоўнікаў у беларускай мове3. Надзвычай напоўненым навуковымі здабыткамі стаў год i960. Менавіта тады завяршылася скрупулёзная падрыхтоўка да друку першага ў беларусістыцы „Бібліяграфічнага ўказальніка літаратуры па беларускаму мовазнаўству“4. Даведнік рыхтаваў Інстытут мовазнаўства сумесна зь Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам. У зборы матэрыялаў і іх бібліяграфаваньні разам з Аленай Юрэвіч бралі ўдзел Марыя Жыдовіч і Яўгенія Рамановіч. Як адзначылі ўкладальнікі ў прадмове да бібліяграфіі, паказальнік быў першым выпускам, усяго ж на той час плянаваліся тры.
    Уключаны ў выданьне матэрыял быў выяўлены на аснове працы выключна ў бібліятэках і кнігасховішчах Беларусі. Аднак нават першае знаёмства з гэтай сьціплай паводле афармленьня кнігай уражвае, якую значную працу прарабілі яе складальнікі. Яны ўлічылі 1864 навуковыя публікацыі: кнігі, зборнікі, газэтныя й часопісныя артыкулы ў беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах, якія выйшлі з 1825 па 1958 гг. Геаграфічна ўлічаныя матэрыялы дасьледаваньня беларускай мовы сягалі
    3 Юрэвіч А. Афармленне і выражэнне граматычнага роду назоўнікаў у беларускай мове (мужчынскі род) // Весці All БССР. Серыя грамадскіх навук. Мінск, 1959. №1. С. 150—163; ІОрэвіч А. Да пытання ўзаемаадносін граматычнага роду і прыроднага полу ў назоўніках беларускай мовы // Весці All БССР. Серыя грамадскіх навук. Мінск, 1959. №3. С. 116—126; Юрэвіч А. Змяшэнне граматычнага роду назоўнікаў у беларускай мове // Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР. Вып. 6. Мінск, 1959. С. 138—150.
    4 Жыдовіч М., Рамановіч Я., Юрэвіч А. Бібліяграфічны ўказальнік літаратуры па беларускаму мовазнаўству. Мінск: Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У. I. Леніна, Інстытут мовазнаўства АН БССР, i960. — 223 с.
    далёка за межы Беларусі: Кіеў, Варшава, Паўднёва-Сахалінск, Ужгарад і г. д. У паказальніку была зьмешчаная інфармацыя з такіх малавядомых крыніцаў, як газэта „Рунь“ (Смаленск, 1918), часопіс „Фнлологііческне запнскн“ (Варонеж, 1860—1917), „Крывіч" (Коўна, 1923—1926) і інш. Каштоўныя й карысныя для карыстальнікаў паказальніка былі й сьціслыя анатацыі, якія раскрывалі зьмест той ці іншай крыніцы, яе дачыненьне да праблемаў беларускага мовазнаўства. Першую мовазнаўчую бібліяграфію складальнікі структуравалі па шасьці тэматычных разьдзелах: I — мовазнаўчыя крыніцы, у якіх разглядаюцца агульныя пытаньні; II — працы па беларускай літаратурнай мове; III — матэрыялы з гістарычнай фанэтыкі, граматыкі й дыялекталёгіі; IV — матэрыялы зь лексыкаграфіі й лексыкалёгіі; V — працы ў пытаньнях гісторыі беларускай літаратурнай мовы; VI — падручнікі для сярэдняй школы й мэтадычная літаратура. Унутры разьдзелаў асобна вылучаліся кнігі; артыкулы, рэцэнзіі й зацемкі.
    У адной з рэцэнзіяў на бібліяграфічны даведнік, аўтарам якой быў літаратуразнаўца Рыгор Шкраба, адзначалася, што „праца, якую робяць аўтары ўказальніка ў галіне беларускага мовазнаўства, павінна паслужыць добрым прыкладам, каб знайшоўся энтузіяст для ажыцьцяўленьня адпаведнай працы і ў галіне беларускага літаратуразнаўства й крытыкі“5.
    Цікава, што ў тым самым i960 г. у часопісе „Полымя" (№5) і навуковым зборніку „Нзвестня AH СССР. Отделенне ліітературы н языка“ зьявілася й рэцэнзія Марыі Жыдовіч, Яўгеніі Рамановіч, Алены Юрэвіч на бібліяграфію Інстытуту мовазнаўства AH СССР „Бнблнографнческнй указатель лнтературы по русскому языкознаніію с1825 по 1880 гг. Вып. 7. Украннскнй н белорусскнй языкіі. Сравннтельное языкознанне. ІІсторіюграфіія русского языкознангія“ (Масква, 1958)6. Адзначыўшы каштоўнасьць даведніка, які запачаткоўваў сур’ёзную бібліяграфічную працу ў галіне беларускага мовазнаўства, аўтары вельмі падрабязна яго вывучылі й знайшлі шэраг недахопаў, якія тычыліся значных прабелаў: не былі ўключаныя ў выданьне шматлікія працы, што займалі значнае месца ў беларускім мовазнаўстве (напрыклад, Пятра Гільтэбранта, Паўла Баброўскага, Аляксандра Пыпіна, В. Быкоўскага, А. Насо-
    5 Шкраба Р. Спадарожнік кніжных паліц // Полымя. i960. №9. С. 188—189.
    6 Жыдовіч М., Рамановіч Я., Юрэвіч А. Каштоўная кніга // Полымя. i960. №5. С. 186—187; тое ж у: Нзвестня AH СССР. Отделенне лнтературы н языка. С. 247—249. Т. 19. Вып. 3. Москва: Нзд-во AH СССР, i960.
    віча, Аляксея Віктарава, Паўла Шэйна, Яна Чачота, Мітрафана Коласава, Іосіфа Даброўскага й інш). Беларускія бібліёграфы-рэцэнзэнты знайшлі таксама недакладнасьці ў анатацыях, адзначылі дубляваньне бібліяграфічных запісаў, непасьлядоўнасьць падачы бібліяграфічных матэрыялаў; удакладнілі гады ці месцы выданьня некаторых крыніцаў, іх назвы й інш. — усё цалкам паказвае тое значэньне, якое беларускія дасьледнікі надавалі бібліяграфічным крыніцам, што ня толькі арыентавалі ў шырокім моры інфармацыі, але й сьведчылі пра ўзровень разьвіцьця гэтай навукі.
    У наступныя гады праца ў галіне бібліяграфіі была працягнутая. Удзьвюх Алена Юрэвіч і Яўгенія Рамановіч прагледзелі, перабралі не адну сотню выданьняў з кнігасховішчаў Менску, Вільні, Масквы й Ленінграду, рыхтуючы „Бібліяграфію прац Я. Ф. Карскага", якая выйшла ў 1961 г. у „Працах Інстытуту мовазнаўства АН БССР“ і была прымеркаваная да юо-годзьдзя з дня нараджэньня акадэміка7.
    У1962 г. Алена Юрэвіч у суаўтарстве зь Яўгеніяй Рамановіч апублікавалі грунтоўны артыкул, упершыню асьвяціўшы тэму беларускай мовазнаўчай бібліяграфіі8. Яны адзначылі, што бязь яснага ўяўленьня пра тое, што ўжо зрабілі нашыя папярэднікі ў той ці іншай праблеме, немагчымая далейшая дасьледная праца. „Нельга скласьці Гістарычны слоўнік беларускай мовы, нямаючы дакладнага ўліку й апісаньня старажытных беларускіхрукапісаў і старадрукаваных кніг; нельга ў шырокш маштабе арганізаваць усебаковае й глыбокае вывучэньне лексыкі Беларускага Палесься без знаёмства зь вялікай філялягічнай літаратурай па гэтай тэрыторыі. Веданьне ўсяго таго, што зроблена папярэднікамі, неабходна пры вырашэньні ня толькі кардынальных пытаньняў, але й пры распрацоўцы прыватных, якія зьяўляюцца часткай больш буйных праблем. Таму складаньне поўнай навуковай бібліяграфіі па беларускаму мовазнаўству зьяўляецца надзётай задачай беларускіх лінгвістаў^. Аналіз бібліяграфічных працаў аўтары артыкулу распачалі зь першых згадак пра беларускую мову, уключаных у працы вядомых расейскіх бібліёграфаў Васіля Сопікава, Уладзімера Мяжова, Аўгусты Мез’ер, Мікалая Рубакіна, Івана Каратаева й
    7 РамановічЯ., ЮрэвічА. Бібліяграфія працЯ. Ф. Карскага // Працы Інстытуга мовазнаўства АН БССР. Вып. 8. Мінск, 1961. С. 18—88.
    8 Рамановіч Я., Юрэвіч А. Аб беларускай мовазнаўчай бібліяграфіі // Весці All БССР. Серыя грамадскіх навук. Мінск, 1962. №3. С. 108—116.
    9 Рамановіч Я., Юрэвіч А. Аб беларускай мовазнаўчай бібліяграфіі... С. 108.
    інш. Разглядаючы таксама прыклады бібліяграфічнай работы вучоных-філёлягаў Яўхіма Карскага, Пятра Ўладзімірава, Аляксея Сабалеўскага ды інш., Алена Юрэвіч і Яўтенія Рамановіч прыходзяць да высновы, што ўжо ў дарэвалюцыйны час была зробленая значная праца ў стварэньні беларускай мовазнаўчай бібліяграфіі. Аднак зьбіраньне, клясыфікацыя й публікацыя бібліяграфічных матэрыялаў мелі выпадковы характар. Аўтары падалі падрабязную характарыстыку арганізацыі бібліяграфічнай работы за 1918—1930-я гг.: разглядаецца дзейнасьць Бібліяграфічнай камісіі Інстытуту беларускай культуры, Беларускага аддзелу Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. I. Леніна. Асабліва плённымі ў справе вывучэньня беларускай дыялекталёгіі, у тым ліку й яе бібліяграфаваньня, былі названыя 1926—1928 гг. Алена Юрэвіч і Яўгенія Рамановіч разгледзелі як тэматычныя бібліяграфічныя працы, так і пэрсанальныя, сярод якіх адной зь першых назвалі бібліяграфію лінгвіста Барыса Ляпунова, прысьвечаную Яўхіму Карскаму, якая выйшла ў 1932 г. у „Нзвестнях АН СССР“‘°. Адзначаныя ў артыкуле й дасягненьні 1950—1960-х іт. — бібліяграфічныя напрацоўкі Міхаіла Судніка, Аркадзя Жураўскага, Майсея Грынблата, Георгія Галенчанкі. Сьціпла згаданыя й названыя вышэй уласныя бібліяграфічныя паказальнікі. Аўтары, заклапочаныя праблемай недастаткова поўнагаўліку беларускай мовазнаўчай літаратуры й асабліва той, што выходзіла за мяжой і заставалася для айчыннага чытача невядомай, прапаноўвалі арганізаваць рэфэраваньне найбольш каштоўных айчынных і замежных працаў па беларусазнаўстве, друкаваць штогадовыя анатаваныя агляды беларускай лінгвістычнай літаратуры. Такім чынам, аўтары сьцьвердзілі, што беларуская мовазнаўчая бібліяграфія мае сваю гісторыю й патрабуе далейшага разьвіцьця ў кірунку складаньня поўнай навуковай бібліяграфіі.
    У1964—1966 гг. Алена Юрэвіч у суаўтарстве з Аленай Яновіч распрацоўвала такія тэмы, як гісторыя беларускай мэтралягічнай лексыкі (назвы пошлінаў і падаткаў у мове помнікаў старабеларускага пісьменства), дзьвюхмоўе ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы, гісторыя лексыка-сэмантычнай групы словаў са значэньнем ‘пасаг’. „Лёгка, зь цікавасьцю працавалася над артыкуламі з гісторыі беларускае мовы, — успамінала спадарыня Алена. — [...] Вабіла фразэалёгія старажытнае беларуркае мовы: на матэрыяле ідыямэтрычных адзінак дзелавога пісьменства быў падрыхтаваны й прачытаны даклад на канфэ-
    Рамановіч Я., Юрэвіч А. Аб беларускай мовазнаўчай бібліяграфіі... С. 114.
    рэнцыі ў БДУ, надрукаваны першы ў нашай лінгвістыцы артыкул па гэтай тэматыцы“".
    Аднак праца ў галіне бібліяграфіі таксама непакоіла й прываблівала Алену Юрэвіч. I вось ужо ў 1966 г. у „Нзвестнях АН СССР“ выйшла наступная рэцэнзія ў суаўтарстве зь Нінай Ватацы й Яўгеніяй Рамановіч на бібліяграфічны паказальнік літаратуры, выдадзенай з 1918 да i960 гг., „Славянское языкознанне“12. Гэтая бібліяграфічная праца, выкананая як сумесная: I частку ўкладалі навуковыя супрацоўнікі Інстытуту рускай мовы AH СССР, Інстытуту мовазнаўства імя A. А. Патабні АН УССР, Фундамэнтальнай бібліятэкі й Інстытуту мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР; II частку — супрацоўнікі Інстытуту славяназнаўства й Інстытуту рускай мовы AH СССР, — атрымала даволі высокую адзнаку беларускіх філёлягаў-бібліёграфаў. Было адзначана, што вялікая карпатлівая праца складальнікаў, якія ўлічылі 14 ооо адзінак апісаньня, зьяўляецца важкай галіновай бібліяграфіяй і адрозьніваецца сваёй грунтоўнасьцю ад папярэдніх працаў, стройнасьцю ў афармленьні матэрыялу, прадуманасьцю ў яго падачы, чым заслугоўвае стаць выдатным прыкладам для наступных бібліяграфічных паказальнікаў падобнага тыпу. Адзначаная наяўнасьць добра складзенага дапаможнага апарату: альфабэтнага й іменнага паказьнікаў. Аднак былі заўважаныя й некаторьія, у першую чаргу, бібліяграфічныя, недахопы. На думку рэцэнзэнтаў, увесь матэрыял у паказальніку найлепш было б арганізаваць у тэматычныя разьдзелы, а не храналягічна, што дало б магчымасьць сканцэнтраваць увесь масіў літаратуры пэўнай праблематыкі ў адным месцы. Да ліку недахопаў аднесеная адсутнасьць анатацыяў у першай частцы, а ў друтой — савецкіх рэцэнзіяў на замежныя выданьні. Уважліва быў вывучаны й навукова-дапаможны апарат паказальніка, у якім былі заўважаныя таксама пэўныя недакладнасьці й пропускі, што тычылася асабліва іменнага паказьніка. Філёлягібібліёграфы спадзяваліся, што паказальнік „Славянское языкознанне" стане грунтоўнай асновай для капітальнай абаіульняльнай бібліягра-