• Часопісы
  • Запісы 37

    Запісы 37


    Памер: 877с.
    Мінск, Нью Йорк 2014
    198.48 МБ
    Асноўнымі задачамі Цэнтру зьяўляюцца:
    1.	Выяўленьне беларускіх дакумэнтаў у замежных архівах, музэях і бібліятэках, зборах арганізацыяў беларускага замежжа, а таксама прыватных асобаў.
    2.	Арганізацыя камплектаваньня й стварэньне архіўных фондаў беларускіх грамадзка-культурных арганізацыяў замежжа й дзечаў беларускіх дыяспараў у складзе Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва.
    3-	Навуковае апісаньне дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа ў межах Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва.
    4.	Садзейнічаньне захаваньню дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа.
    5.	Спрыяньне навуковаму вывучэньню дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа.
    6.	Папулярызацыя ведаў пра дзейнасьць беларускіх арганізацыяў за мяжой, выдатных асобаў беларускага паходжаньня ў беларускім грамадзтве.
    Сёньня надзвычай важным ёсьць зьбіраньне дакумэнтаў і друкаў дзейных арганізацыяў і суполак, а таксама захаваньне архіваў дзеячаў далёкага і блізкага замежжа. Таму Цэнтар запрашае да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых асобаў і арганізацыі як за мяжой, гэтак і ў Беларусі, каб ня даць зьнікнуць багатай спадчыне беларускага замежжа.
    Інфармацыю пра дзейнасьць цэнтру можна знайсьці на сайце архіву: http://bdamlm.bv/centr-kamplektavannya-i-vyvuchennya-dakumentalnayspadchvny-belaruskaga-zamezhzha.
    У справе супрацоўніцтва ў пытаньнях, зьвязаных з захаваньнем і вывучэньнем замежнай беларусікі, можна зьвяртацца да дырэктара БДАМЛМ Ганны Запартыкі або да старшыні Цэнтру Натальлі Гардзіенкі.
    Кантакты:
    Адрас: Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва.
    Менск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 4.
    Тэл.: +375 (17) 327-47-81, +375 (17) 327-11-88.
    Факс: +375 (17) 327-25-00.
    E-mail: bdamlim@tut.by або nhardzijenka@gmail.com.
    УДЗЯЧНАСЬЦЬ БІНІМУ — МОВАЗНАЎЦУ ЗЬМІТРУ САЎКУ
    2	жніўня 2014 г. падчас прэзэнтацыі кнігі Васіля Стомы „Маё мястэчка“ ў вёсцы Лужкі Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці была абвешчаная „Удзячнасьць БІНіМу" мовазнаўцу Зьмітру Саўку.
    Створаны на пачатку 1950-х гадоў у Нью-Ёрку Беларускі інстытут навукі й мастацтва ад пачатку быў установай, што аб’ядноўвала беларускіх інтэлектуалаў на Захадзе. Пісьменьнікі, навукоўцы, мастакі, музыкі, што апынуліся на эміграцыі, мелі магчымасьць удзельнічаць у імпрэзах, выставах, канфэрэнцыях, ладжаных Інстытутам, друкавацца ў ягоных пэрыёдыках. Сёньня БІНіМ актыўна займаецца папулярызацыяй ведаў пра беларускую эміграцыю й падтрымоўвае дасьледнікаў і навукоўцаў, што дапамагаюць Інстытуту ў гэтай справе.
    Так, у 2013 г. Удзячнасьць БІНіМу атрымаў гісторык Алесь Пашкевіч, а сёлета ўжо традыцыйная талерка з эмблемай Інстытуту ды невялікае грашовае ўзнагароджаньне было ўручанае прадстаўніцай БІНіМу гісторыкам Натальляй Гардзіенкай мовазнаўцу Зьмітру Саўку. Дасьледнік цягам апошніх трох гадоў рыхтаваў да выданьня ўспаміны эміграцыйных дзеячаў: Васіля Стомы „Маё мястэчка“ ды Яўхіма Кіпеля „Эпізоды“, што пабачылі сьвет у сэрыі „Беларуская мэмуарная бібліятэка" выдавецтва „Лімарыус". Ён жа падрыхтаваў для публікацыі не друкаваныя раней успаміны Адама Варлыгі (Язэпа Гладкага), што таксама чакаюць выданьня.
    ПЕРАДАЧА АЎТОГРАФАЎ ЯНКІ КУПАЛЫ I ЎЛАДЗІМЕРА ЖЫЛКІ
    ЗЬ БІНІМУ Ў БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ-МУЗЭЙ ЛІТАРАТУРЫ Й МАСТАЦТВА
    6 кастрычніка 2014 г. у межах XII Архіўных чытаньняў адбылася перадача аўтографаў Янкі Купалы і Ўладзімера Жылкі зь Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку ў Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва.
    Прадстаўніца БІНіМу ў Беларусі кандыдат гістарычных навук і кіраўніца нядаўна створанага Цэнтру камплектаваньня й вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа Натальля Гардзіенка распавяла прысутным на чытаньнях гісторыю перадаваных рарытэтаў:
    „Вядома, што нямецкія акупацыйныя ўлады мэтаскіравана вывозілі каштоўныя калекцыі зрозных краінаў. Зь БеларусіАпэратыўны штаб Розэнбэрга скіроўваў у Нямеччыну зборы Гістарычнага музэю ў Менску, архіўныя й бібліятэчныя скарбы. Вітаўтп Кіпель згадваў: „Немцы рабавалі бібліятэкі, але на складох, дзе янырыхтавалі кнігі да вывазу, дазвалялі мінакам „корпацца“. Прыкладам, у адным з корпусаў БДУ ў раёне Чырвонага касьцёлу быў такі склад, і людзі кнігі забіралі сабе“‘. Пры канцы вайны нарабаванае было складзенае ў сховішчы ў польскім Раціборы, дзе цягам паўтара году працаваў Цэнтар вывучэньня бальшавізму. Больш за тры. сотні ягоных супрацоўнікаў займаліся дасьледаваньнем прывезеных з розных краінаў збораў. Але акрамя штатных супрацоўнікаў, да разбору папераў, далейшы лёс якіх з увагі на ваенныя падзеі выглядаў цьмяна, немцы прыцягнулі працаўнікоў зь ліку уцекачоў. Так, сярод тых, хто ўдзельнічаў у „папяровых“ працах у Раціборы былі аўтар „Дзёньніка“ Дзьмітры Сямёнаў ды ягоны апякун Антон Шукелойць, а таксама Апалёнія й Зора Савёнкі. Вітаўт Кіпель згадваў: „У нейкім часе ўба-
    1	Кіпель, Вітаўт. Горад чытае // Каханы горад. Мінск, 2006. С. 4.
    чыўшы ў тыхкупах Купалавы манускрыпты, які некаторыя іншыя, нехта з тае групы беларускіх працаўнікоў вынес іх, і яны апынуліся ў сям’і Савёнкаў^. Тыя каштоўныя аўтографы, разам зь сям’ёй Савёнкаў з паваеннай Нямеччыны пераехалі ў ЗША і пазьней апынуліся ў Беларускім інстытуце навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку. Частка на пачатку 1970-х празь біскупа Часлава Сіповіча была перададзеная на захаваньне ў Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Некаторыя ў 1988 г.Янка Запруднік перадаў у Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы ў Менску. А рукапіс часткі паэмы „Безназоўнае“ застаўся ў БІНіМе і мусіў быць перададзены разам зь іншымі дакумэнтамі Інстытуту ў Нью-Ёрскую публічную бібліятэку. Аднак перакананьне, што беларускія каштоўнасьці мусяць захоўвацца ў Беларусі, перамагло, і гэты рукапіс з ініцыятывы Вітаўта Кіпеля й Лявона Юрэвіча цяпер вяртаецца на радзіму — у фонды Беларускага дзяржаўнага apxiea-музэю літаратуры й мастацтва.
    Куды б трапілі тыярукапісы, калі б не былі ўратаваныя ўцекачамібеларусамі, сказаць складана. Рацібор у 1945 г. быў захоплены Савецкім войскам, аднак далёка ня ўсё з тых дакумэнтаў вярнулася нарадзіму. Некаторыя зборы, прыкладам, Смаленскі архіў, дзе былі й некаторыя беларускія матэрыялы, апынуўся ў Нацыянальным архіве ў Вашынгтоне3. А знойдзенае й вынесенае з тых сховішчаў беларусамі пры канцы вайны было, відавочна, уратаванае, захаванае для беларускай культуры. Рукапісы выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі выданьняў беларускіх пісьменьнікаў, што выходзілі на эміграцыі, або для публікацыяў у пэрыёдыках, як драма Каруся Каганца „СынДаніла“, што была выдрукаваная АнтонамАдамовічам у часопісе „Сакавік“ у паваеннай Нямеччыне.
    Вядомы прыклад, каліратаваць каштоўныя рукапісы даводзілася ня толькі ад немцаў, але й ад НКВД. Так было з аўтографам „Тэстамэнту“ Ўладзімера Жылкі, які быў перададзены Яўхіму Кіпелю незадоўга да сьмерці паэта ў высылцы. Праз гады пасяленьняў і вобшукі сям’я Кіпеляў здолела захаваць гэты дакумэнт і, вярнуўшыся ў часе вайны ў Менск, Яўхім Кіпель адразу зь цягніку ськіраваўся ў рэдакцыю„Беларускай газэты“, каб даць тэкст для публікацыі4.1далей аўтограф прайшоў разам са сваімі ратавальнікамі праз выпраба-
    2 Юрэвіч, Лявон. БІНІМаўская Купаліяна // Запісы БІНіМ. № 32. НьюЁрк — Менск, 2008. С. 437.
    3 Юрэвіч, Лявон. Прадмова // Сямёнаў, Дз. Дзённік 1943—1947. Мінск, 2012. С. п.
    4 Кіпель, Яўхім. Эпізоды. Мінск, 2013. С. 202.
    ваньні ў паваеннай Нямеччыне, калігалоўным клопатам быў пошук харчаваньня, і трапіў у ЗША, дзе таксама быў перададзены ў БІНіМ. Можна толькі схіліць галаву перад тымі людзьмі, што ў ліхія часы дбалі, каб уратаваць і захаваць ня ўласнае майно й каштоўнасьці, a гэткія рукапісы. Дзякуючы ахвярнасьці сям’і Кіпеляў мы сёньня маем і гэты дакумэнт вернутым на радзіму, у Беларускі дзяржаўны архіўмузэй літаратуры й мастацтва.
    Дзякуючы дзеячам эміграцыі былі ўратаваныя ня толькі аўтографы, але й некаторыя рэчы. Так, перадаецца ў БДАМЛМ і г. зв. „Купалавы нож“. Ён быў перададзены ў БІНіМ паэтам Міхасём Кавылём у якасьці ўдзячнасьці за выданьне збору ягоных твораў. У сваю чаргу паэт атрымаў той нож ад грамадзкага дзеяча Юрыя Сабалеўскага, які, апынуўшыся ў часе нямецкай акупацыі ў Менску, пайшоў на папялішча Купалавай хаты5. Там ён і знайшоў нож, пра які менскія інтэлігенты сказалі, што бачылі гэткі на стале Купалавага кабінэту. Болый за тое, нехта выказаў вэрсію, што менавіта гэтым нажом для паперы Купала спрабаваў зьдзейсьніць самагубства. Зразумела, што дакладна сказаць, ці гэта тойсамы нож, пакуль немагчыма. Але ёсьць і такая верагоднасьць. Трэба праца спэцыялістаў, каб высьвятліць праўду.Але каб было што дасьледаваць, трэба, кабяно было захавана. Разам зь Юрыем Сабалеўскім Купалавы нож апынуўся на Захадзе, а цяпер вяртаецца ў Беларусь“.
    Дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка падзякавала БІНіМу за каштоўныя падарункі, а прысутны на чытаньнях Радзім Гарэцкі згадаў пра вялікую ролю Вітаўта Кіпеля й Янкі Запрудніка ў зьберажэньні каштоўных беларускіх архіваў на Захадзе.
    Зразумела, гэта толькі невялікая частка беларускіх каштоўнасьцяў, што апынуліся ў часе вайны па-за межамі Беларусі разам з эмігрантамі й былі ўратаваныя дзякуючы ім. У створаны пры БДАМЛМ Цэнтар камплектаваньня й вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа перадаюцца й каштоўныя матэрыялы, зьвязаныя зь дзейнасьцю саміх эмігрантаў. Так, нядаўна былі атрыманыя дакумэнты Антона Адамовіча з даваеннага часу, артэфакты з жыцьця беларусаў у лягерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне (напрыклад, захаваныя пісьменьнікам Лявонам Савёнкам шахматы й карты зь лягераў DP) ды іншыя рарытэты. Усё гэта можна было ўбачыць на невялікай выставе, ладжанай адмыслова для Архіўных чытаньняў.
    5 Юрэвіч, Лявон. Людзкая памяць, архівы свае й чужыя ды Купалаў сьцізорык // Запісы БІНіМ. № 28. Нью-Ёрк — Менск, 2005. С. 325—326.
    I
    ЗЬВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
    Ірына Багдановіч (нар. 1956), літаратуразнаўца, літаратар, кандыдат філялягічных навук. Скончыла гістарычна-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працавала навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музэю Я. Купалы. Ад 1996 г. — дацэнт катэдры гісторыі беларускай літаратуры філялягічнага факультэту БДУ. Аўтар зборнікаў паэзіі „Чаравікі маленства“ (1985), „Фрэскі“ (1989), „Вялікдзень“ (1993), „Альбом першакласніцы“ (для дзяцей, 2003), „Сармацкі альбом“ (2004), „Прыватныя рымляне: Вершы і пераклады“ (2006). Выдала манаграфіі: „Янка Купала і рамантызм“ (1989), „Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння" (2001).