• Часопісы
  • Запісы 31

    Запісы 31


    Памер: 435с.
    Мінск, Нью Йорк 2008
    96.26 МБ
    79.	Юрэвіч А. Вобразнасць Коласавага слова // Блінава Э., Гаўрош Н., Кавалёва М. і інш. Моўныя адзінкі і кантэкст. Мінск: Вышэйшая школа, 1992. С. 23—32.
    8о.	Юрэвіч А. 3 паэтычнага сінтаксісу Якуба Коласа // Блінава Э., Гаўрош Н., Кавалёва М. і інш. Моўныя адзінкі і кантэкст. Мінск: Вышэйшая школа, 1992. С. 190—195.
    81.	Юрэвіч А. і ініп. Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. Мінск: Вышэйшая школа, 1992. — 189 с.
    82.	Юрэвіч А. „Рамантызацыя“ выяўленчых моўнььх сродкаў у Коласавай „Песні аб звонах“ // Блінава Э., Гаўрош Н., Кавалёва М. і інш. Моўныя адзінкі і кантэкст. Мінск: Вышэйшая школа, 1992. С. 33—37-
    83.	Юрэвіч А. Слова-вобраз агонь у паэтычным радку Я. Коласа // БлінаваЭ., Гаўрош Н., Кавалёва М. і інш. Моўныя адзінкі і кантэкст. Мінск: Вышэйшая школа, 1992. С. 37—44.
    84.	Юрэвіч А. Слова і музыка ў паэме Я. Коласа „Сымон-музыка“ // Блінава Э., Гаўрош Н., Кавалёва М. і інш. Моўныя адзінкі і кантэкст. Мінск: Вышэйшая школа, 1992. С. 45—52.
    85.	Юрэвіч А. Стылістыка беларускай мовы: Вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў педінстытутаў па спецыяльнасці 02.19 „Беларуская мова і літаратура". Выд. 2-е. Мінск: Вышэйшая школа, 1992. — 286 с.
    1993
    86.	Кавалёва М., Юрэвіч А. Лексікалогія // Сучасная беларуская літаратурная мова: Уводзіны. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. Выд. 3-е. Мінск: Вышэйшая школа, 1993. С. 24—74.
    1994
    87.	Гаўрош Н., Панюціч К., Юрэвіч А. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія // Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. Выд. 2-е. Мінск: Вышэйшая школа, 1994. С. 18—50.
    88.	Рамановіч Я., Юрэвіч А. Бузук Пётр Апанасавіч // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 99—100.
    89.	Юрэвіч А. [Бібліяграфія. камэнтар] // Дудзіцкі У. Напярэймы жаданьням: Збор твораў. Нью-Ёрк: БІНІМ, 1994. — ХХІХ+313 с. — (Belarusian Poets and Writers Series / Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва; №5).
    90.	Юрэвіч А. Значэнне слова // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 223—224.
    91.	Юрэвіч А. і інш. Беларуская мова: Практычны дапаможнік для абітурыентаў. Выд. 2-е. Мінск: Вышэйшая школа, 1994. — 239 с.
    92.	Юрэвіч А. Прыслоўе // Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. Выд. 2-е. Мінск: Вышэйшая школа, 1994. С. 129—134.
    93.	Юрэвіч А. Сінанімія [лексічная] // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 482—483.
    94.	[Юрэвіч А.]. Словы, граматычна не звязаныя з членамі сказа // Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. Выд. 2-е. Мінск: Вышэйшая школа, 1994. С. 169—172.
    95.	Юрэвіч А. Стылізацыя // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 538.
    96.	Юрэвіч А. Стылістыка // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 538—541.
    97.	Юрэвіч А. Стылістычная афарбоўка слова // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 541.
    98.	Юрэвіч А. Стылісгычныя нормы // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 541—543.
    99.	Старажытная беларуская метралогія (назвы мер, плошчы, вагі і грошай) / Укл. Т. В. Кузьмянкова і інш. [у т. л. Алена Юрэвіч]; Пад рэд. А. Міхневіча // Слова беларускае. 3 гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі. Мінск: Народная асвета, 1994. С. no124. ~ (Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць).
    1995
    юо. Юрэвіч А. [Лексычны камэнтар] // Цэлеш М. Хмары над Бацькаўшчынай: Выбраныя творы. Нью-Ёрк: БІНІМ, 1995. — XXV+299 с. — (Belarusian Poets and Writers Series / Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва; №6).
    1998
    1O1.	[Гаўрош Н., Панюціч К., Юрэвіч А.]. Лексікалогія. Фразеалоіія. Лексікаграфія // Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. Выд. 3-е. Мінск: ВыдавецУ. М. Скакун, 1998. С. 16—42.
    102.	[ІОрэвіч А. і інш.]. Практычная частка // Беларуская мова: Дапаможнікдля абітурыентаў. Выд. з~е. Мінск: ВыдавецУ. М. Скакун, 1998. С. 187—378.
    103.	[Юрэвіч А.]. Прыслоўе // Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. Выд. 3-е. Мінск: ВыдавецУ. М. Скакун, 1998. С. 111—115.
    104.	[Юрэвіч А.]. Словы, граматычна не звязаныя з членамі сказа // Беларуская мова: Дапаможнікдля абітурыентаў. Выд. 3-е. Мінск: ВыдавецУ. М. Скакун, 1998. С. 144—146.
    2002
    105.	Юрэвіч А. Сінанімія // Беларуская энцыклапедыя: У18 т. Т. 14. Мінск, 2002. С. 394.
    ю6. Юрэвіч А. Стылі мовы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. МІНСК, 2002. С. 226.
    2003
    107.	Алена Юрэвіч і інш. [Бібліяграфічны паказальнік] //
    Кіпель В., Кіпель 3. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе. Асобныя выданні: Бібліяграфія. Нью-Ёрк—Менск: БІНІМ, 2003. — 582 с.
    Аналягічна і ў перавыданьні: Кіпель В., Кіпель 3. Беларускі друк на Захадзе: Бібліяграфія. Пью-Ёрк: БІНІМ — Варшава: Інстытут Славістыкі Польскай Акадэміі Навук, 2006. — 841 с.
    2006
    108.	Пашкевіч В. Ангельска-беларускі слоўнік / Пад рэд. С. Шупы. Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. [У складзе рэдакцыйнай калегіі — Алена Юрэвіч]. Менск: Выдавец Зьміцер Колас, 2006. —1010 с.
    Рэцэнзія ў: Беларус. Нью-Ёрк, 2006. №525.
    Друкаваныя матэрыялы праАлену Юрэвіч
    1.	Трыпуціна Т. Алена Казіміраўна Юрэвіч // Моўныя адзінкі ў кантэксце: Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 1989. С. 110—112.
    2.	Мароз В. Засталося ў Беларусі напісанае, сказанае: Аб жыцці і творчай дзейнасці Алены Юрэвіч // Кантакты і дыялогі. Мінск, 1998. №9. С. 18—21.
    3.	Шальц Ю. „Зь вялікай пашанай да Вас“: [Зь перапіскі Алены Юрэвіч і Ўладзімера Дубоўкі аб працы над другім томам „Гісторыі беларускай мовы“] // Беларус Ныо-Ёрк, 2003. №484.
    4.	Выпускнікі філялягічнага факультэту Менскага пэдінстытуту (1984 году). Сьв. памяці Алены Юрэвіч (22.10.1928-02.12.2006) // Наша Ніва. Менск, 2006. 15 студзеня (№46). С. 37.
    Аналягічная публікацыя ў: Беларус. Нью-Ёрк, 2007. №528.
    5.	Maroz V. The written word lives on in Belarus — and so does the spoken word: [Аб жыцці i творчай дзейнасці Алены Юрэвіч] // Contacts & Dialogues. Minsk, 2000. №1—2. P. 62—65.
    Падрыхтоўка da друку Тацяны Дзем’яновіч, Тамары Самайлюк, ЛарысыДоўнар
    Архівы
    Вольга Гарбачова
    Менск
    БЕЛАРУСІКА Ў ЗБОРАХ ПОЛЬСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ Й МУЗЭЮ АДАМА МІЦКЕВІЧА Ў ПАРЫЖЫ
    Гісторыя заснаваньня Польскай бібліятэкі ў Парыжы распачынаецца ад 1832 г. Адзін зь першых ідэю аб стварэньні ў эміграцыі польскай бібліятэкі выказаў Аляксандр Галынскі, які занатаваў гэта напрыканцы 1832 г. у Дрэздэне ў сваім праграмным дакумэнце1. У сьнежні таго ж годуў Ліёне незалежна ад Галынскага аналягічная ідэя была ўхваленая ў праекце Леана Вадзінскага, што ня толькі падкрэсьліў неабходнасьць заснаваньня бібліятэкі, але й вызначыў для яе дакладнае месца. На яго думку, гэта была сталіца Францыі2. У наступным годзе ідэю агучыў генэрал Ляфает, пад уплывам якога Адамам Міцкевічам нават напісаў прамову, адрасаваную ўсім цівілізаваным народам3. Нягледзячы на гэтыя памкненьні, у першыя эмігранцкія гады не дайшло да ўтварэньня адзінай бібліятэчнай установы.
    У той жа час пад уплывам агучаных прапановаў паступова паўставалі асобныя невялікія бібліятэчкі, якія яшчэ не былі здольныя выконваць функцыі, ускладзеныя надалей на Польскую бібліятэку ў Парыжы. Першую з такіх невялікіх бібліятэк заснаваў пры Польскай вайсковай школе ў Парыжы Дамінік Бялінскі ў 1834 г. Аднак праіснавала яна толькі некалькі месяцаў, пасьля чаго кніжныя зборы перавезьлі ў чытальню пры Таварыстве навуковай дапамогі.
    Цягам наступных некалькіх гадоў адбываліся дыскусіі, сярод якіх варта вылучыць выступ Юльляна Нямцэвіча, які улетку 1838 г. чарго-
    ’ Biblioteka Polska w Paryzu (далей BPP). Rkps 612/1. S. 37—52.
    2 BPP. Rkps 1380/19. S. 79—82.
    3 Przewodnik po zespolach r^kopisowTowarzystwa Historyczno-Literackiego i Biblioteki Polskiej w Paryzu / Oprac. M. Wrede, M. Prokop, J. Pezda. Paryz—War­szawa, 2000. S. 8.
    вы раз агучыў прапанову аб стварэньні польскай публічнай бібліятэкі4. Нарэшце, 24 лістапада 1838 г. быў падпісаны акт аб заснаваньні бібліятэчнага фундуша, a 24 сакавіка 1839 г., у гадавіну пачатку паўстаньня 1794 г., Польская бібліятрка ўпершыню адчыніла свае дзьверы для чытачоў. Установа аб’яднала некалькі асобных кніжных збораў: Таварыства навуковай дапамогі, кнігазбор якога налічваў каля 1 тыс. тамоў, Літаратурнага таварыства й яго аддзяленьняў — гістарычнага й статыстычнага. У сьнежні 1838 г. аб’яднаны кнігазбор налічваў ужо 2085 тамоў5. Адначасова з гэтым у бібліятэцы захоўваліся таксама калекцыя мапаў, нумізматычныя зборы, мастацкія й музычныя творы, а таксама рукапісныя матэрыялы.
    Ад сьнежня 1844 г. паўстала ідэя заснаваньня пры бібліятэцы тайнага Нацыянальнага архіву, які аб’ядноўваў бы матэрыялы апошняга паўстаньня (1830—1831 гг.) і дакумэнты прыватнага характару. Сама ідэя не была наватарскай. Ужо ў 1832 г. Таварыства Літоўскае і Рускіх зямель стварыла архіў рукапіснай спадчыны, прысьвечанай падзеям паўстаньня на тэрыторыі Літвы, Беларусі і Ўкраіны. Вядома таксама, што сябры гістарычнага аддзелу Літаратурнага таварыства ад 1836 г. праводзілі пошук палёнікаўу бібліятэчных сховішчах Францыі, Англіі, Італіі, Злучаных Штатаў і Партугаліі6. А скапіяваныя й набытыя матэрыялы захоўваліся ў зборы таварыства. Адной з найістотнейшых крыніцаў паступленьня рукапіснай спадчыны ў Польскую бібліятэку сталі прыватныя ахвяраваньні.
    У чэрвені 1841 г. у бібліятэку трапіў збор Юльляна Нямцэвіча7. Шматлікія рукапісы, успаміны й кнігі перадаў у бібліятэку яго пляменьнік Караль Нямцэвіч8. У наступным годзе да бібліятэкі адышоў
    4 Rederowa D. Polski emigracyjny osrodek naukowy we Francji w latach 1831— 1872. Wroclaw, 1972. S. 105.
    5 Przewodnik po zespolach... S. 10; Rederowa D. Polski emigracyjny osrodek... S. 105.
    6 Апісаньне дзейнасьці сяброў гістарычнага аддзела у Літаратурпага таварыства, сярод якіх было багата ліцьвінаў, гл.: ВРР. Rkps 1375.
    7 ВРР. Rkps 1375. S. 411.
    8 Матэрыялы са збору Юльляна Нямцэвіча занатаваныя ў адным з каталёгаў Польскай бібліятэкі пад №492—507. Гл.: Katalog r^kopisow Biblioteki Polskiej w Paryzu. T. 2 (r^kopisy nr 432—545) / Oprac. Cz. Chowaniec, I. Galt;zowska; Uzup. i przyg. do druku M. Prokop. Paryz—Warszawa, 1994. S. 112—119.