Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
Цытаты (і факты) можна доўжыць і доўжыць. Зразумела, яны не адмаўляюць творчасьці Масея Сяднёва як беларускага пісьменьніка, але змушаюць да сур’ёзнага, а не па-шкалярску патэтычнага разгляду яе.
Бо да гэтага вымушае кантэкст.
12 Маецца на ўвазе Ўладзімер Бортнік
13 Ліст захоўваецца ў асабістым архіве Я. Запрудніка.
Натальля Гардзіенка Яна Славіна
КНІЖНЫ АГЛЯД
Мурзёнак, Пётра. Пакуль нашыя анёлы лётаюць над акіянам. Вершы, інтэрв’ю, артыкулы. Аттава, 2012. —314 с-
У Канадзе цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў сфармавалася адметная беларуская грамада з прадстаўнікоў постсавецкай, ці „незалежніцкай“, эміграцыі. Сярод яе ўдзельнікаў багата людзей з добрай адукацыяй і актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, што складаюць сёньня аснову жыцьця беларускай дыяспары. Адным зь іх ёсьць Пётра Мурзёнак (нар. 1951), колішні старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады, заснавальнік і выдавец інтэрнэт-часопісу „Культура, нацыя“, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў („Быліна мая, Беларусь" (Атава, 2000), „Крыніца“ (Менск, 2011)). У 2012 г. у Атаве пабачыла сьвет чарговая ягоная кніга, якую гэтым разам
склалі ня толькі паэтычныя творы, але й інтэрвію ды артыкулы на розныя тэмы.
У паэтычную частку зборніка „Пакуль нашыя анёлы лётаюць над акіянам“ увайшлі цыклі вершаў „Будзьма разам“ ды „Сьпелая восень“, паэмы, сярод якіх прысьвечаны Ўладзімеру Някляеву й падзеям сьнежня 2010 г. твор пад назвай „Дзевятнаццаць“, а таксама вялікая нізка „Вершаванак“.
Другая частка кнігі складаецца з інтэрвію, што Пётра Мурзёнак даваў з розных нагодаў: газэце „Русскнй экспресс" пра Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Таронта ў 2004 г., радыё „Свабода" пра беларускую школку ў Атаве ў 2006 г. (у інтэрвію ўдзельнічалі й бацькі Пётра Мурзёнка — прафэсійныя настаўнікі), а таксама біяграфічнае інтэрвію, апублікаванае ў газэце „Новы час“ ў 2011 г. Усе зьмешчаныя тут тэксты цікавыя ня толькі падаванай у іх інфармацыяй пра падзеі беларускага жыцьця ў Канадзе, але й адлюстраваньнем уласнага бачаньня дзеячам сябе, беларускай эміграцыі, падзеяў у мэтраполіі ды інш.
У апошнюю частку кнігі сабраныя артыкулы й „запісы“, як пісаныя яшчэ ў Беларусі ў 1990-х і публікаваныя ў „Зьвязьдзе“, гэтак і створаныя ўжо на эміграцыі, што зьяўляліся на старонках газэтаў „Беларус“ ды „Беларускае слова“. Усе прадстаўленыя тут тэксты можна падзяліць на дзьве групы: першую складаюць прысьвечаныя праблемам беларускай культуры, мовы ды нацыянальнай ідэнтычнасьці, а другую — значна большую — паведамленьні пра падзеі беларускага жыцьця ў Канадзе ў XXI ст. Найбольш месца займаюць нізкі зацемак „3 дзёньніка жыцьця беларусаў Аттавы" за розныя гады, а таксама артыкулы пра Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, сьвяткаваньні 25 Сакавіка ды іншыя падзеі й асобаў беларускай дыяспары. Гэтую частку кнігі, багата аздобленую фатаздымкамі, можна лічыць своеасаблівай хронікай жыцьця беларусаў Атавы, у якім Пётра Мурзёнак адыгрывае ці не найгалоўнейшую ролю. Прычым гэтая роля, як выглядае, ня толькі ініцыятара ці арганізатара саміх мерапрыемстваў, але й, традыцыйна для дыяспары, іх летапісца.
Зборнік Пётры Мурзёнка „Пакуль нашыя анёлы лётаюць над акіянам“ зьяўляецца чарговым сьведчаньнем творчай і грамадзкай актыўнасьці канадыйскіх беларусаў, а таксама выдатнай крыніцай для дасьледнікаў гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа.
Н.Г.
Белорусы Москвы. XVII век / сост. О.Д. Баженова, Т.В. Белова. Мйнск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2013. — 472 с.: іл.— (Энцйклопедйя рарйтетов). — Наклад 3000 ас.
У 2013 г. у менскім выдавецтве „Беларуская энцыкляпедыя“ ў сэрыі „Энцыкляпэдыя рарытэтаў“ пабачыў сьвет унікальны альбом, які зьвярнуў на сябе ўваіу якасьцю ня толькі паліграфіі, але й зьместу. Дый тэма, якую, бадай, у Беларусі не асабліва закраналі ад часоў працы
яшчэ Лаўрэнція Абэцэдарскага1, — беларусы ў Маскве — у рэчышчы сучасных беларуска-расейскіх дачыненьняў выглядае надзвычай актуальнай. Аднак вартасьць альбому вызначаецца не ягонай уяўнай ідэалягічнай адпаведнасьцю сёньняшняй геапалітычнай сытуацыі — маўляў, пісаць пра беларусаў у Расеі цяпер больш выгадна, чым пра беларусаў у ЗША. Сапраўдная каштоўнасьць — зьмест выданьня, зроблены спэцыялістамі.
Першая частка альбому — мастацка-выяўленчая — утрымлівае выявы аздабленьня храмаў Масквы й яе ваколіцаў, зробленага бела-
рускімі майстрамі XVII ст. Тут можна ўбачыць і саборы Крамля, і Навадзевічы манастыр, куды перабраліся манашкі з аршанскага Куцеінскага манастыра, і царскі палац у Каломенскім, і Новаерусалімскі манастыр. Колькасьць помнікаў вылічваецца дзясяткамі. Цытаты-камэнтары да выяваў дапамагаюць зразумець, што менавіта ў тым ці іншым будынку рабілі беларускія майстры.
Другая частка выданьня — дасьледная — складаецца з аўтарскіх тэкстаў, што рэпрэзэнтуюць вынікі вывучэньня беларускай прысутнасьці ў маскоўскай культуры XVII ст. Тэкст О. Бажэнавай „Першае эўрапейскае вызнаньне беларускай культуры эпохі барока“ пачынаецца з адзначэньня важнасьці асобы Сімяона Полацкага для расейскай культуры. Далей ідзе аповед пра тое, што ўяўляла сабой беларускае мастацтва XVII ст., агляд уплыву заходнеэўрапейскіх майстроў, перавагаў цэхавай структуры ды інш. Аўтарка адзначае, што праз войны й нядбайствы стагодзьдзяў беларускае мастацтва таго пэрыяду, у першую чаргу, дэкаратыўна-прыкладное, лепш захавалася якраз не ў Беларусі, а ў Маскве, куды былі вывезеныя, ці самі выехалі ў часе вайны 1654— 1667 гг. рамесьнікі з Магілёўшчыны, Віцебшчыны, Меншчыны, Віленшчыны. У тэксьце сьцьвярджаецца: „Белорусскйе мастера былн преж-
1 Абецедарскнй, Л. Белорусы в Москве XVII в. йз нсторнн русско-белорусскнх связей. Мннск: БГУ, 1957. — 62 с.
де всего ремесленнйкамй, хорошо знавшймй свое дело й матерйалы, которымй do mix не пользовалйсь в Poccuu, а не художнйкамй, творчество которых ломает старые устой йскусства. Обстоятельства сделалй йх новаторамй й „утвердйтелямй“ новых стйлйстйческйх форм в русской культуре. Ннымй словамй, белорусскйе мастера в Poccuu оказалйсь репрезентантамй возможностей европейской культуры, новых форм й стйлей, нового понйманйя пространства, декора, нового настроенйя й нового оіцуіценйя временй в йскусстве“2. Такім чынам беларускія майстры выконвалі своеасаблівую цывілізацыйную ролю ў расейскім мастацтве, прыносячы туды заходнеэўрапейскія ўплывы.
Другі тэкст выданьня распавядае пра беларускія слабоды Масквы. Аўтар Г. Прыбытка згадвае пра адмысловыя селішчы выхадцаў зь Вялікага Княства Літоўскага, што сталі зьяўляцца ў Маскве ад пачатку XVI ст. У тэксьце сьцьвярджаецца: „Средй белорусов, решйвшйхся покйнуть свою родйну й йскать счастье на востоке, былй мастера, стремяіцйеся получйть большйй доход от своего ремесла, былй православные свяіцентікй, которые шлй к свойм едйноверцам co словом Божьйм, былй беженцы, которых судьба вынудйла покйнутьродйну, переселялйсь в Московйю й войны дружйн князей, перешедшйх к московскому государю..."3
Пры гэтым выхадцы з ВКЛ у Маскве ўспрымаліся як „іншаземцы" (іншыя паводле веры ці дзяржаўнай прыналежнасьці), тыя слабоды, дзе яны сяліліся, як і іншыя іншаземныя селішчы, мелі на мэце мінімізацыю кантактаў зь мясцовым насельніцтвам, што ставілася да чужакоў даволі насьцярожана. Пры гэтым іншаземныя слабоды мелі пэўныя прывілеі.
Першая беларуская слабада ў Маскве ў XVI ст. мела назву Наліўкі, складалася з ваяроў, што былі ў ахове Васіля III, але праіснавала адносна нядоўга. У XVII ст. зьявілася Старапанская, або Іназемская слабада, былі таксама Літоўскі пасольскі двор, Літоўскі купецкі двор. Найвялікшае маскоўскае селішча беларусаў — Мяшчанская слабада (наогул найвялікшая з слабодаў). Яна стала вынікам таго, што з ВКЛ у часе вайны
2 Баженова, О. Первое европейское прнзнанне белорусской культуры эпохн барокко // Белорусы Москвы. XVII век. Мннск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. С. 159.
3 Прнбытко, Г. Белорусскне слободы Москвы // Белорусы Москвы. XVII век... С. 200.
іб54—1667 гг. адмыслова вывозіліся насельнікі, каб засяліць вынішчаную чумою Маскву. У выніку, усіх вывезеных зь беларускіх земляў рамесьнікаў і іншых пасялілі ў адмыслова створанай Мяшчанскай сла^адзе (мяшчанамі тады называлі толькі гараджанаў Рэчы Паспалітай). Большасьць насельніцтва гэтай слабады паходзіла з Шклоўшчыны, Смаленшчыны, Дубровеншчыны й іншых усходніх рэгіёнаў ВКЛ. Жыхары слабады зрабілі вялікі ўплыў ня толькі на матэрыяльную культуру Масквы, але й на духоўную. Ад іх пачалося стварэньне расейскага тэатру (бо раней маскоўская праваслаўная царква змагалася з усімі праявамі „бесовского действа“). Жыхары Мяшчанскай слабады былі больш пісьменнымі й жылі больш заможна, чым карэнныя масквічы. Аднак да сярэдзіны XVIII ст. жыхары гэтага селішча былі цалкам асіміляваныя.
Наступны тэкст ў выданьні належыць М. Чысьцяковай і распавядае пра беларускіх манашак у Маскве. Так, у часе вайны 1654—1667 гг. шмат якія манахі праваслаўных манастыроў перасяляліся ў Масковію. Сярод іх былі манашкі Ўсьпенскага Куцеінскага манастыру, што апынуліся ў Навадзевічым манастыры. У 1656 г. тут зьявілася першая ігуменьнябеларуска — Меланьня. Цягам наступных амаль 50 гадоў манастыром кіравалі ігуменьні з Куцейна. Такім чынам, у маскоўскім манастыры быў своеасаблівы беларускі пэрыяд у гісторыі. Беларусамі тут былі й духоўнікі, і большая частка насельнікаў манастыра. Дзякуючы выхадцам з Куцейна, манастырская бібліятэка значна ўзбагацілася рознымі каштоўнымі выданьнямі4.
Разам з манашкамі Куцеінскага манастыра зьявіўся ў Маскве абраз Божай Маці Рудненскай і стаў даволі папулярным, пра што піша А. Ярашэвіч5. А зь беларускімі рамесьнікамі ў расейскім дэкаратыўнапрыкладным мастацтве заняла пачэснае месца „беларуская рэзь“. Ёй прысьвечаныя цэлыя тры тэксты мастацтвазнаўцы I. Бусевай-Давыдавай. Аўтарка апавядае пра зьяўленьне беларускіх разьбяроў у Маскве ў часы вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай, тое майстэрства, якое яны прывезьлі, і як паўплывалі на разьвіцьцё расейскага мастацтва. Пры гэтым зроблены разбор канкрэтных помнікаў гэтага мастацтва (цэркваў Маскоўскага Крамля, іканастасаў у Навадзевічым і Данскім мана-
4 Чнстякова, М. Монахннн с „Белой Росн“ // Белорусы Москвы. XVII век... С. 216—230.