Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
5 Ярошевнч, А. Богоматерь Рудненская. Чудотворный образ заіцнтннцы народов // Белорусы Москвы. XVII век... С. 230—237.
стырах) і адметных беларускіх ягоных рысаў. Зьвяртаецца ўвага на адрозьненьні беларускага мастацтва ад нямецкага, польскага ці ўкраінскага. Аўтарка прыходзіць да высновы, што „йменно в „белорусской резй“, пройзросшей йз белорусскйх корней нарусской почве, йскусство Россші последней четвертйХУІІ в. не только встало на одйн уровень с европейскйм, но й выработало орйгйнальный й художественный варйант обіцеевропейского стйля"6.1 яшчэ: „Кремлевскйе йнтерьеры заметно преобразйлйсь благодаря белорусскйм мастерам. Мспользованйерезьбы в храмах й хоромах царского семейства делало ее особенно престйжной й способствовало повсеместному распространенйю новых форм на meppupopuu Poccuu. Несомненно, впрочем, что внедренне„белорусскойрезй“ не вменьшей, еслй не в большей степенй об-ьяснялось ее йсключйтельной красотой й художественным совершенством"7.
Акрамя разьбяроў, адметны сьлед на маскоўскай архітэктуры пакінулі й майстры беларускай кафлі. С. Баранава ў сваіх тэкстах распавядае пра зьяўленьне ў Масковіі кафлі разам з майстрамі зь беларускіх земляў у часе вайны сярэдзіны XVII ст. Спэцыялісты прыбылі, напрыклад, разам з манахамі мужчынскага Куцеінскага манастыру. Сярод іх быў майстар Арсені, які потым узначаліў Прыказ разных і сталярных справаў8. Акрамя агульнай гісторыі зьяўленьня кафлі ў Маскве, дасьледніца распавядае пра палац у Каломенскім, што быў гэтаю кафляй аздоблены9.
Дасьледнік Л. Беляеў у сваім тэксьце распавёў пра вывучэньне Новаерусалімскага манастыра на Істры й уплыў беларускіх майстроў на яго аздабленьне10. С. Арленка, згадваючы пра каля 90 майстроў па вырабе зброі, што былі прывезеныя ў Маскву зь Вялікага Княства Літоўскага, адзначае: „Белорусскйе спецйалйсты-„навотчйкй“ no
6 Бусева-Давыдова Н., Ннколаева М, „Белорусская резь“: „высочайшая степень совершенства" // Белорусы Москвы. XVII век... С. 247.
7 Бусева-Давыдова, II. „Белорусская резь“ вукрашеннн церквей Московского Кремля // Белорусы Москвы. XVII век... С. 256.
8 Баранова, С. „Поднос образцовых кафель". Нзразцы н нзразцовых дел мастера-ценннннкн // Белорусы Москвы. XVII век... С. 266—291.
9 Баранова, С. Дворец в Коломенском // Белорусы Москвы. XVII век... С. 292—307.
10 Беляев, Л. Воскресенскнй Новонерусалнмскнй монастырь. „Венец устронтельной н архнтектурной нден...“ // Белорусы Москвы. XVII век... С. 308— 319-
уровню мастерства вполне соответствовалй высокйм требованйям адмйнйстраціш Оружейной палаты. Прйезжйе спецйалнсты обладалй собственным выраженным прфесснональным почерком u сумелй прйвнестй е работу московской прйдворной мастерской суіцественный элемент стйлйстйческой новйзны“". Б. Віткаўскенэ ў аповедзе пра разьвіцьцё ювелірнага мастацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім і вываз майстроў у Маскву, зважае на спэцыфічныя ўмовы іх працы на новым месцы, значна меншую, чым на радзіме, свабоду творчасьці12.
Важным дадаткам да навуковых артыкулаў ёсьць складзеныя М. Нікалаевай матэрыялы да біяграфічнага даведніку разьбяроў, цесьляроў ды іншых майстроў Аружэйнай палаты Прыказу Вялікага палацу. Тут можна знайсьці зьвесткі пра 65 майстроў-беларусаў з дакладным цытаваньнем крыніцаў13.
Выданьне атрымалася вельмі інфармацыйна насычаным. Хоць аўтары ў тэкстаў розныя, але агульны навуковы ровень іх сапраўды значны. Аднак трэба заўважыць, што сярод згаданых аўтараў фактычна няма беларусаў. Відаць, вывучэньнем беларускай прысутнасьці ў Маскве ў XVII ст. сёньня займаюцца пераважна замежнікі.
Н.Г.
Каўка, Аляксей. Mae беларусы: сустрэчы-ростані, допісы, прысвячэнні. Москва: Альтекс, 2013. — 352 с. — (Наклад 50 ас.)
Адзін з найбольш ведамых маскоўскіх беларусаў Аляксей Каўка выдаў у 2013 г. зборнік „Мае беларусы“, куды ўвайшлі ўспаміны, інтэрвію, рэцэнзіі, вершы ды іншыя тэксты.
Прысьвечаная памяці маці Галіны Маркаўны Атрашэўскай, якой Аляксей Каўка ня памятае, кніга ўтрымлівае значную частку ўспамінаў пра дзяцінства й маладосьць, сваякоў ды калегаў. Кранальныя ўспаміны пра вайну й паваенны час паступова пераходзяць у артыкулыпрысьвячэньні знакавым для беларускай гісторыі й культуры асобам, зь якімі аўтар быў асабіста знаёмы. Тут можна знайсьці аповед пра наведваньне Зоські Верас і пераказ яе ўспамінаў, згадкі пра спатканьні
11 Орленко, С. Белорусскне мастера „наводного дела“ в Оружейной палате / / Белорусы Москвы. XVII век... С. 329.
12 Внткаускене, Б. Золотых н серебряных дел мастера // Белорусы Москвы. XVII век... С. 332—363.
13 Ннколаева, М. Матерналы к словарю резчнков, токарей н столяров Оружейной палаты н прнказа Большого дворца // Белорусы Москвы. XVII век... С. 364—396.
з Канстанцыяй Буйло, Міколам Гайдуком, Юрыем Туронкам, Аляксандрай Бергман, Міколам Ермаловічам, Генадзем Каханоўскім, Віталём Скалабанам ды іншымі. У зборніку зьмешчаныя непублікаваныя раней згадкі пра Міколу Ўлашчыка, лісты Масея Сяднёва й багата іншых цікавых матэрыялаў, каштоўных зьвестак да біяграфіяў беларускіх дзеячаў розных краінаў, але найперш — для жыцьцяпісу самога Аляксей Каўкі.
Так, напрыклад, з тэксту, прысьвечанага Юрыю Туронку, даведваемся падрабязнасьці гісторыі зь перапраўкай на Захад і выданьнем там „Пнсьма русскому другу“,
аўтарства якога доўгія гады не маглі высьветліць зацікаўленыя савецкія структуры. Апошнім не магло прыйсьці ў галаву, што „дэсідэнт" мае дыпляматычны пашпарт і працуе радцам амбасады СССР у Польшчы. А між тым напісаны Аляксеем Каўкам тэкст быў выдадзены на некалькіх мовах, і адзін асобнік нават падараваны Рымскаму папу Яну Паўлу II.
Ва ўспамінах, прысьвечаных Міколу Улашчыку, можна знайсьці сюжэт, зьвязаны з спробай уцёкаў апошняга з высылкі й успамінамі пра гэта Яўхіма Кіпеля ў згадках ягонага сына Вітаўта.
Аднак не аднымі біяграфічнымі ўспамінамі цікавы зборнік Аляксея Каўкі. „Мае беларусы", як адзначыў у прадмове Віктар Чайчыц, прысьвечаныя ўгодкам заснаваньня ў 1988 г. маскоўскага Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны. У гэтым кантэксьце зразумелае ўключэньне ў зьмест кнігі некаторых матэрыялаў канца 1980-х, зьвязаных з заснаваньнем самога таварыства.
Важным зьяўляецца й тэкст „Беларуская Масква“, дзе зробленая спроба агляду асноўных момантаў гісторыі беларускай прысутнасьці ў расейскай сталіцы. Ад XIV ст. да сучаснасьці, ад колішняга князя Андрэя Альгердавіча, што ў 1377 г. уцёк у Маскву, да Міколы Ўлашчыка ды іншых беларускіх навукоўцаў, чый лёс быў зьвязаны ў другой палове XX ст. з сталіцай СССР. Згадваюцца й беларускія арганізацыі ў Маскве апошніх дзесяцігодзьдзяў, а таксама тыя сапраўдныя нацыянальныя
скарбы, што сёньня зьберагаюцца ў мясцовых бібліятэках і архівах. Здаецца, канцэпцыя асэнсаваньня беларускай гісторыі расейскай сталіцы вымалёўваецца ў тэксьце досыць яскрава й зможа нарэшце ператварыцца ў грунтоўную дасьледную працу, кшталту „Беларускага Пецярбургу“ Міколы Нікалаева. Гэткая праца, прысьвечаная Маскве, даўно мае быць выдадзеная.
Спэцыяльны разьдзел кнігі Аляксея Каўкі ўтрымлівае вершаваныя прысьвячэньні асобам ды месцам, знакавым для аўтара. Шмат што й хто з згаданага адлюстраваныя на зьмешчаных на ўклейцы фатаздымках — своеасаблівай фатахроніцы жыцьця й спатканьняў.
Кніга Аляксея Каўкі й сапраўды распавядае пра беларусаў, бачаных вачыма беларуса, які не шкадуе пра тое, як склаўся ягоны лёс, але, асэнсоўваючы перажытае, гаворыць: „Ведаеце, мусіць трэба чалавеку апынуцца ў іншых абставінах, у чужым асяродку, каб усвядоміць сябе беларусам. Калі не чуеш мацярынскай гаворкі, роднае песні, міжволі сталець пачынаеш. I, хоць мройліва, — вяртацца на сваю, адБога, бацькоўскую сцежку. Цяпер памкнешся — як вярнуцца дадому? Толькі позна ўжо“.
Н.Г.
Крэпак, Барыс. Вяртанне імёнаў: Нарысы прамастакоў. У 2 кн. Кн. 1. Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 413 с.; Кн. 2. Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 382 с. — (Наклад юоо ас.).
Цягам апошніх гадоў пабачыла сьвет двухтамовае выданьне „нарысаў пра мастакоў" мастацтвазнаўцы Барыса Крэпака. „Вяртаньне
імёнаў“ працягвае тэндэнцыю ўключэньня ў беларускую культурную прастору аўтараў, чые творы з розных прычынаў (найчасьцей, праз эміграцыю) былі зь яе выключаныя.
У аснову кнігі пакладзеныя нарысы, друкаваныя на старонках газэты „Культура" цягам апошняга дзесяцігодзьдзя. У прадмове „Прыйшоў час „збіраць камяні““ адлюстроўваная аўтарская канцэпцыя:
^ітаральна пра кожнага персанажа гэтай кнігі і пра дзясяткі іншых асобможна напісаць асобную кнігу. Пра некаторых мастакоў шыкоўныя альбомы і каталогі даўно існуюць, праўда, выдадзеныя, у асноўным, не на іхрадзіме. Але час „раскідваць камяні“ — у мінулым, зараз прыйшоў час„збіраць камяні“ — вяртаць гэтыя імёны.
Прыйшла, у рэшцерэшт, пара не толькі цікавасці да іх, але іразуменне таго, што яны — наш патэнцыял. Такіх„спрэчных" імёнаў у нас шмат. Ужо час ўсё ставіць на сваё месца. I заразмы вяртаемся да спадчыны тых ураджэнцаў нашай шматнацыянальнай зямлі, да чыіх твораў у розных краінах свету заўсёдны піетэт і нястомная цікавасць. Трэба ўсвядоміць рэальную іх колькасць, гэта значыць — адкрыць для сябе з’яву вялікай цэласнай школы ў Беларусі, насуперак геаграфічнай разгалінаванасці, стракатасці, індывідуальнасці іхніх мастакоўскіхгустаў і почыркаў"'4.
Той самы „наш патэнцыял“ Барыс Крэпак разумее даволі шырока, уключаючы ў сьпіс сваіх герояў, народжаных ня толькі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ды выехалых за мяжу, але й тых, хто зьявіўся на сьвет у Маскве. Рызе, Санкт-Пецярбургу, творцаў, чый лёс на пэўным (плённым у творчым пляне) этапе быў зьвязаны зь беларускімі землямі. Так, можна знайсьці ў „Вяртаньні імёнаў" народжанага й памерлага ў Маскве Робэрта Фалька (1886—1958), пецярбуржца Мікалая Атрыганьева (1823—1891), яшчэ аднаго „масквіча" Міколу Шчакаціхіна ды іншых. Таксама не абмяжоўваецца аўтар менавіта мастакамі. У двухтамовіку можна прачытаць пра Станіслава Богуш-Сестранцэвіча (1869—1927), Каруся Каганца (1868—1918), Зыгмунта Мінейку (1840—1925).
Болей за паўсотні нарысаў, напісаных Барысам Крэпакам, распавядаюць цікавыя гісторыі пра лёсы выхадцаў зь беларускіх земляў, закінутых у розныя краіны сьвету. Зразумела, што вялікая частка імёнаў, якія „вяртае“ аўтар, добра вядомыя чытачу: Ян Дамель, Валенцій Ваньковіч, Альфрэд Ромэр, Фэрдынанд Рушчыц, Мсьціслаў Дабужынскі,