Запісы 31
Памер: 435с.
Мінск, Нью Йорк 2008
працы з уладыкам Васілём, Міколам Абрамчыкам, Аўгенам Каханоўскім прыйшоў да фактычнага абвінавачаньня Рады БНР у расколе БАІІЦ і спрыяньні вуніяцтву.
А калі б сам аўтар некалі надумаў рабіць пашыранае выданьне ўспамінаў ці напісаць працяг, хацелася б пажадаць яму зьмяніць рэдактара ды запрасіць чалавека, які б дапамог яму выправіць памылковае напісаньне некаторых імёнаў, дадаць дзе-нідзе камэнтары ды скласьці іменны паказьнік.
А.Л.
Грыбоўскі Ю. Беларусы ў польскіхрэгулярных вайсковых фармацыях 1918—1945. Санкт-Пецярбург: Неўскі Прасцяг, 2006. — 832 с., 500 ас.
Кніга дасьледніка Юр’я Грыбоўскага прысьвечаная малавядомаму аспэкту беларускай гісторыі. Паводле словаў аўтара, манаграфія зьяўляецца „своеасаблівай данінай пашаны землякам, імёны якіх доўгія гады несправядліва былі забытыя, а іхгераічныя ўчынкі знаходзіліся ў нябыце'^.
Дасьледнік ужо працяглы час займаецца вывучэньнем праблемы ўдзелу беларусаўу польскіх вайсковых фармаваньнях і назапасіў багаты фактычны матэрыял, які й намагаўся выкласьці на старонках свае маштабнае працы. Яна ахоплівае час ад удзелу беларусаў у польскасавецкай вайне 1918—1920 гг. да дэмабілізацыі Войска польскага пасьля Другой сусьветнай вайны. На падставе архіўных дакумэнтаў Юры Грыбоўскі намагаецца аднавіць асаблівасьці беларускай прысутнасьці ў польскіх вайсковых адзінках, прыводзіць сыіісы, спрабуе вызначыць колькасьць нашых суайчыньнікаўу той ці іншай вайсковай фармацыі. Акрэсьліваецца ў кнізе й гісторыя зьяўленьня й дзейнасьці шмат якіх вайсковых частках, што вылучаліся значнай прысутнасьцю беларусаў, асабліва ў час Друтой сусьветнай. Цікавасьць выклікаюць зьвесткі пра ўдзел беларусаўу ваенных дзеяньнях на тэрыторыі Азіі, Афрыкі й Заходняй Эўропы, што замоўчваліся ў савецкай гістарыяграфіі. Важныя таксама зьвесткі пра паваенны лёс тых удзельнікаў.
У вывучэньні беларускай прысутнасьці ўпольскім войску, як і пры дасьледаваньні жыцьця нашых суайчыньнікаў за мяжой, бадай што
2 Грыбоўскі 10. Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармацыях 1918—1945. Санкт-Пецярбург: Неўскі Прасцяг, 2006. С. 3.
самай складанай праблемай ёсьць вызначэньне колькасьці беларусаў. Даволі нізкі ўзровень нацыянальнай самасьвядомасьці жаўнераў і асаблівае стаўленьне польскага кіраўніцтва перадвызначалі „нябачнасьць" беларусаўу афіцыйных паперах, складанасьці іх вылучэньня з шэрагаў вайскоўцаў іншых нацыянальнасьцяў. Часам для нашых суайчыньнікаў вызначальнай станавілася канфэсійная прыналежнасьць. Аднак і яна ў адпаведных варунках магла быць зьмененая, як гэта было зь вялікай часткай праваслаўных беларусаў у шэрагах Арміі Андэрса, што запісваліся каталікамі. У такіх умовах вызначэньне колькасных характарыстык беларускай прысутнасьці ў вайсковых фармацыях ператвараецца ў надзвычай складаную праблему. Юры Грыбоўскі намагаецца вырашаць яе найперш з дапамогай зьвестак з польскіх вайсковых дакумэнтаў, абапіраючыся на афіцыйную статыстыку наяўнасьці ў войску праваслаўных беларусаў, лік якіх найчасьцей і падае як мінімальную магчымую колькасьць нашых суайчыньнікаўутой ці іншай фармацыі. На жаль, аўтар амаль не выкарыстоўвае сваю дасьледніцкую інтуіцыю, каб вызначыць хаця б прыблізную агульную колькасць беларусаў (ня толькі афіцыйна зафіксаваных праваслаўных, але і схаваных, а таксама беларусаў-каталікоў) у польскім войску. Зразумела, што гэта будуць недакладныя лічбы, аднак каму як ні дасьведчанаму ў гэтай праблеме навукоўцу варта рабіць падобныя абагульненьні? А пакуль зьвесткі пра колькасьць праваслаўных беларусаў у польскіх вайсковых адзінках у розны час губляюцца ў вялікіх аб’ёмах тэкстаў і гістарычных фактаў і не дазваляюць стварыць больш-менш адпаведнае ўяўленьне пра рэальныя аб’ёмы беларускай прысутнасьці ў войску.
Манаграфія Юр’я Грыбоўскага зьяўляецца важным, грунтоўным і вельмі цікавым дасьледаваньнем, што дадае шмат новых зьвестак да беларускай гістарыяграфіі ваеннай праблематыкі. Варта адзначыць таксама сабраны аўтарам багаты ілюстрацыйны матэрыял. Аднак кнізе часам не хапае лягічнасьці й празрыстасьці ў структуры й пасьлядоўнасьці разьдзелаў і частак (прыкладам тэкст пра беларускі нацыянальны рух сярод жаўнераў польскіх узброеных сілаў на Захадзе тэматычна й храналягічна яўна выбіваецца з шэрагу папярэдніх і наступных разьдзелаў, некаторыя зьвесткі ў розных частках часам паўтараюцца). Таксама бракуе часта канкрэтных, лягічных і абгрунтаваных высноваў, што, улічваючы памеры частак (часта па 20—30 старонак), былі б вельмі дарэчы. Нельга не адзначыць і даволі складаную для ўспрыманьня мову аўтара, зь вялікай колькасьцю моўных канструкцыяў.
Тым ня менш, сама вартасьць і значнасьць кнігі не выклікае сумненьняў, а няспынная дасьледніцкая актыўнасьць аўтара ў абранай тэме дазваляе спадзявацца, што хібы гэтай кнігі будуць выпраўленыя ў наступных.
Я.С.
Дыяспара. Культуралогія. Гісторыя: матэрыялы IVМіжнароднага кангрэсу беларусістаў „Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін“ (Мінск, 6—9 чэрвеня 2005 г.) / Пад рэд. А. Мальдзіса,А. Смаленчука. Мінск: Рэд. Газ. „ГоласРадзімы“, 2006. — 360 с. — (Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 28).
Канфэрэнцыі з увагай да праблемаў дыяспары — сёньня даволі рэдкая зьява ў Ёеларусі. У некаторай ступені яны адлюстроўваюць узровень сучасных эміграцыязнаўчых дасьледаваньняў, іх кірункі і пэрспэктывы. Пры складанасьцях выданьня літаратуры, прысьвечанай дыяспары, апублікаваныя матэрыялы такіх канфэрэнцыяў становяцца адначасова і каштоўнай крыніцай інфармацыі, і адлюстраваньнем стану вывучэньня беларускіх дыяспаральных супбльнасьцяў і міграцыйных працэсаў.
Зборнік „Дыяспара. Культуралогія. Гісторыя" складаюць тэксты дакладаў і паведамленьняў, зробленых на паседжаньнях IV Міжнароднага кангрэсу беларусістаў. Розныя паводле зьместу і інфармацыйнасьці матэрыялы разьмешчаныя ў трох вялікіх разьдзелах: „Дыяспара“, „Культуралёгія", „Гісторыя“. Аднак адразу трэба адзначыць, што тэксты да гісторыі беларускага замежжа прысутнічаюць ва ўсіх трох частках зборніку.
Разьдзел „Дыяспара" пачынаецца спэцыяльным тэкстам Анатоля Сіроцкага, прысьвечаным зыместу курсу „Беларуская дыяспара", што выкладаецца на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. Паводле інфармацыі аўтара, студэнты гэтага факультэту вывучаюць як раньнюю эміграцыю зь беларускіх земляў (часу Вялікага Княства Літоўскага), гэтак і сучасныя тэндэнцыі жыцьця беларускага замежжа на Захадзе і на постсавецкай прасторы. Згадваецца ўтэксьце таксама і пра сёньняшнія дачыненьні дзяржавы з дыяспарай, аднак у надзвычай станоўчым кантэксьце. Так, аўтар аптымістычна сьцьвярджае пра стварэньне ўмоваў для „дзейснага ўдзелу дыяспары ў гаспадарчым жыцьці краіны“, пра павышэньне ступені абароненасьці суайчыньнікаў за мяжой, а таксама пра ўвагу дзяржавы да пытаньняў „забесьпячэння суайчынь-
нікаў магчымасьцямі для свабоднага разьвіцця роднай мовы, культуры“ (с. 7—8). Пры гэтым ня згадваецца пра рэзка нэгатыўнае стаўленьне да сучасных уладаў Беларусі з боку большасьці беларускіх арганізацыяў на Захадзе ды пра падзел суполак паводле стаўленьня да „рэжыму“ на постсавецкай прасторы. Хоць выкладаньне самога курсу „Беларуская дыяспара" вартае павагі, аднак вялікае значэньне мае і зьмест дысцыпліны, разьмеркаваньне і акцэнты ў якім з тэксту Сіроцкага не зусім зразумелыя. Прыкладам, невядома, ці робяцца параўнаньні беларускіх міграцыйных і дыяспаратворчых працэсаў з аналягічнымі іншых народаў, ці аналізуюцца і суадносяцца працэсы стварэньня беларускіх суполак рознымі хвалямі эміграцыі і ў розных краінах і інш.
Сярод іншых тэкстаў разьдзелу „Дыяспара" варта адзначыць зьмястоўныя артыкулы-дасьледаваньні Ілгі Апіне „Інтэграцыя беларусаў Латвіі на аснове этнічнай кансалідацыі“, Вольгі Гапоненкі „Беларуская дыяспара — эўрапейскай навуцьГ, Аляксандра Ціхамірава „3 гісторыі беларускай прысутнасьці ў Літве“, Міколы Нікалаева „Ўраджэнцы беларускіх зямель у Санкт-Пецярбургу XIX ст.“, Вольгі Зубко „Грамадзкакультурная дзейнасьць беларускай і ўкраінскай дыяспар у Чэхаславаччынеў 1921—1939 іт.“. Іншыя тэксты ўяўляюць зь сябе хутчэй паведамленьні пра некаторыя падзеі, публікацыі ці вынікі дасьледнай дзейнасьці ў Польшчы, Расеі, Украіне.
Артыкулы ў іншых частках зборніка таксама даволі часта закранаюць беларускую прысутнасьць у розных краінах і культурах. Цікавыя тэксты Лоры Доўнар „Тыпалёгія кнігавыдавецкіх сувязяў Менску зь Вільняй, Варшавай і Пецярбургам (1795—1917)“, Алены Глагоўскай „Беларуская інтэлігенцыя ў міжваеннай Вільні“, Анатоля Вялікага „Беларусь у эўрапейскіх перасяленчых працэсах 30—50-х гадоў XX ст.“ ды іншыя.
Агульнае ўражаньне ад тэкстаў зборніка, што датычаць беларускага замежжа й эміграцыі, неадназначнае. Зразумела, што тэксты няроўныя паводле ўзроўню падачы зьместу, абсягу й праблематыкі. Трэба адзначыць амаль поўную адсутнасьць матэрыялаў, прысьвечаных дыяспарам „далёкага замежжа", значную вагу тэкстаў, прысьвечаных беларускаму жыцьцю на постсавецкай прасторы ці на беларускім памежжы. Па-ранейшаму бракуе абагульняльных аналітычных дасьледаваньняў у галіне эміграцыязнаўства. Цікава адцеміць амаль поўную адсутнасьць раней досыць пашыраных літаратуразнаўчых тэкстаў у дачыненьні да эмігранцкай літаратуры, што, праўда, можна патлумачыць часткова тэматычнай агульнакультуралягічнай скіраванасьцю Кангрэсу. Разам
з тым на падставе зборніка можна сьцьвярджаць пра пэўную зьмену вэктару сучасных эміграцыязнаўчых дасьледаваньняў у бок прыярытэтнага вывучэньня „блізкага замежжа" ў гістарычным, этнаграфічным, культуралягічным аспэктах. Гэтую зьяву часткова можна патлумачыць, па-першае, сучаснай дзяржаўнай палітыкай Беларусі з увагай найперш да суайчыньнікаў у суседніх краінах, а таксама маладым характарам створаных там дыяспаральных структураў.
Я. С.
Касмовіч Дз. За вольную і сувэрэнную Беларусь. Вільня: Gudas, 2006. — 224 с., 500 ас.
Сярод беларускіх эмігрантаў на Захадзе ў паваенны час можна вызначыць пэўную колькасьць асобаў знакавых. Людзі з розным лёсам, яны кожны па-свойму ўпісалі сваё імя ня толькі ў беларускую гісторыю на эміграцыі, але й на Бацькаўшчыне. Сярод такіх асобаў можна назваць і Дзьмітрыя Касмовіча, выпускніка багаслоўскага факультэту Бялградзкага ўнівэрсьітэту, удзельніка Народнага сходу Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 г., першага кіраўніка менскай паліцыі ў час нямецкай акупацыі, арганізатара атрадаў самаабароны на Смаленшчыне, Браншчыне і Магілёўшчыне, сябры Беларускай незалежніцкай партыі, а на эміграцыі шматгадовага кіраўніка Беларускага вызвольнага фронту і актыўнага прадстаўніка беларусаў на разнастайных міжнародных антыкамуністычных форумах. Жывучы па вайне ў нямецкім Штутгарце, ён вёў сталае ліставаньне зь беларусамі бадай што ўсіх краінаў паваеннай эміграцыі, выдаваў адозвы і пэрыёдыкі.