Запісы 31
Памер: 435с.
Мінск, Нью Йорк 2008
Я. С.
АдзінецА. Паваеннаяэміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнікуспамінаў. Мінск: Медысонт, 2007. — 704 с., 300 ас. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. н).
Успаміны эмігрантаў даволі часта становяцца адзінай крыніцай інфармацыі пра спэцыфічныя варункі беларускага жыцьця на чужыне. Яны, суб’ектыўныя й непасьлядоўныя, часта занадта эмацыйныя, тым ня менш, застаюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі для навукоўцаў і часта вельмі цікавым чытвом. Асабліва актыўна сталі зьяўляцца ў друку ўспаміны эмігрантаў ад пачатку 1990-х, калі пачалося своеасаблівае „адкрыцьцё" тэмы дыяспары ў мэтраполіі. Вялікая колькасьць
інтэрвію зьмяшчалася на старонках газэтаў і часопісаў, а таксама выходзілаўзборніках. Найбольш вядомыя зь іх — „Беларуская Амэрыка“ Леаніда Пранчака ды „Ў землякоў за акіянам“ Тацяны Антонавай — сфакусаваныя на беларусах у ЗША, а суайчыньнікі ў іншых краінах не маглі пахваліцца такой пільнай увагай.
Кнігу Аляксандра Адзінца „Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў“ склалі ўспаміны 73 беларусаў, што воляю лёсу й гістарычных абставінаў апынуліся пасьля 1944 г. па-за межамі Беларусі. Пераважная большасьць іх — паваенныя эміранты, пра што й сьведчыць назва (ня ўсіх герояў, праўда, можна залічыць да эмігрантаў, але гэта ня так істотна). Аўтар, малады журналіст, апантаны ідэяй зьбіраньня ўспамінаў „старой эміграцыі", зрабіў сапраўды велізарную працу, адшукаўшы суразмоўцаў у адзінаццаці краінах сьвету, у тым ліку ў Аргентыне й Аўстраліі. Сярод герояў кнігі й вядомыя шырокай грамадзкасьці Барыс Кіт, Барыс Рагуля, Міхась Кавыль, і малавядомыя беларусы й беларускі.
Розныя паводле зьместу, настрою, скіраванасьці ўспаміны (часта ілюстраваныя фатаздымкамі зь сямейных архіваў) маюць розную цікавасьць і каштоўнасьць для чытача. Некаторыя ўтрымліваюць сапраўды ўнікальныя зьвесткі пра асобаў і варункі жыцьця ў той ці іншай краіне, як, прыкладам, аповеды Ванды Губэрт-Друтавец з Аргентыны ці Яніны Лукашык-Ставожыньскай з Швэцыі. Іншыя могуць уводзіць у зман, як, прыкладам, сьведчаньне Надзеі Касмовіч пра сустрэчу зь Якубам Коласам на II Усебеларускім кангрэсе ў Менску ў 1944 г. Разабрацца ў верагодных недакладнасьцях і памылках сьведкаў дапамагаюць шматлікія камэнтары да ўспамінаў, што разам з дадаткам біяграмаў згаданых у тэкстах асобаў робяць зборнік добрай крыніцай інфармацыі з гісторыі й сучаснасьці беларускага жыцьця ў розных краінах.
Рознасьць узроўню заангажаванасьці ў беларускім грамадзкім жыцьці на чужыне аўтараў, а таксама характару й формаў успамінаў можна лічыць адначасова й плюсам кнігі Аляксандра Адзінца, і яе недахопам. Стылістычная ды зьместавая няроўнасьць не заўсёды спрыяе іх адпаведнамуўспрыманьню. Да таго ж некаторыя калізіі й падрабязнасьці пры публікацыі патрабуюць дадатковага камэнтаваньня. Разам з тым, само зьяўленьне зборніка ўспамінаў „Паваеннай эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў“ ёсьць важнай падзеяй беларускага эміграцыязнаўства, якая, хочацца сьледам за аўтарам спадзявацца, справакуе новую цікавасьць да беларускага замежжа.
Я. С.
Арлоў У. Імёны Свабоды. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2007. — 576 с. — (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе).
У прадмове да кнігі Ўладзімера Арлова „Імёны Свабоды" напісана, што гэтл„аўтарская энцыкляпэдыялюбові да радзімы, волі й незалежнасьці“. Верагодна, галоўным зьяўляецца азначэньне „аўтарская". Сабраныя ў друкаваным выглядзе біяграфічныя нарысы дзеячаў беларускай гісторыі й культуры ад канца XVIII ст. да пачатку XXI ст., раней падрыхтаваныя Ўладзімерам Арловым для адмысловых радыёперадачаў, наўрад ці можна ўспрымаць як энцыкляпэдыю ў клясычным разуменьні гэтага слова.
Аўтар абіраў герояў паводле свайго суб’ектыўнага бачаньня іх лёсаў і месца ў беларускай гісторыі, зьвяртаў увагу на найбольш цікавыя менавіта яму моманты біяграфіяў сваіх герояў, значная частка якіх у той ці іншы час апынулася па-за межамі Беларусі. У выніку ў кнізе няма энцыкляпэдычнай унівэрсальнасьці, усеахопнасьці й дакладнасьці, але ўсяго гэтага, відаць, Уладзімер Арлоў і не намагаўся дасягнуць. Ен проста пісаў пра цікавых яму асобаў, якіх можна ў той ці іншай ступені лічыць змагарамі за вольную Беларусь, пісаў так, як іх бачыў, як мог распавесьці, часам згадваючы цікавыя моманты асабістых сустрэчаў са сваімі героямі. Тут можна знайсьці зьвесткі пра Напалеона Орду й Мікалая Судзілоўскага, Пётру Крэчэўскага й Станіслава Станкевіча, Антона Адамовіча й Янку Юхнаўца ды шмат іншых дзеячаў, значная частка жыцьця якіх прайшла далёка ад радзімы.
Нарысы, вытрыманыя ў адной стылістыцы й падобнай структуры, нельга назваць сухімі энцыкляпэдычнымі артыкуламі (хоць тут і падаюцца дакладныя даты жыцьця й месцы нараджэньняй ды сьмерці герояў). Гэта, хутчэй, невялікія публіцыстычныя замалёўкі, эмацыйнасьць якіх прыцягвае дадатковую ўвагу чытачоў. Аздобленыя добрымі фатаздымкамі тэксты ўспрымаюцца лёгка, часам нават захопліваюць. Такога кшталту выданьні, нягледзячы на выразны суб’ектывізм аўтарскага падыходу, часта робяць для папулярызацыі беларускай гісторыі й культуры значна болей, як шматтомныя энцыкляпэдычныя даведнікі.
Я. С.
Беларус. Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа. Нью-Ёрк: Выдавецтва газэты „Беларус“, 2007. — 188 с.
Адзін з найбольш прыкметныхдзеячаўэміграцыі новага пакаленьня, Марат Клакоцкі, рэдактар газэты „Беларус", задумаў, уклаў і выдрукаваў літаратурны альманах, які плянуе выпускаць у сьвет штогод. У невялікай прадмове дырэктар БІНІМу д-р Вітаўт Кіпель згадвае папярэднікаў выданьня, сярод якіх называе альманахі „Беларус" пад рэдакцыяй Рудольфа Абіхта (1919), „Замежная Беларусь" Пётры Крэчэўскага (1926), „Ля чужых берагоу' Станіслава Станкевіча (1955) ды іншыя. Годная й пачэсная кампанія! У альманах, укладзены Маратам Клакоцкім, увайшлі вершы, проза, пераклады, дзёньнікі 17 аўтараў — як ужо вядомых, гэтак і пачаткоўцаўз Чэхіі: Ніны Аксёнчык, Віталя Воранава, Яны Ліцьвінавай, Макса Шчура; Латвіі: Станіслава Бабкевіча; Канады: Ірыны Варабей ды Пётры Мурзёнка; Расеі: Зьмітра Давыдзенкі; ЗША: Віталя Зайкі, Янкі Запрудніка, Сержука Сокалава-Воюша, Антося Зелянкоўскага ды Вольгі Прысмацкай; Аўстраліі: Віктара Кавалеўскага; Украіны: Петруся Капчыка ды Іны Снарскай; Польшчы: Анатоля Маўчуна.
А.Л.
Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / Пад рэд. С. Запрудскага, А. Фядуты, 3. Шыбекі. — Мінск: Лімарыус, 2007. — 444 с., 500 ас.
Да 75-годзьдзя вядомага беларускага навукоўца, публіцыста й грамадзкага дзеяча, колішняга стваральніка Культурна-асьветнага цэнтру імя Ф. Скарыны й старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў прафэсара Адама Мальдзіса пабачыла сьвет адмысловае выданьне. Першую частку яго, Maldzisiana, складаюць артыкулы, прысьвечаныя асобе й дзейнасьці юбіляра, з дадаткам ягонай жа бібліяграфіі. Астатнія тэксты разьмеркаваныя паводле тэматычнай прыкметы „Старажытная Беларусь“, „Беларусы ўXIX стагодзьдзі“, „Беларусь у XX—XXI стагодзьдзях", Diaspora. Пераважная большасьць зьмешчаных матэрыялаў прысьвечаная літаратуразнаўчым і мовазнаўчым пытаньням.
Улічваючы даўнія актыўныя кантакты юбіляра з замежнымі суайчыньнікамі й беларусістамі розных краінаў, геаграфія аўтараў не выклікае зьдзіўленьня, гэтаксама як і вылучэньне матэрыялаў, прысьвечаных праблемам дыяспары ў асобны разьдзел. Апошні склалі тэксты Алега Гардзіенкі „Кароткі нарыс гісторыі БАПЦ у Вялікабрытаніі“,
Натальлі Гардзіенкі „Беларуска-брытанскія сувязі ў першай палове XX ст.“, Лены Глагоўскай „Ксёндз Ян Семашкевіч (Янка Быліна) на Беласточчыне (1933—1956)“, Андрэя Катлярчука „Па навукуўГаляндыю: Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага ва ўнівэрсытэтах Нідэрляндаў XVII—XVIII стагодзьдзяў“. Разьдзел, прысьвечаны дыяспары, ці не найменшыўзборніку, аднактэксты, што датычаць гісторыі беларускай прысутнасьці ў сьвеце можна знайсьці і ў іншых частах (прыкладам, публікацыя лістоў Напалеона Орды са збораў Польскай бібліятэкі ў ГІарыжы, падрыхтаваная Вольгай Гарбачовай, выступаў нарадзінцаў Беларусі на ўрачыстым паседжаньні Таварыства літоўскага й рускіх зямель 25 сакавіка 1832 г. у Парыжы ды некаторыя іншыя артыкулы).
Усе тэксты зборніка, як гэта звычайна бывае ў юбілейных выданьнях, розныя паводле свайго зьместу ды стылістыкі й аб’яднаныя толькі павагай аўтараў да Адама Мальдзіса. Тым ня менш, чытач зможа знайсьці сярод артыкулаў і сапраўды цікавыя, вартыя ўвагі публікацыі, што дадаюць вагі самому факту зьяўленьня гэтай кнігі.
Я.С.
Віцьбіч Ю. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Выд. 2, выпр. Смаленск, 2007. — 308 с., 500 ас.
Сьведамая беларуская паваенная эміграцыя мела адной са сваіх мэтаў захаваць ці стварыць несаветызаваны варыянт нацыянальнай культуры: мовы, літаратуры, гісторыі. 3 гэтае прычыны даволі часта эміграцыйныя дасьледнікі зьвярталіся да тэмаў, што былі „пад забаронай“ на Бацькаўшчыне. Прыкладам такой распрацоўкі можна лічыць працу Юркі Віцьбіча ,Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі“, першае выданьне якой убачыла сьвет у сэрыі „Беларускія паэты й пісьменьнікі" Беларускага інстытуту навукі й мастацтваўіддб г.
Кніга была сабраная на падставе архіўных нататак і публікацыяў дзеяча праз два дзесяцігодзьдзі пасьля ягонай сьмерці. У прадмове да яе дасьледнік і складальнік Лявон Юрэвіч асьвятліў асаблівасьці працы Юркі Віцьбіча: ягоны асабісты досьвед удзелу ў антысавецкім Вяліскім паўстаньні, імкненьне сабраць як мага больш сьведчаньняў удзельнікаў разнастайных выступаў, скепсіс іншых дасьледнікаў і рэцэнзэнтаў, што не дазволіў кнізе пабачыць сьвет пры жыцьці аўтара. Сабраныя Віцьбічам вусныя сьведчаньні, унікальныя паводле зьместу й колькасьці рэспандэнтаў, распавядаюць пра антысавецкія выступы ў
розных рэгіёнах Беларусі й іх актыўных удзельнікаў (як вядомых, гэтак і малавядомых гісторыкам). Праробленай аўтарам калясальнай працы няма аналягаў на эміграцыі.
Аднак бязь веданьня перадгісторыі выданьня (выкладзенай у прадмове) складана адэкватна ўспрыняцьяго зьмест. Юрка Віцьбіч намагаўся стварыць своеасаблівы гераізаваны й рамантызаваны вобраз нацыянальнай барацьбы беларусаў, таму да прыведзеных дасьледнікам зьвестак варта ставіцца надзвычай асьцярожна. Апублікаваны тэкст, аб’ектыўна кажучы, ня ёсьць гістарычным дасьледаваньнем, як таго хацеў аўтар. Гэтаму пярэчыць абмежаванасьць крыніцазнаўчай базы зь перавагай вусных сьведчаньняў, пэўная ідэалягічная скіраванасьць адбору зьвестак, праўдзівасьць якіх патрабуе глыбокай праверкі.