Запісы 31
Памер: 435с.
Мінск, Нью Йорк 2008
28 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. 108.
29 Тамсама. С. 109—110.
30 Тамсама. С. 109.
чым органам ЗБК зьяўляецца Галоўная ўправа (а ня штаб), па-другое, дакладнае прозьвішча згаданага дзеяча Мурзёнак, а па-трэцяе, ад 2005 гстаршынём ЗБК ёсьць Зьміцер Эльляшэвіч.
3 жыцьця беларусаў Канады ў разьдзеле коратка гаворыцца пра Атаўскі аддзел ЗБК, сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, канадзкі БІНІМ. Надалей падаецца непраўдзівая інфармацыя, што „аб жыцьці беларускай дыяспары ў Канадзе інфармуе газэта „Беларускі голас“ (ад сярэдзіны 2003 г. выйшла толькі пяць нумароў)“-". Аўтар блытае два выданьні: газэту „Беларускі голас“, што выходзіла ў Канадзе ў 1952—1992 гг., і газэту „Беларускае слова“, што выдаецца ад 2002 г. і галоўны рэдактар якой — прадстаўніца новай эміграцыі Віялета Кавалёва. Акрамя згадкі надалей пра калектыў „Яваровыя людзі“ ніякай іншай інфармацыі пра беларускае жыцыдё ў Канадзе ў кнізе больш няма. Па-за ўвагай скадальнікаў засталіся асаблівасьці рэлігійнага й кулыурнага жыцьця паваеннай і сучаснай дыяспары ў гэтай краіне. He апавядаецца таксама й пра тое, што нашыя суайчыньнікі зьявіліся ў Канадзе яшчэ да Другой сусьветнай вайны. Наагул, складальнікі кнігі ня выкарысталі зьвестак ні з ангельскамоўнага дасьледаваньня Янкі Садоўскага „Беларусы ў Канадзе“ (Byelorussians in Canada, 1981), ні з кнігі Раісы Жук-Грышкевіч „Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча“, дзе багата інфармацыі пра падзеі беларускага жыцьця ў Канадзе, ні з артыкулу тае ж аўтаркі ў зборніку „Культура беларускага замежжа“32. А таму адпаведны разьдзел „Беларускай дыяспары" атрымаўся блытаны й недарэчны.
Тэкст, прысьвечаны беларусам уАргентыне, значна больш грунтоўны, распавядае пра суайчыньнікаўу гэтай краіне ад пачатку XX ст., згадвае беларускія арганізацыі міжваеннага й паваеннага часу. Сам разьдзел складаецца з пасьлядоўна скампанаваных урыўкаў вялікай публікацыі Кастуся Шалястовіча ў „Голасе РадзімьГ (1993)33 ■ Адтуль узятыя й даволі аптымістычныя высновы пра пэрспэктывы мясцовай беларускай дыяспары з увагі на тое, што ў нацыянальных арганізацыях адбылася зьмена пакаленьняў. Праўда, не гаворыцца, што дзеці былых эмігрантаў зь Беларусі зусім не валодаюць беларускай мовай і не
31 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. no.
32 Жук-Грышкевіч Р. Дзейнасць канадекай дыяспары // Культура беларускага замежжа. Кн. 3. Мінск, 1994. С. 163—180.
33 Шалястовіч К. Беларусы Аргенціны // Голас Радзімы. 1993. №15—20.
30 красавіка — 6 чэрвеня.
разумеюць яе, а зьмест дзейнасьці таварыстваў імя М. Горкага, У. Маякоўскага й г. д. арыентаваныя менавіта на зрусіфікаваную савецкую культуру, дзе было занадта мала ўласна беларускага. Акрамя таго, тэза пра тое, што сучасная беларуская іміграцыя ў Аргентыне складае 130 тыс. асобаў (чамусьці ў лік імігрантаў уключаюць і іх дзяцей і ўнукаў) падаецца завышанай, тым больш што паводле прыведзеных ва „Ўводзінах“ зьвестак па стане на 2005 г. у гэтай краіне пражывала каля 7 тыс. беларусаў, называць якіх бадай што самай шматлікай беларускай дыяспарай у сьвеце цалкам неабгрунтавана. Між іншым, больш дакладныя й цікавыя зьвесткі пра беларускае жыцьцё ў Аргентыне магчыма знайсьці ў публікацыях беларускага дасьледніка Сяргея Шабельцава, які абараніў па гэтай тэме дысэртацыю ў 2005 г. і ў навуковы савет па абароне якой уваходзіў адзін са складальнікаў „Беларускай дыяспары“ Леанід Л ойка.
Асобны разьдзел кнігі „Беларуская дыяспара" аддадзены пад інфармацыю пра жыцьцё суайчыннікаў у Аўстраліі. Прычым паводле памераў гэтая частка (іо старонак) саступае толькі апісаньню беларускай дыяспары ў Польшчы (20 старонак), пра ўсе іншыя краіны інфармацыі пададзена значна менш. Вылучаецца тэкст і паводле стылістыкі, бо ўтрымлівае найбольш абагуленыя высновы адносна этапаў гісторыі, сацыяльных характарыстык і асаблівасьцяў беларускіх асяродкаў у Аўстраліі. Пасьлядоўнасьць і абагулены характар тэксту абумоўлены тым, што ён узяты безь перапрацовак з адмысловага разьдзелу „Беларуская дыяспара ў Аўстраліі: адметныя рысы й этапы гісторыі“ кнігі „Беларусы ў Аўстраліі" (аўтара гэтай рэцэнзіі), з дадаткам некалькіх кавалкаў іншых частак гэтага ж выданьня34. Такім чынам, і гэты тэкст ня мае ніякага дачыненьня да стваральнікаў кнігі „Беларуская дыяспара".
Наступны разьдзел „Дзяржава й грамадзкія арганізацыі ў дачыненьнях зь беларускай дыяспарай" утрымлівае характарыстыку сучасных стасункаў дзяржавы зь беларусамі замежжа, што праўда, у пэўнай ступені прыгладжаную, з мэтай нівэляваць супярэчнасьці ў дачыненьнях афіцыйнага Менску зь беларускімі арганізацыямі ў заходніх краінах (пра неўспрыманьне заходнімі беларускімі суполкамі ўладаў Беларусі наагул ня згадваецца, што й зразумела, улічваючы афіцыйны характар выданьня). Хоць аўтары й сьцьвярджаюць, што „пытаньні разьвіцьця ўзаемаадносін дзяржавы зь беларускай дыяспарай, ака-
34 Параўн.: Гардзіенка Н. Беларусы ўАўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Менск: Беларускі кнігазбор, 2004. С. 158—164.
заньня ёй дзейснай дапамогі ў задавальненьні нацыянальна-кулыпурных запатрабаваньняў не занялі паўнапраўнае месца ў зьнешняй палітыцы Беларусі^. У разьдзеле адзначаюцца таксама асноўныя грамадзкія арганізацыі, што працуюць з дыяспарай: таварыства „Радзіма" й Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“. Сярод кірункаў дзейнасьці апошняй чамусьці няма аднаго зь вельмі істотных — выданьня адмысловай кніжнай сэрыі, прысьвечанай беларускай эміграцыі: „Бібліятэка Бацькаўшчыны“. Сэрыя заснаваная ў 2004 г. і на сярэдзіну 2006 г. у ёй былі ўжо выдадзеныя дзесяць кніг з дасьледаваньнямі, успамінамі, літаратурнымі творамі й інш., зьвязанымі зь беларускімі дыяспарамі ў розных краінах.
Разьдзел ,Дрганізацыя працы з нацыянальнай дыяспарай у замежных краінах" таксама зь ліку тых, што былі ў згаданым вышэй дакладзе для МЗС. Тут разглядаецца практыка дачыненьняў мэтраполіі з дыяспарай у Расеі, Украіне, Армэніі й Польшчы. Кароткія агляды асаблівасьцяў дыяспаральных супольнасьцяў і іх сувязяў з адпаведнымі краінамі ды забесьпячэньня іх правоў на радзімах — ці не найбольш цікавы матэрыял з усяе кнігі.
Апошні разьдзел „Беларускай дыяспары" складае „Гістарыяграфія праблемьГ. У тэксьце асьветленыя асноўныя тэндэнцыі й працы беларускага эміграцыязнаўства ад пачатку 1990-х гг. Праўда, аповед фактычна спыняецца на 2000 г. Прычыну гэтай акалічнасьці патлумачыць нескладана, бо ўвесь разьдзел цалкам уяўляе сабою перадрук часткі вялікага артыкулу Галіны Сяргеевай „Беларуская дыяспара ў нацыянальнай гістарыяграфіі XX ст.“, апублікаванага ў часопісе „Запісы БІНІМ“ у 2001 г. (зноў жа ўзяты без аніякіх зьменаў і спасылак на сапраўднае аўтарства). У выніку, акрамя факту яўнага плягіяту можна адзначыць і тое, што найноўшыя публікацыі ў галіне эміграцыязнаўства засталіся па-за ўвагай складальнікаў кнігі.
Цікава, што пададзеная пры канцы кнігі „Бібліяграфія" толькі часткова перакрыжоўваецца з папярэдняй гістарыяграфіяй. Шмат якія знакавыя эміграцыязнаўчыя публікацыі не згаданыя ў прыведзеным сьпісе, у тым ліку „Беларуская эміграцыя" Барыса Сачанкі, зборнік „Культура беларускага замежжа“ пад рэдакцыяй Анатоля Сабалеўскага, зборнік „3 гісторыяй на „Вы“, вып. 3, што складаецца з эміграцыйных матэрыялаў, кнігі Аляксандра Надсана „Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус", Янкі Запрудніка „Дванаццатка" й шмат іншых вы-
35 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. 129.
даньняў, у тым ліку няма ніводнай манаграфіі з галіны эміграцыйнага літаратуразнаўства (найбольш разьвітага кірунку дасьледаваньняў беларускай эміграцыі).
Большасьць пазыцыяў у „Бібліяграфіі" ўяўляюць сабой артыкулы з часопісаў ды зборнікаў дакладаў на разнастайных канфэрэнцыях. Нельга не заўважыць і пэўную, характэрную й для іншых тэкстаў кнігі, недакладнасьць і неахайнасьць у прыведзеных бібліяграфічных апісаньнях. Так, з пададзенага сыіісу вынікае наяўнасьць дзьвюх розных кніг: „Макмілін А. Роля беларускай дыяспары ў захаваньні й развіцьці беларускай культуры. Лёндан, 2003“ і проста „Роля беларускай дыяспары ўзахаваньні й разьвіцьці беларускай культуры. Менск, 2004“. Правільны другі варыянт. Прыведзеная ў сьпісе кніга Лявона Юрэвіча „Мэмуары па эміграцыі: Крыніцазнаўства й дасьледаваньне“ насамрэч мае назву „Мэмуары на эміграцыі: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне". Аўтар успамінаў „Няясна мроіліся новыя дарогі" не аўстралійскі беларус Сымон Шаўцоў, як сказана ў „Бібліяграфіі“, а беларускі дзеяч зь Лёндану Юры Весялкоўскі. Са сьпісу таксама зусім незразумела, што выданьні: „Беларускі й беларусаведчы друк на Захадзе. Нью-Йорк— Мннск, 2003“ і „Бібліяграфія беларускага друку на Захадзе. Нью-Йорк, 2003“ (назвы ў абодвух выпадках недакладныя) ёсьць дзьвюма часткамі агульнай бібліяграфіі беларускага й беларусаведнага друку, першая зь якіх прысьвечаная паасобным выданьням, а другая — пэрыёдыкам. I такіх недакладнасьцяў у „Бібліяграфіі" багата.
Такім чынам, кнігу „Беларуская дыяспара: Нарысы гісторыі й сучаснага стану“ нельга назваць удалым прыкладам абагульняльнай эміграцыязнаўчай працы. На яе старонках ня толькі не сыстэматызаваныя зьвесткі пра асноўныя дыяспаральныя супольнасьці беларусаў, але й замацоўваюцца стэрэатыпныя ўяўленьні пра колькасны й якасны стан беларускіх грамадаў у заходніх краінах. Па-за ўвагай аўтараў засталіся эміграцыязнаўчыя працы апошніх гадоў, што зрабіла шмат якія тэксты кнігі састарэлымі яшчэ да яе выхаду.
Значная колькасьць недакладнасьцяўу тэкстах „Беларускай дыяспары“, часам прымітыўны стыль аповедаў, выкарыстаньне зьвестак больш як дзесяцігадовай даўніны дэзарыентуюць чытача, ствараюць памылковае ўяўленьне пра гісторыю й сучаснасьць беларускай дыяспары. Аўлічваючы да таго ж прыклады адкрытага плягіяту на старонках выданьня, можна сьцьвярджаць, што кніга дыскрэдытуе й саміх заяўленых яе складальнікаў, і беларускае эміграцыязнаўства, і навуку цалкам.
Кніжная паліца
Андрэй Любіч Яна Славіна Натальля Гардзіенка
КНІЖНЫ АГЛЯД (2006—2008)
Цягам апошніх двух гадоў пабачылі сьвет даволі цікавыя кнігі, прысьвечаныя беларускай эміграцыі або напісаныя яе прадстаўнікамі. Некаторыя зь іх, як „Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў“ Аляксандра Адзінца ці перавыданьне бібліяграфіі „Беларускі друк на Захадзе" Зоры й Вітаўта Кіпеляў, можна назваць знакавымі. Былі апублікаваныя новыя цікавыя кнігіўспамінаў: Міхася Белямука, Вольгі Грыцук, Івонкі Сурвілы, а таксама дасьледаваньні замежных беларусаў Юр’я Туронка ды а. Аляксандра Надсана. Усе гэтыя ды некаторыя іншыя выданьні знайшлімесца ў нашым аглядзе.