• Часопісы
  • Запісы 37

    Запісы 37


    Памер: 877с.
    Мінск, Нью Йорк 2014
    198.48 МБ
    4 Крэпак, Барыс. Вяртанне імёнаў: Нарысы пра мастакоў. У 2 кн. Кн. 1. Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. С. 6.
    Леў Бакст, Хаім Суцін, Мішэль (Міхаіл) Кікоін, Уладыслаў Стрэміньскі, Пётра Сергіевіч, Надзея Хадасевіч-Лежэ ды іншыя. Разам з тым тут можна спаткаць гісторыю практычна забытага ў паваеннай Беларусі ^іастака Мікалая Пашкевіча, што апынуўся на эміграцыі ў ЗША й даволі пасыіяхова там працаваў. Зь іншага тэксту даведваемся пра аўтара росьпісу Троіца-Сергіева падворку ў Парыжы — народжанага ў Берасьці Дзьмітрыя Стрэлецкага. Геаграфія творчасьці суайчыньнікаў таксама шырокая. Так, мастак Канстанцін Геда (1891—1977), што некалі жыў і працаваў у Магілёве, пасьля Другой сусьветнай вайны знайшоў сваё месца ў мастацкіх колах Аргентыны, а нараджэнец Вільні Лазар Сегал (1891—1957) рэалізаваўся ў Бразыліі, дзе былі ведамыя ня толькі ягоныя працы, але й жонка — зорка тэатру й кіно Беатрыс дэ Таледа.
    Нарысы Барыса Крэпака прыцягальныя ўзважанасьцю ў асьвятленьні жыцьцёвых калізіяў і ацэнцы творчасьці герояў. Тут выкарыстоўваюцца матэрыялы ўспамінаў, дзёньнікаў, інтэрвію саміх герояў ці прысьвечаных ім. Што праўда, папулярны характар першапачатковых газэтных публікацыяў не патрабаваў наяўнасьці спасылак на першакрыніцы, якія былі б карысныя іншым дасьледнікам. Тым ня менш праца Барыса Крэпака зьяўляецца добрым унёскам у тойсамы працэс ліквідацыі „белых плямаў“, „вяртаньня“ ў Беларусь імёнаў забытых суайчыньнікаў, а таксама падставай для працягу грамадзкай дыскусіі з гэтай нагоды.
    Н.Г.
    Мальднс,А. Соотечественнйкн: очеркй о белорусах й уроженцах Беларусй, обогатйвшйх мйровую культуру. Мйнск: Мздательскнй дом «Звязда», 2013. — 336 с. — (Беларусь вчера u сегодня). — Наклад ііоо ас.
    Прафэсар Адам Мальдзіс зьяўляецца ці не найбольшым знаўцам беларускага замежжа ў мэтраполіі. На ягоным рахунку сотні публікацыяў, прысьвечаных тым ці іншым асобам, зьвязаным зь Беларусьсю, што сталі вядомыя за яе межамі. Новая кніга мэтра беларусазнаўства аб’яднала пад адной вокладкай артыкулы, якія друкаваліся цягам 2007—2011 гг. на старонках газэты „СБ. Беларусь сегодня“.
    Аўтар прадмовы да кнігі Алесь Карлюкевіч так вызначае герояў кнігі: „Все онй несут в себе печать, прймер стараннй радй Отечества, хотя многйе свой замечательные деянйя совершйлй за пределамнродной Беларусй. [,..]Герой — обіцественные деятелн, художннкй, композйторы, пйсателй, другне неордйнарные лйчностй, чей вклад в 812
    мнровую йсторйю й культуру останется в памятй, пожалуй, всех последуюіуйх столетйй“'5.
    У кнізе пяць разьдзелаў, кожны зь якіх прысьвечаны асобам пэўнага стагодзьдзя: XV, XVI, XVIII, XIX, XX. Пры гэтым у першых разьдзелах па адной асобе, у апошнім — болып за дзясятак. Тэксты, пісаныя для газэты, часта маюць прывязку да той ці іншай актуальнай на момант стварэньня падзеі, найчасьцей, юбілею таго ці іншага дзеяча. Адметнасьцю аўтарскага стылю зьяўляецца тое, што Адам Мальдзіс ня толькі падае ведамыя ці малаведамыя факты біяграфіі суайчыньніка, але й распавядае пра ўласныя пошукі тых біяграфічных зьвестак,
    падзеі, што былі зьвязаныя з асобай у жыцьці самога аўтара. Спыняецца ён і на спрэчных момантах у біяграфіях сваіх герояў. Што праўда, высновы самога мэтра часта таксама моіуць выклікаць пярэчаньні. Так, у першым разьдзеле кнігі „XV ст.“ ідзе аповед пра жонку Ягайлы Соф’ю Галыпанскую як „адзіную каралеву-беларуску“. На зададзенае самому сабе пытаньне пра Барбару Радзівіл аўтар адказвае: „Ну не поднймается у меня рука прйпйсать Барбару к белорускам“. У раздзеле, прысьвечаным XVI ст., у адзіным аповедзе пра Францыска Скарыну Адам Мальдзіс у аргумэнтаваньні першага імя першадрукара Георгі абапіраецца на досьледы Ўладзімера Агіевіча, спрэчнасьць і нават памылковасьць якіх была пераканаўча даведзеная а. Аляксандрам Надсанам16. Пры гэтым працы эміграцыйных скарыназнаўцаў аўтар наогул ніяк ня згадвае. Тым ня менш пададзеная ў артыкуле інфармацыя пра спадкаемцаў Скарыны заслугоўвае ўвагі й дадатковага вывучэньня.
    15 Мальднс, А. Соотечественннкн: очеркн о белорусах н уроженцах Беларусн, обогатнвшнх мнровую культуру. Мннск: Нздательскнй дом «Звязда», 2013. С. 5.
    16 Надсан, Аляксандар. Скарына і ананасы // Arche-Скарына. № 3. 2001. Гл.: http://arche.bymedia.net/2001-3/nadsa30i.html
    У героях XVIII ст. у Адама Мальдзіса можна ўбачыць падарожніцу Саламею Русецкую, магната-мэцэната Міхала Казіміра Агінскага, караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, а таксама паплечніка Касьцюшкі Юльяна Урсына Нямцэвіча. Матэрыял пра апошняга, напісаны яшчэ ў 2007 г., утрымлівае пры канцы спадзяваньне, што будзе створаны музэй у сядзібе Скокі, дзе дзеяч нарадзіўся. Магчыма, зварот аўтара быў пачуты, бо ад 2012 г. пасьля рэстаўрацыі ўжо працуе сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў Скокі. На жаль, у кнізе тое ня згадваецца. I гэта прыклад таго, што пісаныя раней тэксты пры перадруку павінны ўсё ж мець нейкія камэнтары для сувязі з сучаснасьцю.
    Разьдзел, прысьвечаны XIX ст. пачынаецца асобай Адама Міцкевіча. Тут аўтар распавядае пра ўласныя жыцьцёвыя й творчыя падзеі, зьвязаныя з гэтым дзеячам, вывучэньнем ягонай спадчыны, а таксама робіць выснову пра прыналежнасьць Міцкевіча ня толькі палякам, але й беларусам, і літоўцам. Цікавыя аповеды можна знайсьці ў тым самым разьдзеле, прысьвечаныя Ігнату Дамейку, Адольфу Янушкевічу, Бэнэдыкту Дыбоўскаму й іншым. Амаль паўсюль падымаецца пытаньне пра годнае ўшанаваньне памяці герояў на радзіме. Сярод асобаў, на якіх спыняецца Адам Мальдзіс, ёсьць і менш ведамыя, адкрыцьцё імёнаў якіх належыць яму асабіста. Так, асобны артыкул прысьвечаны аўтарцы „Гаспадыні Літоўскай" Ганьне Цюньдзявіцкай. Сярод герояў XX ст. таксама ёсьць гэткія ж. Прыкладам, аўтар ці ня першага для ўсходніх славянаў апісаньня Новай Зэляндыі, рэвалюцыянэр з-пад Смаргоні Іван Сініца, або мастак Мар’ян Богуш-Шышка. Трэба адзначыць, што апошні разьдзел кнігі, прысьвечаны XX ст., наогул даволі няроўны. У адным шэрагу тут стаяць пісьменьнік Казімір Сваяк, мастак Аляксандар Ахола-Вало ды арыстакрат Анджэй Цеханавецкі, а таксама мастачкі Вольга Дзёмкіна з Ліёну ды Ірына Котава, чыя выстава ў Парыжы адбылаСЯ ў 2010—2011 гг.
    Апошнія тэксты датычаць ужо нават ня столькі асобаў, колькі кніг пра іх. Адам Мальдзіс піша пра выданьні, прысьвечаныя беларусам Сыбіры, працу Міколы Нікалаева „Беларускі Пецярбург“, працы Рыгора Андрэеўца „Дзьве радзімьГ ды Міколы Сьцепаненкі й Міколы Кузьміча „Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы“. Гэткі агляд дае магчымасьць Адаму Мальдзісу сфармуляваць пэўныя прынцыпы складаньня даведнікаў пра беларусаў замежжа, якія гучаць наступным чынам:
    „Во-первых, надо точнее определйть, кого мы можем (ймеем право) прйчйслйть к соотечественнйкам, дйаспоре. Мне кажется, толь814
    ко выходцев йз Беларусі в первом поколенші u тех йз йх потомков, кто засвйдетельствовал „белорусскость“ какйм-лйбо образом, лучйіе всего пйсьменным (художественные пройзведенйя, мемуары, корреспонденцйя). Прй таком выборе в энцйклопедйй не попадают Федор Достоевскйй йлй Генрй Форд.
    Во-вторых, будет правйльным учйтывать в основном террйторйю нынешней Беларусй. Еіце, no моему убежденйю, Вйльно до 1939 года нельзя рассматрйвать как зарубежье, поскольку тогда оно было обіцественно-культурным центром Белоруссйй, особенно Западной.
    В-третьйх, нужно установйть разумную планку отбора — включать в будуіцую энцйклопедню только яркйе, заслуженные ймена. Но нйкакйх„запретов на профессйй“ также не должно суіцествовать. Мне вспомйнается обыкновенный белорус — рабочйй йз Ростова, ймевшйй десяткп патентов на знаковые йзобретенйя.
    Н последнее. Обязательна энцйклопедйческая точность в определенйй даты й места рожденйя. Хорошо бы йсключйть туманные определенйя тіта „с Вітебіцйны", „с Мітцнны" йлй „йз белорусскйх земель“, йбо онй рождают недоразуменйя й даже потенцйальные конфлйкты, чего допускать нйкак нельзя. Мбо цель ставнтся совсем йная — укрепшпь связй й взаймопонйманйе между странамй, народамй й людьмй“.
    Безумоўна, унёсак Адама Мальдзіса ў складаньне энцыкляпэдычных даведнікаў па беларусах замежжа нельга не ацаніць. I сфармуляваныя ім прынцыпы вартыя ўвагі, хоць яны далёка не вычарпальныя й пакідаюць будучым энцыкляпэдыстам шэраг адкрытых пытаньняў.
    Кніга „Соотечественннкп“ можа разглядацца ня толькі як аповед пра заслужаных асобаў, але і ў пэўным сэнсе як мэмуары, як аповед аўтара пра сябе, сваю працу па вяртаньні ў Беларусь некалі забытых імёнаў. Пры даволі значным па сёньняшнім часе накладзе ў поо асобнікаў, шкада ўсё ж, што кніга выйшла не ў беларускай мове, а цалкам паўтарыла расейскамоўныя ж газэтныя публікацыі.
    Н.Г.
    Русецкйй, Аркадйй; Русецкйй, Юрнй. Уроженцы Вйтебіцйны в художественной культуре стран блйзкого й дальнего зарубежья: монографйя. Вйтебск: ВГУйменй П.М. Машерова, 2013. — 292 с. — (Наклад 50 ас.).
    Цягам апошніх гадоў віцебскія аўтары надзвычай актыўна займаюцца папулярызацыяй імёнаў сваіх суайчыньнікаў, што зрабілі знач-
    ны ўнёсак у культуру іншых краінаў. У мінулым выпуску „Запісаў БІНіМ“ мы разглядалі кнігу Міхаіла Кузьміча й Міколы Сьцепаненкі „Імёны, асобы, лёсы: Ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы“, а цяпер маем зьвярнуць увагу на выданьне Аркадзя й Юрыя Русецкіх.
    Кніга „Уроженцы Внтебіцнны в художественной культуре стран блнзкого н дальнего зарубежья" пабачыла сьвет у 2013 г. і пазначаная як манаграфія (навуковае выданьне). Апошняе адрозьнівае яе ад афіцыйна „даведачнага“ выданьня папярэднікаў ня толькі значна меншай колькасьцю прадстаўленых
    асобаў — абраныя толькі 30, але й, паводле вызначэньня, больш грунтоўным падыходам да разгляду біяграфіяў ды творчасьцяў сваіх герояў. Аркадзь ды Юры Русецкія ў прадмове да сваёй працы даволі сьмела акрэсьлілі спэцыфіку свайго мэтаду: „Суіцествует мненйе, что йсторнкй e свойх йсследованйях апеллйруют кразуму й памятй, пйсателй — к сердцу. Мы же e свойх сужденйях й ассоцйацйях, очерках й эссе попыталйсь, йспользовав так называемый „сннтетйческйй жанр“, соедйнйть йсторйческйе сведенйя й художественно-эстпетйческое начало, выйдя на достйгнутый намй уровень йсторйческой достоверностй u npaedueocmu в отраженші жмзнетворчества того йлн другого персонажа“17.