• Часопісы
  • Запісы 37

    Запісы 37


    Памер: 877с.
    Мінск, Нью Йорк 2014
    198.48 МБ
    Яўгенія Гальперына (1905—1982), літаратуразнаўца, пэдагог. У 1922 г. паступіла на літаратурна-мастацкае аддзяленьне Факультэту грамадзкіх навук Першага Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, але скончыла Заходнюю сэкцыю факультэту датэрмінова, у 1925 г. Была накіраваная ў Інстытут мовы й літаратуры Расейскай асацыяцыі навукова-дасьледных інстытутаў грамадзкіх навук (РАНДІГН), дзе займалася пераважна нямецкай і францускай літаратурай, пісала дысэртацыю натэму „Літаратурны канструктывізм на Захадзе“. У1929—1935 гг. працавала ў БДУ. У другой палове 1930-х вярнулася ў Маскву, дзе выкладала ў Маскоўскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце. Пасьля Другой сусьветнай вайны сканцэнтравалася выключна на літаратуры Цэнтральнай Афрыкі, перакладала паэтаў Нігерыі, складала анталёгіі афрыканскай літаратуры ды пісала ўступныя артыкулы для іх.
    Натальля Гардзіенка (нар. 1977), гісторык, кандыдат гістарычных навук. Аўтарка некалькіх манаграфіяў і дзясяткаў артыкулаў, прысьвечаных гісторыі беларускай эміграцыі. Галоўны рэдактар „Запісаў БІНіМ“. Вядучы архівіст БДАМЛМ.
    Леў Гарошка (1911—1977), рэлігійны дзеяч, пісьменьнік. У1928— 1931 гг. вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі, потым у Львоўскай
    духоўнай акадэміі, у 1936—1937 гт. у Каталіцкім унівэрсытэце ў Інсбруку (Аўстрыя). У1937 г. быў рукапакладзены ў сьвятары ў Львове. У1937— 1939 гг. працаваў душпастырам у розных месцах Пінскай дыяцэзіі. У 1939 г. загадам Наваградзкага ваяводы быў выселены з пагранічнай паласы й жыў у Збуражы каля Маларыты. У1939—1944 гг. працаваў ў Баранавічах, у тым ліку й выкладчыкам у мэдычнай школе. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1945 г. арганізоўваў беларускае душпастырства ў Бэрліне й Мюнхене, потым пераехаўу Рым. У 1946 г. прызначаны Ўсходняй Кангрэгацыяй для душпастырства беларусаў у Францыі, пераехаў у Парыж. У1946—1957 гг. быўрэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. У1947—1957 гг. выдаваў рэлігійна-грамадзкі часопіс „Божым шляхам“. Пісаў пад псэўданімамі Л. Дварэцкі, Анатоль Жменя, Л. Іскра, Пракоп Каваль ды іншымі. Аўтар шэрагу брашураў рэлігійнай тэматыкі. У1959 г. паступіў у навіцыят айцоў-марыянаў у Рыме. У i960 г. быў пераведзены ў Лёндан, дзе быў прызначаны на пасаду рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі. У1962 г. прыняў манаства ў капліцы Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла ў Лёндане. Да 1969 г. заставаўся рэктарам Midi ды ігуменам законнага Дому ў Лёндане. У1964 г. стаў першым старшынём Беларускай харытатыўнай сэкцыі (фонду). У1965 г. атрымаў годнасьць архімандрыта. У 1970 г. перабраўся ў Рым, дзе кіраваў Беларускай сэкцыяй Радыё Ватыкану. Адначасова выконваў абавязкі рэктара Беларускай каталіцкай Midi ў Францыі.
    Лена Глагоўская (нар. 1959), гісторык, пэдагог, доктар габілітаваны грамадзкіх навук. Старшыня Беларускага культурнага таварыства „Хатка“ ў Гданьску. Да кастрычніка 2014 г. працавала на катэдры беларускай культуры Ўнівэрсытэту ў Беластоку. Аўтарка працаў „Bialorus 1914—1929. Kultura podpresjq polityki“(1996), „Bialorusini na Wybrzezu Gdanskim“ (2003) ды інш.
    Тамаш Грыб (1895—1938), грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. Навучаўся ў Пецярбурскім псыханэўралягічным інстытуце. Дэлегат Першага Ўсебеларускага кангрэсу. Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР, сябра Рады БНР і яе Выканкаму ў 1918 г., займаў пасады міністра земляробства й міністра ўнутраных справаў. Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую вайсковую раду. Адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Ад 1922 г. жыў у Чэхіі. Скончыў філязофскі факультэт Карлава ўнівэрсытэту (1928). Абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму „Пытаньне народу і нацыі“. Стварыў у lipa­se Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны. Актыўна працаваў у суполцы Беларускага студэнцкага саюзу. Удзельнічаў
    у працы Беларускай Рады ў Празе. Ад 1930 г. працаваў у Славянскай бібліятэцы. У1934—1938 гг. — загадчык беларускага замежнага архіву ў Празе. Друкаваў артыкулы на тэмы гісторыі, грамадзкай думкі, нацыянальна-палітычнага жыцьця Беларусі ў часопісах „Студэнцкая думка“, „Золак“, „Iskry Skaryny". Перакладаў публіцыстыку з рускай і чэскай моваў. Складаў бібліяграфію беларусазнаўства.
    Мажэна Грыбоўская (нар. 1976), дактарантка катэдры міжкультурных даследаваньняў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту. Займаецца гісторыяй беларускай дыяспары ў Нямеччыне пасьля Другой сусьветнай вайны, а таксама пытаньнямі трансьляталёгіі на прыкладзе нямецка-польскіх перакладаў. Аўтар шэрагу навуковых публікацыяў, што выйшлі ў Польшчы, Украіне й Беларусі.
    Юры Грыбоўскі (нар. 1979), гісторык. Доктар габілітаваны. Прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту. Займаецца вайсковай, палітычнай і рэлігійнай гісторыяй краінаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Аўтар трох манаграфіяў і болып як 130 навуковых артыкулаў у Польшчы, Беларусі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Расеі, Украіне.
    Браніслаў Даніловіч (1908—2003), грамадзкі дзеяч. У 1930-х гг. вучыўся ў Барунскай настаўніцкай сэмінарыі. У гады навучаньня далучыўся да беларускага руху, быў сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У пошуках працы пераехаў у Латвію, адкуль перабраўся ў Нямеччыну. Як перакладчык удзельнічаў у вызваленьні ваеннапалонных беларусаў (былых жаўнераў польскага войска) зь нямецкіх лягераў. Служыўу Першым Беларускім штурмовым зьвязе, пазьней — у цывільнай адміністрацыі на Смаленшчыне, адкуль у 1943 г. эвакуяваўся ў Нямеччыну. Адзін з актыўных удзельнікаў аднаўленьня Рады БНР. Ад канца 1940-х гг. жыў у ЗША. Адзін з стваральнікаў Нью-джэрсійскага аддзелуБеларуска-амэрыканскага задзіночаньня, сябра рэдкалегіі й шматгадовы распаўсюднік газэты „Беларус“.
    Ганна Запартыка (нар. 1954), архівіст. Ад 1994 г. — дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю навукі й мастацтва. Аўтар шэрагу публікацыяў па архівазнаўстве, гісторыі Беларускага музэю імя I. Луцкевіча, асабістых архіваўМ. Багдановіча, К. Каганца, Я. Коласа, Я. Купалы, П. Мядзёлкі, П. Труса. Укладальніца некалькіх навуковых зборнікаў і даведнікаў, кнігі П. Труса „Выбранае“ (2000), адна з укладальнікаў Збору твораў Адама Бабарэкі ў 2 тамах (2011).
    Васіль Захарка (1887—1943), палітычны дзеяч. Быў сябрам Беларускай сацыялістычнай грамады, ЦК Беларускай партыі сацыялістаўфэдэралістаў. Удзельнік абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэс-
    публікі. Займаў розныя міністэрскія пасады ва ўрадах БНР. Пасьля расколу Рады БНР (1919) — намесьнік старшыні Прэзыдыюму Народнай рады БНР. Ад пачатку 1920-х гг. жыў на эміграцыі ў Празе, быў намесьнікам Прэзыдэнта Рады БНР П. Крэчэўскага. У1928—1943 гг. — Прэзыдэнт Рады БНР.
    Вольга Зубко, гісторык, кандыдат гістарычных навук. Спэцыяліст Цэнтру міжнародных сувязяў і дзейнасьці Віньніцкага нацыянальнага аграрнага ўнівэрсытэту. Займаецца вывучэньнем грамадзка-культурнага й палітычнага жыцьця ўкраінскай і беларускай эміграцыяў у Празе ў 1920-х гг., грамадзка-культурнага жыцьця ўкраінцаў у Беларусі ў 1991—2014 гг.
    Вольга Іванова, архівіст, гісторык, кандыдат гістарычных навук. Дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэту БДУ. Займаецца вывучэньнем гісторыі асабістых архіваў, тэорыі архівазнаўства, архіваў вуснай гісторыі, мэтодыкі вуснагістарычных дасьледаваньняў ды інш.
    Уладзімер Калупаеў, каталіцкі сьвятар, доктар гістарычных навук. Дасьледнік Цэнтру„.Russia СгаДапаДСэрыятэ, Італія). Сябрарэдкалегіяўчасопісаў„La Nuova Europa"і„Studia Humanitatis". Навуковыя зацікаўленьні: гісторыя, культура й рэлігійнае жыцьцё расейскага замежжа.
    Ганна Кісьліцына (нар. 1967), крытык, літаратуразнаўца, кандыдат філялягічных навук. Скончыла БДУ. Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы й літаратуры НАНБ. Аўтар кніг „Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці" (1997), „Лірычная мініятура як жанр беларускай літаратуры“ (2000), „Blonde attack" (2003), „Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы" (2006), „Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры" (2010). Ляўрэат літаратурнай прэміі „Залатая літара“ (2004) за зборнік „12+1“ (разам з А. Івашчанкам, А. Хадановічам), прэміі Зоры Кіпель (2007) за дасьледаваньні ў галіне беларусістыкі.
    Павел Котаў, магістар гісторыі, дактарант Карлава ўнівэрсытэту ў Празе (Чэхія). Аўтар мапы беларускіх мясьцінаў у Празе.
    Валянцін Мазец (нар. 1965), гісторык, кандыдат гістарычных навук. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. У1995 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю „Беларуская Народная Рэспубліка. Абвяшчэнне і дзейнасць (1918 г.)“. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Аўтар болып за 150 навуковых і навукова-папулярных публікацыяў.
    Зьміцер Матвейчык (нар. 1980), гісторык, архівіст, кандыдат гістарычных навук. Загадчык аддзелу публікацыі дакумэнтаў Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі (г. Мінск). Займаецца вывучэньнем грамадзка-палітычнага руху ў Беларусі ў канцы XVIII — другой трэці XIX стст. Аўтар працаў: „Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-я — 1870-я гады)“ (2011), „Паўстанне 1863—1964 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў" (2013).
    Міхайла Піятуховіч (1891—1937), крытык, літаратуразнаўца. Скончыў Нежынскі гісторыка-філялягічны інстытут. Ад 1921 г. жыў у Менску. Быў сябрам навукова-тэрміналягічнай камісіі, выкладчыкам і сакратаром Белпэдтэхнікуму. Ад 1922 г. выкладаў у БДУ. Працаваў у Інбелкульце, АН БССР. Паводле абвінавачаньня ў „контррэвалюцыйным нацыянал-дэмакратызме" ў 1934 г. (паводле іншых зьвестак, у 1936) пакінуў Беларусь. Выкладаў у пэдагагічных інстытутах Паўночнага Каўказу. У 1937 г. рэпрэсаваны, расстраляны. Аўтар кніг: „Францішак Скарына і яго літаратурная дзейнасць“ (1926), „Ля вытокаў лірыкі Янкі Купалы“ (1927, „Паэтычнае светаадчуванне ў творчасці Якуба Коласа“ (1927), „Звычаі і песні беларускага селяніна ў іх гаспадарчай аснове" (1928) „Нарысы гісторыі беларускае літаратуры. Ч. і: Агляд літаратурна-ідэалагічных плыняў XIX і пачатку XX ст.“ (1928) ды інш.
    Іна Соркіна, гісторык, кандыдат гістарычных навук. Скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту імя Я. Купалы. У 1996—2014 гг. працавала на катэдры гісторыі Беларусі ГрДУ. Дасьледуе гісторыю мястэчак Беларусі. Аўтарка манаграфіі „Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.“ (2010.) ды некалькіх дзясяткаў артыкулаў,