Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
Н.Г.
Надсан, Аляксандр. Выбранае / уклад. і каментары I. Багдановіч; прадм. Л. Савік. Мінск: Кнігазбор, 2014. — 208 с. (Наклад юоо ас.).
У сэрыі „Беларускі кнігазбор", якая на сёньня налічвае ўжо больш за сем дзясяткаў кніг, тамы, прысьвечаныя эміграцыйным аўтарам можна пералічыць на пальцах. Таму кожнае новае „эміграцыйнае" выданьне тут становіцца важнай падзеяй. Сёлета сьледам за зборам твораў Масея Сяднёва пабачыла сьвет і кніга „Выбранае“ айца Аляксандра Надсана, укладзеная літаратуразнаўцам Ірынай Багдановіч.
Прадмова, зьмешчаная ў гэтым выданьні, была напісаная Лідзіяй Савік яшчэ колькі гадоў таму для юбілейнага зборніка ў гонар Аляксандра Надсана, што пабачыў сьвет ў 2009 г. Перадрук яе ў Кнігазбораўскім томе можна патлумачыць, напэўна, невялікім накладам таго папярэдняга выданьня, хоць пэўнае рэдагаваньне тэксту зрабіць было варта.
Бібліяграфія а. Аляксандра Надсана складаецца з каля двух дзясяткаў кніг, блізу дзьвюх соцень артыкулаў, каля сарака перакладаў літургічных тэкстаў ды іншых публікацыяў. Таму задача ўкладальніка зрабіць адэкватную выбарку для публікацыі ў ведамай сэрыі была даволі склада-
най. У выніку „Выбранае“ а. Аляксандра было разьмеркаванае па шасьці разьдзелах. У першым — „Беларускае рэлігійнае пісьменства: творы і постаці“ зьмешчаныя тэксты „Сьвяты Кірыла Тураўскі", „Цікавыя помнікі беларускагарэлігійнагапісьменстваХУ ст.“, „Лаўрын Зізаній", „Заходняя літаратура на Беларусі ў XV—XVII стст.“, „Малітоўнік Мамоніча ібоі г.“ ды „Беларускі рэлігійны твор канца XVII ст.“. Усе іх аб’ядноўвае цікавасьць аўтара-дасьледніка да беларускага рэлігійнага пісьменства.
У другім разьдзеле „Скарыназнаўства" прадстаўленыя бадай найбольш значныя артыкулы аўтара ў гэтай галіне: „Кніга Скарыны ў Капенгагене“, „Падручнік Фёдарава і Скарына", „Малітвы Скарыны“ й надзвычай актуальны сёньня „Міф, якому не даюць памерці“, дзе пераканаўча даводзіцца неабргунтаванасьць спэкуляцыяў на тэму імя Георгій, прыпісанага Францыску Скарыну.
Трэці разьдзел „Беларуская кніжная культура, кнігазнаўства“, зрэшты, як і першыя два, сьведчыць пра айца Аляксандра як пра „кніжнага чалавека". Нездарма ягонае жыцьцё зьвязанае з захаваньнем, папаўненьнем і дасьледаваньнем бібліятэчных скарбаў. Гэтая дзейнасьць і адлюстраваная ўтэкстах: „Еўеўскі „Буквар“ 1618 г.“, „Беларускія буквары XVII ст.“, „Новыя набыткі Беларускай бібліятэкі“ ды „Пяць гадоў Бібліятэцы імя Францішка Скарыны“.
Эклектычным атрымаўся чацьверты разьдзел „Выбранага“, які мае назву „Беларускае рэлігійнае і культурнае жыцьцё: гісторыя і асобы“, што магла б аб’яднаць і артыкулы з папярэдніх разьдзелаў, дый наогул пераважную частку творчасьці а. Аляксандра Надсана. У Кнігазбораўскім томе ж пад гэтай назвай зьмешчаныя як тэксты, што выходзілі ў кніжным фармаце, „Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі" або „Pro patria aliena“, гэтак і дасьледныя ці прынагодныя артыкулы „Грэцкая калегія ў Рыме і беларусьГ, „Пяць гадоў школы сьв. КірыльГ, „400 гадоў Берасьцейскай уніі“ ды іншыя. Да гэтых тэкстаў дадаюцца выбраныя часткі з кнігі „Біскуп Часлаў Сіповіч: сьвятар і беларус“. Зьмяшчэньне апошніх выклікае пэўныя сумневы, бо ўсё ж кніга а. Аляксандра Надсана зьяўляецца не літаратурным творам, а гістарычным дасьледаваньнем, выбарная публікацыя частак якога парушае агульную лёгіку аповеду, адпаведна, гэта мала што дае шараговаму чытачу й зусім ня можа выкарыстоўвацца спэцыялістамі.
Айцец Аляксандар Надсан ведамы сваімі казанямі й духоўнымі разважаньнямі. Таму цалкам зразумелая наяўнасьць і гэткага разьдзелу ў „Выбраным". Некалькі дзясяткаў пастырскіх пасланьняў, зваротаў, казаняў і г. д., сабраныя разам, сапраўды зьяўляюцца каштоўнай часткай спадчыны аўтара. Гэткай жа важнай ёсьць і перакладніцкая дзейнасьць айца Аляксандра. У адпаведным разьдзеле пададзеная толькі невялікая частка зробленых аўтарам перакладаў: малітвы Скарыны ды Псалтыр Давіда.
У якасьці дадатку да кнігі выступаюць тэксты розных аўтараў ад 1976 г. да 2006 г., прысьвечаныя самому а. Аляксандру Надсану, а таксама шэраг фатаздымкаў.
Ацэньваючы цалкам том „Выбранага“ можна пагадзіцца, што ён адлюстроўвае асноўныя напрамкі творчай і дасьледнай дзейнасьці айца Аляксандра. Па-за ўвагай укладальніцы засталіся хіба што шматлікія цікавыя рэцэнзіі, зьмест значнай часткі якіх ня толькі застаецца актуальным і сёньня, але й мог бы стаць прыкладам грунтоўнага навуковага рэцэнзаваньня для сучасьнікаў.
Пэўным недахопам выданьня можна назваць практыку перадруку тэкстаў паводле першапублікацыі нават у выпадках, калі маюцца пазьнейшыя публікацыі з аўтарскімі выпраўленьнямі. Так, цэлы шэрагтэкстаў, зьмешчаных у Кнігазбораўскім томе, быў апублікаваны ў 2006 г. у „Запісах БІНІМ“, і сам айцец Аляксандар уносіў некаторыя, няхай нязначныя, але праўкі ў гэтыя тэксты. У „Выбраным“, напэўна, варта было б улічыць гэтыя пазьнейшыя вэрсіі ці, прынамсі, пазначыць іх 832
наяўнасьць у камэнтарах. Зрэшты, камэнтары ў зборніку носяць выключна бібліяграфічны характар, пазначаючы толькі паходжаньне тэкстаў, што наогул нельга лічыць уласна камэнтарамі. Адсутнасьць апошніх зьяўляецца таксама сур’ёзным недахопам выданьня. Відавочна, што скарыназнаўчыя ды кнігазнаўчыя тэксты а. Аляксандра, напісаныя два й болей дзесяцігодзьдзі таму, могуць быць камэнтаваныя з пазыцыяў сучасных навуковых дасягненьняў або дыскусіяў. Гэтаксама й казані ды пасланьні, дзе часам прысутнічае апэляцыя да пэўных канкрэтных падзеяў (як тая ж варта ў Курапатах у 2002 г.) ці асобаў (Казімір Сваяк, Язэп Руцкі, Рафаэль Корсак, Антон Сялява ды інш.), безумоўна, патрабуюць тлумачэньня.
Разам з тым можна парадавацца ня толькі зьяўленьню новай „эміграцыйнай" пазыцыі ў „Беларускім кнігазборьГ, але й таму, што яно адлюстроўвае ўзровень сёньняшняй павагі да айца Аляксандра на бацькаўшчыне.
Н.Г.
ПЕРАДАЧА КАЛЕКЦЫЯЎ БІНІМУ Ў БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ-МУЗЭЙ ЛІТАРАТУРЫ Й МАСТАЦТВА
9 красавіка 2014 г. у Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва ў Менску былі ўрачыста перададзеныя архіўныя матэрыялы й музэйныя экспанаты ад імя Беларускага інстытуту навукі й мастацтваў Нью-Ёрку.
Гэтыя матэрыялы зьбіраліся ў БІНіМе цягам дзесяцігодзьдзяў. Сябра Інстытуту архівіст Лявон Юрэвіч паступова перадаваў іх у Беларусь гісторыку Натальлі Гардзіенцы для вывучэньня й публікацыі. Аднак, з тае прычыны, што калекцыяў дакумэнтаў і матэрыялаў назапасілася даволі шмат, пастанавілі перадаць іх у спэцыялізаваную ўстанову, каб даць магчымасьць доступу болыпай колькасьці навукоўцаў.
Пры перадачы матэрыялаў Натальля Гардзіенка адзначыла: „БІНІМ ствараўся з ідэяй гуртаваньня беларускіх інтэлектуалаў у эміграцыі. I з ідэяй зьбіраньня ўсяго беларускага, што знаходзілася за мяжой. Калекцыя БІНІМу — гэта ня толькі ліставаньне, гэта йрозныя архівы пісьменьнікаў, мастакоў, калекцыі паштовак, марак, значкаў, мэдалёў, блянкаў зь беларускай сымболікай — усё, што выдавалася ў беларускіх асяродках: у Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Вялікабрытаніі... Ідэя сёньняшняга кіраўніка БІНІМу Вітаўта Кіпеля ў тым, што беларускія скарбы павінны захоўвацца ў Беларусі й быць даступныя для дасьледнікаў“.
Д ырэктар Б ДАМ Л М Ганна Запартыка адзначыла, што ў архіў і paHeft паступалі матэрыялы пра беларусаў з-за мяжы. Так былі створаныя фонды Міхася Забэйды-Суміцкага, Масея Сяднёва, Алеся Алехніка ды іншыя. Шмат перадавалі ўжо ад 1990-х гг. і Вітаўт Кіпель ды Янка ЗапРУДнік.
Гэтым разам у найбуйнейшай калекцыі перададзеных БІНіМам матэрыялаў можна знайсьці сапраўдныя рарытэты. Гэта й аўтографы беларускіх літаратараў 1920-х гг., што вучыліся разам з Антонам Ада834
мовічам (прыкладам, Паўлюк Трус, Тодар Кляшторны ды інш.). Тут і рукапісны варыянт кнігі Алеся Салаўя, які ён рабіў у Аўстрыі ў канцы 1940-х. Сяброўскія анкеты-аўтографы дзеячаў БІНіМу — больш за пяць дзясяткаў (Кастусь Акула, Мікола Равенскі, Натальля Арсеньнева, Масей Сяднёў ды інш.). Фрагмэнты архіваў Натальлі Арсеньневай, Антона Адамовіча, Юркі Віцьбіча... Паштоўкі ад пачатку XX ст. да пачатку XXI ст. беларускай тэматыкі. Маркі, мэдалі, значкі, капэрты, блянкі, улёткі й г. д. Нацыянальны строй Раісы Жук-Грышкевіч, саматканыя паясы. Усяго перададзена шэсьць скрыняў матэрыялаў.
Падчас перадачы артэфактаў быў прэзэнтаваны чарговы выпуск альманаху „Запісы БІНіМ“, дзе, у тым ліку, расказваецца пра перададзеныя калекцыі. Да альманаху дадаецца дыск, на якім у электронным выглядзе можна знайсьці некаторыя матэрыялы.
БІНІМ гатовы й надалей перадаваць архіўныя дакумэнты й беларускія артэфакты на Бацькаўшчыну, патрэбна толькі знайсьці прыдатныя для гэтага шляхі.
Інфармацыю пра падзею гл.: http://пп.Ьу/?с=аг&і=!2бз44.
ЗАСНАВАНЬНЕ ЦЭНТРУ КАМПЛЕКТАВАНЬНЯ Й ВЫВУЧЭНЬНЯ ДАКУМЭНТАЛЬНАЙ
СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСКАГА ЗАМЕЖЖА
16 чэрвеня 2014 г. на базе Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва ў Менску была заснаваная навукова-творчая ініцыятыва „Цэнтар камплектаваньня й вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа“ — архіўная кансультацыйная й дасьледная структура, прызначаная спрыяць выяўленьню, захаваньню, апісаньню, вывучэньню й папулярызацыі дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа
Стварэньне Цэнтру зьвязана зь неабходнасьцю сыстэматычнага зьбіраньня дакумэнтаў, друкаў, артэфактаў, што ствараліся й ствараюцца беларусамі па-за межамі мэтраполіі. Калі раней функцыі такога зьбіраньня ў пэўнай ступені выконвалі эміграцыйныя ўстановы на Захадзе, як, прыкладам, Беларускі інстытут навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку, Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны ў Лёндане або Цэнтар Ф. Скарыны ў Менску, дык цяпер, з пашырэньнем геаграфіі беларускіх дыяспараў, сыстэматычнага мэтанакіраванага зьбіраньня даробку замежных суайчыньнікаў не вядзецца. У выніку, каштоўная частка беларускай культурнай спадчыны губляецца для сучасных і будучых дасьледнікаў.
На працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў у БДАМЛМ ужо ішло паступовае зьбіраньне замежнай беларусікі. Свае архіўныя зборы сюды перадалі ведамыя дзеячы замежжа Масей Сяднёў, Алесь Алехнік, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель. У красавіку 2014 г. у архіў была перададзеная вялікая калекцыя дакумэнтаў БІНіМу. Такім чынам, новаствораны Цэнтар мае добруго базу для сваёй дзейнасьці.