Запісы 31
Памер: 435с.
Мінск, Нью Йорк 2008
Дзьмітрыя Касмовіча на эміграцыі ўспрымалі неадназначна: хтосьці як сапраўднага лідэра, іншыя — як залішне амбітнага дзеяча, у нечым авантурнага. Але, відаць, няшмат было беларусаў на Захадзе, якія зусім нічога пра яго ня чулі. Меней вядомы гэты дзеяч на Бацькаўшчыне, хоць зь ёй зьвязаныя ці не найбольш вызначальныя падзеі яго жыцьця. Пра гэта сьведчаць апублікаваныя ў выглядзе асобнай кнігі ўспаміны Дзьмітрыя Касмовіча „За вольную і сувэрэнную Беларусь“. Дагэтуль большая частка ўспамінаў друкавалася ў часопісе „Спадчына" (№4. 2001; №5—6. 2001; №1. 2002; №6. 2003), асобны разьдзел — у часопісе Terra Historica (№1. 2002. С. 35—63), а таксама на падставе тых самых успамінаў пабачыла сьвет невялікая біяграфічная брашура Пятра Казака (Сяргея Ярша) „Беларускі генэрал-антыкамуніст“ (2002).
Кніга Дзьмітрыя Касмовіча ўяўляе сабою біяграфічны нарыс пра падзеі даваеннага й ваеннага часу. Аўтар пасьлядоўна прасочвае асноўныя моманты свайго жыцьця да эміграцыі, шмат прыводзіць падрабязнасьцяў падзеяў падчас нямецкай акупацыі. Цікава, што ў тэксьце багата цытуюцца розныя дакумэнты, пераважна зьвязаныя з гісторыяй Беларускай праваслаўнай царквы часу Другой сусьветнай вайны. Дзьмітры Касмовіч сам быў актыўным удзельнікам тых падзеяў, і, відавочна, карыстаўся арыгіналамі цытаваных пратаколаў і пастановаў. Праўда, складана зразумець, дзе менавіта захоўваліся тыя дакумэнты: ці гэта быў архіў архіяпіскапа Філафея, ці ўласныя зборы аўтара (сёньня расьцягнутыя рознымі асобамі). Тым ня менш, дакладнасьць цытаваньня наўрад ці варта ставіць пад сумнеў, нават калі трактаваньне тых ці іншых падзеяў і выклікае пэўныя агаворкі. Самі ўспаміны напісаныя часам занадта патасна, але вельмі лёгка і цікава, а таму добра ўспрымаюцца чытачом. Як да любых успамінаў (і гэта зазначанае ў прадмове выдаўца), да кнігі Дзьмітрыя Касмовіча варта ставіцца крытычна3. Імкненьне аўтара паказаць значнасьць уласнай асобы і дзейнасьці часам правакавала яго на яўныя пераболынаньні ў зьвестках што да ўласнага становішча й інш. Сярод іншага, не выклікае асаблівага даверу цьверджаньне пра іоо-тысячныя шэрагі службы парадку на ўсходзе Беларусі4.
Варта зазначыць, што выдадзеныя ўспаміны Дзьмітрыя Касмовіча (дарэчы, даволі добра пракамэнтаваныя выдаўцом) — гэта толькі першая частка аўтарскага тэксту. У ягоным архіве захавалася й другая, прысьвечаная дзейнасьці на эміграцыі, гісторыі Беларускага вызвольнага фронту. Гэты тэкст яшчэ чакае на свайго выдаўца, гэтаксама як чакае на дасьледніка й сама асоба Дзьмітрыя Касмовіча, яскравая й супярэчлівая.
Я. С.
Kipel V., Kipel Z. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography = Беларускі друк на Захадзе: Бібліяграфія / Пад рэд. Юрася ГарбінскагайЛявона Юрэвіча. Нью-Ёрк—Варшава, 2006. —XVI+841 с.
Новае дапрацаванае выданьне бібліяграфіі беларускага друку на Захадзе, складзенай Вітаўтам і Зорай Кіпелямі, увабрала ў сябе два
3 Дабровіч А. Мэмуары антыкамуніста, сваякаЯкуба Коласа // Касмовіч Дз. За вольную і сувэрэнную Беларусь. — Вільня: Gudas, 2006. С. 6.
4 Касмовіч Дз. За вольную і сувэрэнную Беларусь С. 199.
папярэднія тамы („Паасобныя выданьні“ й „Пэрыядычны друк“)5 ды дапоўненае больш як сотняй новых пазыцыяў. Ва ўступе адзначаецца, што галоўнай мэтай укладальнікаў быўяк мага поўны ўлік новага беларускага друку (пачынаючы ад XIX ст.), які раней адмыслова нідзе ня быў улічаны. Вынікам дзесяцігодзьдзяў працы спадарства Кіпеляў стала бібліяграфія з 4500 пазыцыяў паасобных выданьняў ды 446 пэрыядычных. Найбольш раньняе зь іх — мэмуары Міхала Клеафаса Агінскага, што пабачылі сьвет у Парыжы ў 1826—1827 гг., а апошнія пазыцыі датычаць ужо 2005 г. Праўда, пераважная іх большасьць адносяцца да 2-й пал. XX ст., што й зразумела, бо стваральнікамі друкаванай прадукцыі ў гэты час сталі прадстаўнікі найбольш нацыянальна сьведамай хвалі беларускай эміграцыі, што пачалася яшчэ ў час Другой сусьветнай вайны.
Напэўна, немагчыма стварыць ідэальную бібліяграфію, якая б улічыла ўсе друкі, што пабачылі сьвет па-за межамі Беларусі. Гэтаму не спрыяе й адсутнасьць адмысловай установы, што фіксавала б выданьні, і расьцяруіпанасьць беларусаў ды іх выдавецкіх ініцыятываў у сьвеце, а таксама разнастайнасьць паводле формаў, зьместу, скіраванасьці друкаў. Тым большую цікавасьць выклікае праца, праробленая Вітаўтам і Зорай Кіпелямі, што мела на мэце зафіксаваць як мага больш беларускай друкаванай прадукцыі на Захадзе.
Праўда, імкненьне ахапіць максымальную колькасьць стварае шмат складанасьцяў пры апрацоўцы. У „Бібліяграфіі" ўсе паасобныя выданьні пададзеныя ў пагадовых храналягічных разьдзелах без сыстэматызацыі паводле відаў друкаў, бо такую сыстэматызацыю зрабіць надзвычай складана. У выніку, агульная колькасьць беларускіх друкаў на кожны год, асабліва пры канцы 1940—1980-х гг., уяўляецца сапраўды значнай, аднак калі разабраць тыя друкі паводле іх відаў, аб’ёму ў друкаваных старонак і г. д., то атрымаецца, што пераважную большасьць складаюць „эфэмэрыі" (паштоўкі, капэрты, улёткі, адозвы, невялікія буклеты, брашуры прынагоднага характару ня больш як на 10 старонак й г. д.). Сапраўды значныя са зьместу й формы выданьні ў „Бібліяграфіі“ займаюць ня болей за траціну пазыцыяў. Такім чынам, з аднаго боку праца Зоры й Вітаўта Кіпеляў падтрымлівае ўяўленьні пра выключную значнасьць дасягненьняў беларускай паваеннай эміг-
5 Кіпель 3., Кіпель В. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе. Асобныя выданьні: Бібліяграфія. Ныо-Ёрк—Менск: БІНІМ, 2003. — ХХІІ+582 с.; Kipel V., Kipel Z. Belarusian Publishing In the West: A Bibliography. Periodicals. New York: Ross Publishing Inc., 2004. XXIV+150 p.
рацыі (бо колькасьць выдадзенага лічыцца на тысячы пазыцыяў), а зь іншага — дэманструе дасьледніку тыя рэальныя праблемы, што меў выдавецкі працэс на эміграцыі.
Акрамя таго, фіксаваньне ўсяго надрукаванага беларусамі на Захадзе абавязкова сутыкаецца з праблемамі пасьлядоўнасьці такога ўліку. Прыкладам, даволі шмат пытаньняў узьнікае што да ўліку друкаваных выданьняў пачатку XXI ст. У „Бібліяграфію" трапіла пэўная колькасьць пазыцыяў, што пабачылі сьвет у Полынчы ці Беларусі (раней такія пазыцыі ня ўлічваліся), да таго ж не заўсёды дакладна апісаных. Часам узьнікаюць пытаньні й з падзелам пэрыядычных і паасобных выданьняў. Прыкладам, некаторыя выпускі часопісу „Запісы БІНІМ“, улічанага асобнай пазыцыяй у бібліяграфіі пэрыядычных друкаў, дадаткова пазначаюцца ў 2004 і 2005 гг. Прысутнічаюць і іншыя непасьлядоўнасьці, аднак пры такім вялікім аб’ёме інфармацыі тэхнічныя й лягічныя хібы ў бібліяграфічных апісаньнях цалкам зразумелыя, і, верагодна, у наступных перавыданьнях яны будуць выпраўленыя.
Неабходна адзначыць, што „Бібліяграфія“ Кіпеляў ставіць перад дасьледнікамі эміграцыі багата пытаньняў. Адно зь іх датычыць беларускіх выдавецтваў і выдаўцоў на Захадзе, рэальнасьці існаваньня пазначаных у выходных зьвестах асобаў і інстытуцыяў. Пэўная „неафіцыйнасьць“ беларускай друкаванай прадукцыі на Захадзе (яна пераважна не кантралявалася ні, зразумела, паводле зьместу, ні паводле афармленьня нейкімі вонкавымі інстытуцыямі) дазваляла выдаўцам вельмі вольна абыходзіцца з пазначэньнем арганізацыяў, што апекаваліся тым ці іншым друкам. Прыкладам, шмат якія лёнданскія выданьні выходзілі ад імя Беларускай каталіцкай місіі, часопісу „Божым шляхам“, Бібліятэкі імя Ф. Скарыны, аднак вызначэньне інстытуцыі адбывалася хутчэй спантанна, бо рэальна тымі публікацыямі займаліся адны й тыя ж асобы. Часам для саліднасьці выдавецкай ініцыятывы той ці іншы беларус-энтузіяст пазначаў на сваім друку назву арганізацыі, у якую акрамя самога аўтара ніхто не ўваходзіў (можна згадаць падобныя прыклады выданьняў Кастуся Якуба-Птаха ці Юр’я Попкі). Ёсьць прыклады, калі выдаўцы зь нейкіх рацыяў называлі рэдактарамі ці аўтарамі няісных або зусім староньніх асобаў. Так, першым рэдактарам ангельскамоўнага „Часопісу беларусаведы" пазначаны Ігнат Аўсей, які, цалкам верагодна, вельмі цьмяна ўяўляў сабе зьмест і прызначэньне выданьня. Такім чынам, для дасьледнікаў эміграцыі „Бібліяграфія“ пакідае даволі вялікае поле дзейнасьці ў вызначэньні рэальных і ідэальных удзельнікаў выдавецкага працэсу на Захадзе.
Своеасаблівую каштоўнасьць „Бібліяграфіі" ўяўляюцьулічаныя тут беларусаведныя дасьледаваньні, зробленыя ў іншых мовах замежнымі навукоўцамі. Самі па сабе гэтыя публікацыі могуць быць цікавымі для навукоўцаў, што займаюцца той ці іншай праблемай беларусістыкі. Акрамя таго, беларусаведныя працы замежнікаў могуць быць адмысловым аб’ектам дасьледаваньняў.
„Бібліяграфія“ беларускага друку на Захадзе дазваляе прыблізна ацаніць геаграфічную разьмеркаванасьць выдавецкай дзейнасьці, адзначыць яе храналягічную нераўназначнасьць. Прыкладам, канец 1940-х паводле штогадовай колькасьці й разнастайнасьці друкаў быў больш значны, чым наступныя дзесяцігодзьдзі. Цікавай правакацыяй для дасьледаваньня могуць быць і зафіксаваныя ў „Бібліяграфіі" моўныя асаблівасьці беларускіх выданьняў. Акрамя таго, сама праца Вітаўта й Зоры Кіпеляў можа вмкарыстоўвацца ў якасьці крыніцы па гісторыі беларускай эміграцыі, бо тут улічаная вялікая колькасьць прынагодных друкаў.
Безумоўна, „Бібліяграфія" Кіпеляў ёсьць унікальнай крыніцай інфармацыі для аматараў і спэцыялістаўу эміграцыязнаўстве, а таксама надзвычай цікавым правакаваньнем ддя далейшых дасьледаваньняў.
Я. С.
НадсанА. Propatria аііепа: Кляштар беларускіх айцоў марыянаў уДруі (1924—1938). Менск, 2006. — ібо с., 500 ас. — (Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд“).
НадсанА. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі. Менск, 2006. —112 с., 350 ас. — (Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд“).
NadsonA. Ceslaus Sipovich: The First Belarusian Catholic Bishop in the 20"’ Century (1914—1981). Minsk: Technalohija, 2007. — 224 p., 250 [ac.].
Цягам невялікага прамежку часу ў Беларусі пабачылі сьвет некалькі кніг а. Аляксандра Надсана (Лёндан). Першая зь іх — перавыданьне дасьледаваньня жыцьця й дзейнасьці княгіні Магдалены Радзівіл, з падрабязным асьвятленьнем міталягізаванай гісторыі ейнага дыямэнтавага калье, падараванага беларускім сьвятарам на патрэбы стварэньня грэка-каталіцкай навучальнай установы ў Рыме, але выкарыстанага зусім іншым чынам. Аўтар на падставе знойдзеных ім дакумэнтаў спрабуе разблытаць той дэтэктыў і канстатуе прыкрую праўду рэальнай гісторыі падарунку княгіні. Упершыню праца а. Аляксандра