• Часопісы
  • Запісы 31

    Запісы 31


    Памер: 435с.
    Мінск, Нью Йорк 2008
    96.26 МБ
    Ня ўсе кнігі замежных беларусаў і пра іх атрымалася ўключыць у агляд. Па-за ўвагай засталіся ангельскамоўнае дасьледаваньне д-ра Зіны Гімпелевіч, прысьвечанае Васілю Быкаву, праца „Шлях па прамой часу: Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958—2008гг.“, працы Зянона й Галіны Пазьнякоў і некаторыя іншыя публікацыі. Затое намірэцэнзаванае больш раньняе (2002 г.) дасьледаваньнерасейскага навукоўцаА. Хісамутдзінава, прысьвечанае расейскай эміграцыі ў Кітаі, дзе можна знайсьці й своеасаблівы „беларускі аспэкт“. Спадзяемся, што гэты кніжны агляд дапаможа эміграцыязнаўцам зарыентавацца ў публікацыях, прысьвечаных беларускаму замежжу ці выдадзеных па-за Беларусьсю.
    Хйсамутдйнов А. Россййская эмйграцйя в Кйтае. Опыт энцйклоneduu. Владйвосток, 2002. — 360 с., іооо ас.
    Газэта „Беларус“ (№512. Верасень 2005 г.) адгукнулася на выхад папярэдняй працы расейскага дасьледніка, „Росснйская эмнграцмя в Азнатско-Тнхоокеанском регноне н Южной Амернке: бно-бнблііогра-
    фнческнй словарь“, зацемкаю Вітаўта Кіпеля. Ён зьвярнуўувагу на немалы лік беларусаў, згаданых у слоўніку, і на амаль поўную нераспрацаванасьць гэтае тэмы ў нас. Таму зразумелая была цікавасьць і да новай працы, да верагодных зьменаў і перапрацовак.
    Зьмены сапраўды ёсьць. Першай у энцыкляпэдыі пададзеная біяграма Фабіяна Абрантовіча, але чамусьці зьніклі біяграмы Язэпа Гэрмановіча й Андрэя Цікоты. Ня знойдзеш у кнізе й біяграфіі ксяндза Антонія Ляшчэвіча — пры тым што аўтар піша пра касьцёл сьв. Язэпа ў Харбіне. А першым настаяцелем касьцёлу, закладзенага ў 1922 г. і асьвячонага 15 чэрвеня 1925 г., быў акурат ксёндз Антоні Ляшэвіч. Ён уваходзіў і ў камітэт будаўніцтва.
    Па-ранейшаму няма ў кнізе імёнаў а. Тамаша Падзявы, згаданых Язэпам Гэрмановічам у сваіх успамінах ярэя Захара Кавалёва, марыянаў Станіслава Баговіча й Браніслава Зарэмбы — усе яны працавалі ў Харбінскай місіі. Лягічным для аўтара было б падаць імя спадарожніка Язэпа Гэрмановіча — марыяніна Антона Казімера Аніськовіча (у студзені 1940 г. ён выехаўу Францыю, дзе запісаўся ў польскае войска). Як, дарэчы, і яшчэ аднаго беларуса-сьвятара — Казімера Найловіча.
    Праўда, зь біяграфіяй а. Найловіча ёсьць пытаньні, асабліва як некаторыя факты ягонага жыцьця параўнаць з выкладам у даведніку „Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагодзьдзя: жыцьцярысы, мартыралёгія, успаміны" (Менск—Мюнхэн, 1999). Наколькі ведама аўтару гэтай нататкі, Казімер Найловіч нарадзіўся ўЛідзеў 1904 г. у сям’і, дзе бацька быў рыма-каталіком, а маці — праваслаўнай. Хрышчоны ён быў у праваслаўнай царкве (1906), і толькі ў 1912 г. перайшоў у каталіцтва. У1926 г. быў прьшяты ў ордэн марыянаў, з 1929 г. — навучаўся ў Русікуме (скончыўу 1935 г.). Высьвячаны на сьвятара ўсходняга абраду ў 1934 г. 3 восені 1935 г. — у Маньчжурыі, дзе выкладаў у харбінскім ліцэі сьв. Мікалая, некаторы час выконваў абавязкі Апостальскага адміністратара ЭкзархатуўМаньчжурыі. У1943 г. пакахаўзамужнюю кабету, пачаў зь ёй жыць, перайшоў у праваслаўе. Працаваў у Харбіне настаўнікам. Пазьней быў рэпатрыяваны ў СССР, жыў у Чалябінску, у 1952 і 1959 гг. рабіў захады па вяртаньні ў Каталіцкую царкву. Пасьля ягонай сьмерці ў 1986 г. дачка сьвятара перадала бацькавы духоўны запавет у Русікум.
    Зрэшты, што нам адзначаць няўлічанае аўтарам; цалкам магчыма, што за год, які падзяляе дзьве ягоныя кнігі, ён усьвядоміў беларускасьць сьвятароў. Больш плённа адзначыць, на каго з згаданых у кнізе эмігрантаўу Кітаі нам варта зьвярнуць увагу — акрамя такіх знаных, як Мікалай Судзілоўскі-Русель.
    Некалькі імёнаў.
    Язэп Язэпавіч Вансовіч (10.10.1867, Менск — 24.06.1944, Сан-Францыска). Як вынятак, тут пазначаная нацыянальнасьць: паляк. Ці так яно, трэба высьвятляць. Працаваў у штомесячніку „Вестніік Русскояпонского обіцества“ й адначасна ў галоўным кіраўніцтве КВЖД. У Харбін павярнуўся ў 1921 г. Быў звольнены за адмову здаць савецкі пашпарт. Падпрацоўваў літаратурнымі публікацыямі. У Сан-Францыска пераехаў перад Другой сусьветнай вайной, друкаваўся ў газэце „Русская жнзнь“.
    Леў Віктаравіч фон Гоер (27.01.1875, Менск — 30.04.1939, Парыж). Стрыечны брат пісьменьніцы Тэфі. Узначальваў шанхайскі аддзел Руска-азіяцкага банку. Міністар фінансаў ва ўрадзе Калчака. Аўтар раманаў і аповесьцяў з шанхайскага жыцьця.
    Сяргей МіхайлавічАганэзаў (22.06.1884, Віцебск— 1958, Цындао). Капітан артылерыі. Рэдактар-выдавец штотыднёвіка „День“, які выходзіў зь лютага 1930 г. накладам у 200 асобнікаў. У Шанхаі меўуласную друкарню Хею Asia Printing Press. Пераехаўшы ў Цындао, таксама набыў друкарню й распачаў друк газэты, але быў арыштаваны за супрацу зь японцамі й апынуўся за кратамі.
    Давід Барысавіч Рабіновіч (25.05.1899, Полацак — 1979). Выдавец і рэдактар газэты Unser Leben („НашаеЖыцьцё"). Выехаўу Ізраіль, дзе заснаваў часопіс „Шалом“.
    Рыгор Рыгоравіч Сатоўскі-Ржэўскі (05.11.1869, Полацак — 10.11.1943, Харбін). Скончыў Полацкі кадэцкі корпус. Друкаваўся ў газэтах „Новое Время“, „Россіія", „Сіібіірь". Выдавец і рэдактар харбінскай газэты „Свет“, штотыднёвіка „Понедельніік“, друкаваўся ў „ГунБао“ і „Заря“. Журналістыкай займаліся й ягоныя сыны Рыгор, Дзьмітры і Юры.
    Язэп Гэрмановіч у лісьце да Юркі Віцьбіча пісаў: „Якраз прыйшла ў мае рукі дакладная вестка зь Віцебшчыны, з часу акупацыі нямецкай, 1943 г. Умястэчку Росіца, недалёка адДрысы, была ганебная экзэкуцыя — помста немцаў за партызанаў, і ў лютым месяцы ўся Росіца была спалена з народам — зь дзецьмі, старцамі й жанчынамі. Народ сагналі ў касьцёл, трымалі там тры дні й групамі бралі, каб уткнуць у асобную хату; тады з аўтаматаў і гранатамі выбівалі людзей, а хату аблівалі бэнзінай і палілі — забітых і ранечых без разбору. Гэта тварылася й па акалічных вёсках. У Росіцы там жа загінулі зь людзьмі дванашыя ксяндзы марыяне-законьнікі, Антон Ляшчэвіч і Юрка Кашыра, якія не хацелі пакінуць народу, хоць іх выганялі
    немцы. Яны ў гадах 1941—1943 працавалі як духоўныя айцы на акругу Росіцы, Дрысы, Бігусава [Бігосава], Замоша й інш. Гэтая ж катастрофа так на мяне падзеіла, што ўзяўся і ўлажыў драму-трагедыю ў 4 актах. Калі б Вы згадзіліся, то я прыслаў бы Вам яе (праўда, яна яшчэ ня выгладжо.ная) з просьбай моцна пакрытыкаваць. На жаль, я ня быў яшчэ ў Віцебшчыне, хоць аглядаў яе праз граніцу зьДзісны й з даўнейшай Латвіі, але здаўна ёй цікавіўся й нямала чуў аб ёй ад аднаго памешчыка стуль, Сатоўскага-Ржэўскага, былога жыхара ў Харбіне. Ён там часта да нас прыходзіў і быў у прыязьні з а. Архім. ФабіянамАбрантовічам. Чалавек вельмі інтэлігентны й пісьменьнік (расейскі), але зь перакананьня беларус і праняты ідэяй уніірэлігійнай, зь якой выводзіліся ягоныя продкі, хоць фактычна быў праваслаўным"'.
    Міхаіл Цэзаравіч Спургот (06.11.1901, Горадня — 1993, Савецк Калінінградскай вобл.). У Харбіне з 1921 г. Рэдактар часопісаў „Снннй Журнал“, „Пнлюля“, „Вал“, „Рубеж“, газэтаў „Речь“, „Вечерннй Телеграф“, загадваў аддзелам сатыры „Дальневосточного Прожектора“. Пераехаўшы ў Шанхай, працаваў у газэце „Шанхайская Заря“. Выдаў зборнік вершаў „Экзоты эротнкн".
    Лёгка заўважыць, што гэтых людзей аб’ядноўвала ня толькі Беларусь — усе яны былі журналістамі, рэдактарамі, пісьменьнікамі, а гэта значыць, што ў творах маглі знайсьці адбітак вобразы ды гісторыя іхнай бацькаўшчыны. Такім чынам, адным зь першых крокаў напісаньня гісторыі беларусаў у Паднябеснай мусіць стацца ўважлівае чытаньне пералічаных вышэй пэрыёдыкаў.
    А.Л.
    Белямук М. Сеайго лёсу не мінеш. Вільня, 2006. — 204 с., 300 ас.
    Кожную новую кнігу ўспамінаў дзеячаў эміграцыі вітаеш, яшчэ нават не пабачыўшы вокладкі: штогод меншае людзей, якія могуць адказаць на няпростыя пытаньні з гісторыі эміграцыі. Тых жа, хто хоча адказаць, яшчэ меней.
    Кніга Міхася Белямука складаецца зь дзьвюх частак. У першай, „Родная старонка“, аповед ідзе ад трэцяй асобы; але тое не насьледаваньне Кастусю Мерляку: напрыканцы разьдзелу пазначана, што тэкст
    Ліст Язэпа Гэрмановіча да Юркі Віцьбіча ад 01.11.1967 г. Захоўваецца ў архіве БШіМу.
    „запісаў і апрацаваўСямён Шарэцкі“. Другая частка, „Чужына ня грэе“, ужо ўспаміны ад імя самога Міхася Белямука.
    Людзкая памяць, часта да драбнятак захоўваючы адныя моманты жыцьця, занатоўвае іншыя адно пункцірам. I ўсё ж у дачыненьні да ўспамінаў Белямука нейкая знарочыстая, наўмысная выбарнасьць выклікае падзіў. Аўтар падрабязна апісвае бацькоўскую гаспадарку на хутары ў Высока-Літоўскай гміне, навуку за палякамі, пачатак вайны, прыход — спачатку чырвонаармейцаў, а затым немцаў, але пры гэтым подбегам кажа пра знаёмства з Хведарам Ільляшэвічам, Уладзімерам Тамашчыкам, праўда, крыху падрабязьней спыняецца на службе ў Беластоцкім беларускім батальёне пад камандаваньнем маёра Івана Гелды. Па арышце апошняга батальён ачоліў Сяргей Матысік, які вывез хлапцоўу Нарвэгію, — і старонкі, прысьвечаныя гэтаму часу, надзвычай цікавыя, бо ці не ўпершыню ў нашай мэмуарыстыцы дакумэнтальна зафіксаванае жыцьцё беларусаў у гэтай паўночнай краіне. Толькі, зноў жа, занадта ашчадна напісаныя.
    Затое зусім нічога не сказана ў кнізе пра такую неардынарную зьяву для беларускага Кліўлэнду, для ўсяе эміграцыі ды, урэшце, і для Беларусі як часопіс „Полацак". Пачаўшы выходзіць у 1991 г., ён стаўся адным зь першых, што на сваіх старонках зьмяшчаўтворы, артыкулы як эміграцыйных, дык і аўтараўз мэтраполіі. Мабыць, багата хто памятае скандалы, што суправаджалі ліквідаваньне часопісу ў 1997 г., і таму натуральным было б прачытаць ва ўспамінах погляд заснавальніка „Полацку", але... Спадзевы на тое аказаліся марнымі.
    Наагул, успаміны засяроджаныя пераважна на трох момантах: скаўцкі рух у Нямеччыне, у лягерах DP, і ўдзел аўтара ў змаганьні „крывічоў“ з „зарубежнікамі"; дзейнасьць у Кліўлэндзе па дапамозе міграцыі суайчыньнікаўз Эўропы, часта з парушэньнем амэрыканскіх законаў і пад пагрозаю ўласнай дэпартацыі, ды заснаваньне аддзелу БАЗА; і, нарэшце, асноўная тэма — БАПЦ. I калі першыя дзьве тэмы — гэта гісторыя, дык трэцяя для аўтара — сама сучаснасьць, якая баліць: ад прыезду ў Кліўлэнд уладыкі Васіля й пачатку служэньня а. Яўхіма Якіменкі ў далёкім 1951 г. да продажу царквы Жыровіцкае Божае Маці напрыканцы 1990-х.
    Няма патрэбы пераказваць зьмест успамінаў Міхася Белямука — да іх цяпер мусіць зьвяртацца кожны, хто возьме на сябе няўдзячны цяжар гісторыка БАПЦ, хто паспрабуе даць рады ў мяшаньні дакумэнтаў, узаемных абвінавачаньняў, здагадак і вэрсіяў. Хто паспрабуе адказаць, як сталася магчымым, што „крывіч“ Міхась Белямук ад сяброўства й су-