• Часопісы
  • Запісы 31

    Запісы 31


    Памер: 435с.
    Мінск, Нью Йорк 2008
    96.26 МБ
    Сучаснае перавыданьне працы Юркі Віцьбіча скіраванае на чытача ў Беларусі й мае сваю безумоўную каштоўнасьць, асабліва праз тую ж „нефарматнасьць“ праблемы антысавецкіх рухаў у сёньняшняй афіцыйнай беларускай навуцы й публіцыстыцы. Новае выданьне дапоўненае грунтоўнымі камэнтарамі гісторыка Алеся Пашкевіча, які зьвяртае ўвагу на канкрэтныя недакладнасьці ў аўтарскіх зьвестках і трактоўках. Разам з тым, пэўная „апазыцыйнасьць" перадрукаванага твору Юркі Віцьбіча ва ўспрыняцьці беларускага чытача можа стаць новым імпульсам для міталягізацыі нацыянальнай гісторыі 1920-х гг.
    Я. С.
    Грыцук В. Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука. Мінск: Медысонт, 2007. — 256 с., 500 ас. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 13).
    Укладзеная Вольгай Іпатавай кніга Вольгі Грыцук „Мы стваралі сваю Беларусь" — ужо трэцяя „жаночая" кніга, прысьвечаная беларускім дзеячам у Канадзе пасьля выданьняў Раісы Жук-Грышкевіч „Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча" (Таронта, 1993) і Марыі Ганько „Каб сьведчылі пра Беларусь: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька“ (Менск, 2005), таму яе нават можна назваць тыповай. Як і папярэднія, гэтае выданьне складаецца з уласна ўспамінаў аўгаркі (невялікіх паводле памеру), а таксама іншых матэрыялаў, зьвязаных з жыцьцём яе мужа Аляксея Грыцука: невялікіхуспамінаў пра яго іншых асобаў, разнастайных аўтарскіх публікацыяў дзеяча, ліставаньня.
    Найбольшую цікавасьць уяўляюць самі ўспаміны аўтаркі — эмацыйныя, жыцьцёвыя, пяшчотныя — яскравы прыклад „жаночага“ тво-
    ру. Закаханая жонка, яна пасьлядоўна выкладае тое, што ведае пра жыцьцё свайго будучага сужэнца да сустрэчы зь ёй, падрабязна апісвае цяжкія абставіны знаёмства ў паваенным Зальцбургу ды расстаньне на доўгія дзесяць гадоў, калі яна вымушаная была вярнуцца разам з маці й пляменьнікам у Польшчу, а Аляксей скіраваўся ў Канаду. Значная частка ўспамінаў прысьвечаная жыцьцю ў Канадзе: спачатку ўладкаваньню там Аляксея Грыцука, што як і тысячы іншых беларусаў, нягледзячы на наяўную адукацыю, пачынаў на новым месцы зь цяжкае фізычнае працы, затым — васямнаццаці гадам супольнага жыцьця. Варункі апошняга (што зразумела для жанчыны) выкладзеныя з асаблівай стараннасьцю.
    Аднак разам з падрабязнасьцямі працаўладкаваньня, атрыманьня адукацыі ды прафэсійнага росту галоўнага героя ва ўспамінах, як і ў рэальным жыцьці, значнае месца займае расповед пра беларускае жыцьцё ў Канадзе. Аўтарка сама была сьведкай важных падзеяў з гісторыі беларускай грамады ў Таронта. Яна згадвае набыцьцё беларускага грамадзка-рэлігійнага цэнтру ў 1959 г., стварэньне ў 1967 г. БІНіМу ў Канадзе, канфэрэнцыі беларусаведных студыяўу Атаўскім унівэрсытэце. Асобнае месца ў тэксьце займаюць людзі — тыя беларусы, зь якімі давялося сустракацца й займацца супольнымі грамадзкімі справамі: Марыя й Мікола Ганькі, Людміла й Барыс Рагулі, Янка й Івонка Сурвілы. Аляксей Грыцук быў сапраўды актыўным дзеячам беларускай дыяспары ў Канадзе. Жонка згадвае: „...ён пастаянна выконваў розныя функцыі ў беларускіх арганізацыях: быў некалькіразовым старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады, радным БНР, сакратаром БІНІМ у Канадзе. Ён быў сапраўднай духовай падпорай нашай арганізацыі ізаўсёды стараўся ўздымаць імя беларуса да высокага ўзроўню...“
    Сьведчаньнем грамадзкага й навуковага ўнёску Аляксея Грыцука ў гісторыю беларускай Канады зьяўляюцца й іншыя матэрыялы кнігі: успаміны пра яго Марыі й Міколы Ганькоў, Барыса Аляксандрыва, Раісы Жук-Грышкевіч, а таксама артыкулы, эсэ, урыўкі з дысэртацыі — рэшткі пісьмовай спадчыны. Ці не найбольш цікавымі сярод публікацыяў зьяўляюцца тэксты „Ідэалягічныя й сацыялягічныя асновы беларускага арганізацыйнага жыцьця ў Канадзе" (рэфэрат, чытаны на II Канфэрэнцыі беларускіх студыяў у Атаве (1975) ды „Беларускі друк у Канадзе" (пераклад ангельскамоўнага дакладу на III Канфэрэнцыі канадыйскіх славістаў у Ерк-унівэрстытэце (1969). У першым зробленая спроба абагульненьня гісторыі зьяўленьня беларусаў у Канадзе, у 416
    другім — ахарактарызаваны й сыстэматызаваны тагачасны беларускі друк у гэтай краіне.
    Вялікую каштоўнасьць ня столькі як ілюстрацыя да біяграфіі Аляксея Грыцука, колькі як цікавая крыніца зьвестак пра беларускае жыцьцё ў Канадзе ўяўляе апублікаванае ў кнізе ліставаньне з рознымі беларускімі дзеячамі, пераважна ЗША й Канады. Тут можна знайсьці падрабязнасьці, прыкладам, акцыі на „ЭКСПА-бу", ці кантактаў і супольных ініцыятываў беларусаў Канады й ЗША, акалічнасьцяў друку некаторых беларускіх пэрыёдыкаў ды дзейнасьці Згуртаваньня беларусаў Канады. Добра дапамагаюць разабрацца і грунтоўныя камэнтары да тэкстаў.
    Кніга пра Аляксея Грыцука цікавая як адлюстраваньне лёсу яшчэ аднаго беларуса на фоне падзеяў жыцьця беларускай грамады ў Канадзе. Пасьля кніг Раісы Жук-Грышкевіч, Марыі Ганько ды інтэрвію канадыйскіх беларусаў у зборы ўспамінаў Аляксандра Адзінца „Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў“ — гэтаяшчэ адзін цікавы кавалак у агульнай мазаіцы гісторыі канадзкай беларускай дыяспары. Між іншага, гэтая гісторыя, часткова і досыць абагулена выкладзеная яшчэ ў 1982 г. Янам Садоўскім у ягоных By elorussians in Canada, сёньня ўжо відавочна патрабуе новага грунтоўнага навуковага асьвятленьня. Улічваючы тое, што ёсьць сёньня кнігі „Беларусы ў ЗША“ Вітаўта Кіпеля, „Беларусы ў Аўстраліі“ Натальлі Гардзіенкі, рыхтуецца „Беларусы ў Вялікабрытаніі", напэўна, час прыйшоў і для „Беларусаў у Канадзе". Тым больш што недахопу і ў друкаваных, і ў архіўных матэрыялах няма, патрэбная толькі ініцыятыва саміх канадыйскіх беларусаў.
    Я. С.
    Silitski V., Zaprudnik J. Historical Dictionary of Belarus. The Scarecrow Press, Inc., 2007. — 416 p.
    416 старонак — супраць 338 першага — складае другое выданьне „Гістарычнага слоўніка Беларусі“, які аўтары прысьвяцілі памяці заўчасна памерлага Ўладзімера Каткоўскага. Кніга — праз храналёгію падзеяў (даведзеных да 2007 г.), грунтоўнае ўводнае эсэ, дадаткі, мапы, абноўленую бібліяграфію ды ўласна слоўнік — ёсьць найсучасьнейшай крыніцаю-компасам для замежнага дасьледніка ў гісторыі й сучаснасьці Беларусі, яе культуры, палітыцы, геаграфіі, эканоміцы. Ня можа ня цешыць, што выдаўцы палічылі неабходным зрабіць другое выданьне вельмі нятаннага — якусё акадэмічнаеў Амэрыцы — слоўніка, што
    кажа на карысьць зацікаўленьня Беларусьсю ў ангельскамоўным сьвеце. Сёньняшняя ж сытуацыя ў самой Беларусі такая, што мо нялішнім быў бы пераклад працы Янкі Запрудніка й Віталя Сіліцкага ў родную мову.
    А.Л.
    Урачыстасьць у садзе: драматургія беларускай эміграцыі XX стагодзьдзя / Укл. і прадм. Ванкарэма Нікіфаровіча. Мінск: Медысонт, 2007. — 536 с., 300 ас. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 14).
    Зборнік драматургічных твораў, што былі напісаныя на эміграцыі, на сёньня ўнікальная зьява. Драматургія з усіх літаратурных жанраў эміграцыйнай літаратуры бадай што найменш дасьледаваная навукоўцамі і найменш вядомая чытачам. Таму зьяўленьне такога выданьня, як „Урачыстасьць у садзе“, у пэўным сэнсе запаўняе лякуну ў мэтрапольных уяўленьнях пра гэты жанр літаратурнай творчасьці на Захадзе.
    У зборнік увайшлі творы Кастуся Акулы „Тараканы ў саладусе", Натальлі Арсеньневай .Лясное возера“ і „Ўсяслаў Чарадзей", а таксама пераклад п’есы Гаўптмана „Затонуты звон“, Антося Галіны „Ў сьвет“, П. Зьніча (Пётры Крэчэўскага) „Здрада“, Аўгена Кавалеўскага „Ліхадзейка", Лявона Юрэвіча „Сакрэт Антона Адамовіча" й Янкі Юхнаўца „ЎспаміньГ, „Урачыстасьць у садзе“, ,Адам і Ева“ ды „Мітусьня". Усе творы розныя паводле стылістыкі й узроўню напісаньня, аднак яны адлюстроўваюць ці не найболып шырока зробленае на эміграцыі ў „найскладанейшым з усіх літаратурных“ (як сьцьвярджае ў сваёй прадмове Ванкарэм Нікіфаровіч) жанры.
    Цікавым дадаткам выступае невялікі агляд гісторыі беларускага тэатру й драматургіі на эміграцыі Лявона Юрэвіча, а таксама створаная ім жа бібліяграфія матэрыялаў, прысьвечаных тэатру, драматургам і драматычным творам на старонках газэтаў „Бацькаўшчына" й „Беларус“. Варта адзначыць таксама й наяўнасьць кароткіх біяграфічных зьвестак пра кожнага з аўтараў, уключаных у зборнік. Цалкам жа кніга „Ўрачыстасьць у садзе“, безумоўна, вартая ўвагі аматараў і дасьледнікаў эміграцыйнай творчасьці ды годны працяг сэрыі „Бібліятэка Бацькаўшчыны“ й сэрыі „Беларускія паэты й пісьменьнікі'1 Беларускага інстытуту навукі й мастацтва.
    Я. С.
    Сурвіла I. Дарога. Стоўпцы—Капэнгаген—Парыж—Мадрыд— Атава—Менск. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2008. — 144 с. — (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе).
    У беларускай эміграцыйнай літаратуры можна вызначыць у якасьці адмысловага жанру й аб’екту для дасьледаваньняў жаночыя ўспаміны, што часта сталі зьяўляцца ў друку ў апошнія гады. У іх эмігранткі-беларускі з своеасаблівай „жаночай" эмацыйнасьцю распавядаюць пра лёс свой і сваіх сем’яў на чужыне. Апошнія з шэрагу такіх успамінаў пабачылі сьвет у сэрыі „Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе" й належаць старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле.
    Тэкст гэтых мэмуараў невялікі й першапачаткова рыхтаваўся для радыёперадачаў у якасьці праекту „жывыя ўспаміны", а пазьней ператварыўся ў друкаванае выданьне. Гэтая акалічнасьць выразна адчуваецца пры чытаньні — узьнікае пачуцьцё сапраўднага вуснага расповеду з характэрнымі часам паўторамі, незавершанасьцю вобразаў. Як пад шырокімі мазкамі пэндзля памяці аўтарка выяўляе перад чытачамі жыцьцё сваіх бацькоў у Беларусі, пакуты ваеннага ўцякацтва, цяжкі побыт у Даніі, уладкаваньне й навучаньне ў Францыі, жыцьцё з каханым чалавекам і працу над беларускімі перадачамі ў Гішпаніі, пераезд у Канаду й працу на карысьць беларушчыны ў тамтэйшай этнакультурнай радзе, канадыйскім БІНіМе ды Фондзе дапамогі ахвярам Чарнобылю, наведваньне Беларусі ўпершыню за паўстагодзьдзя ў 1992 г. Ва ўсім выразная аўтарская прысутнасьць, перажываньні, уражаньні.
    Успаміны Івонкі Сурвілы ў чымсьці падобныя да ранейшых мэмуараў Раісы Жук-Грышкевіч, Марыі Ганько, Вольгі Грыцук. Тут таксама падзеі сямейнага жыцьця падаюцца на фоне і ў зьвязку з падзеямі жыцьця беларускіх асяродкаў на эміграцыі. Як і іншыя аўтаркі, Івонка Сурвіла ад першых старонак выступае тут найперш як дачка, жонка, маці й факусуе ўвагу на прыватным, сямейным. Цікава, што нягледзячы на даволі частыя згадкі пра цяжкасьці эміграцыйнага жыцьця, няспынныя матэрыяльныя праблемы, што мелі сем’і Шыманцоў і Сурвілаў у Даніі, Францыі, Гішпаніі, цалкам тэкст пакідае даволі лёгкае, сьветлае ўражаньне.