• Часопісы
  • Запісы 31

    Запісы 31


    Памер: 435с.
    Мінск, Нью Йорк 2008
    96.26 МБ
    Разам з тым, гэтыя ўспаміны спэцыфічныя, бо чым больш аповед набліжаецца храналягічна да сучаснасьці, тым больш выразна аўтаркажанчына саступае месца аўтарцы-палітыку, старшыні Рады БНР. Распавядаецца пра „варожыя сілы — вонкавыя і ўнутраныя — на нашым шляху да волі й дабрабыту“, паступова ўзмацняецца прамоўны тон
    Андрэй ЛІОЫЧ, Яна СЛАВІНА, Натальля ГАРДЗІЕНКА аповеду, месцамі выразна адчуваецца, што аўтарка выступае ўжо ня толькі ад сябе асабіста, але ад імя Рады БНР ды ўсёй беларускай эміграцыі.
    Безумоўна, успаміны Івонкі Сурвілы маюць грамадзкую значнасьць, бо гэта першыя мэмуары, напісаныя ўласнаручна старшынёй Рады БНР. Але больш істотна зразумець каштоўнасьць гэтага тэкстудля дасьледнікаўі аматараўэміграцыйнай мінуўшчыны. Неабходна адзначыць, што нягледзячы на ўсю прыватнасьць і эмацыйнасьць, часам фрагмэнтарнасьць і павярхоўнасьць аповедаў аўтаркі, яны надзвычай цікавыя самой геаграфіяй згаданых падзеяў. Да гэтага часу амаль не захавалася сьведчаньняў пра беларуекае жыцьцё ў паваеннай Даніі, мала дзе можна знайсьці больш-менш сыстэматызаваныя зьвесткі пра беларускае жыцьцё ў Францыі, пра дзейнасьць беларускіх радыёперадачаўу Мадрыдзе. Так, аповед Івонкі Сурвілы нельга назваць абагульняльным, сыстэматычным, дэталёвым. Туттолькі асобнымі эпізадычнымі згадкамі прысутнічае беларуская эміграцыйная грамада, у выглядзе нейкіх асобаў, месцаў, падзеяў, знакавых для самой аўтаркі й ейнай сям’і. I разам з тым, тут згадваюцца ўнікальныя падрабязнасьці побыту на чужыне, што немагчыма адшукаць у іншых крыніцах. Прыкладам, укнізеўпершыню вызначаецца своеасаблівая геаграфія „беларускіх месцаў“ у Парыжы. Наагул францускі пэрыяд жыцьця аўтаркі пададзены ва ўспамінах ці не найболей цікава і ўдала. Парыж выразна паўстае перад чытачом вачыма маладой студэнткі-беларускі, што слухала лекцыі ў перапоўненых аўдыторыях Сарбоны, чытала кнігі ў парыскіх парках, дыскутавала зь сябрамі ў парыскіх кавярнях. Францускі аповед Івонкі Сурвілы часам набывае характар своеасаблівага турыстычнага гіда-даведніка з рэкамэндацыямі найбольш цікавых месцаў, вартых наведваньня ў сталіцы Францыі.
    Разам з тым, успаміны Івонкі Сурвілы пакідаюць даволі шмат пытаньняў, правакуюць да пошукаў адказаў. Прыкладам, было б цікава даведацца пра тое, хто яшчэ зь беларусаў апынуўся ў паваеннай Даніі і як яны кантактавалі паміж сабою, чым жыла й наколькі вялікая была беларуская грамада ў Францыі й дзе, апроч Парыжу, сяліліся беларусы. Аўтарка тактычна ня згадвае ў сваіх успамінах унутрыбеларускія праблемы эміграцыйнагажыцьця, палітычныя й рэлігійныя закалоты, што падзялілі грамады. Наагул характар аповеду й яго зьмест „працуюць" на замацаваньне своеасаблівага міту пра вялікую нацыянальную сьведамасьць беларускай паваеннай эміграцыі, ледзь ня ўсе прадстаўнікі якой, здаецца, жылі адной толькі беларускай справай. На жаль, сапраў-
    днасьць не была такой адназначнай, і сьведамых ды адданых энтузіястаў-беларусаў, з асяродзьдзя якіх, што праўда, паходзіць Івонка Сурвіла, было зусім няшмат, адзінкі сярод тысячаў эмігрантаў з нашых земляў. Аднак сам досьвед гэтых адзінак безумоўна цікавы.
    Варта адзначыць, што кніга ілюстраваная ўнікальнымі фатаздымкамі зь сямейных архіваў, раней не друкаванымі.
    Трэба спадзявацца, што гэтыя ўспаміны Івонкі Сурвілы ня будуць апошнімі і што яны справакуюць новую цікавасьць да вывучэньня беларускага жыцьця на чужыне й пошуку адказаў на ўсё новыя й новыя пытаньні.
    Н.Г.
    ХРОНІКА
    БЕЛАРУСКАГА НАВУКОВА-КУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЬЦЯ Ў ЗАМЕЖЖЫ (2005—2007)
    2005
    16 лютага — у Вашынгтоне адбылася сустрэча прадстаўнікоў Таварыства беларускай культуры ў Літве зь сябрамі БІНІМу, дзе абмяркоўвалася тэма шырэйшага абмену друкаванымі матзрыяламі паміж беларусамі Літвы й ЗША.
    12 сакавіка — у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША) д-р Юры Гарбінскі, супрацоўнік Інстытуту славістыкі пры Польскай Акадэміі навук, на зборцы БІНіМу распавёў прысутным пра працу над кнігай пра беларускае рэлігійнае жыцьцё ў ЗША.
    18 чэрвеня — у Вашынгтоне доктар Вітаўт Кіпель як прадстаўнік БІНіМу браў удзел у канфэрэнцыі, скліканай Балтыйскім камітэтам Амэрыкі й прысьвечанай падрыхтоўцы да адкрыцьця помніку „Ахвяры камунізму". Др. Вітаўт Кіпель прачытаў даклад на тэму „Страты Беларусі ў савецкі пэрыяд“.
    Кастрычнік — у Бостане й Нью-Ерку Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Якуба Коласа зь Віцебску паказаў п’есы У. Драздова „Шагал, Шагал“ і Сакрата Яновіча „От цо да“.
    14—15 кастрычніка — пры Гарвардзкім унівэрсытэце ў Кэмбрыджы (штат Масачусэтс, ЗША) прайшоўнавуковы сымпозіюм, прысьвечаны Беларусі. Арганізатарамі выступілі Гарвардзкі ўнівэрсытэт, БІНіМ, Паўночна-амэрыканская асацыяцыя дасьледнікаў беларусазнаўства й Культурна-адукацыйная фундацыя Орса-Рамана. Былі спавешчаныя каля дзясятка дакладаў у тэматычных сэкцыях: літаратурнай, эканамічнай, гістарычнай і сацыяльных дысцыплінаў. Бралі ўдзел: доктар Марыя-Паўла Сурвіла з Вартбурскага ўнівэрсытэту (штат Аёва, ЗША); праф. Том Бэрд з Кўінзаўскага каледжу (штат Нью-Ёрк,
    ЗША), Віталь Зайка з Інстытуту габрэйскіх дасьледаваньняў у Ныо-Ёрку, праф. Зіна Гімпелевіч з унівэрсытэту Ватэрлёо (Канада), праф. Тымаці Снайдэр зь Ельскага ўнівэрсытэту, праф. Арнолд Макмілін зь Лёнданскага ўнівэрсытэту (Ангельшчына), спн. Ірына Віданава, стыпэндыятка ўнівэрсытэту Джона Гопкінса (Балтымар, ЗША), др. Алена Гапава з Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня, Літва), праф. Рыгор Ёфэ з Рэдфардзкага ўнівэрсытэту (штат Вірджынія, ЗША), др. Курт Вулгаўзэр з Гарвардзкага ўнівэрсытэту (Кэмбрыдж, штат Масачусэтс, ЗША).
    25—26 кастрычніка — у Нью-Ёрку (ЗША) адбыліся аўтарскія вечары беларускай паэткі Вальжыны Морт. Вершы аўтарка чытала пабеларуску й па-ангельску.
    30 кастрычніка — у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША) адбылася прэзэнтацыя кнігі айца Мікалая Лапіцкага „Ў служэньні Боіу й Беларусі“, выдадзенай супольна БІНіМам і Інстытугам славістыкі Польскай Акадэміі навук. Уступнае слова Вітаўта Кіпеля, укладаньне, прадмова, камэнтары д-ра Юр’я Гарбінскага.
    У праграме дзейнасьці БІНіМу ў гэтым годзе былі апрацаваныя й выдрукаваныя наступныя кнігі: „Эквівалент" — зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы, укладаньне Лявона Юрэвіча; „Мэмуары на эміграцыі“ Лявона Юрэвіча; „Энцыкляпэдыя беларускай дыяспарьГ — праекг даведніка беларускай эміграцыі Лявона Юрэвіча.
    2006
    18 студзеня — у Нью-Ёрку (ЗША) доктар Вітаўт Кіпель спавяшчаў даклад аб гісторыі беларускае эміграцыі ў штаце Нью-Джэрзі для сяброў Нью-Джэрзійскай асацыяцыі гісторыкаў.
    28 сакавіка — у Таронта (Канада) адбылася навуковая канфэрэнцыя ў праграме адзначэньня Тыдня памяці ахвяраў генацыду. Аналіз генацыднае палітыкі ў Беларусі зрабіла спн. Ірына Варабей.
    4 красавіка — у Інстытуце імя Гэрымана пры Калюмбійскім унівэрсытэце Нью-Ёрку (ЗША) адбыўся навуковы сэмінар „Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў“. У блізу дзесяці дакладах былі прааналізаваныя ня толькі палітыка, але й дэмаграфічны, сацыяльны ды інтэлектуальны стан Беларусі ды скрышталізаваныя парамэтры, якія ўплываюць на электарат краіны. У працы сэмінару бралі ўдзел дасьледнікі БІНіМу, Дзяржаўнага дэпартамэнту, Калюмбійскага й Вашынгтонскага ўнівэрсытэтаў.
    5 красавіка — у Цэнтры дасьледаваньня гісторыі эміграцыі ў Мінэапалісе (штат Мінэсота, ЗША) адбылася канфэрэнцыя „ГІрава на грамадзянства ад нараджэньня". Упершыню ўзьнялі пытаньне колькасьці амэрыканцаў беларускага паходжаньня. Называлася прыкладная лічба ў некалькі сот тысячаў чалавек — ад пачатку XIX стагодзьдзя.
    4 чэрвеня — у Нью-Ёрку Моладзевая арганізацыя БАЗА ладзіла акадэмію, прысьвечаную памяці Ларысы Геніюш. Аб творчасьці паэткі й тагачасным палітычным клімаце ў краіне зрабіў даклад доктар Вітаўт Кіпель.
    Чэрвень — у горадзе Рыджбург (штат Нью-Джэрзі, ЗША) дзеіла пэрсанальная выстава спн. Юліі Шатэрнік.
    11 ліпеня — падпісаныя канчатковыя дамовы аб стварэньні Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў пры Саўтвэстэрн-каледжы ў горадзе Вінфілд (штат Канзас, ЗША). Ініцыятар і арганізатар Цэнтру — былы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Сўорц. Як паведамляе прэсавы камунікат, асноўнай мэтай Цэнтру будзе дасьледаваньне й навучаньне беларусікі.
    12 верасьня — у Раўбічах (Беларусь) на тэрыторыі ды з ініцыятывы амэрыканскай амбасады ў Менску адбылася сустрэча беларускамоўных рок-гуртоў з амэрыканцамі. Кіраўніком сустрэчы быў павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур, а вядоўцамі — Вітаўт Мартыненка й Анатоль Мяльгуй, якія прэзэнтавалі новавыдадзеную кнігу „222 альбомы беларускага року й ня толькі“, што ёсьць працягам выдрукаванай БІНіМам у 1989 г. кнігі „Праз рок-прызму“.
    20 верасыія — у Менску адбылася прэзэнтацыя Ангельска-беларускага слоўніка, укладзенага Валянтынай Пашкевіч. На прэзэнтацыі прамаўлялі павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур, а таксама рэдактар слоўніка Сяргей Шупа, старшыня рэдкалегіі Янка Запруднік, д-р Вітаўт Кіпель, Зьміцер Колас, Сяргей Запрудзкі, Лявон Баршчэўскі, Пётра Садоўскі.
    21 верасьня — у Атаўскім унівэрсытэце (Канада) адбылася навуковая канфэрэнцыя „Беларусь сёньня“. Арганізатарамі выступілі Міністэрства замежных справаў Канады й Катэдра ўкраіназнаўства Атаўскага ўнівэрсытэту. Даклады чыталі др. Дэйвід Марплз і праф. Ян Брэа (Канада), праф. Агата Вярбоўская (Польшча), Натальля Лешчанка (Ангельшчына), праф. Робэрт Легвалд, праф. Пітэр Рутланд (ЗША).
    12—13 касгрычніка — у Беластоку адзначалася 50-годзьдзе газэты „Ніва“. БІНіМ даслаўсваё прывітаньне. 3 ЗШАўдзел ва ўрачыстасьцях браў Вячка Станкевіч, з Канады — старшыня Рады БНР спн. Івонка Сурвіла.
    10—24 кастрычніка — у Джэрзі-Сіці (ЗША) праходзіла выстава беларускіх мастакоў Алеся Марачкіна, Уладзімера Сулкоўскага, Міхаіла Карпука, Юліі й Алеся Шатэрнікаў.
    16—19 лістапада — у Вашынгтоне праходзіла гадавая канфэрэнцыя Асацыяцыі амэрыканскіх славянаведаў. Даклады на беларусаведныя тэмы чыталі праф. Зіна Гімпелевіч, д-р Паўла-Марыя Сурвіла, др. Пітэр Браўн, праф. Тэадор Ўікс, праф. Энтані Браўн, праф. Курт Вулгаўзэр, праф. Андрэй Слоін, праф. Рыгор Ёфэ. Адбыліся два круглыя сталы, прысьвечаныя Беларусі.
    17 лістапада — у Вашынгтоне адбылося гадавое паседжаньне ўправы Паўночна-Амэрыканскае асацыяцыі беларусістаў, на якім доктар Паўла-Марыя Сурвіла была абраная старшынёй арганізацыі. Журы арганізацыі, якое ўзначальвае праф. Курт Вулгаўзэр, паведаміла аб прысуджэньні ўзнагароды імя Зоры Кіпель за 2006 г. д-ру Андрэю Катлярчуку (Швэцыя) за кнігу „Швэцыя ў гісторыі й культуры беларусаў" — $500, і сп. Уладзімеру Калупаеву (Беларусь) за артыкул „Забыты рэнэсанс: беларуская эканамічная школа 1920-х гадоў“ — $200. Асацыяцыя таксама паведамляе, што працы на наступныя конкурсы дасылаць на адрас: Dr. Curt Woolhiser, Harvard University, Dept. Of Slavic Language and Literature, Barker Center 327, 12 Quincy St., Cambridge, MA 02138-3804.