• Часопісы
  • Запісы 37

    Запісы 37


    Памер: 877с.
    Мінск, Нью Йорк 2014
    198.48 МБ
    Укладзены намаганьнямі дасьледніцы Лены Глагоўскай зборнік мае абшырны ўступ, дзе распавядаецца пра зьяўленьне й працэс рэалізацыі ідэі ўшанаваньня памяці Міколы Гайдука, з усімі складанасьцямі й посьпехамі. Асноўны зьмест выданьня падзелены на шэсьць разьдзелаў. У першым зь іх зьмешчаныя артыкулы, прысьвечаныя асэнсаваньню жыцьцёвага шляху й творчай спадчыны дзеяча ў розных яе аспэктах. Тут сярод іншага згадваецца ня толькі пра этнаграфічную зьбіральніцкую дзейнасьць Міколы Г айдука, але й пра ягоную працу ў газэце „Ніва“, супрацоўніцтва зь іншымі пэрыёдыкамі.
    31	Траднцнонная культура белорусов во временн н пространстве... С. 18.
    Другі разьдзел кнігі складаецца з успамінаў пра Міколу Гайдука, напісаных болып як двума дзясяткамі аўтараў як зь Беласточчыны, гэтак і зь Беларусі ды з далёкага замежжа. Сярод апошніх — Юрка Рапэцкі й Надзея Запруднік. Працягам успамінаў ёсьць сабраныя ў асобны разьдзел прысьвячэньні Міколу Гайдуку, зробленыя Віктарам Швэдам, Сяргеем Панізьнікам ды іншымі.
    Асаблівую цікавасьць уяўляе частка, дзе зьмешчаныя асобныя дакумэнты з эпісталярнай спадчыны беластоцкага беларуса. Тут сярод іншага можна знайсьці лісты і
    ўжо згаданых Надзеі Запруднік (тады Кудасавай) ды Юркі Рапэцкага, і аўстралійскага беларуса Міхася Раецкага, і канадыйскай Валянціны Пашкевіч, і амэрыканскага Пётры Кажуры, і нямецкага Юрыя Попкі. Ліст апошняга, між іншага, раскрывае некаторыя асаблівасьці зьбіраньня экспанатаў для беларускага музэю ў Ляймэне, у сваю чаргу адказ Міколы Гайдука ўтрымлівае цікавыя падрабязнасьці сьмерці Юркі Геніюша. Лісты з 1980-х — 1990-х гг. розныя паводле гучаньня й сюжэтаў, даволі гаваркія ў дачыненьні да адрасатаў і абставінаў іх жыцьця й дзейнасьці. Паводле іх можна зразумець некаторыя асаблівасьці дачыненьняў беластоцкіх беларусаў з суродзічамі з замежжа, што мо некалі стануць асобнай тэмай для вывучэньня. Можна толькі пашкадаваць, што частка з эпісталярнай спадчынай у выданьні вельмі невялікая.
    Пяты разьдзел кнігі мае назву „3 рукапіснай і машынапіснай спадчыны“ й выглядае даволі сьціпла: чатыры невялікія тэксты, якія толькі дадаткова сьведчаць пра неабходнасьць болып пільнай увагі да вывучэньня творчай спадчыны Міколы Гайдука.
    Апошняя частка „Альбом“ складаецца з разнастайных здымкаў героя кнігі. У якасьці пасьлямовы выступае слова ад дачок Міколы Гайдука.
    Сабраныя пад адной вокладкай розныя матэрыялы выконваюць ня толькі мэмарыяльную функцыю, але й прызначаныя зацікавіць дась-
    леднікаў вывучэньнем даробку Міколы Г айдука, архіў якога захоўваецца ў Гайнаўскім музэі. Гэтай жа мэце, відавочна, служыць і выдадзены адначасова з кнігай дыск „Песні мае, песні...“ (Песні Беласточчыны), прысьвечаны памяці гэтага рупліўца беларушчыны на Беласточчыне.
    Н.Г.
    Беларус: літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа. Нью-Ёрк: Выдавецтва „Беларус“, 2014. — 298 с.
    Намаганьнямі рэдактара і ўкладальніка ў Нью-Ёрку пабачыў сьвет восьмы па ліку выпуск літаратурнага альманаха „Беларус". Як адзначана ў прадмове Натальлі Гардзіенкі, гэтае выданьне, што працягвае традыцыі ранейшых „Шыпшыны“, „Сакавіка“ ды „Конадняў“, „адлюстроўвае адметнасьці сучаснай літаратурнай сытуацыі замежжа, радыкальна адрознай ад той, што была ў 1940—1960-х... Адрозьненьні і ў геаграфіі аўтараў, што ўключае, умоўна кажучы, ня толькі Захад, але й Усход: беларусаў ЗША, Канады, Аўстраліі, Чэхіі побач з суайчыньнікамі зь Летувы, Украіны, Расеі... Калі раней у эміграцыйных творах
    было больш Беларусі, то ў публікаваных сёньня значна больш самога замежжа: індзейцаў, амэрыканскіх і эўрапейскіх гарадоў, рэфлексіяў жыцьця па-за мэтраполіяй“зг.
    Сёлетні нумар, традыцыйна разнастайны геаграфічна, што адлюстроўвае асаблівасьці беларускай прысутнасьці ў сучасным сьвеце, утрымлівае й розныя паводле тэматыкі й жанру творы. Тут можна знайсьці паэтычныя творы Лявона Баравога (ЗША), Сяржука Вітушкі (Літва), Зьмітра Давыдзенкі (Вялікабрытанія), Віталя Зайкі (ЗША), Марыны Кражовай (ЗША), Пётры Мурзёнка (Канада), Алега Рудакова
    32	Гардзіенка, Натальля. Функцыя захаваньня // Беларус: Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа. Нью-Ёрк, 2014. С. 7.
    (Расея), Іны Снарскай (Украіна) ды Юрыя Шамецькі (Канада), прозу Ірыны Варабей (Канада), Віталя Воранава (Полыпча), Віктара Кавалеўскага (Аўстралія), Цімоха Ліякумовіча (ЗША), Эмігідзіюша Рыжага (ЗША), Сержука Сокалава-Воюша (ЗША), Макса Шчура (Чэхія) ды інш., драму Алега Мінкіна (Летува), успаміны Валянціна Стэха (Латвія), Дзьмітрыя Шатыловіча (Польшча), Валянціны Трыгубовіч (ЗША).
    Зразумела, што тэксты адрозьніваюцца ня толькі ў тэматычна-жанравым сэнсе, але й ўзроўнем, мастацкай вартасьцю. Аднак гэта справа літаратуразнаўцаў — вывучаць і ацэньваць літаратуру беларускага замежжа. Для чытачоў жа й аўтараў важна, што існуе такі пэрыёдык, дзе свае творы могуць апублікаваць зусім розныя творцы. Як заўважае ўкладальнік і выдавец Марат Клакоцкі, „як і ў папярэднія гады, у будучым друк літаратурнага альманаху „Беларус“ будзе абумоўлены двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіхлітаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў нашым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў"33. Хочацца спадзявацца, што выданьне сапраўды будзе мець працяг.
    Я.С.
    Мікалай Махнач. Доўгая дарога да свабоды / укладанне ілітаратурная апрацоўка М. Чарняўскі. Мінск: Тэхналогія, 2014. —135 с. — (Наклад 300 ас.).
    Часта, вывучаючы статыстыку эміграцыі суайчыньнікаў у тую ці іншую краіну й параўноўваючы яе з колькаснымі зьвесткамі сяброўства ў беларускіх арганізацыях, задаесься пытаньнем, куды ж дзяваюцца тыя тысячы й дзясяткі тысячаў беларусаў? Як адбываецца, што яны так хутка зьнікаюць у іншанацыянальным моры? Нававыдадзеная ў выдавецтве „Тэхналёгія“ кніга ўспамінаў Мікалая Махнача ў нечым дапамагае адказаць на тыя пытаньні.
    Аўтар „Доўгай дарогі да свабоды“ нарадзіўся ў 1923 г. у Валожыне, вучыўся ў польскай школе. Як і для шматлікіх іншых маладзёнаў з Заходняй Беларусі, лёсавызначальным для Мікалая Махнача стаў 1939 г. Прыход саветаў прынес прымусовае разьмеркаваньне на працу на лесанарыхтоўках ў Карэліі, адкуль надзвычай складана было выбрацца нават з пачаткам нямецка-савецкай вайны. Аднак празь нягоды й хваробы малады чалавек усё ж здолеў скарыстаць зь перавагаў свайго нараджэньня ў Рэчы Паспалітай і дабраўся да Ўзбэкістану, дзе фармава-
    33 Беларус: Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа... С. 5.
    лася Армія генэрала Андэрса. У сапёрным плютоне гэтага вайсковага фармаваньня ён прайшоў праз вайсковыя дзеяньні ў Італіі, у тым ліку й славутую бітву за Монтэ-Касына, і ў паваенны час апынуўся ў Вялікабрытаніі. На Туманным Альбіёне знайшоў сабе жонку-палячку, разам зь якой выехаў на сталае жыцьцё ў ЗША, дзе жыве й да сёньня.
    Тут можна казаць пра ў чымсьці тыповы лёс беларускага эмігранта, асабліва „андэрсаўца". У сваіх успамінах аўтар зь цікавымі падрабязнасьцямі распавядае пра валожынскае дзяцінства, працу ў Карэліі, уцёкі адтуль і туляньні ў пошуках магчымасьці дабрацца да месца фармаваньня Арміі Андэрса, вайс-
    ковую службу, паваенную Брытанію, працаўладкаваньне ў ЗША. Ва ўмовах неабходнасьці станавіцца на ногі з нуля ў чужой краіне, для эмігрантаў заўсёды важная была праца й таму амаль ва ўсіх успамінах паваеннага часу можна знайсьці дакладныя зьвесткі пра заробкі й іх зьмены (зразумела, у большы бок). Цікава, што Махнач змог яшчэ ў савецкія паваенныя часы прыяжджаць у Полыпчу й сустракацца са сваякамі, у тым ліку й з маці. А пры канцы 1980-х ён разам з жонкай нават вырашыў пасяліцца ў Польшчы назусім, аднак здолеў пратрымацца толькі некалькі гадоў і вярнуўся зноўу ЗША.
    Нягледзячы на тое, што ў арыгінале ўспаміны былі напісаныя папольску, аўтар паўсюль падкрэсьлівае, што ён беларус, у кнізе сустракаюцца й імёны ягоных землякоў беларусаў, але... Будучы ў Арміі Андэрса, дзе служылі тысячы беларусаў, жывучы ў Вялікабрытаніі, дзе ўжо ў 1946 г. было заснаванае Згуртаваньне беларусаў, у ЗША, дзе была адна з найбольш актыўных беларускіх дыяспараў, Мікалай Махнач нідзе не трапляў у кола прыцягненьня беларускіх арганізацыяў, нічога ня ведаў пра беларускія пэрыёдыкі. Ён ўдзельнічаў у польскіх арганізацыях і, здаецца, нават не спрабаваў шукаць сваіх. Чаму? Ды відаць, так складвалася жыцьцё. У Брытаніі ён апынуўся ў Валіі, далекавата ад „беларускіх“ Лёндану, Манчэстэру, Брадфарду. У сьпісах сябраў ЗБВБ фак-
    тычна не было беларусаў, што жылі ў тым рэгіёне, што й Махнач. У ЗША ён пасяліўся ў Масачусэтсе, дзе таксама не было багата актыўных беларусаў. Але галоўнае, што на першым пляне ў звычайнага эмігрануа заўсёды былі пытаньні ўладкаваньня жыцьця: праца, хата. Іншае адыходзіла на другі, трэці... I відавочна, што якраз гэта найбольш тыповы для беларуса шлях на эміграцыі. „Выбіцца ў людзі“, „дбаць пра сваё“, „стаць чалавекам" — і на радзіме, і на чужыне гэта натуральна й заканамерна.
    „Доўгая дарога да свабоды“ дае магчымасьць зірнуць на сьвет вачыма звычайнага, грамадзкі не заангажаванага беларуса, і гэта, відаць, найбольшая каштоўнасьць тэксту. Успаміны Мікалая Махнача ў пэўным сэнсе — помнік беларускаму гісторыку Міхасю Чарняўскаму, які ня толькі скантактаваўся з аўтарам, але й рыхтаваў тэкст да выданьня ў апошнія месяцы й дні свайго жыцьця. Да тэксту зробленыя, што праўда, даволі сьціплыя камэнтары Юрыем Грыбоўскім, дададзеныя польскамоўныя лісты Мікалая Махнача, фатаздымкі. Найбольш каштоўным дадаткам, які мог бы стаць самастойным творам, ёсьць успаміны сястры аўтара Валянціны Махнач-Слабодчыкавай. Тут адлюстравана, як жылося ў савецкія часы сваякам эмігрантаў, зь якімі складанасьцямі ў навучаньні, працаўладкаваньні даводзілася сустракацца. Менавіта празь пільную ўвагу органаў да яе як да сястры эмігранта Валянціне давялося зьехаць зь Беларусі й пасяліцца настала ў Малдове.
    Успаміны Мікалая Махнача й ягонай сястры могуць стаць выдатным матэрыялам для дасьледаваньня дачыненьняў дыяспары й мэтраполіі, адлюстраваных у лёсах канкрэтных асобаў. Наогул жа „Доўгая дарога да свабоды“ каштоўная сваёй нетыповасьцю ў параўнаньні зь вядомай на сёньня беларускай эміграцыйнай мэмуарыстыкай і разам з тым лёсу аўтара, тыповага для тысячаў суайчыньнікаў паваеннай хвалі на Захадзе.