Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
падлікаў ад 1885 да 1915 гг. у Сыбір перасялілася больш за боо тысячаў беларусаў, якія прынесьлі на новыя месцы жыхарства сваю культуру, фальклёр, спэцыфіку гаспадараньня21. Пазьней, ужо ў савецкі час, у Сыбір прыяжджалі беларусы для асваеньня новых земляў, працу на нафтараспрацоўках і г. д. у выніку чаго таксама сталі зьяўляцца беларускія паселішчы. Сёньня толькі ў Цюменскай вобласьці жыве каля пяцідзесяці тысячаў беларусаў, што робяць свой адметны ўнёсак у разьвіцьцё рэгіёну22. Усё гэта гаворыць пра вялікую актуальнасьць дасьледаваньня беларускай прысутнасьці ў Сыбіры.
Галоўны рэдактар кнігі Аляксандар Цітавец ва ўводзінах тлумачыць акцэнт, зроблены менавіта на традыцыйнай народнай культуры глябальнымі падставамі: „Мменно традйцйонные народные культуры (ТНК) являют собой прймер сохраненйя й стабйльного функцйонйрованйя обіцества й государства. В этом контексте предлагаемая кнйга представляется чрезвычайно актуальной u важной в плане осмысленйя й понйманйя фундаментальных (базйсных) основ традйцнонного жйзненного уклада й пойска решенйй насуіцных й злободневных
21 Траднцнонная культура белорусов во временн н пространстве / под. ред. А.В. Тнтовца. Мінск: Беларуская навука, 2013. С. 4.
22 Траднцнонная культура белорусов во временн н пространстве... С. 9.
проблем развйтйя современной цйвйлйзацші в частностй u в целом“23.1 далей: „Псследованйе традйцйонной народной культуры в условнях статйкй й дйнамйкй этнокультурных процессов в зоне этннческого й экстеррйторйального прожйванйя белорусов не только будет способствовать её осмысленйю, но й даст возможность планйровать u моделйровать йх долгосрочное u краткосрочное разeumue. Решенйе поставленной проблемы позволйт прямо й косвенно влйять на современное развйтйе не только отдельных обіцеств й государств (включая восточнославянскйе), но й мйровой цйвйлйзаціш в целом“24.
Пры гэтым традыцыйнымі галоўны рэдактар вызначае тыя народныя культуры, якія „не только сохраняются, но й воспройзводятся (разумеется, с определеннымй допустймымй йзмененйямй), тем самым сохраняя й гарантйруя стабйльное й довольно долгосрочное функцііонйрованйе определенного (конкретного) обіцества, а значйт, й государства^5.
Зрэшты, пасьля досыць глябальных уводзінаў у кнізе ідзе вельмі канкрэтны, заснаваны на сур’ёзных, у тым ліку й палявых, дасьледаваньнях зьмест. Першы разьдзел мае пераважна гістарычны характар. Ён прысьвечаны беларусам-перасяленцам у Сыбіры ад XVII да пачатку XX стст. Распачынае яго тэкст Валянціна Цітова, што разглядае праблему рэпрэзэнтаванасьці ў гістарыяграфіі беларусаў і палякаў у Сыбіры ды пэўную блытаніну ў зьвязку з гэтым, бо палякамі часта называлі перасяленцаў зь беларускіх земляў каталіцкага веравызнаньня26. У наступным тэксьце адмыслова разгледжаныя гістарычныя зьвесткі пра беларусаў, што апынуліся ў Сыбіры ў XVII ст. Аўтарка А. Люцыдарская гаворыць пра ўдзел у „асваеньні" сыбірскіх земляў „літвінаў" — выхадцаў зь беларускай тэрыторыі — жыхароў Вялікага Княства Літоўскага. Асобны артыкул прысьвечаны „панцырным баярам“ ў Заходняй Сыбіры. Да гэтай катэгорыі адносіліся дзяржаўныя сяляне, пераселеныя на сыбірскія прасторы паводле рэформы П. Кісялёва ў 1850—1860 гг. пераважна зь Віцебскай губэрні. У выніку на тэрыторыі сучасных Курганскай, Новасыбірскай абласьцей Алтайскага краю Расеі зьявіліся вялікія партыі беларускіх пасяленцаў, якіх называлі
23 Траднцнонная культура белорусов во временн н пространстве... С. 13.
24 Траднцнонная культура белорусов во временн н пространстве... С. 16.
25 Траднцнонная культура белорусов во временн н пространстве... С. 16.
26 Траднцнонная культура белорусов во временн н пространстве... С. 20.
„кісялёўцамі", а пазьней — „самаходамі". Нашчадкі гэтых нараджэнцаў беларускіх земляў захоўвалі адметнасьць нацыянальнай кухні, планіроўкі двароў, а таксама традыцыі гаспадараньня. Прыкладам, яны прынесьлі ў Сыбір традыцыі ільнагадоўлі. Сытуацыя з сучаснай самаідэнтыфікацыяй нашчадкаў тых панцырных баяраў выглядае, паводле аўтаркі артыкулу, наступным чынам: „С одной стороны, этн людй счйтают себя полноправнымй сйбйрякамй, старожнламй мест, в которых жйвут. Прй этом в архетітах самосознанйя этйх локальных сообіцеств сохраняются элементы йнаковостй, выраженные в протйвопоставленйй себя культуре й образу жйзнй потомков сйбйрскйх старожйлов — чалдонов й старообрядцев“27.
Ведама, што найбольш масавыя перасяленьні зь беларускіх тэрыторыяў у Расею адбываліся ў гады правядзеньня Сталыпінскай аграрнай рэформы 1906—1910 гг. У выніку на сыбірскіх прасторах зьявілася вялікая колькасьць беларусаў і нават адмысловыя беларускія вёскі. Аналіз зьвестак Агульнарасейскага перапісу 1917 г. ды гаспадарчых кніг 1920-х гг., дапоўнены вынікамі палявых дасьледаваньняў, адлюстроўвае адметную прысутнасьць нашых суайчыньнікаў у розных рэгіёнах Сыбіры ў выніку тых перасяленьняў. Пры гэтым беларускія сем’і вылучаліся на фоне таксама немалых мясцовых вялікай колькасьцю дзяцей28.
Запісы інтэрвію зь перасяленцамі й іх нашчадкамі дазволілі аўтарам другога разьдзелу кнігі даволі падрабязна вывучыць асаблівасьці традыцыйнай беларускай культуры ў Сыбіры. Так асобныя артыкулы прысьвечаны абрадам вясельля, пахаваньня, гульням, фальклёрна-этнаграфічным традыцыям, каляндарным звычаям і г. д. Прычым ахопліваюцца часта зьвесткі пра розныя пэрыяды жыцьця беларускіх перасяленцаў ад канца XIX ст. да пачатку XXI ст. Адна зь лягічных высноваў аўтараў гэтага разьдзелу заключаецца ў тым, што найлепш захоўвалася этнакультурная спэцыфіка беларусаў у кампактных пасяленьнях Усходняй Сыбіры, дзе было меней кантактаў са старажыламі. Тым ня менш „где бы нй поселйлйсь белорусскйе переселенцы в компактном йлй рассеянном состоянйй, йх влйянйе на старожйлов й переселенцев йз другйхрегйонов Россйй непременно оіцуіцалось"29.
Трэці разьдзел кнігі прысьвечаны працэсам трансфармацыі традыцыйнай матэрыяльнай культуры народаў Беларусі й Сыбіры ў XIX —
27 Траднцнонная культура белорусов во временн н пространстве... С. 47.
28 Траднцнонная культура белорусов во временн н пространстве... С. 56.
29 Траднцнонная культура белорусов во временн н пространстве... С. 246.
пачатку XXI стст. Тры тэксты з чатырох тут разглядаюць пераважна этнічную тэрыторыю Беларусі (асаблівасьці ідэнтыфікацыі жылых і гаспадарчых збудаваньняў, традыцыі харчаваньня ды мужчынскага расьцюму). Апошні ж артыкул акцэнтуе ўвагу на мэханізмах ідэнтычнасьці й трансфармацыяў традыцыйнай культуры беларускіх перасяленцаўу Заходняй Сыбіры. Аўтар тут робіць выснову пра тое, што інтэграцыя ў мясцовае грамадзтва істотна садзейнічала асыміляцыі, хоць адметнасьці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў можна сустрэць яшчэ сёньня ў заснаваных імі некалі паселішчах. Аднак у сучасных умовах адцёку моладзі з расейскіх вёсак, разбурэньня пераемнасьці пакаленьняў ўзьдзеяньне асыміляцыйных працэсаў на нашчадкаў беларусаў у Сыбіры значна ўзмацняецца30.
Апошні чацьверты разьдзел кнігі канцэнтруецца на працэсах міжкультурнага ўзаемадзеяньня як у самой Беларусі, гэтак і ў Сыбіры. Тут асобна разглядаюцца традыцыі народнай культуры расейцаў у Беларусі, міжкультурнае ўзаемадзеяньне ўсходнеславянскіх народаў поўдню Заходняй Сыбіры, рэпрэзэнтаванасьць гісторыка-этнаграфічных асаблівасьцяў жыцьця беларускіх перасяленцаў на сыбірскіх прасторах у літаратурных крыніцах.
Асаблівую ўвагу зьвяртае на сябе тэкст, прысьвечаны беларускім перасяленцам у Прыбайкальлі. Тут прадстаўленыя матэрыялы дасьледаваньняў беларускіх вёсак (Лідзінску (ад г. Ліда), Тургенеўка ды інш.) у Баядаеўскім раёне Іркуцкай вобласьці, заснаваных выхадцамі з Гарадзенскай і Магілёўскай губэрняў. Дасьледнік Р. Фёдараў зьвяртае ўвагу на тое, што беларускія перасяленцы пераважна жылі тут абасоблена ад мясцовага бурацкага насельніцтва, ня зьмешваючыся зь ім, што спрыяла захаваньню нацыянальнай адметнасьці. Так, сёньня вёска Тургенеўка адзіная ў Сыбіры мае на ўезьдзе беларускамоўную шыльду „Беларуская вёска Тургенеўка“, тут адчынены гістарычна-этнаграфічны музэй, прысьвечаны культуры беларускіх перасяленцаў, а ў школе праводзяцца факультатыўныя заняткі беларускай мовы. Дзякуючы актыўнай дзейнасьці Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя I. Чэрскага, мясцовая моладзь валодае выразнай беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю й цікавіцца традыцыйнай культурай продкаў.
У дадатку да кнігі зьмешчаныя разнастайныя статыстычныя зьвесткі пра беларускую прысутнасьць ў Сыбіры, а таксама матэрыялы інтэрвію, сабраных пераважна на тэрыторыі этнічнай Беларусі.
30 Траднцнонная культура белорусов во временн н пространстве... С. 378.
Варта адзначыць высокі навуковы ровень зборніка, сур’ёзнасьць і ўзважанасьць падачы матэрыялу. Безумоўна, тэма беларускай прысутнасьці ў Сыбіры разгляданай кнігай не вычэрпваецца. Можна толькі пагадзіцца з аўтарам прадмовы ўягоным перакананьні: „Сколько нейзвестного u нейзведанного хранйтся в памятй белорусскйх дйаспор no всему мйру, можно только догадываться. На этом путй йсследователей ждет немало йнтересных открытйй. Однако йначе й быть не может. Ведь традйцйонная народная культура хотя й аккумулйрует в себе опыт, знанйя, уменйя многйх й многйх поколенйй, свой тайны й скрытые за пеленой тысячелетйй смысло-содержательные константы, уровнй не открывает сразу, а лйшь прйоткрывает постепенно no мере пронйкновенйя й погруженйя в нее пытлйвых йсследователей. М дело это кропотлйвое, нередко непонятное шйрокйм массам, однако же благодарное й с надеждой на перспектйву"3' .
На жаль, аналягічныя дасьледаваньні амаль не праводзяцца сёньня ў іншых рэгіёнах беларускага замежжа (акрамя тэрыторыі ўласна памежжа), а таму захаванасьць элемэнтаў беларускай традыцыйнай культуры, прыкладам, у далёкім замежжы застаецца сёньня ня вывучанай, а яе носьбіты імкліва адыходзяць.
Н.Г.
Убеларускасці наш паратунак...МіколаГайдук(1931—1998) ~ асо~ ба і справа. Міхалова — Бельск-Падляскі — Беласток, 2013. — 250 с.
У 2013 г. споўнілася 15 гадоў з дня сьмерці ведамага беларускага дзеяча Беласточчыны, пэдагога, публіцыста, літаратара, зьбіральніка фальклёру Міколы Гайдука. Калегі й вучні вырашылі ўшанаваць памяць дзеяча правядзеньнем шэрагу мерапрыемстваў, а таксама выданьнем прысьвечанай яму кнігі.