• Часопісы
  • Запісы 31

    Запісы 31


    Памер: 435с.
    Мінск, Нью Йорк 2008
    96.26 МБ
    Недакладны таксама абзац тэксту пра беларусаў у Нямеччыне, дзе дзіўным чынам у лік асобаў, аб’яднаных вакол газэты „Бацькаўшчына", трапіў Юрка Віцьбіч, які ня толькі не ўваходзіў у склад прыхільнікаў гэтага выданьня, але й быў яго актыўным крытыкам і стваральнікам антаганістычнага пэрыёдыку „БІС“.
    На навуковае адкрыцьцё выглядае аповед пра „беларускай калёнію ў Мюнхэне“. „Цэнтар беларускай калёніі ў Германіі ўсіпаляваўся ў Мюнхэне, дзе сканцэнтравалася тая частка беларускай эміграцыі, якая ў гады вайны супрацоўнічала зь немцамі. Тут асела таксама частка былых ваеннапалонных. У гэтым асяродзьдзі доўгія гады культывіраваліся антысавецкія настроі. Актывісты Мюнхэнскага цэнтру супрацоўнічалізрадыёстанцыяй„Свабодная Эўропа“, удзельнічалі ў 50—70-я гады ў ідэалягічнай барацьбе паміж Захадам і Ўсходам. Натуральна, што й з савецкага боку да іх быді варожыя адносі-
    22 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. 92.
    ны. Зараз эмацыйная афарбоўка тых падзей істотна паблекла. Непасрэдных удзельнікаў вайны там засталося нямнога, гэта людзі ўжо досыць сталага ўзросту. Асноўную ж частку беларускаіі калёніі ў Германіі складаюць сёньня дзеці і ўнукі ўдзельнікаў вайны. Натуральна, адрасаваць ім якія-небудзь палітыччыя прэтэнзіі за мінулае іх бацькоў і дзядоў было б несправядліва. Таму зараз з гэтай калёніяй спрабуюць наладзіць адносіны беларускія творчыя саюзы, ЗБС „Бацькаўшчына“, тым больш, што там, у Мюнхэне, назапашана нямала важных і цікавых дакумэнтаў па гісторыі Беларусі й беларускай эміграцыі. Мясцовыя інтэлектуалы выдаюць іх у штогадовым часопісе, які называецца «Мюнхэнскі беларускі зборнік» “23. Казаць пра нейкія „калёніі" беларусаў, што былі расьцярушаныя ў розных рэгіёнах Нямеччыны, складана. Пераважнай большасьцю гэтыя людзі нават не падтрымоўвалі сувязяў паміж сабою й ня мелі грамадзкіх арганізацыяў. У Мюнхэне ж сапраўды ад 1954 г. да 1995 г. працавала Беларуская служба радыё „Вызваленьне" (потым „Свабода", ці „Свабодная Эўропа“). У Мюнхэне да 1966 г. выдавалася згаданая вышэй газэта „Бацькаўшчына". Акрамя таго, туту 1950 г. быўствораны Інстытут вывучэньня СССР, дзе пасьля рэарганізацыі ў 1954 г. сталі працаваць некалькі беларускіх навукоўцаў. Яны выдавалі „Беларускі зборнік", якога цягам 1955—1960 гг. выйшла 12 нумароў і частка матэрыялаў адкуль перакладалася ў ангельскую мову й публікавалася ў часопісе Belorussian Review (выйшла восем нумароў у 1955—1960 г.). Пазьней і дзейнасьць Інстытуту, і, галоўнае, яго выданьні спыніліся, а большасьць супрацоўнікаў перабралася ў іншыя краіны. А таму словы пра сучасны штогадовы „Мюнхэнскі беларускі зборнік" нічым не абгрунтаваныя, таксама як і зьвесткі пра мітычныя мюнхэнскія архівы.
    Яшчэ болып недарэчна выглядае цьверджаньне пра сучасную дзейнасьць радыё „Свабода" ў Мюнхэне. Верагодна, аўтар браў зьвесткі з тэкстаў пачатку 1990-х, калі паведамляе пра жыцьцё й дзейнасьць у Нямеччыне шматгадовага кіраўніка Беларускай рэдакцыі гэтага радыё Юркі Сянькоўскага (памерлага пры канцы 1990-х) ды нібыта сёньняшняга кіраўніка яе Вячкі Станкевіча. Яшчэ ў 1995 г. радыё „Свабода" цалкам, разам зь Беларускай рэдакцыяй, перабралася ў Прагу, дзе яе кіраўніком доўгі час быў Аляксандар Лукашук.
    Неадпаведная рэчаіснасьці й згадка пра выданьне на пачатку 1990-х „Ляймэнскага сшытку“. Выданьня з такой назвай не існавала. A
    23 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. 93.
    згаданы як яго выдавец Мікола Іваноў сам зазначаў, што ў 1993 г. пад яго рэдакцыяй выйшаў апошні нумар гадавіка Інстытуту беларусаведы24 (а ніякі не „Ляймэнскі сшытак“).
    Такім чынам, у разьдзеле, прысьвечаным беларусам у Нямеччыне, утрымліваецца шмат недакладнасьцяў, а за сучасныя падаюцца зьвесткі больш як дзесяцігадовай даўніны, што ў значнай ступені дэзарыентуе чытача.
    Яшчэ адна эўрапейская краіна, прысутнаеьці беларусаў у якой прысьвечанае месца ў кнізе — Чэхія. Тэкст ёсьць вельмі шырокай кампіляцыяй (часам без рэдагаваньня цэлых абзацаў) артыкулу Рыты Гаціх, апублікаванага ў зборніку конкурсных работаў маладых дасьледнікаў эміграцыі. 3 улікам выкарыстаньня адной з найбольш новых публікацыяў па тэме, у якасьці абагульняльнага разьдзел выглядае большменш арганічна й пазбаўлены хібаў папярэдніх частак. Між іншым, тут акурат падаецца інфармацыя пра пераезд радыё „Свабода" ў 1995 г. у Прагу (пры тым што ў папярэднім разьдзеле пра Нямеччыну цьвердзілася, што гэтая ўстанова працуе ў Мюнхэне).
    Тэкстам пра Чэхію завяршаецца частка, прысьвечаная беларусам у Цэнтральнай і Заходняй Эўропе. Па-за ўвагай стваральнікаў кнігі засталіся даволі цікавы й дзейсны сёньня беларускі асяродак у Бэльгіі ды вельмі своеасаблівая прысутнасьць беларусаўу Швэцыі. 3 прыведзенага вышэй відавочна, што тэкст ня толькі не зьяўляецца ўдалым абагульненьнем хаця б беларускіх сучасных дасьледаваньняў, прысьвечаных жыцьцю суайчыньнікаў у Эўропе, але і ўтрымлівае шмат недарэчнасьцяў і недакладнасьцяў, што дэзарыентуюць чытача. Акрамя таго вялікія кавалкі тэкстаў тут наагул не належаць складальнікам кнігі.
    Апошняя заўвага яшчэ ў боЛьшай ступені датычыць наступных разьдзелаў. Беларускія дыяспары за акіянам пададзеныя ў асобнай частцы, дзе сабраныя тэксты, прысьвечаныя асяродкам у ЗША, Канадзе й Аргентыне.
    Разьдзел пра беларусаўуЗІЦАўтрымлівае невялікую гістарычную частку са статыстычнымі зьвесткамі, кампіляванымі з кнігі Вітаўта Кіпеля „Беларусы ў ЗША“ (зноў без аніякіх спасылак). Частка, прысьвечаная дзейнасьці паваеннай эміграцыі, праўда, хутчэй напісаная або „па матывах" згаданай кнігі, або з „шырокім цытаваньнем“ (без спасылак і рэдагаваньня) артыкулу Анфісы Ляднёвай „Роля нацыяналь-
    24 Іваноў М. Гісторыя заснавання і дзейнасці беларускага музея ў Ляймэне (1982—1992) // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 5. Мінск, 1995. С. 109.
    ных згуртаваньняў у жыцьцядзейнасьці беларускай эміграцыі ў ЗША“25. Праўда, часам у вырваных з кантэксту цытатах і пераказах можна заўважыць недарэчнасьці кшталту цьверджаньня, што мястэчка Саўт-Рывэр знаходзіцца ў штаце Нью-Ёрк, а ня Нью-Джэрзі і што выключна яго жыхары-беларусы купілі 65 акраў зямлі й „пабудавалі свой кулыпурны цэнтар і назвалі яго Белер-Менск'™. Прычым з далейшага тэксту вынікае, што гэты цэнтар рэальна дзейнічае сёньня. Насамрэч адпачынкавы рэсорт Белэр-Менск, набыты супольнымі намаганьнямі некалькіх асяродкаў беларусаў Нью-Ёрку, Нью-Джэрзі, Канэктыкуту, ужо колькі гадоў як спыніў сваё існаваньне. Аналягічна як не выходіць ужо болып за дзесяць гадоўзгаданы пры канцы разьдзелу часопіс „Полацак“. Улічваючы тое, што частка, прысьвечаная дзейнасьці БАЗА й іншых арганізацыяў, узятая з артыкулу Анфісы Ляднёвай, апублікаванага 15 гадоўтаму, пададзеныя тут зьвесткі — адпаведныя рэчаіснасьці свайго часу, але выглядаюць дзіўна для 2006 г. Тым больш што некаторыя зь іх у часе „цытаваньня" зьведалі радыкальныя зьмены. Так, калі ў сваім артыкуле Анфіса Ляднёва распавядала пра гісторыю стварэньня ў 1951 г. Беларускага інстытуту навукі й мастацтва, то спасылалася на адпаведны артыкул у часопісе „Запісы БІНІМ“ за 1953 г. У кнізе ж „Беларуская дыяспара“ ўсе зьвесткі што да дзейнасьці Інстытуту пададзеныя ў цяперашнім часе, а згаданыя Анфісай Ляднёвай больш як 50 прадстаўнікоў Інстытуту ў розных краінах сьвету трансфармаваліся ў звыш 50 яго супрацоўнікаў. Гэтыя апошнія, паводле кнігі, як і паўстагоддзя таму, актыўна „зайліаюцца навуковымі дасьледаваньнямі гісторыі й культуры Беларусі, выдаюць літаратурныя творы, арганізуюць літаратурныя вечарыны, выставы мастакоў беларускага замежжа“27. Такія зьвесткі, што датычылі 1950—1960-х гт., на 2006 г. выглядаюць занадта перабольшанымі.
    Далей гаворыцца, што„з 1952 г. БІНІМ штогод выдае свае навуковыя „Запісы“, якія паступаюць у многія бібліятэкі сьвету. Найбольш вядомымі аўтарамі зьяўляюцца В. Кіпель, Я. Запруднік, В. Сядура, А. Абрамовіч, С. Станкевіч і іншыя. Знамянальна, што менавіта тут створана найбольш поўная бібліяграфія Скарыніяны. У1990 г. выдад-
    25 Ляднёва А. Роля нацыянальных згуртаваньняў у жыцьцядзейнасьці беларускай эміграцыі ў ЗША // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 2. Мінск, 1992. С. 167—172.
    26 Беларуская дыяспара: нарысы гісторыі і сучаснага стану... С. іоб.
    27 Тамсама. С. 107—108.
    зены „Кароткі агляд гісторыі Беларусі“, дзе найіы суайчыньнікі выкладаюць свой погляд на праблемы айчыннай мінуўшчыны“28. Аднак „Запісы БІНІМ“ не зьяўляюцца гадавіком, таму на сёньня выйшлі толькі трыццаць нумароў гэтага пэрыёдыка. Акрамя таго, згадка ў якасьці сучасных аўтараў часопісу Ўладзімера Сядуры (1910—1997), Станіслава Станкевіча (1907—1980) і, верагодна, Антона Адамовіча (1909—1998) (які пазначаны тугяк А. Абрамовіч) сьведчыць пра неабазнанасьць складальнікаў кнігі ў біяграфічных зьвестках гэтых вядомых беларускіх дзеячаў. Таксама дзіўна, што ўтэксьцё не пададзены доўгачасовы кіраўнік БІНіМу, рэдактар „Запісаў" і найбуйнешы дасьледнік Скарыніяны Вітаўт Тумаш. Да таго ж, згаданае ў цытаце выданьне „Кароткі агляд гісторыі Беларусі" (якое насамрэч ёсьць перавыданьнем кнігі Пётры Рогача (псэўданім Юркі Станкевіча) 1968 г. ня мае ніякага дачыненьня да БІНіМу. У той жа час сам Інстытут цягам дзесяцігодзьдзяў займаецца ўласнай выдавецкай дзейнасьцю й заснаваў некалькі кніжных сэрыяў.
    Цалкам жа тэкст пра беларусаў у ЗША акрамя „шырокакампілятыўнага“ характару вызначаецца састарэласьцю значнай часткі прыведзеных зьвестак ды шэрагам недакладнасьцяў, якія мінімізуюць яго каштоўнасьць для чытача.
    Яшчэ менш варты разьдзел, прысьвечаны беларускай Канадзе. Болей як паўстагодзьдзя арганізаванага беларускага жыцьця ў гэтай краіне адлюстраваныя толькі на дзьвюх старонках „Беларускай дыяспары“. Прычым тэкст, зьмешчаны на іх, сам па сабе зьяўляецца недарэчнасьцю. Так, у самым першым і апошнім абзацах настойліва даводзіцца думка, што беларусаў у Канадзе „паводле афіцыйных дадзеных на пачатакХХІст.“жыве ю тыс.29. Цікава, што ва „Ўводзінах" да кнігі фігуруюць іншыя лічбы: ад каля no тыс. беларусаўу паваенны час, да 5115 чалавек на 2001 г., паводле зьвестак беларускай амбасады ў гэтай краіне.
    Далей у тэксьце ідзе аповед пра адну з найбольш уплывовых арганізацыяў — Згуртаваньне беларусаў Канады. „Цэнтрам беларускага жыцьця ў Канадзе зьяўляецца горад Таронта. дзе месыўцца галоўны штаб Згуртаваньня беларусаў Канады (ЗБК), які ў сучасны момант узначальвае доктар Пётар Мурдзёнак“3°. Аднак па-першае, кірую-