Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
Выданьне складаецца з шасьці разьдзелаў: „Літаратура й літаратуразнаўства“ (найболыны), „Выяўленчае мастацтва“, „Кінамастацтва“, „Музычнае мастацтва“, „На стыку мастацтваў" ды „Этнаграфія. Фальклор. Мовазнаўства“. Зразумела, што значная частка імёнаў перагукаецца ў новай кнізе з разгляданай намі раней: Ян Гушча, Франц Дамброўскі, Лазар Лагін, Пётра Сергіевіч, Надзея Хадасевіч-Лежэ й шмат
17 Русецкнй, Аркаднй; Русецкнй, Юрнй. Уроженцы Внтебіцнны в художественной культуре стран блнзкого н дальнего зарубежья: монографня. Внтебск: ВГУ нменн П.М. Машерова, 2013. С. 7.
іншых. Разам з тым ёсьць цэлы шэраг „новых“ імёнаў: Геранім Гедронік, Рыгор Баброўскі, Якаў Чэрняк і г. д. Нібыта пачуўшы нашыя заўвагі да кнігі Міхаіла Кузьміча ды Міколы Сьцепаненкі, аўтары новай уключылі ў свой разгляд Кастуся Акулу ды Янку Юхнаўца. Праўда, калі разгляд творчасьці апошняга атрымаўся даволі цікавым, то да тэксту пра першага ёсьць сур’ёзныя пытаньні. Так, А. і Ю. Русецкія чамусьці наўпрост атаясамліваюць героя раману „Змагарныя дарогі“ з аўтарам, хоць, нягледзячы на пазначэньне твору як „дакумэнтальнага“, гэта зусім ня правільна. Так, Кастусь Акула абапіраўся пры працы над раманам на сьведчаньні сапраўдных удзельнікаў падзеяў, сярод іншых і таго самага, паводле словаў віцебскіх аўтараў, „предавшего свой народ“, „печально йзвестного майора Кушеля“. Аднак цалкам атаясамляць Сымона Спарыша з Кастусём Акулам нельга.
А. і Ю. Русецкія адзначаюць: галоўная каштоўнасьць „Змагарных дарог“ палягае ў тым, што „современному чйтателю начала XXI столетйя надо было (хотел автор этого йлй не хотел!) прйзнаться е коллаборацйонйстской полйтйке небольшой частй белорусов, откровенно сотруднйчавшйх с оккупантамй“’8.1 далей яшчэ больш ацэначныя высновы: „По К. Акуле, оказывается, можно было, вооружйвшйсь через вермахт, сражаться за свободу. От кого? Значйт от тех, кто за освобожденйе Беларусй от фашйстскйх захватчйков, положйл свой жйзнй на ее полях, в лесах й гестаповскйх застенках! Нам не удалось установйть, кто йз деятелей белорусской художественной культуры в блйжнем й дальнем зарубежье так откровенно бы прнзнавался в ненавйстй к своему народу“‘9. Уласна, пасьля гэтага нарыс можна не чытаць.
Цікава, што сьледам за „ненавісьнікам беларускага народу“, які змагаўся з фашыстамі ў шэрагах Арміі Андэрса ў Італіі, а апынуўшыся ў далёкай Канадзе, праз усё сваё жыцьцё пісаў па-беларуску, выдаваў беларускія пэрыёдыкі, захоўваў сваю нацыянальную самасьвядомасьць, у кнізе А. і Ю. Русецкіх ідзе матэрыял, прысьвечаны Юзафу Буйноўскаму, які таксама ваяваў у Арміі Андэрса ў Італіі, на эміграцыі жыў у Лёндане, пісаў свае творы выключна па-польску, ня меў ніякіх кантактаў з брытанскімі беларускімі арганізацыямі й пра сваю беларус-
18 Русецкнй, Аркаднй; Русецкнй, Юрнй. Уроженцы Внтебіцнны в художественной культуре стран блнзкого н дальнего зарубежья... С. 12.
19 Русецкнй, Аркаднй; Русецкнй, Юрнй. Уроженцы Внтебіцнны в художественной культуре стран блнзкого н дальнего зарубежья... С. 12.
касьць ня згадваў. I гэты апошні ацэньваецца аўтарамі значна больш станоўча, як чалавек, які „через всю свою непростую жйзнь пронес любовь кродной земле“2°.
, Зразумела, што Кастуся Акулу як пісьменьніка можна ацэньваць парознаму, аднак А. і Ю. Русецкі ў сваім нарысе, прысьвечаным гэтаму дзеячу, нібыта рэанімавалі яшчэ савецкіх часоў падыход, згодна зь якім людзі з антыкамуністычным сьветапоглядам аўтаматычна залічваліся ў шэрагі здраднікаў Радзімы. Сёньня ж з пазыцыяў уласнабеларускіх, такімі ж „калябарантамі“ выглядаюць і тыя, хто супрацоўнічаў з савецкай уладай, што гэтаксама бязьлітасна, як і нямецкая, зьнішчала беларусаў.
Магчыма, больш адэкватнаму разуменьню аўтарамі кнігі Кастуся Акулы й ягонай творчасьці ды наогул сытуацыі эміграцыі паспрыяла б знаёмства з кнігай Лявона Юрэвіча „Шматгалосы эпісталярыум“, дзе вялікі разьдзел заснаваны на карэспандэнцыі канадыйскага беларуса.
Магчыма, значна больш „бяскрыўднае“ ваеннае мінулае Янкі Юхнаўца дазволіла А. і Ю. Русецкім неперадузята ацэньваць ягоную даволі складаную творчасьць. Праўда, засяроджаныя аўтары перадусім на паэтычнай спадчыне амэрыканскага беларуса й, відавочна, прапусьцілі даволі важныя для разуменьня ягонай творчасьці „Запіскі й зацемкі", што друкаваліся на старонках „Запісаў БІНіМ“.
На дзіва, сур’ёзныя складанасьці мелі аўтары кнігі з адэкватным перакладам назваў беларускіх эміграцыйных выданьняў на расейскую мову (гэтыя назвы падаюцца побач зь беларускімі арыгіналамі). Кур’ёзна выглядае пераклад назвы тэксту Янкі Юхнаўца „Зацемкі“ як „Затемненне" або пэрыёдыка „Зважай“ (які, між іншага, зусім ня быў газэтай) як „Уважай“. Яшчэ горш справа з дакладнымі беларускімі назвамі твораў Янкі Юхнаўца (і гэта пры тым, што ў сьпісе крыніцаў прыводзіцца найпаўнейшы на сёньня збор паэзіі аўтара). У выніку ў кнізе зьявіліся „Шорах маўклівасці“ (замест „Шорах моўкнасьці“), „Усцеж ночаў“ (замест „Усьцяж ночаў“), „Калюмба“ (замест „Калюмбы"), „I з тэмаў старых“ (замест „Із тэмаў старых“) і г. д., а першы мэтрапольны зборнік пісьменьніка, аказваецца, называўся „Сны на чужбіне“ (а ня „Сны на чужыне“). Дзіўныя моўныя недарэчнасьці й недакладнасьці істотна псуюць уражаньне ад тэкстаў.
Зразумела, што артыкулы, прысьвечаныя Кастусю Акулу й Янку Юхнаўцу, складаюць нязначную частку кнігі А. і Ю. Русецкіх. Болып за
20 Русецкнй, Аркаднй; Русецкнй, Юрнй. Уроженцы Внтебіцнны в художественной культуре стран блнзкого н дальнего зарубежья... С. 17.
тое, гэтыя асобы, бадай, адзіныя згаданыя ў „манаграфіі“ прадстаўнікі паваеннай палітычнай эміграцыі на Захадзе, што засталіся часткай менавіта беларускай культуры. Пераважная большасьць іншых герояў кнігі наогул дзейнічалі на прасторах СССР. Тым ня менш, само ўключэньне Кастуся Акулы й Янкі Юхнаўца ў пералік знакавых нараджэнцаў Віцебшчыны — варта вітаць, бо гэта ўжо ёсьць неабходным крокам на шляху да адэкватнай ацэнкі іх творчасьці ў мэтраполіі.
Н.Г.
Stosunki polsko-bialoruskie
Historia iwspoiaesnosc
podredates Ooroty Michaluk
Stosunki polsko-bialoruskie: Historia і wspolczesnosc/pod redakcjq Doroty Michaliuk. Krakow: Avalon, 2013. — 298 s.
У польскай сэрыі „Bialorus: polityka—historia—kultura“ пабачыў сьвет другі том, прысьвечаны гэтым разам пераважна асаблівасьцям беларуска-польскіх дачыненьняў. Укладальніца тома Дарота Міхалюк у прадмове выказала спадзяваньне, што выдадзены зборнік дапаможа чытачу болей даведацца й лепш зразумець тыя стасункі.
Выданьне рэпрэзэнтуе працы як польскіх, гэтак і беларускіх дасьледнікаў. Так, пачынаецца зборнік артыкулам Алега Латышонка, які даказвае, што працэс рэканструкцыі беларускай гісторыі з уключэньнем у яе Полацкага княства пачаўся толькі ад часоў падзелаў Рэчы Паспалітай. Далей Язэп Янушкевіч аналізуе зьвесткі пра палітычную дзейнасьць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ягонае дачыненьне да паўстаньня 1863—1864 гг.
Пераважная ж болыцасьць тэкстаў зборніку прысьвечаная праблемам і падзеям XX ст. Антаніна Казырская з Торуні дасьледуе ўжываньне беларускай мовы ў рыма-каталіцкім касьцёле на беларускіх землях пачатку XX ст. Дарота Міхалюк выяўляе спэцыфікуўзаемадачыненьняў кіроўных колаў БНР з Польшчай, што выклікалі ўзьнікненьне двух урадаў: на чале з Антонам Луцкевічам (скіраваны на кантакты з палякамі) і на чале з Вацлавам Ластоўскім (з крытычным стаўленьнем да
A
супрацы з заходнімі суседзямі). Рыгор Лазько зь Менску аналізуе ўдзел штучна створанай Літоўска-Беларускай ССР у польска-савецкіх перамовах 1919 г. Мікалай Мязга з Гомелю дасьледуе беларускі фактар у геапалітычнай барацьбе Польшчы й СССР цягам 1921—1926 гг. Войцех Матэрскі з Варшавы зьвяртае адмысловую ўвагу на маладасьледаваныя дачыненьні Польшчы з БССР на пачатку 1920-х гг. Аўген Мірановіч і Войцех Сьлезыньскі зь Беластоку ў сваіх артыкулах з розных бакоў аналізуюць стаўленьне польскіх уладаў да беларусаў у міжваенны пэрыяд. Таго самага часу датычаць і тэксты Антрэя Чарнякевіча, Андрэя Вашкевіча й Сяргея Токця з Горадні. Мянчук Анатоль Вялікі рэпрэзэнтуе вынікі дасьледаваньня перасяленчых працэсаў на беларускіх і польскіх тэрыторыях у 1940—1950-х гг. Храналягічна болып шырокі матэрыял (XIX—XX стст.) закранае сацыялягічны аналіз беларуска-польскіх дачыненьняў, зроблены Рышардам Радзікам, высновы датычаць і сучаснай сытуацыі. Зрэшты, розным аспэктам стасункаўужо Рэспублікі Беларусь і Польшчы прысьвечаныя адмысловыя артыкулы Міхала Ерэнца з Познані, Лены Глагоўскай зь Беластоку, Алесі Цяцерскай з Торуні.
Такім чынам, храналягічна прадстаўленыя ў кракаўскім зборніку тэксты закранаюць пераважна падзеі XX ст., і ў цэнтры ўвагі знаходзяцца найбольш пытаньні дыпляматыі, рэлігійнай, нацыянальнай, эканамічнай палітыкі. Пры гэтым амаль не закранаюцца праблемы культуры, становішча беларускай грамады ў Польшчы ў другой палове XX— XXI стст. Тым ня менш апублікаваныя ў выданьні тэксты адлюстроўваюць стан дасьледаваньняў беларуска-польскіх дачыненьняў у абедзьвюх краінах ды сапраўды шмат дадаюць да разуменьня асаблівасьцяў гэтых стасункаў як у міжваенны пэрыяд, гэтак і ў сучаснасьці.
Н.Г.
Траднцйонная культура белорусов во временн й пространстве / под.ред.А.В. Тйтовца. Мінск: Беларускаянавука, 2013. —579 c.: іл. — (Наклад юоо ас.).
У дасьледаваньнях беларускага замежжа тэматыка „ўсходняга" кірунку — асабліва беларускай прысутнасьці ў Расеі — з часам займае ўсё болып трывалае месца. Важным дасягненьнем тут можна лічыць кнігу, выдадзеную ў Менску ў 2013 г. з зусім не „эміграцыязнаўчай“ назвай „Традыцыйная культура беларусаў у часе і прасторы“ ^Традйцйонная культура белорусов во временй й пространстве"). Гэтая кніга зьяўляецца плёнам працы айчынных і расейскіх навукоўцаў, і значны акцэнт у ёй зроблены на вывучэньне традыцыйнай культуры 820
мЙ^РАДЙЦЙОННАЯ
КУЛЬТУРА БЕЛОРУСОВ
BO ВРЕМЕНН й ПРОСТРАНСТВЕ
беларусаў Сыбіры. Праўда, трэба заўважыць, што гэтаму выданьню папярэднічала іншае: „Беларусы ў Сыбіры: захаваньне і трансфармацыі этнічнай культуры" („Белорусы в Сйбйрй: сохраненйе й трансформацйя этнйческой кулыпуры“), што пабачыла сьвет у Новасыбірску ў 2011 г. Беларускае ж выданьне дапоўненае новымі разьдзеламі й значна больш поўнае. Прадмову да яго напісаў ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Цюменскай вобласьці, старшыня Цюменскай абласной грамадзкай арганізацыі „Саюз-інтэграцыя братэрскіх народаў“ Уладзімер Шугля. Аўтар адзначыў, што паводле прыблізных