• Часопісы
  • Запісы 31

    Запісы 31


    Памер: 435с.
    Мінск, Нью Йорк 2008
    96.26 МБ
    27.	Нумары бюлетэню „Skauckaja Infarmacyjnaja sluzba“ за 1949— 1950 гг.
    28.	Насьценныя календары, што выдавала Скаўцкая інфармацыйная служба, на 1948 і 1949 гг.
    29.	Папяровыя значкі ЗБСЧ (кшталту марак).
    30.	„Скаўцкі Рэгулямін. Частка I. Ваўчаняты".
    31.	„Скаўцкі Рэгулямін. Частка II. Малодшыя скаўты“.
    32.	„Скаўцкі страявы рэгулямін. Ч. 1“
    33.	„Скаўцкі Спадарожнік“.
    34.	„Вялікая скаўцкая гульня“.
    35.	„Юнак“, скаўцкі часапіс №4.
    36.	„Беларускія народныя гульні“.
    37.	„Пастановы Першага зьлёту крывіцкіх скаўтаў. Ватэнштэт", 1946.
    38.	„Рада кругу“, 1951.
    Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі ды Аргентыне“
    Утрымлівае дзьве няроўныя часткі дакумэнтаў.
    1.	Невялікая тэчка ,Дргентына“, дзе перахоўваюцца запрашальнікі на розныя мерапрыемствы Згуртаваньня беларусаў у Аргентыне, а таксама машынапіс тэксту Эміля Цяўлоўскага „Беларусы ў Аргентыне“ і асобная тэчка „Беларусы ў Аргентыне" з брашураванымі трыма тэкстамі таго ж аўтара на аналягічную тэму.
    2.	Невялікая скрыня „Архіў беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі (Мэльбурн)":
    -	сьпіс выданьняў, што можна атрымаць празь Беларускае прэсавае прадстаўніцтва ў Аўстраліі;
    -	тэчка ,Дапамаговы фонд ЗБВ“: касавыя запісы, квіты й карэспандэнцыя Зіуртаваньня беларускіх вэтэранаў;
    -	тэчка „Беларускі клюб у Мэльбурне": сьпісы сяброў, карэспандэнцыя арганізацыі 1950—1952 гг.;
    -	кніга пратаколаў Згуртаваньня беларускіх камбатантаў у Вікторыі (Мэльбурн 1952—1956);
    -	кніга пратаколаў Управы Беларускага клюбу ў Вікторыі 1950— 1951 гг-;
    -	беларускі насьценны каляндар на 1954 г., выдадзены Згуртаваньнем беларускіх вэтэранаў (некалькі асобнікаў);
    -	тэчка з запросінамі на беларускія мерапрыемствы ў Мэльбурне, ладжаныя рознымі арганізацыямі;
    -	тэчка, А. Калодка“: некал ькі асабістых дакумэнтаў, некалькі лістоў у справе паваеннай БНП, рукапісы артыкулаў пра падзеі беларускага жыцьця ў Аўстраліі розных гадоў, ліставаньне Аляксандра Калодкі з а. Чаславам Сіповічам. (Відавочна, што дакумэнты перададзеныя самім Калодкам);
    -	тэчка „Лісты Янкі Філістовіча да Міколы Скабея" (перадаў у бібліятэку сам Мікола Скабей у 1978 г.);
    -	тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх Вэтэранаўу Заходняй Аўстраліі 1952—1956“ (тут таксама карэспандэнцыя Згуртаваньня беларускіх камбатантаўу Вікторыі);
    -	асобна сьпіс сяброў ЗБК у Вікторыі й некаторыя анкеты.
    Скрыня „Бэльгія (Студэнты)“
    Значная частка матэрыялаў перададзеная Аляксеем Арэшкам.
    1.	Тэчка „ЦБСА. Карэспандэнцыя. Студэнцкія справы“: ліставаньне Цэнтралі беларускіх студэнцкіх арганізацыяў з 1948—1949 гг.
    2.	Доктарская дысертацыя па хіміі Аляксея Арэшкі (фр. мова, 1956 г.).
    3.	Тэчка бяз назвы: копіі навуковых публікацыяў Аляксея Арэшкі.
    4.	Касавая кніга Беларускага студэнцкага задзіночаньня ў Лювэне (запісы за 1950—1953 гг.).
    5.	Карэспандэнцыя Згуртаваньня беларускіх камбатантаў за 1952— 1956 гг.
    6.	Тэчка „Заяўкі ЗБК“: анкеты сяброў Згуртаваньня беларускіх камбатантаў у Бэльгіі 1950—1951 гг.
    7.	Тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“. (Сярод іншага, справаздача Тодара Цімафейчыка з паездкі ў Францыю.)
    8.	Тэчка „Леанід Карась“: асабістыя дакумэнты Леаніда Карася, што былі знойдзеныя разам зь ягоным целам у вадзе й перададзеныя ў Лёндан у 1975 г. Юр’ем Сянькоўскім.
    Скрыня „Беларусы ў ЗША“
    Утрымлівае матэрыялы з розных месцаў і ад розных асобаў.
    1.	Тэчка „Я. Чарапук-3магар“: здымкі й некаторыя паперы Янкі Чарапука-Змагара з рознага часу.
    2.	Тэчка „№3166“: праклямацыі з нагоды абвешчаньня ўгодкаў незалежнасьці Беларусі ў Ілінойсе.
    3.	„Памятный альбом іолетія русского радно в Чнкаго 1933—1943“.
    4.	Тэчка бяз назвы: розныя друкаваныя матэрыялы й лісты з жыцьця беларусаў у ЗША.
    5.	Капэрта „Аляксандра-Вольга Хмыз 13.07.1902—25.03.1974“: асабістыя дакумэнты й фатаздымкі.
    6.	Рукапіснае й машынапіснае ліставаньне (у тым ліку копіі лістоў) розных беларускіх дзеячаў у ЗША (бяз тэчкі).
    7.	Тэчка з дэклярацыяй Дня незалежнасьці Беларусі ў Лос-Анджэлесе й здымкамі з гэтай нагоды (на адным зь іх — Часлаў Найдзюк з мэрам гораду).
    8.	Капэрта „Марк Шагал і беларусы ў Чыкага“.
    9.	Тэчка машынапісных лістоў розных дзеячаў (сярод іншых, Станіслава Станкевіча, Вацлава Пануцэвіча).
    Скрыня „Беларусы ў Канадзе 1“
    Утрымлівае добраўпарадкаваныя дакумэнты розных гадоў, дасланыя, відавочна, Раісай Жук-Грышкевіч.
    1.	Тэчка „Згуртаваньне Беларусаў Канады 1948—1964“: розныя матэрыялы, копіі пратаколаў, лістоў і інш.
    2.	Тэчка „Канада. Згуртаваньне Беларусаў Канады. Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады й інш. 1965—1971“: розныя друкаваныя матэрыялы, камунікаты дзейнасьці арганізацыяў.
    3.	Тэчка „Згуртаваньне Беларусаў Канады 1972—1973“.
    4.	Тэчка „Association of Byelorussians in Canada 1965—1969, Belarusian-Canadian Coordinating Committee 1966—1969“.
    5.	Тэчка „Association of Byelorussians in Canada 1970—1975, Belarusian-Canadian Coordinating Committee 1970—1975“.
    6.	Тэчка „Association of Byelorussians in Canada 1976—1979, Belarusian-Canadian Coordinating Committee 1976—1979“.
    7.	Тэчка „Association of Byelorussians in Canada 1980—1989, Belarusian-Canadian Coordinating Committee 1980—1989“.
    8.	Тэчка „Association of Byelorussians in Canada 1990—1991, Belarusian-Canadian Coordinating Committee 1990—1991“.
    9.	Тэчка „Association of Byelorussians in Canada 1992—1994, Belarusian-Canadian Coordinating Committee 1992—1994“.
    10.	Тэчка „Згуртаваньне Беларусаў Канады. Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады. 1995. №і“.
    іі.	Тэчка „Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады. 1995. №2“.
    12.	Тэчка „Паведамленьні. ЗапросіньГ: запрашальнікі на розныя беларускія мерапрыемствы.
    13.	Тэчка „Праграма": праграмкі розных беларускіх мерапрыемстваў у Канадзе.
    14.	Скрынка бяз назвы з рознымі друкаванымі матэрыяламі зь беларускіх мерапрыемстваў у розных краінах і некалькі здымкаў.
    Скрыня „Беларусы ў Канадзе 2“
    Утрымлівае ўпарадкаваныя матэрыялы, таксама дасланыя Раісай Жук-Грышкевіч.
    1.	Тэчка „Association of Byelorussians in Canada 1994, BelarusianCanadian Coordinating Committee 1994“: розныя матэрыялы дзейнасьці арганізацыі.
    2.	Тэчка „Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады. 1996. №і“.
    3.	Тэчка „Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады. 1996. №2“.
    4.	Тэчка „Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады. 1997. №1“.
    5.	Тэчка „Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады. 1997. №2“.
    6.	2 альбомы матэрыялаў, прысьвечаных стварэньню, асьвячэньню ды паломніцтвам у Беларускую сьвятыню пакутнікаў у Мідлэндзе (Канада).
    Скрыня „Беларусы ў Францыі“
    Утрымлівае паперы прыватных асобаў і арганізацыяў, перададзеныя ў бібліятэку ў розны час.
    1.	Невялікая скрынка .Архіў групы беларусаўу Лё-Крэзо“:
    -	тэчка „Копіі высыланай карэспандэнцыі“;
    -	тэчка з паперамі й квітамі сплаты сяброўскіх складак;
    -	касавая кніга за 1955—1957 гг.;
    -	Аб’еднаньне Беларускіх Работнікаўу Францыі. Сэкцыя ў Лё-Крэзо. Кніга пратаколаў“: утрымлівае запісы ад 08.06.1947 да 05.02.1967, калі было вырашана разьвязаць сэкцыю з прычыны нястачы сяброў (засталося 5 асобаў, а напачатку было каля 50);
    -	дзьве пячаткі сэкцыі;
    -	машынапіс успамінаў палкоўніка Трусава (беларуса зь Лё-Крэзо) ,,Od Warszawy do Warszawy" (y польск. мове).
    2.	Тэчкі карэспандэнцыі Хаўрусу беларускіх работнікаў у Францыі:
    -	1946-1947;
    -	1947-1948;
    -	1948;
    -	1949;
    -	1950.
    3.	Беларускі каляндар на 1949 г.
    4.	КопііўзнагародныхлістоўМіхася Булыгі (нар. 06.11.1923 у Баранавічах, сярод іншага, ваяваў у Францускім легіёне ў Індакітаі).
    5.	Тэчка папераў Лявона Рыдлеўскага:
    -	капэрта са здымкамі Лявона Рыдлеўскага рознага часу;
    -	асабістыя дакумэнты й паперы Лявона Рыдлеўскага, у тым ліку Нансэнаўскі пашпарт;
    -	ліставаньне Лявона Рыдлеўскага, пераважна з часу яго побыту ў Лёндане перад сьмерцю ў 1953 г.;
    -	паперы, зьвязаныя з пахаваньнем Лявона Рыдлеўскага, спачувальныя лісты й зборкі ахвяраў на помнік, а таксама паперы набыцьця помніку й адрас магілы;
    6.	Тэчка „Моладзь. 1950“:
    -	2 тэчкі з матэрыяламі часопісу „Моладзь“;
    -	ліставаньне яго рэдактара Янкі Філістовіча за 1950 г.
    7.	Тэчка „САБЭ“: Статут, інфармацыйны бюлетэнь САБЭ, пратаколы й афіцыйныя паперы, ліставаньне ад імя САБЭ й да яго кіраўніцтва, у тым ліку ліставаньне ў справе выпуску марак БНР (1949—1950).
    Скрыня ,,UK“
    Утрымлівае паперы розных беларускіх арганізацыяў у Брытаніі, сабраныя ў розныя гады й пераважна разьмеркаваныя па тэчках.
    1.	Тэчка „БХАА «Жыцьцё»“ (Беларускае хрысьціянскае акадэміцкае аб’еднаньне „Жыцьцё"):
    -	уліковыя карткі сяброў арганізацыі;
    -	карэспандэнцыя арганізацыі;
    -	дакумэнты I Агульнага зьезду, 28.08.1948;
    -	лісты прысутных на розных зборках (у сярэднім 15—17 асобаў);
    -	дакумэнты II Агульнага зьезду, 04.09.1949;
    -	пратакол II Зьезду арганізацыі;
    -	дакумэнты III Агульнага зьезду, 05—07.08.1950;
    -	кніга карэспандэнцыі БХАА „Жыцьцё" (ад 29.07.1947 да 12.08.1950).
    2.	Тэчка „БННХР“ (Беларускі незалежніцкі народна-хрьісьціянскі РУх):
    -	розныя (пераважна друкаваныя) паперы БННХР;
    -	сшытак з накідамі, якія тлумачаць неабходнасьць стварэньня арганізацыі й яе ідэйнай асновы. (У сшытку ўкладзеныя некалькі лістоў у справе беларусаў у гімназіі й ліцэі 5-й Крэсовай дывізіі пяхоты.)
    3.	Тэчка „ЗБВБ (запрашальнікі, паведамленьні, заклікі)" (Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі): паперы з 1950-х гг., пераважна друкаваныя запрашальнікі й паведамленьні пра розныя мерапрыемствы.
    4.	Тэчка „ЗБВБ“: друкаваныя матэрыялы, запрашальнікі, заклікі, камунікаты, рэгулямін, Статут ЗБВБ. Паперы з розных гадоў (ад 1949 да пачатку 1970-х).
    5.	Тэчка ,,CCCRWO“ (Central Coordinating Committee of Refugee’s Welfare Organizations — Цэнтральны каардынацыйны камітэт уцякацкіх дабрачынных арганізацыяў): друкаваныя матэрыялы камітэту (мэмарандумы розных сходаў) за часоў прадстаўніцтва там а. Часлава Сіповіча (1950-я гг.), ліставаньне а. Часлава Сіповіча ў справе камітэту.
    6.	Тэчка бяз назвы: розныя паперы ЗБВБ, рэгулямін, статуты, a таксама лісты да ген. Уладзіслава Андэрса й Станіслава Капаньскага ў справе становішча беларусаў у польскім войску ў Брытаніі.
    7.	Тэчка ,,EVW“ (European Voluntary Workers — Эўрапейскія добраахвотныя работнікі — брытанская назва для былых DP): пераважна паперы CCCRWO рознага часу, пратаколы паседжаньняў з 1949— 1955 гг., ліставаньне Вінцэнта Жук-Грышкевіча й а. Часлава Сіповіча ў справах камітэту, зацемкі з прэсы пра справы ўцекачоў.