• Часопісы
  • Запісы 31

    Запісы 31


    Памер: 435с.
    Мінск, Нью Йорк 2008
    96.26 МБ
    Надсана, прысьвечаная Магдалене Радзівіл, пабачыла сьвет у 2001 г. Новае выданьне крыху дапоўненае аўтарамі спасылкамі на новыя дасьледаваньні.
    Другая кніга а. Аляксандра, што выйшла адначасова зь першай, — зусім новая праца Pro patria аііепа, прысьвечаная гісторыі друйскага кляштару айцоў-марыянаў, што шчыльна пераплеценая з падзеямі вакол таго самага дыямэнтавага калье княгіні Радзівіл. Аднак тут гэты сюжэт ужо не галоўны. На шырокім гістарычным фоне аўтар распавядае пра паўстаньне, дзеяньне й зьнішчэньне кляштару марыянаўу Друі, што, паводле першапачатковай задумы, меў быць сапраўднай беларускай рэлігійнай установай, але рэальна ніколі такім ня стаў. Неабгрунтаванае памкненьне „навяртаньня расейцаў" з боку касьцельных уладаў раскідала за межы Беларусі нацыянальна сьведамых сьвятароў, што мусілі ехаць працаваць сярод расейскіх эмігрантаў у Харбіне, замест таго каб служыць свайму народу на Бацькаўшчыне. Некаторыя зь іх ужо ніколі не вярнуліся „да сваіх“, іншыя прайшлі сталінскія лягеры, як а. Язэп Гэрмановіч ці Тамаш Падзява, і пазьней апынуліся сярод беларусаў у Лёндане. На падставе ў тым ліку й іх архіваў ды шмат якіх іншых дакумэнтаў, што захоўваюцца найперш у Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане, і напісаная гэтая кніга.
    Асобна трэба адзначыць і зьяўленьне ангельскаамоўнага выданьня кнігі а. Аляксандра Надсана, прысьвечанага асобе біскупа Часлава Сіповіча (пра беларускамоўную вэрсію згадвалася ў кніжным аглядзе ў папярэднім нумары „Запісаў БІНІМ“).
    Я. С.
    Рагуля Б. Беларускае студэнцтва на чужыне. Быд. 2, выпр. і дап. Менск: Беларускі кнігазбор, 2006. —188 с., 200 ас. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны).
    Дзясятая зь ліку кніга ў сэрыі „Бібліятэка Бацькаўшчыны" ёсьць перавыданьнем працы Барыса Рагулі „Беларускае сіудэнцтва на чужыне“, падрыхтаванай Лявонам Юрэвічам яшчэ ў 1996 г. як выданьне БІНіМу. На падставе ўласных успамінаў, а таксама з шырокім выкарыстаньнем сьведчаньняў іншых асобаў аўтар аднаўляе цікавыя старонкі жыцья беларускай моладзі на эміграцыі адразу пасьля Другой сусьветнай вайны. Жаданьне вучыцца прывяло юнакоў і дзяўчат ва ўнівэрсытэты нямецкага Марбургу й бэльгійскага Лювэну. Які быў шлях да навучаньня, чым запомніліся студэнцкія гады й чым яны займаліся пась-
    ля — зьвесткі пра гэта можна знайсьці ў кнізе Барыса Рагулі, як і згадкі пра беларускіх студэнтаў у Мюнхэне, Парыжы й Мадрыдзе, а таксама некаторыя фатаздымкі.
    Безумоўна, гэтая праца мае менавіта мэмуарны характар і не зьяўляецца гістарычным дасьледаваньнем, бо сам аўтар меўдачыненьнеда ўладкаваньня беларускай моладзі на вышэйшыя студыі ўЭўропе й пры выкладзе абапіраўся на ўласную памяць ды сьведчаньні саміх тагачасных студэнтаў. Менавіта аповедамі заангажаваных у студэнцкай справе асобаў найбольш і цікавая гэтая кніга, якая сама зьяўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для навукоўцаў і аматараў эміграцыйнай гісторыі. Пры перавыданьні тэкст быў дапрацаваны рэдактарам. Дадаліся некаторыя ўспаміны, біяграфічныя зьвесткі, сьпіс беларускіх студэнтаў у Лювэне ў 1948—1963 гг., паказьнікі, а таксама бібліяграфія матэрыялаў, прысьвечаных студэнцтву, што друкаваліся на старонках газэтаў „Бацькаўшчына" й „Беларус".
    Я. С.
    Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня: Інстпытутп беларусістыкі, 2006. — 877 c., 1000 ас.
    Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. Мінск: Медысонт, 2006. — 180 с., 300 ас. — (Серыя „Зямля N“).
    Туронак Ю. Людзі СБМ. Вільня: Gudas, 2006. — 224 с., іооо ас.
    Туронак Ю. Людзі СБМ; Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Смаленск, 2008. — 588 с., 500 ас.
    Цягам апошніх двух гадоў пабачылі сьвет чатыры асобныя кнігі беларускага гісторыка ў Польшчы Юр’я Туронка. Першая зь іх — зборнік „Мадэрная гісторыя Беларусі", куды ўвайшла большасьць ранейшых публікацыяў аўтара: і артыкулаў, і значнейшых паводле памеру дасьледаваньняў (у тым ліку „Беларусь пад нямецкай акупацыяй“ і „Беларуская кніга пад нямецкім кантролем"). Другая кніга — беларускі пераклад дасьледаваньня „Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі“, што ў польскай мове пабачыў сьвет у Варшаве ў 1992 г. Акрамя таго, выйшла новая арыгінальная праца Юр’я Туронка „Людзі СБМ", прысьвечаная гісторыі Саюзу беларускай моладзі — арганізацыі, якая дала выдатны прыклад нацыянальнага ўзгадаваньня ды імпульс грамадзкай працы беларускім юнакам і дзяўчатам, шмат хто зь якіх пазьней сталі актыўнымі дзеячамі беларускай эміграцыі. На жаль, частка накладу кнігі была канфіскаваная ў Менску, таму ў хуткім часе выйшла
    Андрэй ЛЮБІЧ, Яна СЛАВІНА, Натальля ГАРДЗІЕНКл перавыданьне гэтай працы пад адной вокладкай з ужо вядомым дасьледаваньнем „Беларусь пад нямецкай акупацыяй" у новай аўтарскай рэдакцыі.
    Цэнтральнай тэмай дасьледніцкай дзейнасьці Юр’я Туронка зьяўляецца Другая сусьветная вайна, хоць у зборы твораў можна знайсьці даволі шмат артыкулаў, прысьвечаных іншым пэрыядам беларускай гісторыі. Працы Юр’я Туронка заўсёды выклікаюць цікавасьць аматараў гісторыі й навукоўцаў-прафэсіяналаў ня толькі тым, што аўгар узьнімае маладасьледаваныя праблемы, публікуе новы факталягічны матэрыял, але й пасьлядоўнасьцю ды сур’ёзнасьцю падыходаў, а таксама абгрунтаванасьцю высноваў.
    Я. С.
    Acta Albaruthenica 6. Droga ku wzajemnosci. 50 Lat bialorutenistyki na Uniwersytecie Warzsawskim. Warszawa, 2007. — 404 s.
    Юбілейны зборнік зьмяшчае даклады, сярод якіх частка тычыцца гісторыі й культуры дыяспары: „«Патрыёт» — адзін зь першых беларускіх эміграцыйных часопісаўу Вялікабрытаніі" Аляксандра Баршчэўскага; „Уплыў суседніх народаў на зьмену дзяржаўнага назову Беларусі ў ацэнцы беларускіх вучоных у дыяспарьГ Ніны Баршчэўскай; „Лёс і творчасьць беларускіх эміграцыйных пісьменьнікаў на старонках часопісу «Роднае слова»“ Ганны Дземянюк; „Беларусіка ў рэтраспэктыве польскіх бібліяграфічных працаў" Юр’я Гарбінскага; „Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку“ Вітаўта Кіпеля; „Словаўтварэньне мовы твораў Масея Сяднёва“ Сьвятланы Сачанкі. Выдрукаваныя таксама артыкулы Томаса Бэрда, Арнолда Макміліна і а. Аляксандра Надсана (пра Магдалену Радзівіл). Жанр выступаў у падобных юбілейных зборніках звычайна не прэтэндуе на адкрыцьці, але дасьледнік эміграцыі знойдзе й тут карыснае па сваім фаху. Варта зьвярнуць увагу на артыкул Людмілы Сіньковай „Жыцьцё й творчасьць Уладзімера Жылкі ў асэнсаваньні дасьледчыкаў". Аўтарка ўздымае пытаньне, ці можна лічыць пераезд Жылкі ў Прагу эміграцыяй, але, на жаль, не наважваецца на ўласны адказ; толькі пераказвае погляды навукоўцаў.
    А.Л.
    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост: Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі. Мінск: Кнігазбор, 2007. — 336 с., 200 ас. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 12).
    Выдадзены ў сэрыі „Бібліятэка Бацькаўшчьшы" зборнік тэкстаў з гучнай назвай „Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост“ і прысьвячэньнем сьв. памяці Зоры Кіпель, відавочна, складаўся як своеасаблівая чытанка зь беларускай рэлігійнай гісторыі й сучаснасьці. Складальнікі вобразна патлумачылі асноўны сэнс выданьня: „Адзін Госпад, адзін Спадар — для праваслаўных, каталікоў, уніятаў.Адзін — для беларусаў у Беларусі й па-за яе межамі. Гэтае адзінства — у Богу й веры — і ёсьць зьместам і ідэяй прапануемай кнігі".
    Усе тэксты выданьня разьмеркаваныя па трох разьдзелах. У першы — „Хрыстовым шляхам“ — увайшлі біяграфічныя нарысы Лява Гарошкі „Беларускія сьвятары й рэлігійныя дзеячы Беларусі", ягоныя ж аўтабіяграфічныя нататкі „Праз навальніцы й нягоды", выбраныя часткі кампілятыўнага тэксту Міколы Волаціча (Вацлава Пануцэвіча) „Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная ІДарква“, артыкулы Аляксандра Салагуба „Аўтакефалія" і Зоры Кіпель „Традыцыя Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай на эміграцыі". Усе згаданыя тэксты вельмі няроўныя паводле тэматыкі і ўзроўню. Нарысы а. Лява Гарошкі распавядаюць пераважна пра асобных дзеячаў і падзеі ў беларускім каталіцкім і вуніяцкім жыцьці першай паловы XX ст., у той жа час тэкст Вацлава Пануцэвіча абагулыіяе гісторыю Праваслаўнай царквы, абапіраючыся на дакумэнты і дасьледаваньні. Закранутае ў згаданым тэксьце пытаньне аўтакефаліі Праваслаўнай царквы разглядаецца ў артыкуле Аляксандра Салагуба, што мае характар рэфэрату-абгрунтаваньня правамоцнасьці пастаноўкі праблемы незалежнасьці Беларускай праваслаўнай царквы. Зусім зь іншага шэрагу тэкст Зоры Кіпель, што сыстэматызуе зьвесткі пра культ Эўфрасіньні Полацкай у асяродзьдзі беларускіх эмігрантаў. У выніку, тэксты першага разьдзелу даволі мала спалучаюцца паміж сабою, не ствараюць таго, згаданага ў прадмове, адзінства паводле зьместу й ідэі.
    Варта адзначыць, што згаданыя публікацыі зьяўляюцца перадрукамі з розных пэрыядычных выданьняў. Праўда, у зборніку чамусьці не пазначаецца, дзе й калі яны зьявіліся ўпершыню. Пры гэтым толькі тэкст Вацлава Пануцэвіча пададзены з адпаведнымі камэнтарамі да яго зьместу, узятымі разам з самім тэкстам з аналягічнай публікацыі ў „Запісах БІНІМ“ №27 (с. 155—223). Усе іншыя пазыцыі першага разьдзе-
    лу, якія таксама ўтрымліваюць даволі шмат не заўсёды вядомых шараговаму чытачу прозьвішчаў і падзеяў, так і засталіся некамэнтаваныя складальнікамі. Адсюль вынікае пытаньне, якія менавіта камэнтары зрабіла ў зборніку адмыслова пазначаная на старонцы 2 Ларыса Задзяркоўская.
    Другі разьдзел „рэлігійнага зборніка" мае бібліяграфічны характар і прызначаны хутчэй для дасьледнікаў, чым для звычайных аматараў эміграцыйнай і царкоўнай мінуўшчыны. Тут пададзены сьпіс публікацыяў да рэлігійнай гісторыі ў Беларусі й на эміграцыі, што зьяўляліся на старонках найбуйнейшых беларускіх газэтаў на Захадзе „Бацькаўшчына“ й „Беларус". Гэта, відаць, адзіны ў зборніку раней не друкаваны тэкст, і ягоную каштоўнасьць яшчэ ацэняць дасьледнікі.
    Апошнюю частку выданьня склаў мастацкі нарысУладзімера Глыбіннага „На Сьвятой зямлі“. Напісаны яшчэ ў 1967 г., ён апавядае пра падарожжа беларуса ў Палестыну, паказвае сьвятыя для хрысьціянаў месцы вачыма нашага суайчыньніка-пілігрыма. Гэта, верагодна, малавядомы чытачу ў Беларусі мастацкі твор можна выкарыстоўваць як своеасаблівы турыстычны даведнік і для сучасных вандроўнікаўу Сьвятую зямлю.
    Цалкам зборнік „Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост“ пакідае дваістае ўражаньне. Добрая ідэя, вобразна сфармуляваная ў прадмове, здаецца, не знайшла адпаведнага ўвасабленьня ў зьмесьце. Занадта няроўныя, стракатыя тэксты выданьня, прынцып спалучэньня якіх у адзін збор застаецца цьмяны, з адзнакамі рэдактарска-складальніцкай недапрацаванасьці, ствараюць вельмі фрагмэнтарную карціну царкоўнай гісторыі й сучаснасьці вачыма асобных эмігрантаў.