Запісы 31
Памер: 435с.
Мінск, Нью Йорк 2008
Першы тэкст у разьдзеле, прысьвечаны Францыі. пачынаецца са згадкі пра тое, што многія патрыёты зь Беларусі: філяматы й філярэты, удзельнікі паўстаньняў 1794,1830—1831,1863—1864 гг. знайшлі сабе паратунак у гэтай краіне. У якасьці прыкладу згадваецца навучаньне ў Парыжы Ігната Дамейкі ды Зыгмунта Мінейкі, аднак няма ніякіх зьвестак пра тыя арганізацыі, што былі створаныя ў Францыі выхадцамі зь беларускіх земляў ад 1830-х гг. Дзіўная акалічнасьць, бо паўстанцам 1830—1831 гг. і іхнамулёсу прысьвечаныя дасьледаваньні беларускага гісторыка Вольгі Гарбачовай, што пабачылі сьвет ужо ў XXI ст. (гэта апроч багатай польскамоўнай гістарыяграфіі па гэтай праблеме). У тэксьце згадваюцца беларусы, што трапілі ў Францыю ў выніку вайны 1812 г., а таксама беларусы-каталікі пазьнейшага часу. Праўда, з прыведзеных зьвестак абсалютна незразумела, чаму ў каталіцкую Францыю ў часе паміж Першай і Другой сусьветнымі войнамі „каля 35 тысяч беларусаў каталікоў“" перабраліся з таксама каталіцкай Полыпчы.
Згадкі пра арганізаванае жыцьцё беларусаўу Францыі датычаць толькі таго ж міжваеннага пэрыяду, інфармацыя пра які ўяўляе сабою кавалак артыкулу Тацяны Папоўскай „Беларуская эміграцыя міжваеннага пэрыяду ў Францыі й Аргентыне", апублікаванага яшчэ ў зборніку „Беларусіка" ў 1992 г.й. Пры гэтым ні ў тэксьце пра Францыю „Беларускай дыяспары", ні ў яе „Бібліяграфіі" гэтая публікацыя наагул не называецца.
Найбольш актыўнае паваеннае беларускае жыцьцё ў Францыі апісанае ў кнізе толькі адным абзацам, дзе сьцвярджаецца, што „ў паваенныя гады была адроджана дзейнасьць „Хаўрусу“. Праўда зараз ён мае назву „Беларускі хаўрус“. Вакол яго гуртуецца галоўным чынам паваенная эміграцыя“13. Трэба заўважыць, што дакладная назва най-
11 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. 82.
12 Папоўская Т. Беларуская эміграцыя міжваеннага перыяду ў Францыі і Аргенціне // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 2. Мінск, 1992. С. 173—181.
13 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. 83.
больш уплывовай у краіне ў паваенны час арганізацыі гучала як Аб’еднаньне беларускіх работнікаў у Францыі „Хаўрус", аднак яна ня згадваецца ўразьдзеле. Сёньня Аб’еднаньне ўжо не гуртуе паваенную эміграцыю й наагул пасьля сьмерці яе шматгадовага старшыні Міхася Наўмовіча ў 2004 гфактычна ня дзейнічае. Таму пададзеныя зьвесткі рэчаіснасьці не адпавядаюць.
Акрамя згаданай арганізацыі ў паваеннай Францыі важную ролю адыгрывала першая ў Эўропе Беларуская каталіцкая місія, створаная а. Лявом Гарошкам. Адметнай зьявай было таксама выданьне часоnicy „Моладзь", якому, між іншым, быў прысьвечаны заснаваны на яго матэрыялах зборнік „Месца выданьня — Парыж“ (2004), міма якога ня можа прайсьці знаўца беларускай эміграцыі (таксама, як і міма публікацыяў Ігара Лялькова на тэму беларускай прысутнасьці ў Францыі, імені якога не знайшлі месца ў кнізе).
Разьдзел пра беларусаў у Англіі можна ўмоўна падзяліць на дзьве часткі. Першая зь іх прысьвечаная паваеннай беларускай эміграцыі ў Лёндане. Сам стыль апавяданьня й шматлікія фактычныя памылкі прыводзіць да думкі, што аўтар тэксту слаба абазнаны ў праблеме. На пачатку сьцьвярджаецца, што „сусьветным цэнтрам інтэлігенцыі беларускай дыяспары зьяўляецца Лёндан, дзе функцыянуе Асацыяцыя беларусаў Англіі. Яна стварыла тут „Беларускі цэнтар“ з буйной бібліятэкай“'А. Верагодна, аўтар тэксту мала ведае пра дзейнасьць Зіуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі (менавіта гэтая арганізацыя мелася на ўвазе ў цытаваным урыўку) і Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду, першы кіраўнік якой а. Часлаў Сіповіч і быў стваральнікам ня толькі Бібліятэкі імя Францішка Скарыны, але і ўсяго „беларускага цэнтру“ ў паўночным раёне Лёндану Фінчлі (у кнізе ён называецца „Фінглі“).
Аўтар разьдзелу характарызуе паваенных эмігрантаў у Вялікабрытаніі: „Нямала было сярод эмігрантаў і калябарацыяністаў, хто баяўся перасьледу з боку савецкіх улад. Засталася ў Вялікабрытаніі й частка беларусаў зьліку жаўнераў польскай арміі, якія ў 1939—1942 гадах знаходзіліся ў савецкіх турмах"^. Верагодна, аўгару тэксту невядома, што менавіта былыя жаўнеры польскага войска сталі стваральнікамі паваеннай беларускай дыяспары ў Брытаніі, і гэта адрозьнівае яе ад усіх іншых беларускіх асяродкаў у сьвеце. Прытым найбольш актыў-
14 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. 85.
15 Тамсама.
най часткай гэтых жаўнераў былі ня тыя, хто прайшоў праз савецкія лягеры, а тыя, хто прыйшоў у польскае войска пасьля 1944 г. ужо на тэрыторыі Заходняй Эўропы. Іншых беларускіх эмігрантаўу Вялікабрытаніі было няшмат.
У працяг аповеду пра былых польскіх жаўнераў аўтар падае кароткія зьвесткі пра іх лёс у час Друтой сусьветнай вайны, удзел у бітве пры Арнгайме (больш правільная назва гэтага галяндзкага мястэчка — Арнэм) і пры Монтэ-Касіна. Праўда, генэрал Уладыслаў Андэрс у тэксьце названы „Ўсеваладам", а што да колькасных характарыстык беларускай прысутнасьці ў польскім войску, сьцьвярджаецца, што „супрацоўнік Беларускага інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША) Віктар Сянкевіч на падставе польскага эмігранцкага архіву ў Лёндане... падлічыў, што ў брытанскім войску служыла ня мент 30 тыс. беларусаў"'6. Аўтар, мусіць, ня ведае, што сам Віктар Сянкевіч быў адным з тых жаўнераў і заснавальнікаў беларускага жыцьця ў Брытаніі. Называць яго супрацоўнікам БІНіМу не выпадае, бо ён хоць і быў сябрам гэтай арганізацыі, але наўрад ці мог выступаць ад яе імя як супрацоўнік. А ў падліках беларусаў у шэрагах польскага войску найбольш аўтарытэтныя дасьледаваньні гісторыка Юр’я Грыбоўскага, аўтара шэрагу публікацыяў апошніх гадоў і дысэртацыі на гэтую тэму.
He адпавядае рэчаіснасьці й заява, што кіраўніцтва Бібліятэкі імя Ф. Скарыны выдае „Часопіс беларускіх дасьледаваньняў"17. Гэты ангельскамоўны часопіс — The Journal of Byelorussian Studies — афіцыйна друкаваўся ў 1965—1988 гг. Англа-Беларускім таварыствам, а не Бібліятэкай.
Нельга назваць дакладнай інфармацыю пра тое, што „паводле афіцыйных зьвестак, у Вялікабрытаніі налічваецца 20 тыс. беларусаў^, бо гэтыя зьвесткі з Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі, а ня дадзеныя афіцыйнай брытанскай статыстыкі.
Таксама непраўдзівая інфармацыя ўтрымліваецца ў згадцы пра „Беларускую царкву сьвятых Пятра й Паўла грэка-каталіцкай канфэсіі“, якая нібыта„заснавана айцомА. Надсанам)"19. Беларускую капліцу сьвятых апосталаў Пятра й Паўла ў Марыян-Хаўзе арганізаваў у 1948 г. а. Часлаў Сіповіч. Аляксандар Надсан тады быў студэнтам Лён-
16 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. 85.
17 Тамсама. С. 86—87.
18 Тамсама. С. 87.
19 Тамсама. С. 88.
данскага ўнівэрсытэту, сьвятаром стаў толькі праз больш як дзесяць гадоў.
He адпавядае рэчаіснасьці згадка, што Англа-беларускае таварыства выдае ў Лёндане з 1965 г. „Беларускую хроніку“2°. Ангельскамоўны часопіс Belarusian Chronicle ад 1997 г. выдаваў ад імя Таварыства Гай ГІікарда, і гэта зусім іншы часопіс, чым згаданы ўжо вышэй „Часопіс беларусаведы“ (The Journal of Byelorussian Studies'), выдаваны Англа-беларускім таварыствам у 1965—1988 гг.
Другая палова разьдзелу пра беларусаў у Англіі распавядае пра дзейнасьць Камітэту дапамогі ахвярам радыяцыі. Гэты цікавы тэкст зьяўляецца перадрукам (зноў бязь зьменаў і спасылак) артыкулу Марыны Язьневіч са зборніка праведзенай у Лёндане ў 2001 г. канфэрэнцыі „Роля беларускай дыяспары ў разьвіцьці й захаваньні беларускай культуры“21.
Спэцыяльных публікацыяў пра беларускае жыцьцё ў Вялікабрытаніі няшмат. Найбольш грунтоўнай можна лічыць выдадзеную ў 2004 г. манаграфію а. Аляксандра Надсана „Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус", прысьвечаную асобе аднаго з найболып вядомых беларускіх дзеячаў у гэтай краіне, чыё жыцьцё падаецца на шырокім фоне гісторыі Беларусі й беларускай дыяспары. Зварот да гэтай кнігі дазволіў бы аўтару згаданага разьдзелу пазьбегнуць шмат якіх недакладнасьцяў і больш адпаведна асьвятліць гісторыю й сучаснасьць беларусаў у Вялікабрытаніі.
Неадпаведнасьць сапраўднасьці можна закінуць і тэксту, прысьвечанаму беларусам Нямеччыны, які пачынаецца са згадкі пра беларускі цэнтар Абіхта ў г. Брэслаў. Прычым аўтар не пазначае, што гэта сёньняшні польскі горад Уроцлаў.
Аповед пра арганізаванае беларускае жыцьцё ў Нямеччыне зьвязаны з падзеямі паваеннай гісторыі, калі на тэрыторыі гэтай краіны, a таксама Аўстрыі апынулася значная колькасьць беларускіх уцекачоў. Тут былі створаныя беларускія DP-лягеры пад апекай адміністрацыі ААН для дапамогі й рэабілітацыі — ЮНРРА (а не ІНРРА, як у кнізе). У тэксьце пра беларусаў у Нямеччыне падаюцца часам зьвесткі, якія на-
20 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. 89.
21 Язьневіч М. Беларускі камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі і Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны ў Лёндане — ля вытокаў дабрачыннай дзейнасьці // Роля беларускай дыяспары ў захаваньні і разьвіцьці беларускай культуры. Мінск, 2004. С. 102—105.
агул ня маюць ніякага дычыненьня да згаданай краіны. „Захоўваючы надзею на нацыянальнае адраджэньне, беларускія эмігранты ў Германіі наладжвалі культурнае й рэлігійнае жыцьцё. У1947 г. пачаў дзейнічаць Ватыканскі беларускі эміграцыйны камітэт. Некаторыя сьвятары ў эміграцыі займаліся літаратурнай, мастацкай творчасыро. Напрыклад, Язэп Германовіч іЛеў Гарошка многа зрабілі для папулярызацыі беларускай літаратуры ў эміграцыі, для абуджэння й захавання сярод беларусаў нацыянальнай самасьвядомасыіі..."22 Незразумела, якое дачыненьне да Нямеччыны мела згаданая арганізацыя, няісная ніколі і ў Ватыкане. Пасьля вайны ў Рыме некалькі гадоў жылі беларускія сьвятары а. Часлаў Сіповіч, а. Леў Гарошка й а. Пётра Татарыновіч, але яны не стваралі беларускага эміграцыйнага камітэту. Тым больш дзіўная згадка ў тэксьце, прысьвёчаным паваеннай Нямеччыне, імёнаў аа. Лява Гарошкі й Язэпа Гэрмановіча. Першы зь іх сапраўды ад лета 1944 г. да восені 1945 г. знаходзіўся ў гэтай краіне і быў адным з заснавальнікаў Беларускай службы ў Мюнхэне, аднак асноўная эміграцыйная дзейнасьць а. Лява Гарошкі зьвязаная ўсё ж з Парыжам, Лёнданам і Рымам. Айцец жа Язэп Гэрмановіч яшчэ да пачатку Другой сусьветнай вайны быў накіраваны на місійную працу ў Харбін (Кітай), дзе ў 1948 г. быў арыштаваны й да 1955 г. знаходзіўся ў сталінскіх лягерах. Толькі пасьля гэтага ён змог выехаць на Захад і на стала пасяліцца ў Лёндане. Такім чынам, гэты дзеяч ня мог мець ніякага дачыненьня да паваеннай Нямеччыны.